ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 17:34
  Якуб Колас ў Верхмені Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Мінуўшы панскі двор са старасвецкім паркам, з будынінамі, пачарнелымі ўжо ад часу, дарога апошні раз спусцілася з горкі ў шырокую раўчавіну, заросшую дробным алешнікам, прабегла цераз масток — тут цякла невялічкая рачулка ды зноў пашыбавала ўгору на процілеглы бераг раўчавіны. Тут, на высокай і даволі прасторнай пляцоўцы, і знайшло сабе ціхі прыпынак сяло Верхань.

Лабановіч уважна акінуў яго вокам. Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. На адным яго канцы, тут жа непадал ёку, узнімаліся дзве школьный будыніны, а насупраць, цераз вуліцу, яшчэ большы дом валаснога праўлення. Крыху ў баку ад яго стаяла простая, але досыпь стройная цэркаўка ў густым вянку высокіх белых бяроз.

«А тут, напэўна, вясною прыгожа», падумаў Лабановіч.

Дзядзька Нічыпар Кудрык павярнуў коніка ўлева і праз хвіліну ці дзве спыніўся перад высокім школьным ганкам.

Не вылазячы з саней, Лабановіч дастаў з кішэні чатыры рублі: тры па ўгавору і рубель, накінуты за старание.

Дзядзька Нічыпар зняў шапку, падзякаваў настаўніку.

Калі спатрэбіцца фурманка, дык накажыце мне. Жыву я на тым канцы сяла, першая хата за бацюшкавым домам.

На ганку школы яны развіталіся.

Дзверы былі незамкнёныя. Невялічкі і даволі цёмны калідорчык аддзяляў класны пакой ад кватэры настаўніка. Лабановіч крыху здзівіўся цішыні і бязлюддзю. Ён паставіў чамаданы, а сам асцярожненька адчыніў дзверы ў класны пакой. Клас быў пусты і халодны. Даўно не беленыя сцены насілі на сабе с ляды розных пашкоджанняў. Тынк у розных мясцінах быў абабіты. 3пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Геаграфічныя карты віселі дзе папала і як папала. Карта Еўропы, страціўшы payнавагу, пахілілася адным краем да падлогі, якая нагадвала твар чалавека, бязлітасна пабіты воспаю. На ей ляжаў няроўны слой засохшай гразі, наношанай сюды, як відаць, яшчэ з восені вучнёўскімі лапцямі… * * *

Пад вечар таго ж дня, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. I неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На усе галасы гула за вокнамі бязладная музыка. I трэба было моцна ўслухоўвацца ў яе, каб адрозніць паасобныя гукі, з якіх яна складалася. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна. Шалёна біліся аб сцены аканіцы, сумотна скуголілі завескі, на якіх яны трымаліся. 3 царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Званарвецер біў языкамі званоў аб іх край, і гэты звон, здавалася, падаваў вестку пра нейкую бяду, пра нейкае вялікае гора. Бура налятала парывамі, як дзікі звер, які вырваўся на волю з жалезнае клеткі, усім цяжарам налягала на стрэхі будынін, з шумам ганяючы па іх патокі снегу. Пад яе напорам рыпелі кроквы і глуха стагналі сцены. А за вугламі хат, у цесных завулках стаяў свіст і галёканне, нібы нехта магутны, страшны і няўмоўны ішоў па зямлі і прыводзіў у pyx усе яе струны...

Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванию. На вуліцы, як і райей, мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал у сё гуло, трэслася, выла, скуголіла. У кватэры настаўніка было холадна. Вецер прабіваўся праз вокны і сцены і разгульваў па пакоях вольны, як гаспадар. Пад вечар завея аціхла. Нізкія воблакі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. На вуліцы пасвятлела, хоць ужо надыходзіў вечар. I толькі цяпер перад вачамі раскрываўся малюнак таго, што натварыла завіруха. На вуліцы, у дварах каля будынкаў і ўздоўж платоў ляжалі горы снегу з самымі вычварнымі паветкамі і карнізамі, якіх не патрапіць вылепіць самы здольны скульптар.

