ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 26.07.2017, 07:31
  У складзе Расійскай імперыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай уся тэрыторыя Смалявіччыны была далучана да Расійскай імперыі. Асноўная яе частка была падзелена паміж новаўтворанымі Барысаўскім і Ігуменскім паветамі Мінскай губерні, а невялікая частка на паўночным захадзе ўвайшла ў Мінскі павет. Былі канфіскаваны толькі ўладанні Віленскага каталіцкага біскупства, да якіх адносіўся, у прыватнасці, маёнтак Шыпяны.

Амаль адразу пасля далучэння, у 1795 1797 гг. у Мінскай губерні была праведзена рэвізія (падушны перапіс падатковага насельніцтва), матэрыялы якой увайшлі ў так званыя эканамічныя заўвагі да генеральнага межавання 1800 г. (Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1350. Воп. 312. Спр. 89). Хаця гэтыя матэрыялы з'явіліся ўжо пасля знікнення Рэчы Паспалітай, яны фактычна адлюстроўваюць той падзел тэрыторыі Смалявіччыны на маёнткі, які склаўся ў папярэдні час.

У Барысаўскі павет увайшла асноўная тэрыторыя маёнтка Смалявічы, які належаў Дамініку Радзівілу: мястэчкі Смалявічы (68 хрысціянскіх і 7 яўрэйскіх двароў, 737 жыхароў) з уніяцкай царквой Св. Міколы і Жодзіна (54 двары, 374 жыхары) з уніяцкай царквой Св. Пятра і Паўла, паштовай станцыяй, а таксама вёскі Астроўе (адпаведна 9, 64), Дайнараўка (7, 50), Дамашаны (34, 168), Дубраўка (13, 86), Забалоцце (30, 136), Залужжа (6, 25), Мікалаевічы (12, 71), Падыгрушша (8, 80), Пліса (30, 239), Слабодка (42,

231), Шэметава (12, 115), дробныявёскі і засценкі Восаў (3, 4), Высокая Ляда альбо Паўлінкі (2, 11), Дзямідава Жэсць (2, 11), Дымкава (1, 4), Жажэлка (2, 11), Камяніца (1, 13), Масюкова Стапа (5, 35), Прыбор'е (1, 7), Расошна (3, 22), Рыгор (1, 3), Чарніцкая Сцежка (1, 5), Чарніца (1,4), Яловіца (3, 35), а таксама населения чыншавай шляхтай (зямянамі) Амяльянава (12, 67), Высочка (1, 17), Дубовікі (8, 40), Загор'е (5, 23), Крывіца (1, 11), Скураты (3, 38), Уборкі(4, 21).

Па рацэ Плісе на ўсходзе сучаснага раёна маёнтак Смалявічы межаваў з маёнткам Глівін, які раней належаў ордэну езуітаў, а пасля яго скасавання ў 1772 г. быў перададзены Сцяпану Свіду. Да гэтага маёнтка адносіліся вёскі Паджодзіна (14, 118) і Судабоўка (35, 286) на правым беразе Плісы, якія зараз паглынуў горад Жодзіна.

У тым жа павеце апынулася тэрыторыя раёна, што адносілася да маёнтка Лагойск былога рэферэндара ВКЛ Вінцэнта Тышкевіча. Яму належаў фальварак Антаполле з аднайменнай вёскай (22 двары, 154 жыхары), сяло Юр'ева з уніяцкай царквой Св. Георгія (43, 311), вёскі Бабін Лес (15, 89), Сутокі (21, 187), Філонава (9, 44), засценкі Арлова (1, 7), Бродня (1, 24).

Да маёнтка Косіна Юзафа Тышкевіча адносіліся фальварак Юзэфава, сяло Прудзішча з уніяцкай царквой Пакрова Багародзіцы (15, 94), вёскі Мглё (32, 235), Хаценава (20, 154), засценкі Калодзезь (5, 20), Каменка (3, 29), Сарнацк (2, 15), Узбярэжжа (1, 17). Яму ж належаў абшар на правым беразе Усяжы і Домлі, які ўвайшоў не у Барысаўскі, а ў Мінскі павет. Там знаходзіліся вёскі Высокае (6, 48), Задомля (17, 109), Ізбізк (8, 51), Трубічын (12, 71) і засценак Гарадзішча (1, 11).

