ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 07:56
  Смалявічы ў парыформенны час Приветствую Вас Гость | RSS

 
 У 1898 г. у Смалявічах запрацаваў адзіны тэлефон, падключаны да лініі, што злучала Барысаў з Мінскам14.

Усе гэтыя абставіны спрыялі павелічэнню колькасці рабочых у мястэчку. У канцы XIX ст. яны складалі дзесятую частку ўсіх жыхароў Смалявіч.

Па свайму складу пралетарыят Беларусі быў шматнацыянальны, але пераважную большасць рабочых складалі беларусы. У кнізе В.П.Сямёнава «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай Айчыны» (т. IX, 1905. С. 409) гаворыцца, што большую частку насельніцтва Смалявіч у той час складалі яўрэі. Яўрэйскае насельніцтва, акрамя некалькіх багатых купцоў, якія гандлявалі лесам, займалася дробным гандлем і складала даволі значную частку

наёмных рабочых. Паводле ўспамінау жыхарастаражыла са Смалявіч Сямёна Вульфавіча Фраймана, асноўным іх заняткам быў вываз лесаматэрыялаў па найме. На шклафабрыцы, вінакурным заводзе і фабрыцы драўляных шавецкіх гваздоў, у кузнях таксама працавалі яўрэі, але большасць рабочых тут складалі беларусы.

Сярэдняя зарплата рабочых вагалася ад 25 да 50 капеек у дзень. Працоўны дзень складаў 1214 гадзін. Акрамя таго. уладальнікі прадпрыемстваў каралі рабочых штрафамі, разнастайнымі вылікамі. На прадпрыемствах шырока выкарыстоўвалася жаночая і дзіцячая праца (гл. паведам ленне газеты «Минский листок» за 28 красавіка 1895 г.). Безумоўна, такое становішча не задавальняла рабочых, і яны адстойвалі свае правы шляхам забастовак.

14 мая 1905 г. мінскі губернатар даносіў дэпартаменту паліцыі: «На лесапільным заводзе Суціна ў м. Смалявічы з 8 мая забаставалі 20 чалавек. Забастоўка была выклікана незадавальненнем уладальнікам завода прад'яўленых да яго патрабаванняў рабочых, якія дамагаліся галоўным чынам скарачэння працоўнага дня, павелічэння заработнай   платы,   выплаты   за  час забастоўкі, ставілася таксама патрабаванне пакінуць на службе бастуючых»15.

15  кастрычніка 1910 г. адбылася забастоўка ў м. Смалявічы на шклозаводзе. Рабочыя патрабавалі павелічэння заработнай платы. Пра гэта даносіў мінскі губернатар у дэпартамент паліцыі 28 кастрычніка 1910 г.16.

Пэўныя змены адбыліся пасля Лютаўскай рэвалюцыі. У Смалявічах на фабрыцы драўляных шавецкіх гваздоў і капылоў з 22 красавіка 1917 г. былі ўведзены 2 змены па 8 гадзін у кожнай з паўтарачнай платай за звышурочныя работы, заработная плата рабочых павялічана на 50 працэнтаў. Былі арганізаваны фабрычны камітэт з 11 рабочых для нарміравання заработнай платы, выдання правілаў унутранага распарадку, прыёму і звальнення рабочых; для разбору ўсіх непаразуменняў паміж рабочымі і адміністрацыяй была створана пагаджальная камісія (уключала 3 членаў ад рабочых і 2 ад адміністрацыі). Усе пытанні былі вырашаны ў прысутнасці дэлегата Мінскага Савета рабочых дэпутатаў17. Па патрабаванні рабочых у адпаведнасці з пастановай Саветаў 8гадзінны працоўны дзень быў уведзены ў красавіку таксама на лесапільным заводзе і на млыне ў м. Смалявічы18.

Аднак ва ўмовах сацыяльнаэканамічнага крызісу, які паглыбляўся ў выніку працяглай вайны, гэтыя меры не маглі прынесці рабочым чаканага аблягчэння іх становішча, таму яны былі вымушаны працягваць барацьбу за свае эканамічныя правы.

