ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 18.04.2024, 14:47
  Захавальнікі гісторыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Захавальнікі гісторыі

Доммузей Н.Ф.Купрыянавай быў адкрыты 14 чэрвеня 1980 г. пасля капітальнага рамонту дома, у якім з 1947 г. да 1969 г. жыла маці Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава. Доўга жыла яна ў гэтым доме, і толькі пасля таго, як зусім састарэла (а пражыла яна 107 гадоў, памерла ў 1979 г.), перайшла да дачкі.

3 таго часу тысячы людзей з Беларусі, з краін блізкага і далёкага замежжа пабывалі ў гэтым сціплым, невялікім доміку. У Купрыянавай было пяць сыноў, усе яны загінулі ў барацьбе з фашыстамі. Самы вядомы з іх малодшы — Пётр. I таму ў музеі шмат экспанатаў, прысвечаных яго памяці.

На стэндах лісток па ўліку партызанскіх кадраў, здымкі з жыцця партызан, фотакопія камсамольскага білета Пятра, яго апошняе пісьмо да маці, датаванае 12.10.1944 г. Тут жа фотаздымак мемарыяльнага знака, які ўстаноўлены на месцы подзвіга яфрэйтара Купрыянава, зямля з яго магілы.

Экспанаты музея расказваюць і пра маці, якая выгадавала сваіх сыноў патрыётамі. Рашэннем Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 мая 1972 г. Н.Ф.Купрыянавай было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Жодзіна». Да 100годдзя з дня нараджэння яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

А вось запіс, пакінуты сям'ёй Сімсаў з Англіі: «Мы шчаслівы наведаць музей такога мужнага чалавека. Напэўна, яго мужны дух жыве ва ўсіх беларусах».

У верасні 1997 г. споўнілася 20 гадоў з дня адкрыцця манумента ў гонар Маціпатрыёткі. У гэты дзень каля помніка сабраліся людзі, многія з якіх мелі адносіны да яго стварэння. Былі скульптары А.М.Заспіцкі і І.Я.Міско, якія задумалі і ажыццявілі помнік з бронзы і каменя. Прысутнічалі і тыя, хто кіраваў работамі па ўстаноўцы манумента. Вядома, не засталіся ў баку ад свята старшыня Жодзінскага гарвыканкома В.М.Кашэўскі і яго намеснікі. Яны якраз і былі актыўнымі яго арганізатарамі.

Удзельнікі гэтай сустрэчы наведалі Доммузей Н.Ф.Купрыянавай. Яны выказал! думку, што вельмі добра, што горад мае такі музей, які разам з помнікам Маціпатрыётцы і музеем Пятра Купрыянава ў СПІ № 1 складае трыадзіны комплекс.

Пакідаючы музей, госці зрабілі запіс: «Выказваем удзячнасць за праведзеную работу па захаванні памяці Настассі Фамінічны Купрыянавай маці, якая змагла выхаваць сваіх сыноў патрыётамі Радзімы».

Е. Е. Хромчанка.

ШКОЛЬНЫЙ МУЗЕІ ГОРАДА

7 мая 1977 г. пачаў сваё жыццё музей баявой славы імя Героя Савецкага Саюза П.І.Купрыянава. За час яго існавання колькасць экспанатаў узрасла з 500 экзэмпляраў амаль да 4 тысяч.

У 1987 г. музею прысвоена званне народнага.

Першыя яго стваральнікі — Дземчанка Тамара Рыгораўна, Пашукевіч Яўген Мікалаевіч, Славіна Таццяна Якаўлеўна, Якубоўскі Валянцін Пятровіч, Курбацкі Валерый Пятровіч па частачках збіралі матэрыял у родных П.І.Купрыянава, таварышаў па службе, аднакласнікаў, першых яго настаўнікаў.

У музеі 4 раздзелы:

1.  Партызанскія брыгады, падпольныя групы і вайсковыя часці, якія змагаліся на тэрыторыі Смалявіцкага раёна.

2.  Сям'я Купрыянавых.

3.  Маціпатрыёткі, дзеці якіх не вярнуліся з вайны.

