ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 22:20
  Імі ганарацца жодзінцы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Імі ганарацца жодзінцы

КІРАЎНІКІ БелАЗа

ДЗЕРАВЯНКА Мікалай Іванавіч.

Дырэктар завода ў 1958 1961 гг. Нарадзіўся 15 снежня 1912 г. у Маскве. Закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. У 1930 г. па камсамольскай пуцёўцы паехаў на будаўніцтва Сталінградскага завода. У 1933 1941 гг. працаваў на Маскоўскім аўтамабільным заводзе імя Ліхачова, у 1941 1948 гг. на Ульянаўскім і Новасібірскім аўтазаводах намеснікам і начальнікам цэха.

У пасляваенны час працаваў начальнікам цэха на Мінскім аўтазаводзе. 8 жніўня 1958 г. прызначаны першым дырэктарам БелАЗа. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле была наладжана серыйная вытворчасць велікагрузных самазвалаў МАЗ525, створаны аддзел галоўнага канструктара, распрацаваны тэхнічны і выкананы доследны ўзор 27тоннага самазвала БелАЗ540.

Дзякуючы намаганням М.І.Дзеравянкі пабудаваны шэраг аб'ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння, сярод якіх Па

лац культуры, бальніца; быў адкрыты філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума, пачала выдавацца заводская шматтыражка.

Са снежня 1961 г. М.І.Дзеравянка працаваў намеснікам начальніка Упраўлення Саўнаргаса БССР, з 1965 г. дырэктарам Мінскага завода запасных частак (пазней   — завод шасцерняў).

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971). Адзначаны медалём Арабскай Рэспублікі Егіпет за уклад у будаўніцтва Асуанскай плаціны.

Памёр у 1973 г. Імем М.І.Дзеравянкі названа вуліца ў г. Жодзіна, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (1998).

СІДАРОВІЧ Іван Раманавіч. Дырэк тар БелАЗа ў 1961 1972 гг. Нарадзіўся 6 ліпеня 1927 г. у в. Краснае Пружанскага раёна Брэсцкай вобл. 17 ліпеня 1942 г. за сувязь жыхароў Краснага з партызанамі фашысты расстралялі 245 чалавек, а вёску спалілі датла. Тых жыхароў вёскі, якія засталіся ў жывых, вывезлі ў Германію ў канцлагер Дахау. Туды трапляе і сям'я Сідаровічаў. Пасля вызвалення вязняў лагера Іван Раманавіч дабравольцам пайшоў у Чырвоную Армію. Быў накіраваны на фронт стралкомрадыстам у 22і танкавы полк 3га Украінскага фронту. Дайшоў да Вены. Служыў у Румыніі, Югаславіі, потым у Свярдлоўску, Уладзівастоку. У 1951 г. дэмабілізуецца і прыязджае ў Мінск на аўтазавод. Працуе токарам, кантралёрам, кантрольным майстрам, інжынерамтэхнолагам. На БелАЗе з першых дзён яго заснавання: начальнік цэха галоўнага канвеера, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю. У 1960 г. закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, пазней Маскоўскі інстытут кіравання народнай гаспадаркай.

У 1961 г. Сідаровіч прызначаны дырэктарам БелАЗа. Пад яго кіраўніцтвам была асвоена вытворчасць кар'ерных самазвалаў маркі БелАЗ грузападымальнасцю 27 тон прынцыпова новай канструкцыі, якія па тэхнікаэканамічных і эксплуатацыйных паказчыках стаялі на ўзроўні лепшых узораў велікагрузных аўтамабіляў.

У час яго дырэктарства Беларускі аўтамабільны завод быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), 27 і 40тонныя волатыБелАЗы ў 1965 г. і 1968 г. адзначаны залатымі медалямі міжнародных кірмашоў у Лейпцыгу і Плоўдзіве. У 1965 г. упершыню ў айчынным машынабудаванні самазвалу БелАЗ540А і яго мадыфікацыям прысвоены дзяржаўны знак якасці. На вытворчасці былі ўкаранёны перадавыя сістэмы планавання і вытворчага працэсу.

У 1968 г. разам з групай аўтазаводцаў І.Р.Сідаровіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР.

3 1972 г. да 1989 г. працаваў у Маскве на кіруючых пасадах у Міністэрстве аўтамабільнай прамысловасці СССР, пастаянным прадстаўніцтве СССР у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі, апараце Савета Міністраў СССР. У 1993 г. ён вяртаецца ў Жодзіна, ганаровым грамадзянінам якога з'яўляецца з 1972 г.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выбі

раўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Кандьщат тэхнічных навук. Ніжэй прыводзіцца гутарка І.Р.Сідаровіча з рэдактарам газеты «Белорусский автозаводец» Г.У.Разумавым, якая ў 1994 г. адбылася неўзабаве пасля вяртання Івана Раманавіча ў Жодзіна.

