ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 18:38
  Жодзінскі палітэхнікум Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У 1958 г. у сувязі са стварэннем Беларускага аўтазавода паўстала пытанне аб падрыхтоўцы кадраў. Дырэктар завода М.І.Дзеравянка прапанаваў арганізаваць пры заводзе філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума. Арганізацыйную работу ўзначаліла старшы інжынер В.В.Чуднікава.

Ужо летам 1959 г. былі арганізаваны падрыхтоўчыя курсы для работнікаў завода, якія мелі 7класную адукацыю. Курсы вялі па матэматыцы Н.В.Валчанкова, па рускай мове і літаратуры Н.І.Карпіловіч.

3 1 кастрычніка 1959 г. пачалі заняткі 2 групы па 30 навучэнцаў па спецыяльнасці «Халодная апрацоўка металаў рэзаннем>>. Займаліся пазменна, 6о не было пастаяннага памяшкання, не хапала літаратуры. Вучыліся ў ДК БелАЗа, СШ 42, на заводзе. Першымі выкладчыкамі былі па сумяшчальніцтве С.Ф.Костылеў, Н.Т.Казлова, М.В.Квашніна, Н.Л.Дуванаў, В.В.Чуднікава, С.В.Машковіч, В.А.Цігараў, Р.А.Гладштэйн, С.А.Белавус, Н.Н.Муха, В.І.Лук'яненка, Л.І.Пералыгін і інш. Загадчыцай аддзялення спачатку была В.В.Чуднікава, затым С.В.Машковіч, а з 1963 г. падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік вайны В.В.Якаўлеў.

Пераадольваючы цяжкасці вучобы, у асноўным усе навучэнцы дайшлі да выпуску. 26 лютага 1963 г. адбылася абарона першых дыпломных праектаў перад дзяржаўнай кваліфікацыйнай камісіяй пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнолага БелАЗа В.І.Лук'яненка. Першымі абараніліся Я.Ф.Баўшаў, В.М.Арбузаў, А.Е.Осіпчык, П.К.Хінскі, П.Г.Мажарскі, С.В.Муха, Е.Л.Іваноў, З.Т.Марыева і інш.

Першыя выпускнікі ў далейшым сталі начальнікамі цэхаў, аддзелаў БелАЗа, а А.Е.Осіпчык дырэктарам завода ў г. Смалявічы.

За час свайго існавання да 1973 г. філіял выпусціў каля 400 спецыялістаў сярэдняга звяна, якія ўнеслі вялікі уклад у развіццё Беларускага аўтамабільнага завода, многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалям! за дастойную працу.

У сувязі з далейшым развіццём завода было прынята рашэнне стварыць на базе філіяла Жодзінскі палітэхнікум у складзе дзённага і вячэрняга аддзяленняў. Да гэтага часу ў 1971 г. ужо быў пабудаваны вучэбны камбінат. 23 мая 1973 г. быў падпісаны загад аб стварэнні Жодзінскага палітэхнікума. 3 1 верасня прыступілі да вучобы 60 навучэнцаў на дзённым і 119 на вячэрнім аддзяленнях. Узначаліў тэхнікум В.В.Якаўлеў, яго намеснікам па вучэбнай рабоце была К.В.Кавалёва. З'явіліся і першыя штатный выкладчыкі Л.А.Бойка, Н.Н.Галоўчанка, В.В.Васілеўскі, Г.М.Іоска, В.Н.Шляхава.

Са студзеня 1974 г. дырэктарам быў прызначаны канструктар БелАЗа П.А.Талерчык, які працаваў таксама выкладчыкам па сумяшчальніцтве. Пачаўся новы этап развіцця тэхнікума. Пытанні ўдасканалення вучэбнаматэрыяльнай базы, стварэння ўмоў для выхаваўчай работы вырашаліся складана, і ў 1975 г. тэхнікум быў перададзены з Міністэрства вышэйшага і сярэдняга спецыяльнага навучання БССР у падпарадкаванне Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР. БелАЗ быў замацаваны базавым прадпрыемствам, дырэктар тэхнікума Талерчык і начальнік падрыхтоўкі кадраў завода В.Р.Новікаў былі накіраваны за вопытам работы ў лепшыя тэхнікумы Масквы, Яраслаўля, Крамянчуга, Горкага і інш.

Быў павялічаны прыём у тэхнікум, што дало магчымасць замацаваць штаты выкладчыкаў. Ужо да 1980 г. сіламі выкладчыкаў і навучэнцаў вячэрняга аддзялення з выкарыстаннем курсавога і дыпломнага праектавання з дапамогай завода былі створаны 25 кабінетаў і лабараторый, абсталяваныя тэхнічнымі сродкамі навучання, вылічальнай тэхнікай. Была ўкамплектавана бібліятэка, створаны вучэбныя майстэрні.