22 чэрвеня 1917 г. рабочыя фабрыкі шавецкіх гваздоў і капылоў забаставалі зноў. У забастоўцы прынялі ўдзел усе 125 рабочых. Яны патрабавалі павышэння заработнай платы на 100% і адмены здзельных работ. Забастоўка доўжылася 11 дзён. Адміністрацыя вымушана была павялічыць заработную плату яшчэ на 40%, адмяніць здзельныя работы і заплаціць рабочым за 7 дзён забастоўкі.

Не абмінулі Смалявічы і падзеі імперыялістычнай вайны.

Мястэчка прыняло нямала бежанцаў. Тут быў створаны бежанскі мясцовы камітэт, які сярод іншых задач вымушаны быў рашаць і праблему навучання дзяцей бежанцаў, і хадайнічаў аб адкрыцці ў мястэчку першапачатковага бежанскага вучылішча. Але, бадай, самая значная падзея адбылася тут у верасні 1915 г., калі немцы вырашылі нанесці глыбокі ўдар па тылах рускіх армій. У верасні яны прарвалі фронт і кінулі конніцу ў напрамку Свянцяны Барысаў. 19 верасня немцы выйшлі на лінію Мінск Орша ў раёне станцыі Смалявічы. Толькі коштам вялікіх ахвяр і намаганняў рускаму камандаванню да пачатку кастрычніка удалося ліквідаваць свянцянскі прарыў і спыніць прасоўванне нямецкіх войскаў19.

Жыхары Смалявіч не засталіся ў баку і ў час карнілаўскага мяцяжу, накіраванага на ліквідацыю Саветаў і ўсталяванне ваеннай дыктатуры. Як вядома, на выступление рэакцыі пралетарыят адказаў масавымі сутычкамі і забастоўкамі, у якіх разам з рабочымі Мінска, Віцебска, Оршы, Бабруйска, Рэчыцы прымалі ўдзел і працаўнікі Смалявіч. Яны патрабавалі павышэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы, увядзення рабочага кантролю над вытворчасцю, спынення грабежніцкай вайны20.

3 ГиСТОРЫІ АСВЕТЫ I ЦАРКОЎНАГА ЖЫЦЦЯ

Пры адкрыцці народных вучылішчаў у 1864 г. у Барысаўскім павеце было адкрыта 20, у тым ліку ў м. Юр'ева, в. Жодзіна, м. Смалявічы21. У апошнім займаліся 84 хлопчыкі і 6 дзяўчынак (настаўніца Еўдакія Разумоўская). У Жодзінскім вучылішчы настаўнікам быў А.В.Гарачка, які закончыў курс Мінскай духоўнай семінарыі.

Пра стан большасці школ таго часу сведчыць і такі факт. У сяле Верхмень Смалявіцкай воласці (паводле звестак гістарычнага архіва) земскае вучылішча было адкрыта яшчэ ў 1803 г. Як паведамляў у сваім рапарце інспектар Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў С.Квасніцкі, многія дзеці сялян зза цяжкага матэрыяльнага становішча толькі лічыліся вучнямі па спіску, а на самай справе школу не наведвалі. У гэтым рапарце інспектар вымушаны быў канстатаваць, што будынак школы ў вельмі дрэнным стане, як і кватэра настаўніка. 3 Верхменем звязана дзейнасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У 1906 г. ён працаваў у Верхменскім народным вучылішчы. Тут ім былі напісаны некаторыя вершы і аповесць «Слабада», у якіх ён паказаў цяжкую долю сялян. У сваей трылогіі «На ростанях», дзе Верхмень фігуруе як Верхань, Якуб Колас намаляваў жыццё і быт навакольных вёсак, мясцовую прыроду.

Аднак пасля летніх канікул 1906 г. у Верхмень Колас ужо не вярнуўся, бо быў звольнены за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе. На будынку сучаснай Верхменскай сярэдняй школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Як сведчыць Памятная кніжка Мінскай епархіі за 1901 г., на тэрыторыі Смалявіччыны знаходзіліся наступныя цэрквы:

«С.Жодино (приход Жодино Упиревичский). Церковь Михайловская, дер., постр. 1863 г., треб, ремонта; приписных к ней 3 церкви. Состав прихода: с. Жодино, 12 деревень и 4 поселка; прихожан 1558 м. п., 1586 ж. п.

