ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 14:37
  Фізкультура і спорт Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Фізкультура і спорт

Для правядзення спартыўнамасавых і фізкультурнааздараўленчых мерапрыемстваў у горадзе маецца 43 розных спартыўных аб'ектаў, у тым ліку: фізкультурнааздараўленчы комплекс БелАЗа з 2 басейнамі, 16 спартыўных залаў, 2 стадыёны, 4 мінібасейны, 13 прыстасаваных памяшканняў, больш за 40 пляцовак і палёў.

Заняткі фізкультурай забяспечваюць 97 штатных фізкультурных работнікаў, 75 з якіх маюць вышэйшую адукацыю.

Прыярытэтным накірункам у фізвыхаванні заўсё'ды лічылася і лічыцца работа з дзецьмі. У кожнай дзіцячай дашкольнай установе распрацоўваюцца адпаведныя праграмы па фарміраванні рухальных навыкаў з комплексам аздараўленчых і загартоўваючых працэдур.

Шырока праводзяцца спартыўныя святы: Дні здароўя, спартландыі і інш.

Фізічнае выхаванне ў школах горада, Цэнтры прафесійнай адукацыі, палітэхнікуме ажыццяўляецца на аснове існуючых праграм і планаў вучэбнага працэсу.

Прыкладам комплекснага падыходу да вырашэння задач фізічнага выхавання ў

навучальных установах з'яўляецца арганізацыя вучэбнай, спартыўнамасавай і фізкультурнааздараўленчай работы ў цэнтры прафесійнай адукацыі. На працягу многіх гадоў цэнтр з'яўляецца лепшай фізкультурнай арганізацыяй у вобласці. Вучэбныя заняткі тут праходзяць на высокім прафесійным і метадычным узроўні, асобная ўвага навучэнцам, якія адносяцца па стане здароўя да спецыяльнай групы.

У цэнтры праводзяцца круглагадовыя спартакіяды па 8 відах спорту. Спаборніцтвы па комплексах рухомых гульняў «Стартуюць усе» праходзяць з удзелам 80% навучэнцаў.

Круглагадовая спартакіяда школьнікаў уключае наступныя дысцыпліны: асенні і веснавы кросы, лёгкаатлетычнае чатырохбор'е, лёгкая атлетыка, лыжны спорт (гонкі), баскетбол, валейбол. Праводзіцца яна ў два этапы.

Першы — масавыя спаборніцтвы на працягу вучэбнага года ў школах паміж класамі. Другі этап фінальныя гарадскія спаборніцтвы з удзелам зборных камандаў школ. Пераможцамі і прызёрамі гэ тых спаборніцтваў станавіліся каманды СШ № 6, СШ № 9, СШ № 4.

Варта адзначыць сумеснае правядзенне з АСТТ месячніка абароннамасавай работы (студзень —люты) па зімнім мнагабор'і, стральбе, самба. Ужо 2 дзесяткі гадоў праводзіцца на базе СШ 5 традыцыйны турнір выпускнікоў школ па баскетболе. У трох спартыўных школах горада на аддзяленнях самба, баскетбола, мастацкай гімнастыкі, гарадкоў, лёгкай атлетыкі, футбола, веславання на байдарках і каноэ навучаецца 1108 юных фізкультурнікаў, з якімі працуюць 39 штатных і няштатных трэнераў.

Адной з лепшых у краіне з'яўляецца СДзЮСШАР, якая займала першае і прызавыя месцы ў камандным першынстве Беларусі па барацьбе самба сярод юнакоў і дзяўчат. Гонарам школы і горада з'яўляюцца яе выхаванцы Аляксандр Петух чэмпіён Еўропы сярод моладзі (1995), пераможца Кубка свету (1999), неаднаразовы прызёр сусветных і еўрапейскіх перпіынстваў, шматразовы чэмпіён Беларусі; Дзяніс Смык чэмпіён Еўропы сярод юнакоў (1995), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод кадэтаў (1992, 1994), прызёр міжнародных спаборніцтваў па дзюдо (19931995), неаднаразовы пераможца юнацкіх чэмпіянатаў Беларусі (1991 1995); Аляксей Кулінчык — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы сярод юнакоў (1992) і моладзі (1995), бронзавы прызёр сусветнага першынства сярод кадэтаў (1992) і моладзі (1995), неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх чэмпіянатаў; Аляксандр Стральчонак — бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету сярод юнакоў (1992) і моладзі (1995, 1996), неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Паспяхова выступалі нашы барцы і на іншых міжнародных спаборніцтвах. Выхаванцы школы неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі чэмпіянатаў Беларусі і другіх прэстыжных спаборніцтваў і турніраў па барацьбе самба і дзюдо.

