ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 12:14
  Культура Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Культура

Сферу культуры г. Жодзіна прадстаўляюць чатыры ўстановы клубнага тыпу (гарадскі Дом культуры, Палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода, клубы акцыянернага таварыства «Світанак» і кавальскага завода цяжкіх штамповак), цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (у яе склад уваходзяць чатыры бібліятэкі), кінатэатр «Юнацтва», дзіцячая музычная школа, дзіцячая мастацкая школа, гарадскі парк культуры і адпачынку імя 40годдзя Перамогі, музей маціпатрыёткі Н.Ф.Купрыянавай. Дзейнасць усіх гэтых устаноў накіравана на зберажэнне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, арганізацыю сацыяльна значных формаў культурнай дзейнасці грамадзян, арганізацыю вольнага часу насельніцтва, эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Значную ролю ў арганізацыі эстэтычнага выхавання падлеткаў адыгрываюць дзіцячыя музычная і мастацкая школы. Педагогі дапамагаюць дзецям фарміраваць эстэтычны густ, умение разумець творы мастацтва.

Музычная школа ўпершыню адчыніла свае дзверы ў 1959 г. Узначаліў яе Віталь Іванавіч Чалоўскі. У той час у школе займалася 50 вучняў. Цяпер кантынгент вучняў штогод складае 500 чалавек. Навучанне вядзецца па 13 спецыяльнасцях. Педагогі і іх выхаванцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У 1994 г. канцэртны хор пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Э.Шчырага стаў дыпламантам міжнароднага фестывалю «Магутны Божа».

У 1989 г. у горадзе адкрыта дзіцячая мастацкая школа. Першым яе дырэктарам быў назначаны Аляксандр Мікалаевіч Сабалеўскі. У школе штогод займаецца звыш двухсот дзяцей. Яны вывучаюць жывапіс, кампазіцыю, саломапляценне, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, кераміку

У 1966 г. перад маленькімі жыхарамі горада гасцінна адчыніла свае дзверы дзіцячая бібліятэка. 1968 г. стаў годам нараджэння цэнтральнай гарадской бібліятэкі. У 1978 г. бібліятэкі былі аб'яднаны ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Сёння яе чытачамі з'яўляюцца больш за 15 тыс. чалавек. Кніжны фонд складае 200 тыс. экзэмпляраў.

Амаль паўтары тысячы чалавек займаюцца ў калектывах самадзейнай творчасці, створаных пры клубах і дамах культуры. Восем калектываў носяць ганаровыя званні народных і ўзорных. Сярод іх народны духавы аркестр, народны тэатр, народная харавая капэла, народны цырк «Ювента», народны ансамбль песні «Медуніца», якія працуюць пры Палацы культуры ВА «БелАЗ», узорны дзіцячы хор, узорны ансамбль бальнага танца «Юнацтва» , створаныя пры гарадскім Доме культуры, і ўзорны хор сярэдняй школы 5.

Штогод больш за 60 тыс. чалавек наведваюць культурнамасавыя мерапрыемствы, якія праходзяць у горадзе. Сярод іх найбольшай папулярнасцю карыстаюцца народныя гулянні, якія ладзяцца ў навагоднюю ноч на танцавальнай пляцоўцы гарадскога парка культуры і адпачынку. Тут жа ў парку культуры 13 студзеня арганізуецца святкаванне Каляд. Перад жыхарамі горада выступаюць калектывы мастацкай творчасці, ставіцца тэатралізаванае відовішча «Каляда ідзе».

Стала традыцыйным правядзенне народных гулянняў, прысвечаных Вялікадню, Дню працы, Дню Перамогі, Дню Рэспублікі і інш. Праводзяцца канцэрты да ўсіх свят гістарычнага календара. Асаблівую цікавасць у гледачоў выклікаюць дзіцячы фестываль выканаўцаў эстраднай песні «Жодзінская вясна», гарадскі фестываль аўтарскай песні «Голас сучаснасці», мерапрыемствы з нагоды Дня Маці.

Заўсёды шмат жыхароў горада збірае святкаванне Купалля. Яно ладзіцца на высокім жывапісным беразе ракі Плісы. Яшчэ днём людзей запрашаюць на свята самадзейныя артысты ў нацыянальных касцюмах, якія пад гукі музыкі ў суправаджэнні купальскіх персанажаў, на павозках, запрэжаных конямі, ездзяць па вуліцах горада. Месца правядзення тэатралізаванага свята ўпрыгожана, працуюць гандлёвыя кропкі, ідзе продаж вырабаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, керамікі, вырабаў з лазы. А за ўдзел у жартоўнай сюжэтнагульнёвай праграме можна ў якасці прызоў атрымаць венікі для лазні, лекавыя расліны, іншыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы. На краю берага ўзвышаецца шасціметровае вогнішча. Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца лепшыя самадзейныя калектывы. Гасцей чакаюць захапляючае тэатралізаванае відовішча з удзелам Купаліша і Купалінкі, лясной нечысці, скокі праз агонь, купальскія варожбы, пусканне вянкоў па вадзе.

С.І.Сірыська.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024