Стораж Піліп, не скупячыся, напаліў печы. Школа даўно не апальвалася, і ў ёй было холадна, асабліва пас ля такога вятругі. Як толькі добра разднела, пачалі патроху збірацца вучні, але далека не ўсе прыйшлі ў гэты дзень. Ніхто не з'явіўся з суседніх вёсак і хутароў: дарога пасля мяцеліцы была яшчэ не працёрта. Усё ж Лабановіч адчуваў нейкую маральную палёгку: ён любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Хоць ён меў ужо даволі значную школьную практыку, тым не меней першая сустрэча з вучнямі ў новай школе і цікавіла і трохі хвалявала.

***

Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды і зноў увайшлі ў свае берагі. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Вакол гаманіла адноўленае, маладое жыццё. Новае і кожны раз няяснае і чароўнае пачуццё прастору і волі абуджала людзям сэрца. Хацелася цалкам зліцца з гэтым адноўленым жыццём і поўнымі грудзьмі піць яго асалоду.

Зусім іншы выгляд мелі цяпер верханскія ваколіцы. Яны пасвятлелі, павесялелі і, здавалася, рассунулі свае граніцы. Між будынкамі валаснога праўлення і школы пралягала шырокая дарога. Мінуўшы справа царкву ў зялёным вянку купчастых бяроз, дарога ішла міма верханскіх могілак і зараз жа хавалася ў густым лесе. Гэта дарога, могілкі і лес ужо не адзін раз прыцягвалі ўвагу настаўніка і вабілі яго да сябе. I вось аднойчы, у вольную хвіліну, сабраўся ён у вандроўку агледзець навакольную мясціну. Ен узяў кірунак у бок лесу, маўклівага і мудрага ў сваёй замкнёнасці. Апошнія будынкі і агароджы каля іх засталіся ззаду. Ціхая сельская ваколіца і прасторы неба і зямлі зычліва прынялі настаўніка на сваё ўлонне, атулілі яго цішынёй і спакоем. Прайшоўшы яшчэ колькі крокаў, ён прыпыніўся, акінуў вокам бедныя верханскія хаты. На фоне адноўленай і памаладзеўшай зямлі яны выглядалі яшчэ болей убогімі і запушчанымі. Саламяныя стрэхі, крытыя шмат гадоў назад, асунуліся, паразла

зіліся, паказвалі свае збуцвелыя рэбры і цёмныя правалы. Пачуццё жалю і крыўды за сялянства выклікала ў маладога настаўніка абурэнне. Для яго было ясна, чаму такія гіблыя і чэзлыя сялянскія будынкі, чаму такія вузкія і заняпалыя палоскі зямлі і чаму такім мізерным выглядае тутэйшы народ. У валасным праўленні ён пацікавіўся, колькі ўсяго лічыцца зямлі па Верханскай воласці і як размяркована яна паміж насельніцтвам. На долю сялянскіх надзелаў прыпадала пяць тысяч семсот сорак дзесяцін, а ў памешчыкаў і ў дробных маёнтках было дваццаць сем тысяч трыста пяцьдзесят дзесяцін. Гэтыя лічбы шмат аб чым гаварылі Лабановічу...

ф ф ф

У хуткім часе прыйшло паведамленне ад дырэкцыі народных школ Мінскай губерні настаўніку прыбыць з вучнямі ў Грабёнскую школу на экзамены...

Ранічкаю таго самага дня, калі былі назначаны экзамены, параконная фурманка пад'ехала да Верханскай школы. Каламажка была прасторная, шчодра высланая саломаю. Частка вучняў, настаўнікі Анцыпік і Лабановіч умасціліся на фурманцы...

Да Грабёнкі было вёрст дванаццаць. Дарога спачатку ішла полем, а потым пашыбавала на масток праз рэчку Усу; далей, амаль да самай Грабёнкі, ехалі старасвецкім лесам.

Раніца была ціхая, ясная, цёплая. Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў. Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку. Цікава было паглядзець, як плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Калі галава плыта спаўзала са шлюза, яна тарчма спускалася ў букту, выбітую плынню, і тады плытнік па самыя грудзі апускаўся ў ваду/Быстрая плынь борздзенька выкідала галаву плыта разам з плытнікам на роўнае і спакойнае люстра рэчкі.

Густы старадаўні лес дзвюма магутнымі сценамі абступаў дарогу. Прохаладзь і лёгкі змрок атульвалі нашых падарожнікаў. Гадзіны праз дзве дарога выйшла на светлую палянку, па краях якой таксама стаяў густы лес. I палянка, і само сяло Грабёнка нагадвалі Лабановічу палескае мястэчка Хатовічы, куды ён ездзіў першы раз са свайго глухога Целыыына.