Сваім поспехам жодзінскія самбісты абавязаны выкладчыкам і трэнерам школы. Асабліва плённа працуюць у гэтым напрамку В.Я.Доўгі (падрыхтаваў 41 майстра спорту) і С.М.Сербін (падрыхтаваў 1 майстра спорту міжнароднага класа і 15 майстроў спорту), А.І.Сыраежка і інш.

Да ліку лепшых у рэспубліцы адносіцца і СДзЮСШАР па веславанні на байдарках і каноэ.

Больш за 30 гадоў яе трэнеры выхоўваюць папаўненне для зборных камандаў Беларусь Навучэнцы гэтай школы Аўхімовіч Людміла, Марэчка Ганна, Аўхімовіч Марына, Цюлькевіч Вікторыя, Булак Таццяна, Чучкевіч Яўген, Марозаў Юра, Вярбіцкая Валянціна станавіліся чэмпіёнамі Беларусь Нядрэнна выступалі на міжнародных спаборніцтвах Аўхімовіч Марына, Аўхімовіч Людміла і Марэчка Ганна.

Доўга і плённа працуюць з дзецьмі трэнеры гэтай школы заслужаны трэнер СССР Міхаіл Зэлінавіч Элімелах і заслужаны трэнер БССР Валерый Аляксандравіч Астапковіч.

Болын за 20 гадоў праводзіць работу па далучэнні школьнікаў горада да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам ДзЮСШ БелАЗа, у якой на аддзяленнях самба, лёгкай атлетыкі, футбола займаецца 350 вучняў. Школа мае адну з лепшых спартыўных баз у горадзе.

Выхаванец гэтай школы Міхаіл Варанцоў, цяпер яе трэнер, быў пераможцам у камандным чэмпіянаце Еўропы па стыпльчэзе, членам Нацыянальнай зборнай Беларусі (трэнер А.В.Шабан). Другі выхаванец гэтага трэнера Аляксандр Каваленка, першы ў гісторыі школы майстар спорту СССР (1985), неаднаразовы пераможца і прызёр міжнародных спаборніцтваў. У 1986 1987 гг. адзін з мацнейшых многаборцаў СССР. Неаднаразовымі пераможцамі абласных спаборніцтваў станавіліся Лойка Віталь, Акуліч Міхаіл, Фамін Андрэй, Абрамовіч Дзмітрый, Кавалёнак Юлія, Гураў Юрый, Лапцюхоў Валерый і іншыя, а Бутар Ірына была прызёрам міжнародных спаборніцтваў па лёгкаатлетычным мнагабор'і (трэнер С.А.Каваленка). Мацнейшым у школе з'яўляецца аддзяленне барацьбы самба. Выхаванцы трэнера С.М.Сербіна Стралкоўскі Віталь, Булак Аляксандр, Бабарыка Анатоль, Федзечка Генадзь, Лазюк Віталь, Белашапка Андрэй, Уласевіч Віталь неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных турніраў і першынства Беларусі, другіх спаборніцтваў.

Самым жа масавым у школе з'яўляецца аддзяленне футбола 225 чалавек. Навучэнцы трэнераў М.Д.Русака, П.І.Міхеева прымалі ўдзел больш чым у 30 спаборніцтвах рознага ўзроўню, станавіліся пераможцамі і прызёрамі.

Дзмітрый Шагойка, Валянцін Міхееў былі ўключаны ў склад зборнай юнацкай каманды Беларусі па футболе, а Вадзім Альхоўка кандыдатам у зборную.

Лідэрам у спартыўнамасавай і фізкультурнааздараўленчай рабоце з дарослым насельніцтвам з'яўляецца калектыў фізкультуры БелАЗа. Тут 12 штатных работнікаў фізкультуры, добрая матэрыяльная база: фізкультурнааздараўленчы комплекс з басейнам, стадыён, зала цяжкай атлетыкі, праводзіцца круглагадовая спартакіяда па 12 відах спорту. Адзначаецца ў горадзе Дзень машынабудаўніка, рэгулярна праводзіцца турнір па футболе на прыз газеты «Белорусский автозаводец». Нельга не прыгадаць, што ВА «БелАЗ» з'яўляецца адным з заснавальнікаў футбольнага клуба.

Адным з вядучых відаў спорту ў горадзе з'яўляецца барацьба самба. Далека за межамі Рэспублікі Беларусь вядомы жодзінскія барцы. Традыцыйнымі сталі турніры памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава, Дз.І.Сыракваша, маршала К.К.Ракасоўскага.

Таксама далека за межамі вобласці вядомы і традыцыйныя лёгкаатлетычныя прабегі па вуліцах горада.

Т.П.Пясецкая, Б.І.Кізь.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024