ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 19:37
  Афган – наша боль і памяць Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Афган наш боль і памяць

Саша Камароўскі нарадзіўся 29 мая 1942 г. у час высылкі дзядоў і бацькоў у пас. Чуртан, што на беразе р. Кама. Бацька яго Аляксандр Адамавіч Камароўскі ў той час быў на фронце.

Гадаваць дзяцей (Сашу, яго брата і сястру) дапамагаў Марылі бацька Аляк

сандр Венядзіктавіч Ерахавец (родам з в. Забрадзенне, што на Смалявіччыне). Дзед меў невялікую навуку — усяго пачатковую школу і таму жыў, як кажуць, з мазаля. Унукам ён зычыў лягчэйшага жыцця, прымушаў, каб насядалі на навуку. Больш за ўсіх яму падабаўся Саша. Старому здавалася, што гэты хлопчык пабраў усе яго ўхваткі. Ужо калі на што наважыцца, кроў з носа, а свайго даможацца. Шмат кніг прачытаў пра лётчыкаў. Вабіла хлопца неба. Але пасля школы пайшоў на вузкакалейку памочнікам машыніста. I толькі ў 1961 г. Аляксандр Камароўскі паступае ў Іркуцкае авіяцыйнае вучылішча. Вельмі рады быў, што здзейснілася яго запаветная мара. У 1964 г. закончыў вучылішча, і з пасведчаннем тэхніка па авіяцыйным абсталяванні быў накіраваны для далейшага праходжання вайсковай службы ў полк ваеннатранспартнай авіяцыі ВПС СССР у Амурскую вобл, у г. Завецінск, што непадалёку ад Благавешчанска. Тут Камароўскі праслужыў дзесяць гадоў на пасадзе бортмеханіка на самалётах АН8 і АН12. Потым служыў у г. Крывы Рог Адэскай вобл.

У чэрвені 1981 г. Аляксандр ужо на пасадзе начальніка групы. Яго полк размяшчаецца ў Кабуле. Адсюль самалёты выляталі на баявыя аперацыі амаль ва ўсе раёны Афганістана. Камароўскі праваяваў у гэтым палку больш за паўтара года. Шмат разоў яму даводзілася быць, як кажуць, на валаску ад смерці.

  Афганістан — гэта не толькі цяжкія агнявыя дарогі, санцапёк і складанасць ваеннага жыцця, дзеліцца ўспамінамі Аляксандр Аляксандравіч,  — але і вяршыні мужнасці сапраўднага мужчынскага брацтва, вернасць вайсковай павіннасці. Нарэшце, гэта наш боль і памяць аб аднапалчанах. Аб лётчыках, механіках, якія гінулі на чужой зямлі, немаведама за што і пра што.

Пасля гэтага Камароўскі маўчыць, моцна задумаўшыся.

  3 вялікім болем у душы прыгадваюцца тыя дні, — працягвае ён свой расказ.   — Яны быццам праклён для нас, афганцаў... Хаця мы сумленна рабілі сваю работу. Многія праяўлялі сапраўдны гераізм. Мне самому даводзілася шмат разоў глядзець смерці ў вочы... Мне шкада, што гінулі мірныя людзі ў Афганістане старыя, дзеці, жанчыны. Ішла грамадзянская вайна. Афганцы забівалі афганцаў. Ды яшчэ як забівалі! Між

іншым, — працягвае ён, я лічыў сябе добрым афіцэрам і думаў, што рабіў для сваей Айчыны ўсё, аб чым яна мяне прасіла. Пазней зразумеў, што мы, савецкія салдаты, ваявалі і з душманамі, і з афганскім народам. Мяне гэта непакоіць і цяпер. I хаця я не падрываў танкаў, не бамбіў гарады, кішлакі, а толькі сачыў за спраўнасцю самалёта, у якім ляцеў, але калі бачьгў, што з майго самалёта ляцяць бомбы на горад, дзе акрамя душманаў жывуць мірныя людзі, мне было не па сабе. Я часта задаваў сабе пытанне: «Завошта нашы маладыя, здаровыя, прыгожыя хлопцысокалы гінуць або, у лепшым вьтадку, застаюцца без рук, без ног?..» А колькі нашых салдат там хварэла жаўтухай.., — Аляксандр Аляксандравіч цяжка ўздыхае. Вельмі крыўдна, што зза жменькі нашых заправіл гінулі сотні людзей, а тысячы аказваліся надломленымі афганскай вайной. Добра, што цяпер гэта ўжо гісторыя...

За праяўленыя адвагу і мужнасць у Афганістане А.А.Камароўскі ўзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені, медалём «За адвагу», Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Паўтара года баёў у Афганістане не прайшлі для Камароўскага бясследна: кантузія, малярыя, нервовасць усё гэта зрабіла яго, маладога афіцэра, непрыгодным для арміі. У лютым 1984 г. Камароўскага звальняюць у запас.

Маёр у адстаўцы вяртаецца на бацькаўшчыну — у в. Калюжкі, што каля Жодзіна. Пабыў колькі дзён, пагасціў у родных і на работу.

Узначаліў у Жодзіне аўтабазу. Пасля аж да 1990 г. працаваў на швейнатрыкатажнай фабрыцы. А калі ствараецца гарадское аддзяленне Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Камароўскага выбіраюць старшынёй гэтай арганізацыі.

Чалавек з цудоўнай душой і светлым розумам, гуманны, клапатлівы, хаця далека нялёгкага лесу, Аляксандр Аляксандравіч Камароўскі сваім жыццёвым крэдам лічыць міласэрнасць і як мага большую карысць прыносіць людзям.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024