ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 18:06
  Быць шчырым у працы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Быць шчырым у працы

Калі пачалася вайна, Сашу Кавалеўскаму было ўсяго тры гады. Аднак вайна запомнілася яму на ўсё жыццё. Ён добра памятае, як ішоў на вайну бацька, як плакал! па ім маці і ён з сястрой. Памятае, як у іх вёску Рагінь БудаКашалёўскага раёна прыйшлі акупанты, як яны бясчынствавалі. Але самае неверагоднае давялося яму перажыць вясной сорак трэцяга.

Недалёка ад вёскі фашысты наскочылі на партызанскую засаду і не далічыліся некалькіх салдат. Тады яны абкружылі вёску, сагналі ўсіх жыхароў у калгасную канюшню і запалілі. Людзі згарэлі. Толькі некаторыя, у тым ліку і Сашава маці з дзецьмі, засталіся ў жывых. Потым прыйшло паведамленне пра смерць бацькі ў баях за Смаленск. Маці ідзе працаваць настаўніцай. Саша закончыў школу і пайшоў у армію. Праз год службы Аляксандр атрымаў дзесяцідзённы адпачынак. Наведаўшы маці, едзе да цёткі, якая працавала ў калгасе «Авангард» аграномам. У суседнім з калгасам Жодзіне тады толькі што ўвайшоў у строй завод «Дармаш». Кавалеўскі наведвае яго, ходзіць па цэхах, знаёміцца з рабочымі. Яны запрашаюць яго пасля дэмабілізацыі прыязджаць сюды. Калі Кавалеўскі прыехаў сюды другі раз, на месцы «Дармаша» ўжо быў БелАЗ завод магутных самазвалаў. 3 канвеера сыходзілі дваццацітонныя машыны. Завод быў у стадыі станаўлення.

...На тоўстых металічных паліраваных цыліндрах, на пультах, на пнеўмаправодах ляжаў слой пылу. Аляксандр Іванавіч зразумеў: ён — першы, хто датыкаецца да гэтага станка, і тут жа пачаў выціраць пыл.

  Што, падабаецца тэхніка? пачуў за спіной голас.

Сярэдняга росту мужчына ў спяцоўцы прыветліва ўсміхаўся.

   Падабаецца,     прызнаўся Кавалеўскі.

  Давай знаёміцца, і мужчына працягнуў руку. Кулінчык, наладчык станкоў...

  Вікенцій Васільевіч? са здзіўленнем усклікнуў Кавалеўскі. Дык гэта вы і ёсць Герой Працы? перапытаў ён, гледзячы на грудзі, дзе, па яго меркаванні, павінна была быць Зорка Героя.

   Што, не падобны?  усміхнуўся Кулінчык.

  Падобны. Я такім вас і ўяўляў... — Аляксандр Іванавіч паціснуў працягнутую руку, дадаў: Токарам вырашыў быць.

   Правільна,  адобрыў Кулінчык. Пасля чаго параіў:      Калі з душой возьмется, атрымаецца. Але перад тым, як прыступіць да работы, раю вывучыць як след станок.

Пасля Кулінчыка гутарку з Кавалеўскім працягнуў начальнік цэха Пітулін:

  Работа ў нас цікавая, жывая, можна сказаць, захапляючая. Ну і грашовая. Але патрабуе творчага падыходу, энтузіязму, ініцыятывы. Настаўнікаў прымацую. Тэта папершае, а падругое,  дысцыпліна... Яна залог поспеху. Між іншым, на гэтым станку..,  неяк панязвыкламу дадаў начальнік, — у свой час працаваў наш Кулінчык... I гэта, калі хочаш ведаць, у нейкай ступені можа нават сімвалічна...

Кавалеўскі добра разумеў, што галоўнае ў жыцці знайсці сваё месца, дзе цябе будуць паважаць, дзе будзеш прыносіць радасць блізкім.

«Будзь шчырым у працы. Гэта дасць табе гонар і славу, дастатак у сям'і і самае вялікае шчасце павагу людзей», — у свой час вучыў Сашу яго дзед, патомны земляроб. I ён помніў словы дзеда заўсёды. Нават калі і сам стаў сапраўдным майстрам працы і дабіўся поспехаў у справе, якой прысвяціў сябе.

   Я так лічу,  заўважаў Кавалеўскі,   сапраўдная работа гэта калі ногі ад стомы дзервянеюць, спіна не разгінаецца. Звычайна лічаць, што працаваць за станком можа кожны. Працаваць сапраўды можа кожны. Але выконваць па 1,5 2 зменныя заданні здольны далека не кожны. Для гэтага патрэбны інтуіцыя, зліццё ў адно цэлае са сваім станком, каб усё ішло як быццам само сабой дакладна, хутка, рытмічна. Таленавіты токар, фрэзероўшчык, слесар — з'ява такая ж, як і таленавіты спартсмен.

  Аляксандр Іванавіч, вось вы дасягігулі, як кажуць, сваей вышыні. А далей? На гэтым паставіце кропку?  — пытаюць яго рабочыя.

  Не!  трымае адказ Кавалеўскі.

У гутарцы з рабочым А.І.Кавалеўскі неяк зазначыў:

  У рабочага павінна быць жаданне ўвесь час удасканальвацца, не спыняцца на дасягнутым. Трэба ўмець быць незадаволеным сабой. Які б выдатны майстар ты не быў, але і ў цябе не заўсёды ўсё будзе атрымлівацца. Ведаю гэта па ўласным вопыце. Даюць апрацоўваць дэталь, а яна не ідзе: не тая якасць. Бывае, што дрэннае ліццё ці няма добрага рэжучага інструмента. Здаецца, сам ты тут ні прычым, а ўсё адно злосць на сябе: столькі гадоў за станком і не можаш як трэба зрабіць дэталь? Пачынаеш думаць, прыкідваць, што не ўлічыў, чаго не прадбачыў. Глядзіш і пайшло на лад... Важна, каб у чалавека не прапала цікавасць да работы. А для гэтага работа не павінна быць простая. Toe, што проста, легка нікому не цікава. А вось калі даводзіцца апрацоўваць складаныя дэталі, на апрацоўку якіх трэба шмат аперацый, з'яўляецца прастор для думкі і праяўлення здольнасцей, навыкаў. Тады ў табе абуджаецца другі чалавек, які падзадорвае а ці зможаш гэта зрабіць? I ты даказваеш, што здольны не толькі на гэта, але і на большае. Праз пераадоленне сябе і прыходзіць упэўненасць у свае сілы.

Аляксандр Іванавіч не раз падкрэсліваў, як важна ўсведамляць неабходнасць сваей работы, адчуваць, што без яе завод не можа абысціся. Аляксандр Іванавіч сціплы чалавек. Калі прыйшоў першы поспех (гэта было ў 1917 г.) і на грудзях

заззяў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, Вікенцій Васільевіч Кулінчык сказаў яму: «Саша, не згубі сябе. Узнагарода даецца за працу, але насіць яе трэба па вялікіх святах».

Гэтыя словы сябра Кавалеўскі помніў і тады, калі ў 1977 г. атрымаў ордэн Леніна, і тады, калі атрымаў другі ордэн Леніна з Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы.

І.І.Сіняўскі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024