4.  Жодзінцы удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Школьны музей праводзіць вялікую выхаваўчую работу сярод вучняў: аглядныя экскурсіі, урокі мужнасці, пазашкольныя мерапрыемствы. Тут створана дзіцячая арганізацыя «Юныя купрыянаўцы», члены якой уключыліся ў пошукавую работу музея. Пошукавыя групы школы збіраюць матэрыял для летапісу школы пра прадпрыемствы мікрараёна, дзе знаходзіцца школа: ЦЭЦ, Упраўленне механізацыі БЭСМ, пра спецсаўгас «Жодзінскі» і інш.

Вядома, збіраецца матэрыял і пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх частыя госці ў школе. Гэта былая настаўніца школы, былая сувязная партызанскай брыгады «Смерць фашызму» Аляксандра Іванаўна Вітвер, партызан атрада «Разгром», таварыш па службе П.І.Купрыянава, кулямётчык 75га мотастралковага палка Канстанцін Іванавіч Каласоўскі, партызан Вялікай Айчыннай вайны, інструктар Мінскага падпольнага райкома ЛКСМБ Сяргей Мікалаевіч Шсарчык і інш.

У стварэнні музея і яго рабоце прымала ўдзел не адно пакаленне вучняў. Пошукавая праца ў школе не спыняецца, музейная экспазіцыя папаўняецца новымі дакументамі, унікальнымі фотаздымкамі, сведчаннямі відавочцаў і ўдзельнікаў ваенных дзеянняў. Штогод 2 лістапада ў Дзень памяці Пятра Купрыянава, былога вучня

школы, кожнаму класу даецца пошукавае задание, якое выконваецца на працягу года.

Шмат увагі на стэндах музея ўдзелена сям'і Купрыянавых. Многа расказваецца пра Пятра, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава.

Музей у свой час наведвалі дэлегацыі з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі. Цяпер яго ў асноўным наведваюць госці з роднай рэспублікі, жыхары горада.

Гістарычную каштоўнасць дакументаў, сабраных у музеі, пацвярджаюць званні «Лепшы школьны музей», «Народны музей».

Дарэчы, апошняе званне прадугледжвае штатную пасаду загадчыка. 1м на працягу двух дзесяцігоддзяў з'яўляецца былая вучаніца школы, цяпер намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Антонаўна Мазынская. Дапамагае ей у рабоце Савет музея.

Я. М. Пашукевіч.   *  *

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і працоўныя біяграфіі сённяшняга дня адлюстраваны ў музеі баявой славы сярэдняй школы 4. Музей, створаны пад кіраўніцтвам дырэктара школы А.І.Ляшчэні, стаў цэнтрам вучэбнавыхаваўчай работы. Гэта і вучэбны кабінет, і творчая лабараторыя юных краязнаўцаў. У актыве музея перапіска са слаўнымі сынамі беларускага народа двойчы Героямі Савецкага Саюза Маршалам Савецкага Саюза І.І.Якубоўскім і генералам арміі І.І.Гусакоўскім, а таксама з двойчы Героем Савецкага Саюза генералам арміі І.П.Батавым і праслаўленым лётчыкам Аляксеем Марэсьевым. Усяго ж перапіска вялася са 150 ветэранамі вайны і партызанскага руху на Смалявіччыне.

Частымі гасцямі школы былі Р.Н.Мачульскі, Герой Савецкага Саюза, былы сакратар Мінскага падпольнага абкома партыі. Ён падарыў музею свае кнігі «Вечны агонь», «Старонкі бессмяротнасці», «Эха на Палессі». Вучні сустракаліся з Героямі Савецкага Саюза І.С.Жагаравым, В.С.Мачурыным, Н.І.Абедняк, удзельнікамі вызвалення Жодзіна А.В.Кулаковым, былым разведчыкам, аўтарам кнігі і кінасцэнарыя «Парашуты на дрэвах», Напалеонам Рыдзеўскім, Героем Сацыялістычнай Працы прафесарам Н.Д.Мухіным, перадавікамі БелАЗа Героямі Сацыялістычнай Працы В.В.Кулінчыкам і А.І.Кавалеўскім.

Савет музея падтрымлівае цесную сувязь з ветэранамі вайны, якія жывуць у мікрараёне школы.

Па ініцыятыве савета музея напісаны летапіс Беларускага аўтамабільнага завода.

* * *

У СШ 7 створаны экалагічны музей. Мэта прапаганда экалагічных ведаў. Кіраўнік Т.В.Сачанка.

Экалагічныя куткі створаны ў СШ № 5, жаночай гімназіі. У СШ 3 арганізаваны куток кветак.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024