«Я вярнуўся ў мой горад...»

  Іван Раманавіч, трэба, вядома, ацэньваць той факт, што будаўніцтва аўтазавода дапамагло з'явіцца гораду. Давайце прыгадаем, як усё пачалося.

  На «Дармашы» працавала мала людзей, завод знаходзіўся ў стадыі адмірання. Напэўна, у Беларусі з арганізацыяй Саўнаргаса аказалася шмат заводаў дарожнабудаўнічай тэхнікі і неабходнасць у жодзінскім заводзе адпала. Таму было прынята рашэнне перапрафіляваць гэты завод, адначасова наспявала неабходнасць здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам.  Мінскі завод, які нарадзіў 25тоннік, не ў сілах быў хутка павялічваць магутнасці ў сувязі з загружанасцю іншымі відамі аўтамабільнай прадукцыі. Я працаваў у той час старшым інжынерамтэхнолагам на МАЗе, якраз у цэху цяжкіх машын, і займаўся зборкай гэтых аўтамабіляў.

   Дарэчы, ці праўда, што вы першы выязджалі ў пасёлак Жодзіна на 25тонным аўтамабілі з Мінска?

  Так, быў такі эпізод летам 1957 г. Праязджаў я па галоўных цэхах «Дармаша>> на прадмет праверкі магчымасці выкарыстання магутнасцей з улікам габарытаў машын. Затым з маім удзелам і праектамі распрацоўвалася тэхналогія па зборцы такіх машын упершыню на канвееры, выйшла пастанова Саўнаргаса, і ў 1958 г. мы пачалі арганізацыю вытворчасці 25тонных МАЗаў на існуючых плошчах у Жодзіне.

   Слова «БелАЗ» як нарадзілася?

   Назву «БелАЗ» прынялі ў Мінску пры падрыхтоўцы пастановы аб арганізацыі завода. Завод ствараўся як асобнае самастойнае прадпрыемства па выпуску аўтамабільнай прадукцыі і названы быў з улікам склаўшыхся традыцый назваў аўтазаводаў у іншых рэгіёнах краіны.

  Якім жа чынам фарміраваліся завод і горад? Пытанне гэта не простае. Складанасці заключаліся ў тым, што да апошняга часу былі хістанні ў саюзнага кіраўніцтва і асобных кіраўнікоў рэспублікі: ці правільна, што размяшчаецца вытворчасць такіх вялікіх машын у Беларусі ў той час, калі і метал трэба сюды завозіць, і адсюль жа вывозіць гатовыя машыны спажыўцам. А ў Беларусі ў той час не выкарыстоўваўся ні адзін аўтамабіль такога класа. I кожны раз, калі ўзнікала пытанне аб нарошчванні магутнасцей, з'яўлялася і іншае: а ці варта развіваць завод, магчыма, варта паралельная вытворчасць у іншым рэгіёне краіны?

Працаўнікі завода, якія прыехалі з Мінска, інжынеры, тэхнолагі, канструктары, рабочыя і тыя, хто раней працаваў на «Дармашы», з вялікім энтузіязмам успрынялі вестку аб стварэнні ў Жодзіне завода па вытворчасці велікагрузных аўтамашынсамазвалаў, сваёй настойлівай працай, не шкадуючы часу, пацвердзілі неабходнасць яго развіцця. Галоўным доказам было выкананне планаў вытворчасці і іншых паказчыкаў, рэзкае паляпшэнне якасці прадукцыі, улічваючы работу машын у цяжкіх кар'ерных умовах.

Тэхнічныя параметры, закладзеныя ў МАЗ525, былі вычарпаны, і наспела пытанне аб стварэнні сучасных аўтамабіляў... Работа ў гэтым кірунку і стварыла творчы калектыў, які падтрымалі іншыя арганізацыі (Дзяржплан, праектныя інстытуты) і спецыялісты.

У вельмі кароткія тэрміны завадчане стварылі сямейства БелАЗаў на уніфікаванай аснове. Гэта, вядома, было новым напрамкам у тэхніцы канструявання і распрацоўцы тэхпрацэсаў. Завод увесь час выходзіў на перадавыя пазіцыі. Па многіх тэхнічных дасягненнях, параметрах БелАЗы апярэджвалі адпаведныя мадэлі аўтамабіляў іншых фірмаў. Значна вырас экспарт, расшыралася яго геаграфія, у тым ліку пастаўкі ў капіталістычныя краіны.

