ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 24.04.2024, 00:06
  Лінія жыцця Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Лінія жыцця

Вікенцій Васільевіч Кулінчык нарадзіўся ў 1928 г. у в. Пліса Смалявіцкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1944 г. чыгуначным рабочым. У 1945 г. атрымаў спецыяльнасць токара на торфапрадпрыемстве «Чырвоны сцяг». 3 1948 г. працуе на «Дармашы», затым на БелАЗе. У 1966 г. атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Аднойчы каля галоўнага корпуса завода «Дармаш», дзе Вікенцій працаваў токарам, з'явілася велізарная па тым часе машына МАЗ525 грузападымальнасцю 25 тон, якую выпускаў Мінскі аўтамабільны завод. Вакол сабралася шмат людзей. Найболын цікаўныя разглядалі вузлы, лазілі ў кабіну, браліся за руль.

— Як думаеце, зможам рабіць такія машыны? запытаў у рабочых, паляпваючы па вялікім коле, дырэктар завода Мікалай Іванавіч Дзеравянка.

Кулінчыку верылася і не верылася, што такія машыны сыдуць з канвеера ў Жодзіне. Да гэтага дня, здавалася, было далека. Адпрацаваўшы змену, рабочью вечарамі капалі катлаваны, манціравалі ленту канвеера. Многія штодзённа ездзілі ў Мінск, дзе вучыліся збіраць аўтасамазвалы. Вікенцій асвойваў выраб дэталяў для новых машын.

Нарэшце наступіў дзень, якога ўсе чакалі.

Галоўны канвеер блішчэў свежай фарбай, адліваў белізной сцен, па баках ляжалі дэталі будучай машыны. Зборка працягвалася некалькі дзён. I вось запрацаваў матор. Спачатку ціха, а затым усё больш упэўнена, набіраючы сілу. Ёсць першая машына!

«3 пераходам завода ў 1958 г. на выпуск аўтамабіляў МАЗ525 В. В. Кулінчыку як вопытнаму токару даручаюцца самыя складаныя работы па апрацоўцы дэталяў. Будучы майстрам сваёй справы, ён атрымаў права на самакантроль. Па вытворчай неабходнасці працуе на самых адказных участках завода...». (3 працоўнай характарыстыкі).

Калі быў атрыманы першы каардынатнарасточны станок, на заводзе не доўга думалі, каму яго даверыць. Выбар быў на Кулінчыку. У хуткім часе ён добра разбіраўся ў незнаемых схемах і вузлах. Нялёгка было засвоіць станок, новыя аперацыі. Колькі за гэтым турбот, працы і пошукаў! Раней ён працаваў на простым такарным станку, у якім, як кажуць, кожны вінт на віду. А тут самы навейшы, са складанай электрасхемай, мноствам механізмаў. Справа ўскладнялася тым, што трэба было апрацоўваць дэталі новай мадэлі аўтасамазвала БелАЗ540, які прынцыпова адрозніваўся ад МАЗ525.

Станок у Кулінчыка запрацаваў. Выточваў ён карпусы насосаў для гідраўлічных трансмісій. Пакуль не было тэхналогіі іх нарыхтовак, зборшчыкі скардзіліся пасля выпрабаванняў цякуць. Сабраліся на нараду вопытныя рабочыя: свідравальшчык К.С.Баніфатаў, токар Н.Ф.Бондар, шліфоўшчык С.Е.Емяльянаў.

  Як быць далей, Вікенцій? пытаюць.

Ён спакойна адказаў:

  Даб'емся свайго, насосы будуць працаваць надзейна.

На наступны дзень яго ўбачылі на зборцы. Вывучаў, што і як. Выявілася: нягледзячы на кантрольныя замеры, пры нарыхтоўцы карпусоў насосаў былі зазоры. Прапанаваў замяраць індыкатарным глыбінямерам.

«Пры выпуску першай прамысловай партыі аўтасамазвалаў БелАЗ540 грузападымальнасцю 27 тон, калі адсутнічала тэхналогія нарыхтоўкі, Кулінчык выконваў самыя складаныя работы не толькі як токар, але і як слесарзборшчык. У далейшым яму даручалася нарыхтоўваць дэталі і вузлы яшчэ болып складаных машын грузападымальнасцю 40 і больш тон...». (3 працоўнай характарыстыкі).

Вікенцій Васільевіч у бурным патоку змены спакойна накіроўваўся да прахадной завода, спыняўся, як заўсёды, каля дошкі паказчыкаў свайго механазборачнага цэха № 2, каб пацікавіцца, як ідзе выкананне плана. Для недасведчаных сухія лічбы нічога не скажуць, а для яго гэта разгорнутая кніга. I ён чытае яе.

  Так, так, значыць, цэх адстае, занепакоіўся ён.

Рашэнне прыйшло само сабой трэба папрацаваць. Павярнуўшыся, ён пайшоў на другі ўчастак. Заступіла якраз трэцяя змена.

  Ты чаго, Васільевіч? спытаў начальнік змены.

  Ведаеш, на дошку паказчыкаў глядзеў, ну і вырашыў...

  Не пярэчу. Затрымка ў нас па запчастках.

Кулінчык стаў каля такарнага станка і пачаў выконваць знаёмыя аперацыі. Пад разцом запела стружка. Агледзеўшыся вакол, заўважыў, што з яго змены ён працаваў не адзін. Прыйшоў дадому стомлены. Сын Андрэй падняўся ўжо і збіраўся на працу. Ён здагадваўся, чаму бацька затрымаўся, але ўсё ж сказаў:

   Мог бы і пашкадаваць сябе, пяцідзесяцігоддзе нядаўна адзначыў.

Вікенцій Васільевіч паправіў пасівеўшыя валасы:

  Спрацавала рабочая інерцыя, сынок. Адставання больш няма, табе весялей працаваць. Спяшайся, спознішся.

Абодва яны працавалі на другім участку механазборачнага цэха № 2. Калі Анатоль закончыў школу, раздумваць не стаў: цвёрда рашыў быць там, дзе бацька. Вывучыўся на токара, адслужыў у арміі і зноў на ранейшую работу. Да дробязей помніць ён першыя крокі ў рабочай прафесіі. Было цікава бачыць, як кавалак металу становіцца дэталлю. Затым бацька павёў яго на зборку.

  Во, глядзі,  гаворыць ён,  якія багатыры збіраюць. Магутныя машыны. I твае дэталі на іх ёсць. Ганарыся, што асабіста маеш дачыненне да вялікай справы.

  Не толькі я, але і ты, бацька, уся ж наша сям'я на заводзе, адказаў сын.

Г.У.Разумаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024