Таму ж Юзафу Тышкевічу належаў у Мінскім павеце маёнтак Астрашыцкі Гарадок. Да яго адносіліся фальварак і веска Дуброва (18, 132), вёскі Кудрышчына (12, 84), Прыстрамы (5, 40), Усяжа (5, 31).

Паміж зямель графа Тышкевіча, таксама ў Мінскім павеце, ляжаў маёнтак Прылепы, які раней належаў праваслаўнай мітраполіі, а потым перайшоў да уніятаў. Пры расійскіх уладах ён быў забраны на скарб, а затым часткова перададзены палкоўніку Фадзею Гарадзенскаму. На момант генеральнага межавання апошняму належалі двор і сяло Прылепы з уніяцкай царквой Св. Георгія, вёскі Крушыншчына (2, 22), Ляды (19, 131), Падгарэлец (12, 83), Стадолішча (4, 26). У той жа час ва ўласнасці прылепскай уніяцкай царквы заставалася частка вёскі Аношкі (6 двароў, у якіх жылі 25 чалавек), а іншая частка той жа вёскі (8 двароў, 60 чал.) разам з вёскамі Багута (7, 42), Батурынка (4, 19), Вялікая Усяжа (20, 118), Масцішча(3, 11), Рудня (15, 85), Рудамэйка (7, 50) належалі дзяржаўнаму скарбу.

Той жа палкоўнік Гарадзенскі атрымаў са скарбу папярэдне канфіскаваны маёнтак Калодзезі, у склад якога ўваходзілі вёскі Вялікія Калодзезі (20, 116), Малыя Калодзезі (6, 44), Кавалеўшчына (10, 64), Гадоўкі (4, 20), Малафеевічы (10, 59), Малая Усяжа (9, 49) і засценак Дыменшчына (2, 12).

Паўднёвая частка сучаснага Смалявіцкага раёна паводле новага падзелу адышла да Ігуменскага павета. Там знаходзіўся канфіскаваны ў Віленскага біскупства маёнтак Шыпяны, які быў падараваны генераллейтэнанту Пятру Ісленьеву. У яго склад уваходзілі сяло Шыпяны з уніяцкай царквой Успення Багародзіцы (30, 231), вёскі Верхмень (23. 219). Дабра

водка (5, 50), Забалоцце (31, 137), Зарэчча (16, 130), Кляннік (26, 203), Шабуні (10, 80), слабоды Шыпянская (19, 135), Буда (4, 38), Заказінец (3, 20), Падліп'е (4, 18), засценкі Асовін (2, 24), Вазок (2, 16), Гуглеўшчына (4, 49), Ліпецкі Вугал (1,5), Падастровы (1,4), Радкаўшчына (2, 9), Чарніца (4, 31).

У Ігуменскі павет увайшла і частка маёнтка Смалявічы Дамініка Радзівіла: сяло Волма з царквой Пакрова Багародзіцы (34, 173), сяло Драчкава з уніяцкай царквой Св. Казьмы і Дзям'яна (21, 137), фальварак і вёска Паколіна (5, 41), вёскі Лукава (8, 58), Пятровічы (39, 271), заселеныя чыншавай шляхтай засценкі Дворкі (2, 11), Заям'е (1,7), Смыкі (1,6).

Самы ўскраек раёна займала частка належачага Станіславу Манюшку маёнтка Смілавічы, асноўны абшар якога знаходзіўся ў сённяшнім Чэрвеньскім раёне. Да яго адносіліся засценак Данілаўка (1, 4) на захад ад Пятровіч і 32 двары (179 жыхароў) у вёсцы Ляды за ракой Вожай. У гэтай вёсцы ўласнікамі Смілавіцкага маёнтка быў заснаваны базыльянскі уніяцкі кляштар, у склад фундушавай маёмасці якога ўваходзілі 2 двары (29 жыхароў) у Лядах, а таксама вёскі Грыва (23, 152) і Слабодка з аднайменным фальваркам (8, 37).

