ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 16:15
  Інтэрнацыянальная сям’я Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Сагайдаравых добра ведаюць у Жодзіне. Жывуць яны тут, маці і дачка, гадоў дваццаць.

Людміла Іванаўна ўвесь час працавала настаўніцай у жодзінскай СШ № 1, дачка Марына Ахатаўна ў СПТВ149 выкладала гісторыю.

Сагайдаравы прыехалі сюды з Сахаліна. Марына закончыла ПаўднёваСахалінскі педінстытут, у хуткім часе выйшла замуж. У яе з'явіўся сын Саша, пасля дачка Наташа. Дзеці былі вялікай радасцю для маці і бабулі. Ішлі гады, падрасталі дзеці. Усё як быццам было добра. Але ні з таго ні з сяго пачала хварэць Наташа. Урачы сказалі, што трэба змяніць клімат, інакш дзяўчынка не паправіцца.

Неўзабаве яны размянялі чатырохпакаёвую кватэру на трохпакаёвую ў Жодзіне.

На новым месцы жыхарства ў Наташы хваробу як рукой зняло.

3 вялікай радасці, што да дачкі і ўнучкі вярнулася здароўе, Сагайдаравы старэйшыя праяўляюць вялікую міласэрнасць. I гэта не пераболыдванне. Бо якім другім

словам можна назваць факт усынаўлення дзесяці дзяцей?

Першым у іх доме з'явіўся хлопчык Віктар. Двухгадовы, ён амаль не ўмеў гаварыць, дрэнна хадзіў, быў дзікуном. Нават дзяцей Марыны Ахатаўны не хацеў слухацца. Яму не было з кім гуляць. I Сагайдаравы вырашылі ўзяць яшчэ адно дзіця, амаль такога ж узросту, як Віктар.

Марына Ахатаўна ў выхадныя дні наведвала дом дзіцяці ў Мінску. Неўзабаве ёй прыглянулася дзяўчынканегрыцянка. Аднак узяць яе дадому пакуль што нельга было: маці малой, уругвайка па нацыянальнасці, вучылася ў Мінскім медінстытуце. Зімовымі канікуламі яна пакінула дачку ў інтэрнаце і паехала дадому. Праз месяц камендант здаў яе ў дом дзіцяці. Але ўзяць малую можна было толькі праз год. Марына Ахатаўна прывозіла дзяўчынцы гасцінцы, падоўгу забаўляла, спадзявалася, што яна стане яе дачкой.

Але не атрымалася. Праз год з'явілася маці і забрала сваю дачку. «Наведваючы негрыцянку, расказвае Марына Ахатаўна, — я знаёмілася з іншымі дзецьмі. Мне спадабаўся адзінаццацімесячны Максімка. Калі я афармляла яго на свае імя, у Маскоўскім райвыканкоме Мінска пацікавіліся, чаму я бяру цемнаскурае дзіця? Я адказала: іх у нас мала хто бярэ».

Максімка сваім выглядам адрозніваўся ад іншых дзяцей. Дзеці ў садзіку здзіўляліся: адкуль у малога афрыканскі выгляд? Дзеці ёсць дзеці. Празмерная цікаўнасць іх да Максімкі рабіла хлопчыка задуменным, сумным. На сямейным савеце Сагайдаравы вырашылі ўзяць хлопчыку браціка. Але Марына Ахатаўна прывезла адразу дваіх Кіру і Антошку. Дзяўчынка напалову ліванка, хлопчык кубінец.

Цяпер нельга было сказаць, што між імі смуглымі і чорнагаловымі няма сваяцтва. «У доме дзіцяці ў Мінску заставалася яшчэ адна дзяўчынка, працягвала свой расказ Сагайдаравамалодшая. — Я яе тады не ўзяла. Аднак яна вельмі хацела стаць маёй дачкой. Я страціла спакой. Чарнавокая дзяўчынка пачала прыходзіць нават у сны. I праз нейкі час я ўзяла яе і яшчэ дзвюх дзяўчынак. Такім чынам наша сям'я павялічылася адразу на траіх: Зару, Хрысціну і Сашу. У тым жа 1988 г. узяла яшчэ Барыса. Ён таксама цемнаскуры».

Праз год, прачытаўшы ў газеце, што ў Барысаўскім доме дзіцяці хлопчыкнегрыцяня вельмі хоча мець маму, Марына Ахатаўна едзе туды і забірае Дзяніску. Неўзабаве з Жодзінскага дзіцячага дома забірае філіпінку Кацю аднагодку Дзяніскі.

Цяпер сям'я стала сапраўды інтэрнацыянальнай. Тут ёсць кубінцы, уругвайцы, ліванцы, філіпінцы, эфіопы. Ёсць, вядома, дзеці беларусаў і рускіх.

Родны сын Саша адслужыў армію, ажаніўся, мае сына і жыве ў бабулінай кватэры, займае два пакоі, трэці Людміла Іва

наўна. Наташа закончыла інстытут народнай гаспадаркі, выйшла замуж, працуе.

«Асаблівых да сябе адносін Сагайдаравы не патрабуюць, гаворыць Валерый Міхайлавіч Кашэўскі, старшыня Жодзінскага гарвыканкома. Сціплыя яны людзі. I ніякага подзвігу ў сваім учынку не бачаць... Уявіце сабе: пройдуць гады, пусціць карані на беларускай зямлі шматнацыянальны род Сагайдаравых...».

Калі спыталі ў Марыны Ахатаўны, чаму ўсынавіла столькі дзяцей, яна адказала: «У кожнага чалавека ёсць сваё імкненне да чагосьці добрага, я б сказала, святога. Вельмі люблю дзяцей. За нашы клопаты дзеці плоцяць нам усмешкай, ласкай, пяшчотай...»

Марына Ахатаўна нейкі момант глядзіць на хлопчыкаў і дзяўчынак і заўважае: «Дзіву даюся, чаму між некаторымі людзьмі пануе нянавісць? Што яны не падзеляць? Гляджу я на сваіх дзяцей: якія яны мілыя!..»

Мінскі аблвыканком надаў Сагайдаравым статус сямейнага дзіцячага дома. Гэта першы сямейны дом у рэспубліцы.

Людміла Іванаўна і яе дачка Марына Ахатаўна цудоўныя, добразычлівыя жанчыны. Абедзьве маюць урадавыя ўзнагароды. Людміла Іванаўна заслужаная настаўніца РСФСР, персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння.

Марына Ахатаўна атрымала ганаровую грамату Мінскага абласнога Савета дзіцячага фонду за вялікія клопаты аб дзецях, стварэнне ім спрыяльных умоў для жыцця, развіцця і аховы здароўя.

У дом Сагайдаравых часта прыходзяць пісьмы, пасылкі. Пішуць былыя вучні з гора да АляксандраўсканаСахаліне, пішуць незнаёмыя людзі з Масквы, Мінска, Тбілісі, Кіраваграда, Ліпецка, з Варшавы і Гамбурга. Людзі розных нацыянальнасцей і розных узростаў выказваюць сваё шчырае захапленне ўчынкам Сагайдаравых.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024