У тэхнікуме працавала ўжо болып за 30 штатных выкладчыкаў, вучылася каля 100 навучэнцаў на дзённым і вячэрнім аддзяленнях.

У 1984 г. былі пабудаваны інтэрнат на 245 месцаў і спартыўная зала, якая стала на той час спартыўным цэнтрам г. Жодзіна. У 1980я гады ішло ўдасканаленне вучэбнаматэрыяльнай базы, уводзіліся новыя спецыяльнасці, ішло забеспячэнне камплектуючай тэхнікай, станкамі з праграмным кіраваннем.

Навучэнцы неаднаразова ўдзельнічалі ў конкурсах, алімпіядах. Яны выходзілі пераможцамі конкурсаў на званне «Лепшы токар>>, «Лепшы электрык», перамагалі ў аглядах мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтвах.

У 1992 г. тэхнікум зноў вярнуўся ў сістэму Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 1998 г. працавала толькі дзённае аддзяленне, на пяці спецыяльнасцях навучалася болын за 700 навучэнцаў.

40 штатных выкладчыкаў мелі ў асноўным вышэйшую адукацыю і першую катэгорыю. Сярод іх ужо ветэраны Л.В.Радухоўскі, В.В.Васілеўскі, В.В.Скварко, нам. дырэктара Н.К.Бандаровіч, нам. дырэктара В.П.Кавалёнак, Т.К.Коцікава, А.Н.Шман, В.М.Сярмяжка, Н.В.Шабанова, загадчыкі аддзяленняў А.В.Рокач, Л.С.Кухарава, Р.М.Молчан, М.І.Шарамет, Н.К.Блечка і інш.

Сталі выкладчыкамі і былыя навучэнцы А.В.Грынюк, Ю.А.Жылко, майстрамі Ю.Ф.Гатоўцаў, А.М.Шчарбакоў, Ю.В. Дзяшковіч.

Тэхнікум падрыхтаваў каля 6000 спецыялістаў на дзённай і вячэрняй формах навучання, многія з іх закончылі затым розныя ВНУ і паспяхова працуюць на БелАЗе, кавальскім заводзе цяжкіх штамповак, на другіх прадпрыемствах горада і краіны на кіруючых пасадах.

П.А. Талерчык.

ЦЭНТР ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ

У 1996 г. рашэннем Мінскага аблвыканкома ў г. Жодзіна шляхам зліцця былых ПТВ № 75, ПТВ № 149 і вучэбнавытворчага камбіната аддзела адукацыі Жодзінскага гарвыканкома быў створаны Цэнтр прафесійнай адукацыі.

Стварэнне цэнтра дазволіла вырашыць наступныя праблемы: палепшыць якасць працоўнага навучання і прафесійнай адукацыі моладзі, забяспечыць працоўнае навучанне школьнікаў па больш шырокім коле прафесій (шафёр, сакратармашыністка, поваркандытар, малодшая медсястра, рэзчык па дрэве, прадавец харчовых і нехарчовых тавараў і іншых, павысіць эфектыўнасць прафесійнага адбору выпускнікоў базавай і сярэдняй школ, стварыць сетку адукацыйных паслуг насельніцтву горада і раёна, забяспечыць пераемнасць бесперапыннага прафесійнага навучання з 8га класа да ВНУ, скараціць расходы бюджэтнага фінансавання, а дакладней пры тых жа расходах вырашаць болыд шырокія задачы.Вынікі першага года работы цэнтра пацвердзілі правільнасць прынятых рашэнняў і паказалі станоўчы вопыт работы калектыву.

3 найбольш значных дасягненняў варта адзначыць тое, што ні адзін навучэнец цэнтра не вучыцца адной простай рабочай прафесіі, усе вучацца інтэграваным вучэбным прафесіям, куды ўваходзіць 2 6 простых. Так, напрыклад, механік па металаапрацоўцы мае шэсць кваліфікацый: токар, фрэзероўшчык, аператар ЧПУ, слесар ме

ханазборачных работ, слесаррамонтнік, электразваршчык ручной зваркі і г.д.

Гэта прывяло да таго, што пры прыёме быў конкурс па ўсіх прафесіях, а ў выніку значна павялічылася канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы.

Прафесійная падрыхтоўка выхаванцаў цэнтра таксама пацверджана першымі і прызавымі месцамі ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства.

Г.У.Разумаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024