*  *  *

Перад тым як пакінуць сваё трэцяе і апошняе настаўніцкае месца, яму захацелася яшчэ раз абысці ўсе тыя дарогі і сцежкі, дзе не адзін раз вандраваў ён у вольныя хвіліны. Такія вандроўкі шмат прыносілі яму радасці і задавалення, і многія мясцінкі ў ваколіцах Верханя сталіся блізкімі і дарагімі. Не раз паўставалі і не раз паўстануць яны ў вачах Лабановіча, вабячы да сябе, як самыя прыязныя сябры. Дык як жа не развітацца з імі?

Лабановіч узяў кій, выйшаў на высокі ганак. Без усякага разважання і пэўнага плана накіраваўся ён улева, на шырокую дарогу, што ішла міма воласці і царквы ў зялёным вянку бяроз, і ў ціхім задуменні падаўся ў бок лесу. Калі 6 хто запытаў у гэту хвіліну, аб чым ён думае, ён напэўна не даў бы адказу. Апамятаўся ён толькі тады, калі апынуўся на могілках. Выходзячы з дому, каб развітацца з верханскімі ваколіцамі, ен зусім не думаў заходзіць туды...

На'могілках было ціха, глуха і маркотна. Лабановіч павольна пасунуўся знаёмаю дарожкаю да знаёмага ўжо вала. Кусты, запаўшыя ў памяць настаўніка, страцілі сакаўную зеляніну, красу свае маладосці. Сямтам калыхалася на іх пажоўклае лісце, і ў павяўшай траве валялася яго нямала. Прадвосеньскі час накладаў адбітак засмучэння на ўсё, куды ні глянеш. Нават неспакойны вецер і той гаманіў на сумны лад, прыпадаючы да зямлі, нібы для таго, каб падслухаць яе нямоўчныя песні. Эх, песні,

адвечныя песні зямлі! Калі заспяваюць вас на вясёлы, радасны тон?

Лабановіч спыніўся і акінуў вачамі могілкі — як бы для таго, каб запамятаць іх назаўсёды. Струхлелыя драўляныя крыжы, пахіленыя над зямлёю, сівыя купінкі моху на іх, надмагільныя пліты, уросшыя ў дол, як усё тут закінута, забыта і запушчана, як усё гэта ўбога і журботна!..

3 могілак Лабановіч падаўся ў бок лесу. Ускрайкам, не спяшаючыся, пакіраваўся на Тумель, дзе быў ставок і старасвецкі двухпавярховы млын. Гэта было ўлюбёнае месца, куды часта хадзіў Лабановіч у вольныя хвіліны на пагулянку. Прыйшоўшы сюды, ён запыніўся. Цэлая чарада ўспамінаў паўстала прад ім. Прыгадаўся той дзень, калі ранічкаю ехаў ён праз грэбельку каля млына са сваімі вучнямі на экзамены. Дарога зараз жа, мінуўшы грэблю, уваходзіла ў лес. 3 краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькітолькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдаючы лесу асаблівую чароўнасць. Здавалася тады, што стары, пануры лес наўмысна развесіў тонкую празрыстую покрыўку, сатканую сонцам і зямлёю з тысячы тысяч маладых, кволых бледназялёных лісточкаў бярэзін і кустоў, росшых на ўскрайку лесу, каб упрыгожыць сябе гэтымі дарамі вясны і прыкрыць сваю панурасць. Іншыя мыслі і іншы настрой былі тады ў настаўніка, што зараз прыйшоў сюды ўжо на парозе восені, каб апошні раз азірнуць усе гэтыя мясціны, так глыбока асеўшыя ў памяці, і таксама сказаць ім: «Бывайце!»

Стары млын стаяў нерухома. Не было каля яго ні людзей, ні фурманак. Не рухалася і велічэзнае, многаступянёвае кола, ажыўляўшае млын і ўвесь яго нескладаны механізм. Толькі дзесь з непрыметнай шчылінкі прабіваўся струменьчык вады і аднастайным цурчаннем парушаў спакой анямеўшай будыніны. 3пад гаці спакойна цякла рэчка, несучы далей тую порцыю вады, якую прызначалі ёй будаўнікі. Зараз жа за млыном яна апісвала прыгожую дужку, падаючыся наўперад управа, а потым, забіраючы ў бок поля, хавалася пад навіссю

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024