ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 04:37
  Па старонках часопіса “Наш край” Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У другой палавіне 1920х гадоў на Беларусі значна пашырыўся і дасягнуў свайго росквіту краязнаўчы рух. У раёнах былі створаны краязнаўчыя таварыствы. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры выдавала свой часопіс «Наш край» (выходзіў у Мінску з кастрычніка

1925  г. па кастрычнік 1930 г. адзін раз у месяц на беларускай мове). Ёсць у ім і публікацыі са Смалявіччыны. Актыўным аўтарам часопіса быў будучы беларускі вучоны, акадэмік, прэзідэнт АН БССР В.Ф.Купрэвіч. Ніжэй прыводзяцца з некаторымі скарачэннямі асобныя публікацыі, звязаныя з краязнаўчым рухам на Смалявіччыне. Захаваны стыль і мова арыгіналаў.

1926  г.

№ 89

ПРАЦА СМАЛЯВІЦКАГА РАЁННАГА ТАВАРЫСТВА

Наша тва мае 129 сяброў, з якіх 88 з'яўляецца вучнямі раённай сямігодкі.

Праца тва за час яго існаваньня (з красавіка 1925 г.) вялася, галоўным чынам, у наступным парадку: а) частка сяброў тва вывучала расьліннасьць раёну, вынікам чаго зьявіўся досыць поўным зельнік (374 від. расьлін); пры вывучэньні расьліннасьці асаблівая ўвага была зьвернута на «пустазельле» і складзены асобны зельнік пустазе ль ля (з 102 відамі); б) другая частка вяла вядзе) працу па абсьледваньні і апісаньні паверхні, обвадненьня насельных пунктаў раёну; в) трэцяя частка вядзе працу па вывучэньні раёну ў грамадзкаэканамічным і культурнагістарычным напрамках. Да

гэтага часу сабрана некалькі сот слоў для слоўніка жывой мовы, а таксама запісана некалькі дзесяткаў народных песьняў, баек, замоў і інш. Апрача таго, у бягучы час робіцца рэгістрацыя (па магчымасьці) усіх помнікў старасьветчыны, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёну.

Што тычыцца сучаснага моманту, дык праца вядзецца ў тымжа кірунку, калі ня лічыць збору шасьцёх ножак для ўтварэньня колекцыі.

У бягучым годзе тва прыступіла да організацыі раённага музэю, у якім раён мае быць прадстаўлены ў трох кірунках прыродазнаўчагеаграфічным, грамадзкаэкономічным і культурнагістарычным.

Сходы сяброў тва адбываюцца звычайна разам з раённымі настаўніцкімі конфэрэнцыямі. На сходах практыкуюцца даклады на тэмы, якія маюць інструкцыйны характар, як, напрыклад: «Зоолёгічныя колекцыі, іх збор і складаньне», «Вывучэньне расьліннасьці раёну», «Фэнолёгічныя назіраньні» і нш.

В.Купр.

1927 г.

1928 г.

№ 1 (28). С. 55.

СМАЛЯВІЦКАЕ РАЁННАЕ КРАЯЗНАЎЧАЕ ТВА

(Менск. акр.)

Смалявіцкае Краязнаўчае Тва організавана групай настаўнікаў Смаляв. сямігодкі 25 сакавіка 1925 г. Пры сваім утварэньні Тва мела 27 сяброў.

Праца тва да гэтага часу вялася ў наступных напрамках:

1.   Пашырэньне сярод настаўніцтва і насельніцтва ідэй краязнаўства, а разам з гэтым і ўцягненьне ў дзейнасьць Тва неахопленых ім таварышоў. У гэтых мэтах было пастаўлена 14 дакладаў на адпаведныя тэмы. Даклады ставіліся галоўным чынам на настаўніцкіх конфэрэнцыях. Праведзена 5 агульных сходаў сяброў тва і 3 краязнаўчыя конфэрэнцыі. Лік сяброў тва к гэтаму часу ўзрос с 27 асоб да 119. Галоўную масу сяброў тва складаюць настаўнікі і служачыя 62, потым вучнёўская моладзь — 38 і сялянства — 19.

