Добры
след на зямлі
Адразаючы
духмяны акраец хлеба, мы не думаем аб тым, колькі
чалавечых намаганняў
у
гэты хлеб укладзена. I
не
хочацца прыпамінаць,
што яшчэ
недалёка адышоў
у
мінулае
той
час, калі
нашы палі давалі па 5
— 7
цэнтнераў
зерня з
гектара, а цяпер добрыя гаспадары намалочваюць па 40 і
больш.
I
ёсць
у гэтых важкіх
цэнтнерах
вялікая
заслуга
вучонагаземляроба Мікалая
Дзмітрыевіча Мухіна. Імя гэтае вядома далека
за межамі
Рэспублікі Беларусь.
Да 1988 г. ён працаваў
у
Беларускім
навуковадаследчым інстытуце земляробства
ў
Жодзіне. Ім выведзены гатункі азімага жыта, пшаніцы, ячменю,
грэчкі,
чырвонай канюшыны, якія сеюць не
толькі
ў нас,
але
і ў Расіі, на
Украіне,
Прыбалтыцы. Новыя сарты збожжавых даюць высокую
ўраджайнасць.
Нарадзіўся
М.Дз.Мухін 15 лютага
1907 г.
у в. Арэфіна
Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобл. У
1935 г. Мікалай
Дзмітрыевіч закончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. I
праз
нейкі час
працаваў
ужо навуковым супрацоўнікам селекцыйнай станцыі ў Пухавічах.
Пачалася
вайна, і Мухіну давялося пакінуць мірную працу. Служыў ён камандзірам
аэрадромнай тэхнічнай каманды на
3м
Беларускім фронце. Усяго хапіла: было акружэнне, была кантузія.
На
гэтай пасадзе
вайну і закончыў.
Пасля
дэмабілізацыі вярнуўся ў Пухавічы на
селекцыйную станцыю
намеснікам дырэктара па навуцы. А з 1956 г.
у Бела
рускім
навуковадаследчым
інстытуце
земляробства.
Загадваў
аддзелам селекцыі збожжавых
культур, а потым (1961 —
1978) працаваў
тут
намеснікам
дырэктара
інстытута
па
навуковай рабоце і
адначасова (1971
— 1978)
кіраўніком
Заходняга селекцыйнага цэнтра па
збожжавых культурах. Набіраючы
сілу, беларускія вучоныя падтрымлівалі цесныя сувязі з селекцыянерамі Германіі,
многаму ў іх вучыліся.
Гэты
перыяд для вучонага быў
асабліва плённы. Ён выводзіць новыя сарты азімага жыта
«дружба»,
«белта»,
ячменю «сувенір».
Знакамітая «белта»
адразу заваявала прызнанне земляробаўпрактыкаў.
У 1963
г. М.Дз.Мухін
становіцца доктарам
сельскагаспадарчых
навук, у 1964
г. прафесарам.
У 1967
г. удастоены звання «Заслужаны
дзеяч навукі БССР».
За
вялікі
уклад
у навуку ў
1973 г.
М.Дз.Мухіну прысвоена званне Героя
Сацыялістычнай
Працы. Вучоны ўзнагароджаны таксама ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга,
Чырвонай
Зоркі,
«Знак
Пашаны»
(двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы
народаў.
Ён напісаў 102 навуковыя
працы, падрыхтаваў 28 кандыдатаў
і 2 дактароў
сельскагаспадарчых
навук. Памёр
М.Дз.Мухін 3.3.1996 г.
Будучы выхадцам з народнага асяроддзя, чэрпаючы з яго крыніц мудрасць і сілу
таленту, ён аддаваў навуцы ўсяго сябе і пакінуў добры
след на зямлі.
І.І.Сіняўскі.