Горад
маладых
Жодзіна
—
горад маладых. I
невыпадкова
пытанням работы
з моладдзю тут надаюць
асаблівую ўвагу.
У
сакавіку
1992 г.
быў створаны аддзел па
справах моладзі
Жодзінскага гарвыканкома. У
адпаведнасці
з палажэннем створаны
камітэт
па
справах моладзі,
у
які
ўвайшлі прадстаўнікі існуючых маладзёжных грамадскіх арганізацый, фарміраванняў.
Аддзел па
справах моладзі
каардынуе іх работу,
аказвае арганізацыйную
і фінансавую дапамогу, а
таксама
працуе па стварэнні розных
клубаў
па інтарэсах.
У
кастрычніку
1996 г.
на пасяджэнні
выканкома гарадскога выканаўчага камітэта была
прынята комплексная праграма
«Моладзь»
на
1996—1998 гг.
Адзін
з важнейшых яе пунктаў —
паляпшэнне
жыллёвых і сацыяльнабытавых умоў жыцця моладзі.
Распрацаваны
разам
з аддзелам ЗАГС мерапрыемствы
па падтрымцы маладой сям'і: публікацыі спецыялістаў у
мясцовых
сродках масавай інфармацыі па пытаннях сям'і, брака,
работа «тэлефонаў
даверу» пры рэгіянальным цэнтры адукацыі моладзі «Касталія»
і пры аддзеле ЗАГС
па аказанні
кансультацыйнай і псіхалагічнай дапамогі маладым сем'ям. Гэта і правядзенне
конкурсаў маладых сем'яў з мэтай прапаганды здаровага ладу
жыцця, станоўчага
сямейнага вопыту, дыскусій сярод старшакласнікаў школ
горада
на
тэму
«Я і мая
сям'я».
У 1996
г. абласны выканаўчы
камітэт прыняў рашенне аб пераўтварэнні двух
аднапрофільных
ПТВ у
цэнтр прафесійнага
навучання. Стварэнне цэнтра дазваляе палепшыць прафесійную арыента
цыю
выпускнікоў школ,
расшырыць пералік
прафесій, якія можна атрымаць у
цэнтры. На базе СШ №1 створаны
тэхнічныя
класы,
у якіх
навучаюцца падлеткі,
схільныя да
правапарушэнняў,
з неспрыяльных
сем'яў,
навучэнцы, якім з цяжкасцю
ўдаецца
засвоіць праграмы базавага
ўзроўню
агульнаадукацыйнай школы.
Не
менш важным кірункам
дзейнасці аддзела
па справах моладзі
з'яўляецца духоўнамаральнае развіццё моладзі і выхаванне патрыятызму і
грамадзянскай адказнасці. Штогод праводзяцца фестывалі аўтарскай песні
«Голас
сучаснасці»,
розныя конкурсы,
КВЗ сярод
старшакласнікаў, канцэрты маладзёжных музычных
груп.
Шырыцца правядзенне
ў
горадзе свят,
прысвечаных знамянальным
гістарычным падзеям беларускага народа,
з
удзелам у
іх
моладзі.
Аддзелам
па справах моладзі
створаны
Жодзінскі
музычны клуб
«Вікторыя».
Гэта
аб'яднанне
самадзейных і прафесійных музыкантаў і выканаўцаў горада
для іх
знаёмства, пошукаў талентаў і садзейнічання ў іх раскрыцці.
Наладжана
работа
пошукавага атрада
«Саланг» —
клуба па патрыятычным выхаванні
моладзі. Асноўнымі кірункамі яго работы
з'яўляюцца
аказанне дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, састарэлым людзям, збор
звестак аб баявых дзеяннях на
тэрыторыі
Смалявіцкага раёна ў гады
вайны, пошукавая работа ў
архівах, апытанне мясцовых жыхароў дзеля ўвекавечвання памяці ахвяр вайны.
У клубе больш за 30 чалавек
^навучэнцы школ,
палітэхнікума,
цэнтра прафесійнага навучання).Здольная
моладзь і творчая інтэлігенцыя —
яшчэ
адзін напрамак маладзёжнай палітыкі. Гэта і правядзенне конкурсаў маладых
паэтаў, маладых мастакоў, аказанне дапамогі здольным дзецям і таленавітай
моладзі (арганізацыя паездак на
фестывалі,
канцэрты).
3 мэтай
прапаганды турьізму і здаровага ладу
жыцця створаны
гарадскі турыстычны клуб
«Вандроўнік».
Штогод праводзяцца турыстычныя паходы на
плытах, катамаранах, велапаходы. Лепшыя
каманды прымаюць удзел у
абласных турыстычных
спаборніцтвах.
Развіваецца
сетка
клубаў
для
падлеткаў
і па месцы жыхарства. 3 1995 г.
