Афганскі
рух у
Жодзіне
У 1985
г. у Смалявіцкім
раёне пад эгідай райкома
камсамола быў
створаны клуб
воінаўінтэрнацыяналістаў.
Старшы
нямі
яго сталі па раёне —
Нестравежка,
па г. Жодзіна —
А.Камароўскі.
У
ініцыятыуную
групу ўвайшлі Аляксандр Худзінец,
Аляксандр Шчукін, Сяргей Міхайлаў, Сяргей Саўчанка, Аляксандр
Ганцэвіч,
Віктар Кароткі, Аляксандр
Купрын.
Худзінец
узначаліў групу «Пошук»,
Ганцэвіч —
ансамбль «Саланг».
На базе клуба ў
1987 г.
была створана Жодзінская
асацыяцыя
ветэранаў
вайны ў Афганістане (іх у
горадзе налічвалася
больш за 200
чалавек). Асноўнымі
напрамкамі работы
былі
ваеннапатрыятычнае
выхаванне, сацыяльнабытавыя пытанні.
Па ініцыятыве асацыяцыі вуліца Камуністычная перайменавана ў вуліцу
Дз.Лебядзеўскага, а ў 2000 г.
на будынку
СШ № 2,
дзе
вучыўся хлопец,
была адкрыта мемарыяльная
дошка.
У 1999
г. на базе асацыяцыі
зарэгістравана
грамадскае аб'яднанне —
Беларускі
саюз
ветэранаў
вайны
ў
Афганістане. Кіруе ім выбраны
савет на чале з А.А.Аляхновічам.
Была
распрацавана праграма гаспадарчай дзейнасці
і сацыяльнай дапамогі тым,
хто мае ў
ей
патрэбу: інвалідам,
сем'ям
загінуўшых
і г.д. Сярод клопатаў членаў аб'яднання пытанні медыцынскай дапамогі,
лячэння,
працаўладкавання,
актыўнага
ўдзелу
ў грамадскім жыцці. У
адпаведнасці
са статутам
арганізацыі
яе членам!
могуць
быць усе,
хто пажадае і
каму
блізкі
і зразумелы дэвіз «Ідзі
сам,
памажы іншым
і дадзена будзе табе».
Арганізацыя
робіць усё магчымае, каб памяць аб земляках,
якія
прайшлі Афганістан, жыла, каб жодзінцы помнілі імёны тых, хто выконваў
там
воінскі
абавязак.
Загінулі
ў Афганістане жодзінцы А.Дзябела і Дз.Лебядзеўскі.
Памёр
ад
хваробы, атрыманай у вышку службы ў
Афганістане, С.І.Жукоўскі (спынілася сэрца, калі вяртаўся дамоў з працы). Пры
выкананні службовых абавязкаў, праз многа гадоў пасля афганскай вайны загінуў
В.В.Карман.
У
Ерэване, выконваючы воінскі
абавязак,
загінуў
падпалкоўнік В.М.Чакмароў, які двойчы пабываў у
Афганістане.
Пайшлі
з жыцця А.В.Шчукін (стаяў ля вытокаў афганскага руху ў г. Жодзіна), А.Г.Логвін,
В.І.Паўлавец.
Ганаровым
членам
Жодзінскай
гарадской арганізацыі Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане быў Дз.І.Сыракваш, які
ў свой
час шмат зрабіў
для
стварэння гэтай
арганізацыі. Пасмяротна ён занесены
ў
спісы Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Вечная
ім
усім памяць!
Г.У.Разумаў.