ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 22:29
  Народныя калектывы Палаца культуры Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

НАРОДНЫЙ КАЛЕКТЫВЫ ПАЛАЦА КУЛЬТУРЫ

Ансамбль сцэнічнай харэаграфіі «Кружаўніца». Створаны ў 1988 г. пад кіраўніцтвам балетмайстра А.М.Іванова як гурток беларускага танца. Званне народнага прысвоена ў 2000 г. У рэпертуары ансамбля больш за 30 беларускіх танцаў і танцаў народаў свету. У калектыве займаецца каля 200 дзяцей і дарослых. Працуюць падрыхтоўчая група для дзяцей 10 14 гадоў, харэаграфічная школа для дашкольнікаў «Малышок». Ансамбль выступае з канцэртамі ў працоўных калектывах горада і вёскі, на абласных святах працы і культуры, выязджае на Украіну і ў Расію, удзельнік тэлефестываляў «Залатыя ключы», «Усе мы родам з дзяцінства». Узнагароджаны дыпломам 1га нацыянальнага фестывалю беларускай байкі.

Ансамбль беларускай песні «Медуніца». Створаны ў 1987 г. пад кіраўніцтвам А.Т.Губаравай. Званне народнага прысвоена ў 1993 г. У рэпертуары ансамбля беларускія народныя песні. Калектыў складаецца з 18 чалавек: 13 вакалістаў і 5 музыкантаў. Інструментальная група выступае ў цесным творчым альянсе з вакалістамі, а таксама з арыгінальнымі сольнымі нумарамі, супрацоўнічае з харэаграфічным ансамблем «Кружаўніца». Калектыў захоўвае сваю індывідуальнасць дзякуючы арыгінальным аранжыроўкам, якія робіць кіраўнік ансамбля А.Т.Губарава. Вакальная група апошнім часам выконвае некаторыя складаныя творы без музычнага суправаджэння, што сведчыць аб узросшым майстэрстве спевакоў.

Ансамбль «Медуніца» прымае самы актыўны ўдзел у музычным і культурным жыцці горада і рэспублікі, удзельнічае ў шматлікіх конкурсах і фестывалях.

Духавы аркестр. Створаны ў 1956 г. Яго заснавальнікам, мастацкім кіраўніком і дырыжорам быў Э.П.Сінкевіч. У калектыве налічвалася тады 16 чалавек, з цягам часу іх стала 50. Спачатку гэта былі музыкантыаматары. Сістэматычныя рэпетыцыі дазволілі аркестру ў даволі сціслы тэрмін стаць прафесійным калектывам, удзельнічаць у розных конкурсах, маршахпарадах, канцэртах. Мае шмат ганаровых грамат, прызоў і іншых узнагарод. У 1978 г. калектыву прысвоена званне народнага. 3 1998 г. мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра з'яўляецца В.М.Яфрэмаў. У складзе калектыву 25 чалавек. У рэпертуары аркестра творы беларускіх, савецкіх, замежных кампазітараў, класічная музыка.

Маладзёжны тэатр «Штурх». Створаны ў 1991 г. на базе СШ 7 г. Жодзіна. 3 верасня 1998 г. дзейнічае пры Палацы культуры В А «БелАЗ». Званне народнага прысвоена ў 2000 г. Рэжысёр С.В.Мытнік. У рэпертуары тэатра спектаклі «Усё мае жыццё раман з ўласнаю душою», «Завіруха» паводле М.Цвятаевай, «Мэгі» па матывах аповесці О.Генрі, «У дзень вяселля» У.Розава, «Белы мядзведзь і чорная пантэра» У.Вінічэнка і інш. На хвалі гумару і пошуку новых формаў з'явіліся гумарына «Жылібылі», сямейны конкурс «Сэрца пад дахам», спектаклі «Камедыя аб пошуках гармоніі», камерны вечар «Валянцінаў дзень» і інш.

3 прэм'ерным спектаклем «Ладдзя роспачы» па творах У.Караткевіча «Штурх» удзельнічаў у фестывалі «Тэатральная вясна2000» у г.Орша.

Тэатр. Створаны ў 1961 г. Званне народнага прысвоена ў 1978 г. У рэпертуары спектаклі «Гросмайстарскі баль» І.Штэмлера, «Святы і грэшны» М.Варфаламеева, «Тэмп29» М.Пагодзіна, «Праводзім эксперымент» В.Чарных і М.Захарава. Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх конкурсах, неаднойчы адзначаўся дыпломамі I i II ступеней.

Харавая капэла. Створана ў 1962 г. пад кіраўніцтвам У.Лінкевіча. У 1966 г. прысвоена званне народнай, мастацкім кіраўніком капэлы быў тады А.М.Жукоўскі. 3 1970 г. па 1998 г. мастацкім кіраўніком і дырыжорам быў Э.Р.Шчыры. За гэты перыяд калектыў дасягнуў вялікіх творчых поспехаў і сталага прафесійнага майстэрства. Сведчаннем таго з'яўляюцца шматлікія дыпло мы і граматы лаўрэата розных прэстыжных фестываляў. 3 лістапада 1998 г. мастацкім кіраўніком і дырыжорам харавой капэлы з'яўляецца С.А.Смольскі, які працягвае традыцыі свайго настаўніка Э.Р.Шчырага. Калектыў шмат гастраліруе па Беларусі, краінах СНД і далёкага замежжа.

Цырк «Ювента». Створаны як цыркавая студыя пад кіраўніцтвам Я.С.Едзігарава ў 1985 г. У 1988 г. цырк атрымаў званне народнага. У 1989 г. прымаў удзел у 3м Усесаюзным фестывалі цыркавога мастацтва ў Маскве і стаў яго дыпламантам. У 1990 г. артысты «Ювенты» выступалі на рэспубліканскім фестывалі ў Мінску і ў трох намінацыях іх нумары былі прызнаны лепшымі. Некаторыя выхаванцы цырка сталі прафесійнымі артыстамі. 3 1995 г. цыркам кіруе Ірына Семянкова, адна з лепшых вучаніц Я.С.Едзігарава. 3 яе прыходам абнавіўся склад трупы, з'явіліся новыя нумары. Калектыў актыўна выступав перад жыхарамі Жодзіна, разам з іншымі эстраднымі калектывамі ўдзельнічае ў эстрадных шоупраграмах, часта выязджае на гастролі ў іншыя гарады. Г.А.Смольскі, Л.А.Пухнарэвіч.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024