дзейнічае рэгіянальны стваральны цэнтр моладзі «Касталія»,
арганізаваны для
аказання
стваральных і псіхолагапедагагічных паслуг дзецям, падлеткам, маладым людзям,
усім хто мае
патрэбу ў
такой
дапамозе.
Цэнтр
«Касталія»
пабудаваны па прынцыпе еўрапейскіх стваральных
цэнтраў,
у
аснове якіх
прызнанне унікальнасці і непаўторнасці кожнай асобы, павага
да індывідуальнай
пазіцыі і думкі другога, дэмакратызм і адкрытасць ва ўзаемаадносінах.
«Касталія»
аб'яднала ў сумеснай дзейнасці вучоных, сацыяльных работнікаў, студэнтаў
—
будучых
педагогаў і многіх падлеткаў. Большасць актывістаў цэнтра маюць вопыт замежных
стажыровак, іпто дае магчымасць улічваць і выкарыстоўваць вопыт замежных калег.
У
аснове дзейнасці
«Касталіі»
реалізацыя ідэі аб'яднання нетрадыцыйнай адукацыйнай практыкі і сацыяльнай
работы
з падлеткамі
і моладдзю. Галоўная мэта семінараў (працягласцю 5 — 6
дзён
кожны) —
аказанне
дапамогі маладым
людзям у рэалізацыі
ўласнага «я»,
выпрацоўцы
ўмення рабіць індывідуальны выбар ва ўмовах няпэўнага будучага, прыняцці
індывідуальнага рашэння і ўмення браць на
сябе адказнасць,
у
ажыццяўленні
творчай дзейнасці ва ўмовах бесканфліктнага ўзаемадзеяння з іншымі.
Навучальныя
семінары звязаны з работай
удзельнікаў
у
мікрагрупах,
рознымі трэнінгамі, ролевымі і дзелавымі гульнямі.
Цэнтр
мае вопыт правядзення семінараў
і для
дарослых людзей,
спецыялістаў, якія працуюць з моладдзю.
Сацыяльная
накіраванасць работы
«Касталіі»
дапускае: стварэнне падлеткам
і
моладзі ўмоў для
правядзення вольнага
часу,
для сацыяльнакаштоўнай
сувяз!,
аказанне псіхолагапедагагічнай
дапамогі ў вырашэнні персанальных канфліктаў, канфліктаў у
сям'і,
з сябрамі і т.д.,
дзейнасць службы тэрміновай
тэлефоннай дапамогі.
«Касталія»
мае
цесныя сувязі
з рознымі маладзёжнымі арганізацыямі, цэнтрамі сацыяльнай работы
і
сацыяльнай дапамогі рэспублікі.
У
сучасны
момант цэнтр ажыццяўляе працяглую праграму па стварэнні ў яго рамках
шматфункцыянальнага
маладзёжнага клуба
еўрапейскага
ўзору.
Аддзел
па
справах моладзі
разам
з цэнтрам
«Касталія»
займаецца стварэннем маладзёжнага сацыяльнапедагагічнага комплексу
ў
рамках
рэгіянальнага
стваральнага цэнтра моладзі «Касталія».
Пад яго размяшчэнне аддзелу па
справах моладзі
перададзена ў арэнду тэрмінам на
15 гадоў
памяшканне былой
сталовай па
вул. 40 год
Кастрычніка.
На
першым этапе стварэння
гэтага комплексу
рыхтуецца
праект дзіцячага прытулку, неабходнасць у
якім
ёсць.
Адной
з формаў работы
з моладдзю і
падлеткамі па прафілактыцы правапарушэнняў, злачынстваў з'яўляецца распрацоўка
сумеснага плана
мерапрыемстваў
аддзеламі выканкома па
справах моладзі,
асветы і культуры.
Пастаянна праводзяцца
тэматычныя вечарыны для
падлеткаў,
схільных да
правапарушэнняў,
сустрэчы з працаўнікамі праваахоўных органаў, пракуратуры, сустрэчы
з урачамі.
На
гэтыя
вечары запрашаюцца прадстаўнікі розных
маладзёжных клубаў,
аб'яднанняў, спартыўных секцый.
У
апошнія
гады
аддзелам па справах моладзі
ствараліся будаўнічыя атрады з ліку навучэнцаў ПТВ, «цяжкіх»
падлеткаў, якія накіроўваліся ў Стаўрапольскі край
на ўборку
агародніны і фруктаў. Сумесна з гарадскім цэнтрам экалогіі арганізоўваліся
экалагічныя дэсанты па ўборцы зялёнай зоны.
Рашэннем
гарвыканкома штогод ажыццяўляецца браніраванне працоўных месцаў на
прадпрыемствах горада для працаўладкавання
непаўналетніх.
Т.
П. Краўцэвіч.