ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 22:40
  Палац культуры і яго творчыя калектывы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ

I ЯГО ТВОРЧЫЯ КАЛЕКТЫВЫ

5 снежня 1960 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Палаца культуры ў Жодзіне. 3 таго часу ён стаў цэнтрам самадзейнай і тэхнічнай творчасці жыхароў Жодзіна, а таксама суседніх населеных пунктаў. Першым дырэктарам Палаца культуры быў А.Б.Дзячкоў, вялікую дапамогу яму аказвалі дырэктары БелАЗа М.І.Дзеравянка, І.Р.Сідаровіч, М.М.Усанькоў, старшыні прафсаюзнага камітэта А.І.Дуэлеў, Н.Т.Нікіцін, С.А.Горбань, камсамольскія важакі завода В.Казлоўскі, Б.Бялінскі, Г.Агрызка, В.Кашэўскі, У.Шагаў і інш. Для кіраўніцтва самадзейнымі калектывамі былі запрошаны прафесійныя арты

сты Лінкевіч, Перэльман, Ліцінскі, Жукоўскі. Работу з дзецьмі ўзначаліў вопытны педагог А.Д.Самусевіч. Ужо ў першыя 3 месяцы работы Палаца культуры былі адкрыты калектывы: духавы і эстрадны аркестры, харавы, сольных спеваў, танцавальны, тэатральны, у якіх займалася звыш 800 чалавек, палавіну з якіх складалі рабочыя і служачыя БелАЗа. Сіламі самадзейных артыстаў штогод праводзілася 110120 канцэртаў і спектакляў.

3 года ў год расло іх майстэрства. У канцы 1960х гадоў харавая капэла Палаца культуры пад кіраўніцтвам А.М.Жукоўскага адной з першых у рэспубліцы атрымала званне народнай. У 1978 г. званне народнага атрымаў духавы аркестр, якім на працягу доўгага часу кіраваў Э.П.Сінкевіч. К канцу 1970х гадоў званне народнага атрымаў тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам М.П.Бараша.

У рабоце Палаца культуры выкарыстоўваліся разнастайныя формы і метады тэматычныя вечары, вусныя журналы, афармляліся пастаянна дзеючыя фотавыстаўкі, якія расказвалі пра лепшых людзей завода, пра выпушчаную на заводзе прадукцыю. У сакавіку 1983 г. за актыўную работу па эстэтычным выхаванні Палац культуры быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Калектыў палаца працаваў у цесным кантакце з творчымі саюзамі Беларусь На працягу некалькіх гадоў паспяхова працаваў універсітэт «Кінамастацтва нашых дзён». Частым! гасцямі на сцэне палаца сталі тэатральныя і мастацкія калектывы Мінска. У апошні час калектыў Палаца культуры БелАЗа ўзначальвае Г.А.Смольскі. Супрацоўнікі на чале з дырэктарам праводзяць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Напрыклад, пастаяннымі сталі вялікія шоупраграмы, якія ўяўляюць сапраўдны сінтэз мастацтваў. 7 творчых калектываў Палаца культуры носяць сёння высокае звание народных. Усяго ў палацы налічваецца 27 клубных фарміраванняў, у якіх займаецца больш за 600 чалавек.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024