У такім выглядзе Смалявіччына ўступіла ў новы этап сваей гісторыі, калі яна знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.

В.Л.Насевіч.

 

 

*   *   *

Новыя выпрабаванні жыхарам Смалявіччыны прынесла вайна 1812 г., якую вяла Расія супраць французскай агрэсіі. Для Беларусі гэта вайна не была айчыннай, як гэта падавалася ў гістарыяграфіі доўгі час. Частка насельніцтва беларускіх земляў (прадстаўнікі магнацкіх родаў, заможная і бяднейшая шляхта, іх людзі) уступалі ў польскія і літоўскія часці «Вялікай арміі» Напалеона, які абяцаў адрадзіць Рэч Паспалітую, у т. л. і Вялікае княства Літоўскае. Немалая частка беларусаў ваявала і ў складзе расійскіх войскаў. Для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. У лада гэтага ўрада пашыралася на рад губерняў, у т.л. і Мінскую, у якую ўваходзіла Смалявіччына.

Губерні былі ператвораны ў дэпартаменты, паветы драбіліся на кантоны.

Мірнае насельніцтва, далёкае ад глабальных палітычных матываў, жыло сваім жыццём і імкнулася ўсімі сіламі пазбегнуць наступстваў вайны і акупацыі, а калі гэта не ўдавалася, актыўна супраціўлялася дзеянням акупацыйных у лад.

У Смалявічах французы адкрылі чарговы склад, які папаўняўся за кошт нарабаванага ў сялян фуражу і збожжа. Рабаўніцкая сістэма нарыхтоўкі фуражу і харчавання для французскага войска, спроба акупацыйных у лад правесці рэкруцкі набор у «літоўскія» фарміраванні паводле расійскага закону, рашэнне Напалеона захаваць на Беларусі да канца вайны прыгоннае права прывялі да масавых сялянскіх хваляванняў, якія мелі месца і на Смалявіччыне. У сярэдзіне лістапада Смалявічы былі вызвалены часцямі арміі адмірала П.В.Чычагава.

У канцы 1820х гадоў у шэрагу імён уладальнікаў Смалявіч і належа

чых гэтаму маёнтку вёсак з'явілася новае прозвішча Вітгенштэйн. Сын вядомага рускага палкаводца генералафельдмаршала П.Х.Вітгенштэйна князь Людвіг Леан (Леў Пятровіч) Вітгенштэйн (17991866) у 1828 г. з асабістага дазволу імператара ажаніўся з яго выхаванкай Стафаніяй Радзівіл (18091832), дачкой Дамініка і адзінай законнай наследніцай нясвіжскай галіны Радзівілаў. У выніку гэтага да Вітгенштэйна перайшла значная частка вялізных радзівілаўскіх маёнткаў, у т. л. і Смалявічы. Сын Л.П. Вітгенштэйна Пётр (памёр у 1887 г.) не пакінуў нашчадкаў, дачка Марыя выйшла замуж за германскага князя Хлодвіга Карла Віктара Гогенлоэ (1819 1901), будучага імперскага канцлера Германіі. Яму і перайшлі Смалявічы разам з іншымі беларускімі ўладаннямі Вітгенштэйнаў. Пазней гэтыя ўладанні былі паступова распрададзены. Эканамічны стан сялянства пагаршаўся. Насельніцтва смалявіцкіх вёсак патрабавала вырашаць пытанні паляпшэння сваёй долі традыцыйным шляхам: прашэннямі на імя сваіх гаспадароў ці непадпарадкаваннем.

Усё гэта заканчвалася аднолькавым чынам: пакараннем вінаватых і невінаватых, агульным пагаршэннем жыцця. Сітуацыя ў аграрным сектары Расіі, у т. л. і на Беларусі, патрабавала неадкладных рэформаў, якія і падрыхтаваў урад Аляксандра II.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Июль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017