Безумоўна, вельмі прыемна сёння бачыць, што ў Жодзіне знайшлі сабе месца, як я звярнуў увагу, праглядаючы тэлефонны даведнік, вельмі шмат іншых прадпрыемстваў, арганізацый, службаў, якіядапаўняюць адзін аднаго, робяць горад больш культурным, прывабным для работы і адпачынку жыхароў. А ў памяці ўсплываюць некаторыя эпізоды далёкай гісторыі, якія

выклікаюць цяпер усмешкі. Аўтобус № 1 па маршруце ДРЭС Заводскі пасёлак хадзіў доўгі час пусты: ніхто не хацеў ездзіць, і прадпрыемству прыходзілася пакрываць транспартныя выдаткі. Начальнікаў цэхаў завода даводзілася прымушаць устанаўліваць дома тэлефоны...

Помню, неяк позна вечарам пазваніў мне Васіль Іванавіч Казлоў, тагачасны старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, і гаворыць, што ёсць думка, каб перамяніць г.п. Жодзіна ў горад абласнога падпарадкавання. Як завод адносіцца, як кіраўніцтва? Мы выказаліся адназначна, станоўча.

   У гэтай размове ўзнікла пытанне і аб найменні горада?

  Так, былі розныя варыянты, напрыклад, Купрыянаўск, Аўтаград, аднак спыніліся на ранейшай назве. Паколькі доўгі час лічыліся з тым, што першапачаткова выпускал! аўтамабілі МАЗ, а завод называўся БелАЗ, і нас усюды блыталі з Мінскім аўтазаводам, асабліва, калі ішла пахвала ў адрас завода. А вось, калі ішлі нараканні па якасці і мы атрымлівалі па заслугах, тады нас выразна раздзялялі.

  А як пайшло развіццё завода далей?

  Помню, аднойчы прыязджала высокая камісія з Масквы. На гэты раз давялося павадзіць па цэхах. Паглядзелі нашы машыны, падрыхтоўку вытворчасці, сустрэліся з кадрамі і сказалі адназначна:  Будзем развіваць завод далей.

Вядома, гэта выклікала ў нас упэўненасць. Шмат было этапаў наступнага станаўлення, аднак, я думаю, што барацьба завадчан за тое, каб быў завод, зрабіла Жодзіна такім, якім мы яго сёння бачым.

Будучы дырэктарам у той час, я бачыў гэты горад у планах, у сённяшніх памерах. У сё было унесена ў праектныя даку менты. Я рады, што многае сёння ператворана ў жыццё...

  Іван Раманавіч, што б вы маглі сказаць аб людзях, з якімі разам працавалі?

  Разам з людзьмі я працаваў і выхоўваўся. Hi адзін дырэктар не змог бы без людзей нічога зрабіць. Кожны працаваў у меру сваіх сіл і магчымасцей і атрымаў ацэнку ў калектыве. Многія аўтазаводцы заслужана атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды, прэміі, граматы. Шчаслівы, што мне пашанцавала з імі працаваць. Праз шмат гадоў цяжка пералічыць пайменна сарат нікаў па рабоце. Проста хочацца сказаць ім ад усёй душы вялікі дзякуй.

   Гады работы ў Маскве таксама наклал! свой след на ваша працоўнае жыццё?

  У Маскву не сам паехаў. У той час узнікла неабходнасць майго перамяшчэння на пасаду начальніка глаўка па вытворчасці грузавых аўтамабіляў Мінаўтапрама СССР. Працаваў там каля сямі гадоў, а потым саветнікам у апараце намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР па пытаннях знешніх эканамічных сувязяў, займаўся пытаннямі ўсяго машынабудавання і працаваў там да пенсіі.

  I зноў прыплылі, як гаворыцца, да роднага берага?

  У Маскве пражыў 21 год, вычарпаў свой патэнцыял, адбылася рэарганізацыя, разваліўся Саюз, і, вядома, быў смутак па месцы, дзе прайшлі ў рабоце маладыя гады, пацягнула на радзіму. Тым больш, што, працуючы ў міністэрстве, у апараце, заўсёды адчуваў неабходнасць сувязі з заводам, цікавіўся яго цяжкасцямі і клопатамі, там, дзе магчыма, аказваў дапамогу. Таму падумаў, што цяпер, калі ёсць магчымасць ехаць куды хочаш, чаму не выкарыстаць гэту магчымасць і не вярнуцца дамоў, у горад Жодзіна, ганаровым грамадзянінам якога з'яўляюся, тым болын, што ў мяне тут многа знаёмых, сяброў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024