М.Смолевичи. Церковь СвятоНиколаевская, деревян., постр. 1508 г., ветх.; приписных к ней 7 кладб. церквей. Состав прихода: м. Смолевичи, 6 деревень и ок. 35 хут., прихожан 2378 м. п., 2318 ж. п.С.Юрьево. Церковь Георгиевская — дер., постр. 1782 г., ветх., к ней принадл. 3 церкви, в том числе 2 кладб. Состав прихода: с. Юрьево, б деревень и 8 застенков; прихожан 1279 м. п., 1221 ж. п.»22.

У кнізе «Мінская даўніна» за 1909 г. паведамлялася, што ў сакавіку 1909 г. было ўзнята пытанне аб зносе струхнелага храма ў мястэчку Смалявічы. Камісія з трох чалавек заключыла, што драўляная царква не раз перабудоўвалася і рамантавалася. Гэта быў даволі высокі прамавугольны будынак даўжынёй каля 30 крокаў і шырынёй каля 14, абсаджаны векавымі ліпамі. Спераду меў вежу з чатырохсхільным дахам і жалезным крыжам. Алтарная частка была звернута на ўсход, над ей узвышаўся меншы купал.

Апошні раз царква перабудоўвалася ў 1759 г., калі знаходзілася ў карыстанні уніятаў. Побач стаяла двух'ярусная капліцазваніца, у ніжнім ярусе якой былі вароты, а паабапал іх дзве клеці. Над адной з іх была званіца з пяццю званамі, у другой лесвіца на званіцу. Самы вялікі звон адліў у XIX ст. настаяцель царквы Іасафат Зубовіч, аб чым сведчыў надпіс на звоне. На другім удалося разабраць толькі дату 1707 г. На ўваходнай вежы мясцовымі майстрамі Хмарай, Канюшыкам і Жукоўскім было выразана папольску: «Гэтая званіца пабудавана ў 1755 г.».

Да Смалявіцкай СвятаМікалаеўскай царквы адносілася 1600 парафіян. Ёй падпарадкоўваліся сем філіялаўкапліц, пабудаваных у Падыгрушшы (1762), Азарычах (1772), Дамашанах (1772), Гарадзішчы (1792), Плісе (1797), Забалоцці (1818) і Дынараўцы (1855). Парафіяне каталіцкага веравызнання адносіліся да касцёла Казіміра ў Лагойску23.

Крыніцы:

1.  Список населенных мест БССР б. Минске; губернии. Мн., 1924.

2.  Нацыянальны гістарычны архіў Беларус (НГАБ). Ф. 333. Воп. 1. Спр. 3609. Л. 24. "

3.  Волости и важнейшие селения Европеш России. СПб., 1886. С. 84.

4. Ястремский Ф. Поземельное устройство крестьян Минской губернии. Мн., 1901. С. 129.

5. НГАБ. Ф. 1595. Воп. 2. Спр. 1362. Л. 6872.

6. Ястремский Ф. Повинности крестьян Минской губернии. Мн., 1906. С. 6.

7.  Крестьянское движение в России в 1861 1869 гг. М., 1964. С. 795.

8. Разумов Г., Кузнецов О. Смолевичи. Мн., 1988. С.З.

9. Белоруссия в эпоху капитализма. Мн., 1983. Т. 1.С. 203.

10.  Крестьянское движение в России в 1870 1880 гг. М., 1968. С. 496.

11.  Революционное движение в Белоруссии в 19051907 гг. Мн., 1995. С. 420421.

12. Разумов Г., Кузнецов О. Указ. соч. С. 15.

13.  Историкостатистическое описание девяти уездов Минской губернии. Мн., 1870. С. 304.

14.  Соловьев Н. Мал золотник да дорог // Белорусский предприниматель. 1994. 40.

15.  Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн., 1953. Т. 3. С. 410.

16.  Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн., 1953. Т. 3. С. 687.

17.  Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Мн., 1957. Т. 1. С. 257.

18. Там жа. С. 244.

19. Псторыя Беларускай ССР. Мн., 1979. Т. 2. С. 599600.

20. Победа Советской власти в Белоруссии. Мн., 1967.С. 195.

21.  Историкостатистическое описание девяти уездов Минской губернии. Мн., 1870. С. 304.

22. Товаров А. Памятная книжка Минской епархии. Мн., 1901.С. 75.

23.  Акулік С. Горад над Плісай // Помнікі гісторыі і культуры Беларусь 1989. 1.

                                                                                                                                         [1]                                                                      





 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024