ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 17:39
  Футбольная каманда “Торпедо” Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ФУТБОЛЬНАЯ КАМАНДА «ТАРПЕДА»

У 1962 г. была створана футбольная каманда «Ракета». Спартыўны гонар аўта

заводцаў абаранялі Барыс Казьмін — варатар каманды, абаронцы Канстанцін Калько, Яўген Сабалеўскі, Яўген Герасімаў; паўабаронцы Мікалай Ермачэнкаў і Леанід Грышчанка; нападаючыя Васіль Емяльянаў, Міхаіл Дзямідаў, Валерый Бронскі, Валерый Аляксандраў і Аляксандр Скарабагатаў. Да гульняў у працэсе сезона прыцягваліся варатары Уладзімір Амбросаў і Анатоль Зыль; абаронцы Анатоль Рузгус, Генадзь Харушэўскі і Антон Хаткоўскі, паўабаронцы Анатоль Граковіч і Мікалай Крыжаноўскі і нападаючыя Уладзімір Гайдук і група школьнікаў: Сцяпан Кіт, Аляксандр Мельнікаў і Аляксандр Разтовіч.

Зноў на футбольных палях рэспублікі аўтазаводцы Жодзіна з'явіліся толькі праз пяць гадоў. У сезоне 1967 г. «Аўтазаводзец» (так цяпер называлася каманда) выступаў сярод камандаў 1 й падгрупы 2й групы. Кіраваў камандай былы ігрок «Ракеты» інструктарметадыст Канстанцін Канстанцінавіч Калько. У складзе каманды было 7 футбалістаў з г. Жодзіна, пасёлкаў Зялёны Бор і Чырвоны Сцяг. Набраўшы 12 ачкоў, аўтазаводцы занялі 6е месца ў сваёй падгрупе.

У 1968 г. каманда была ўжо 4й з 11 каманд 2й зоны 2й групы. У 1969 г. каманда «Тарпеда» пад кіраўніцтвам новага трэнера Леаніда Уладзіміравіча Ерахаўца заняла 1е месца сярод камандаў 2й зоны, дамогшыся такім чынам права выступаць у наступным сезоне сярод мацнейшых камандаў рэспублікі. У гэтым жа сезоне яна ўпершыню стала ўладальнікам Кубка Рэспублікі, якім пасля валодала яшчэ сем разоў (1971, 1972, 1977, 1978, 19811983). Якуладальнік Кубка Беларусі каманда «Тарпеда» прымала ўдзел у гульнях на Кубак СССР сярод камандаў вытворчых калектываў. Пяць спроб было ў аўтазаводцаў у змаганні за ганаровы трафей, але яны так і не змаглі заваяваць гэты прыз.

Аўтазаводцы чатыры разы былі чэмпіёнамі Беларусі (у 1970 г. і 1971 г., калі старшым трэнерам каманды быў Леанід Ерахавец, у 1980 г. і 1981 г. пры старшым

трэнеры Аляксандру Пазняку і трэнеру Алегу Лісу).

Цікавы і такі факт. Усе трэнеры каманды, літаральна да 90х гадоў, былі гуляючымі. Так, Канстанцін Калько іграў правым абаронцам, Леанід Ерахавец левым, Васіль Емяльянаў і Алег Волах правымі паўабаронцамі, Аляксандр Пазняк — левым, Алег Ліс цэнтральным абаронцам і Іван Кавалёнак — цэнтральным нападаючым.

А.С.Пазняк.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024