ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 27.04.2024, 03:00
  Дарогамі дружбы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Дарогамі дружбы

Даўняя дружба звязвае горад Жодзіна з французскім горадам Венісье, які знаходзіцца ў паўднёваўсходнім прадмесці Ліона. У горадзе маецца завод фірмы «Берліе», якая выпускае грузавыя аўтамабілі. Так, 3 мая 1968 г. адбылося падпісанне дамовы аб парадненні і супрацоўніцтве двух гарадоў, а 18 кастрычніка 1976 г. бестэрміновая дамова аб сяброўскіх сувязях паміж гарадамі.

3 таго часу гарадыпабрацімы абменьваюцца дэлегацыямі, планамі культурнага супрацоўніцтва, дзеляцца вопытам вядзення гарадской гаспадаркі.

У г. Венісье адзін з бульвараў носіць імя горадапабраціма Жодзіна. Яго адкрыццё адбылося ў прысутнасці дэлегацыі з беларускага горада 21 верасня 1969 г.

У Жодзіне адна з вуліц названа Венісье.

У 1981 г. французская дэлегацыя прывезла ў беларускі горад канцэртную праграму, і ў тым жа годзе самадзейныя артысты Жодзіна выступілі ў Венісье. Пабывала там наша дэлегацыя і ў 1985 г. на святкаванні 40годдзя Перамогі ў 2й сусветнай вайне.

Летам 1988 г. група дзяцей з горада беларускіх аўтамабілебудаўнікоў правяла канікулы ў сваіх французскіх сяброў. Дзеці жылі ў сем'ях і змаглі бліжэй пазнаёміцца з культурай, мовай, бытам, з захапленнямі і інтарэсамі сваіх французскіх равеснікаў.

Цікавы матэрыял пра дружбу гарадоў сабраны ў гарадской бібліятэцы, кіруе якой Г.П.Чарнова. Тут захоўваюцца рукатворная кніга пра шматгадовую дружбу, падораная французскімі пабрацімамі, герб горада Венісье, копія сцяга, сувеніры.

У маі 1996 г. у Мінску адбылася сустрэча дэлегацый трох сталічных абласцей Маскоўскай, Кіеўскай і Мінскай. Чарговым практычным этапам прынятай на сустрэчы ў Мінску праграмы супрацоўніцтва стала выстаўкакірмаш прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў гэтых абласцей, якая адбылася 7 9 чэрвеня 1996 г. у падмаскоўных Мыцішчах.

Сваю прадукцыю прывезлі ў Падмаскоўе і жодзінцы.

У час сустрэчы кіраўнік адміністрацыі Мыцішчынскага раёна А.К.Астрахаў і старшыня Жодзінскага гарвыканкома В.М.Кашэўскі прыйшлі да высновы, што

нашы гарады могуць атрымаць вялікую выгаду ад супрацоўніцтва. У верасні 1996 г. адбыўся рабочы візіт дэлегацыі Мыцішчынскага раёна Маскоўскай вобласці ў г. Жодзіна. У выніку гэтага візіту быў распрацаваны праект дагавора аб супрацоўніцтве (пабрацімстве) паміж гарадамі Жодзіна і Мыцішчы.

У праект дагавора было ўведзена 9 артыку лаў: супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці, гандлю, культуры, самакіравання, самаадукацыі, гуманітарнай галіне. 31 кастрычніка 1996 г. дагавор быў падпісаны. У яго межах у красавіку 1997 г. у Мыцішчах адбыўся семінар па кіраванні муніцыпальнай уласнасцю з удзелам дэлегацыі г. Жодзіна на чале з першым намеснікам старшыні гарвыканкома М.М.Амельянчуком.

Як паказала практыка, дагавор падпісаны не толькі на паперы. Ён працуе, і супрацоўніцтва набірае сілу.

Адносіны дружбы звязваюць г. Жодзіна і г. Ротэнбург (Германія). 3 1994 г. неаднаразова аказвалася беларускаму гораду дапамога медыкаментамі і медыцынскім абсталяваннем для бальніцы. Група жодзінскіх урачоў прайшла абучэнне ў клініках Ротэнбурга, адбываўся абмен дэлегацыямі.

1 кастрычніка 1997 г. адбылося адкрыццё лазневапральнага комплексу з басейнам для сіроцкіх устаноў г. Жодзіна.

У будаўніцтве аб'екта вялікую дапамогу аказала ініцыятыва «Дзецям Чарнобыля» г. МюльхаймнаРуры (Германія) на чале з прэзідэнтам Дагмар фон Эммерых. Пачынаючы з 1992 г. дзеці школыінтэрната выязджаюць на аздараўленне ў г. Мюльхайм.

Сувязі з г. ШведтнаОдэры, што ва Усходняй Германіі, завязаліся ў 1994 г.

У маі 1994 г. дэлегацыя г. Шведт на чале з бургамістрам наведала г. Жодзіна. Госці з вялікай цікавасцю пазнаёміліся са становішчам спраў у гарадской бальніцы, пранікліся яе праблемамі. Калі візіт у адказ нанесла дэлегацыя г. Жодзіна на чале з першым намеснікам старшыні гарвыканкома М.М.Амельянчуком, нямецкія сябры перадалі нашай бальніцы 12 тон медыкаментаў. Яшчэ 12 тон бальніца атрымала ў лістападзе 1997 г.

Супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі дае плён не толькі ў выглядзе гуманітарнай дапамогі. Яшчэ каштоўней той вопыт дзяржаўнага ўладкавання і гаспада

рання, які можна пераняць пад час сустрэч і візітаў.

Л. В. Курбанава.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024