ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 14:53
  Цэнтральная бібліятэка горада Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА ГОРАДА

Цэнтральная гарадская бібліятэка заснавана ў 1968 г. Тады яе фонд складаў 2901 экзэмпляр. Лік чытачоў — 416 чалавек. За час існавання бібліятэкі яе фонд склаў болып за 100 тысяч экзэмпляраў. Бібліятэчнымі паслугамі карыстаюцца штогод

больш за 8 тысяч жодзінцаў. Кожны чацвёрты жыхар горада яе чытач.

Штодзённа больш за 300 чалавек абслугоўваюцца ў чатырох пакоях: гэта хатнія абанементы для дарослых і юнакоў, агульны чытальны пакой, пакой перыёдыкі.

Фонд бібліятэкі універсальны. Яго камплектаванне заўсёды было адрасным і мела на мэце духоўнае і інтэлектуальнае далучэнне да сусветнай літаратурнай спадчыны. Бібліятэка ганарыцца наяўнасцю ў сваім фондзе кніг Арыстоцеля, Сенекі, Эсхіла, Апулея, М.Бярдзяева, А.Лосева, С.Булгакава, В.Разанава, А.Хамякова, І.Фіхтэ, І.Ільіна, зборнікамі пісьменнікаў і паэтаў, чые творы складаюць «Залатую бібліятэку» сусветнай культуры.

У бібліятэцы маецца добрая калекцыя энцыклапедычнай і даведачнай літаратуры.

У 2й палавіне 1990х гадоў бібліятэка штогод выпісвала больш за 200 назваў часопісаў і каля 80 назваў газет.

«Кожнай кнізе яе чытача, кожнаму чытачу яго кнігу», такі дзвіз работы супрацоўнікаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі.

Самая шматлікая група чытачоў вучнёўская моладзь: старшакласнікі, студэнты, навучэнцы тэхнікумаў, вучылішчаў. Да іх паслуг 60 рабочых месцаў у агульным чытальным пакоі, 34 рабочыя месцы ў пакоі перыёдыкі, вялікі выбар кніг у абанементных залах.

Бібліятэка мэтанакіравана працуе па выяўленні таленавітай моладзі горада і яе інфармацыйным забеспячэнні. Складзены і  папаўняецца банк даных гэтай моладзі. Для яе прадстаўнікоў праводзяцца масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, урокі інфармацыйнай пісьменнасці. Гэта група прыярытэтнага абслугоўвання ў індывідуальнай рабоце. Яшчэ адна група прыярытэтнага абслугоўвання пажылыя людзі і пенсіянеры. Для іх арганізаваны літаратурнаінфармацыйны, сацыяльнаінфармацыйны цэнтры , цэнтр «Дом. Сям'я. Дзеці», праводзяцца вечары «Горит свечи огарочек», «Вечар чаю», «Старадаўнія рамансы», «Здароўе на ўсё жыццё» і інш. Інваліды абслугоўваюцца дома.

У 1971 г. бібліятэку ўзначаліла Тамара Паўлаўна Чарнова. Яна разам з калектывам вывела яе ў лік лепшых у вобласці і рэспубліцы. Вопыт работы Жодзінскай ЦБС неаднаразова апісаны ў прафесійным друку.

Т.П.Чарнова, І.А.Дзясятава. * * *

«Летуценнік». Так называецца літаратурнатворчае аб'яднанне, створанае пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Кіруе

ім супрацоўніца бібліятэкі Ірына Хілюціч. У планах аб'яднання шмат цікавага і пазнавальнага лекцыі па вывучэнні творчасці вядомых паэтаў, пісьменнікау, правя дзенне розных конкурсаў, сустрэч, паездкі па літаратурных мясцінах.

Сярод членаў аб'яднання людзі розных узростаў, прафесій. Святлана Яблачкіна піша вершы больш за 10 гадоў. Яны друкаваліся ў раённай і гарадской газетах, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Вынікам яе працы стаў зборнік рамантычных вершаў «Чаканне» (1996). Добра вядома жодзінцам і імя Ніны Навіцкай. Яны не раз сустракалі яе вершы на старонках мясцовых газет «Край смалявіцкі», «Жодзінскія навіны» і «Белорусский автозаводец». Не кожны з членаў аб'яднання піша на роднай мове. А вось Ірына Хілюціч свае вершы і байкі піша выключна пабеларуску. Маладое пакаленне «летуценнікаў» прадстаўляюць Г.Гусакоў, С.Сінкевіч, І.Стасевіч.

І.А.Дзясятава.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024