Радавым
чырвонаармейцамсапёрам зпад Кёнігсберга ў кастрычніку 1944 г.
я быў
накіраваны ў Ленінградскае інжынернае вучылішча імя Жданава, якое знаходзілася ў
Кастраме.
У
жніўні
1945 г.
закончыў вучылішча і ў званні малодшага лейтэнанта быў накіраваны ў Беламорскі
ваенны округ
камандзірам
узвода сапёрнага батальёна.
Пачаліся
нялёгкія вайсковыя будні. Давялося служыць на
розных пасадах у розных вайсковых
акругах і часцях. Вось толькі справа,
якой займаўся,
была
пастаянная:
з 1946 г. да
1950 г. кожны год удзельнічаў
у
размініраванні
месцаў былых
ваенных
дзеянняў на
тэрыторыі
Карэліі, з 1952 г. да
1959 г. таксама штогод выязджаў
на
размініраванне
ўзбярэжжа Баранцава мора ўздоўж нарвежскай і фінскай граніц.
У 1960
г. у званні
маёра мяне накіравалі начальнікам штаба
274га
асобнага сапёрнага батальёна 131й стралковай Печанскай
дывізіі, дзе і закончыў вайсковую службу
ў
жніўні 1961 г.
Жыццёвыя шляхі прывялі мяне ў Жодзіна.
Выбары
ў Жодзінскі пасялковы Савет народных
дэпутатаў
адбываліся 2 сакавіка
1963 г.
Я быў
выбраны
дэпутатам ад выбарчай
акругі № 17. А
7 сакавіка
1963 г.
гарадскі пасёлак Жодзіна атрымаў статус
горада
абласнога падпарадкавання. Так,
дэпутаты
пасялковага Савета аўтаматычна сталі дэпутатамі гарадскога Савета.
На
першым арганізацыйным
пасяджэнні выканкома мяне выбралі старшынёй выканкома
гарсавета, сакратаром —
Тамару Нікіфараўну
Ізмайлаву. У
весь выканком
складаўся з 9 чалавек.
У
той час г. Жодзіна
быў падпарадкаваны пас.
Зялёны Бор. Разам з жыхарамі
Зялёнага Бора
насельніцтва
горада складала
9600
чалавек.
На той перыяд
з прадпрыемстваў і арганізацый у
горадзе былі
БелАЗ,
ДРЭС,
БУ30, саўгас «Зарэчча»,
гархарчпрамгандаль з 9 крамамі,
2 пашывачныя
майстэрні, 2 шавецкія
майстэрні. У
горадзе было 3 сярэднія
школы,
школаінтэрнат,
музычная школа,
2 Дамы культуры. Гарадское аддзяленне міліцыі
налічвала 10 работнікаў.
БелАЗ
інтэнсіўна
развіваўся, будаваў новыя карпусы.
У 1963 г. пачаў
будаўніцтва свайго гарадка БелНДІЗ, які ў 1964 г.
поўнасцю перабазіраваўся ў горад і ўвайшоў у
яго падпарадкаванне
і абслугоўванне.
Перад
выканкомам паўстаў шэраг першачарговых задач
па забеспячэнні
жыццядзейнасці маладога горада.
Гэта
будаўніцтва жылля, новых
школ, памяшканняў
для
службаў
быту,
крам,
добраўпарадкаванне вуліц і інш.
У
снежні
1963 г.
пачалі будаўніцтва чацвёртай школы.
У 1963 г. БелАЗ вядзе інтэнсіўнае
будаўніцтва жылля
па праспекце Міра
і вуліцы 40 год
Кастрычніка
з крамамі, сталовымі і другімі аб'ектамі бытавога абслугоўвання. У 1964
г. быў
пабудаваны Дом
быта па вуліцы
40 год
Кастрычніка.
У
1963— 1964
гг. ішлі
работы
па добраўпарадкаванні
вуліц Маскоўскай, Купрыянава, 40 год
Кастрычніка
—
асноўных
вуліц невялікага яшчэ горада.
У
развіццё
Жодзіна ў шасцідзесятыя гады
вялікі
ўклад унеслі БелАЗ
(дырэктар
І.Р.Сідаровіч), БУ30 (начальнік Г. А. Абрамовіч), ДРЭС (дырэктар А.Ю.Кукаватаў).
Вялікую дапамогу выканкому аказвалі дэпутаты
Т.П.Казлоўская,
І.Р.Сідаровіч, Г.Е.Сінкевіч, В.Г.Бальшакоў, А.Ю.Кукаватаў, С.А.Горбань,
Э.Л.Крутых,
І.А.Бронскі,
С.Ф.Костылеў, Б.Ш.Іофе і многія іншыя. Дэпутаты
і
выканком рэгулярна трымалі справаздачу перад выбаршчыкамі аб праробленай рабоце.
Да 1964
г. былі
поўнасцю пабудаваны і пераселены
навуковадаследчыя інстытуты
земляробства і
жывёлагадоўлі, уступіў у
строй кінатэатр
«Юнацтва»,
арганізавана
аўтабаза,
якая
размясцілася
каля
чыгуначнага вакзала. У гэтым жа годзе быў
закладзены
гарадскі
парк
адпачынку. Горад набіраў
сілы і пашыраў свае
межы.
У 1965
г. я вярнуўся
на
завод, працаваў
кантралёрам
АТК, тэхнікам
тэхбюро, тэхнікам
спецчасці, інспектарамметадыстам па
рабоце з падлеткамі
ў аддзеле кадраў, старшым
інспектарам
аддзела кадраў, загадчыкам
ВУС пры аддзеле кадраў.
У 1975
г. быў
выбраны
старшынёй савета ветэранаў
БелАЗа.