У 1925 годзе пры Смаляв. сямігодцы організаваны вучнёўскі краязнаўчы гурток, у якім у гэты час маецца 160 сябр.

2.  Вывучэньне раёну. а) У прыроднагеографічным кірунку вялося вывучэньне флёры раёну, — у выніку чаго складзены зельнік у 375 відаў. Асаблівая ўвага была зьвернута на пустазельле (складзен асобны зельнік пустазельля ў 75 відаў, а таксама і колекцыя насеньня пустазельля  50 відаў). Вывучэньне фауны раёну покульшто абмежавалася бадай толькі прадстаўнікамі шасьціножак: складзена колекцыя найбольш часта сустракаемых жукоў 54 віды і колекцыя матылёў 32 віды. Сабрана маленькая колекцыя чарапашынак мяккуноў (mollusca) — 8 відаў. У выніку вывучэньня (далёка няпоўнага) мінэральных   багацьцяў раёну стварылася асобная колекцыя, у якой прадстаўлена 22 віды розных мінэраляў і рухляк парод.

3 вясны 1925 году школьным краязнаўчым гуртком вядуцца сталыя фэнолёгічныя нагляданьні. Усе матар'ялы па фэннагяданьнях зданы ў ЦБК (за выключ. матар'ялаў 1927 г.).

Складзена карта раёну (схэматычная). Пры ўкладаньні карты былі выкарыстаны

адпаведныя карты старых выданьняў, а таксама і паасобныя ўказаньні сяброў тва.

в) У грамадзкаэкономічным кірунку. Запоўнены і адасланы ў ЦБК дзьве анкеты па вывучэньні промыслаў і хатніх рамёстваў Беларусі; сабрана каля 750 слоў (адасл. у ЦБК); запісана звыш 70 песень, баек, замоў і інш., частка апошніх адаслана ў ЦБК, а частка знаходзіцца на месцы. Складаецца колекцыя тканін і рукадзельляў, якія вырабляюцца ў раёне.

с) 3 культурнагістарычнага боку вывучэньне раёну вялося слаба. Галоўнай прычынай гэтаму зьяўляецца адсутнасьць сталага кіраўніка ў данай галіне. Да гэтага часу толькі распачалася рэгістрацыя помнікаў старасьветчыны. Сабрана 13 шт. каменных пры лад (кліны, тапары і інш.) старабытнага чалавека. Складзена досыць багатая колекцыя (да 180 паас.) грошай, якія былі ў звароце на Беларусі, а таксама і розных «крэдытак» часоў грамадзянскай вайны (Урангеля, Дзянікіна, Калчака і інш.).

3. Вялося запаўненьне анкет, багата дасылаемых ЦБК і Акр.Краязн. Твам. Запоўнена і адаслана і монографія паселішч (Верхмень), заканчываецца запаўненьне і другой аналёгічн. монографіі (в. Юрава).

Краязнаўчы музэй. У сакавіку 1927 году організаваны мясцовы краязнаўчы музэй, у якім зьмешчаны пералічаныя вышэй матар'ялы. Частка апошніх, з прычыны недахопу сродкаў, да гэтага часу не монтыравана (колекц. мінэраляў і грошай). Маецца ў музэі маленькая колекцыя чучал птушак і сысуноў (8 шт.), апрацаваная мясцовымі сіламі.

Свайго памяшканьня музэй да гэтага часу ня мае, і толькі дзякуючы значнай пэдагогічнай каштоўнасьці некаторых колекцый (прыродазн.), ён адшукаў сябе месца ў сьценах Смалявіцкай бел. сямігодкі.

Бібліотэка тва надзвычайна бедная. Ёсьць усяго 25 кніжак і комплект часопісу «Наш Край».

Сродкі тва складаюцца з адпушчаных РВК 35 руб. на абсталяваньне музэю і сяброўскіх узносаў (апошніх да гэтага часу паступіла 10 р. 15 к.).

14/XI27 г.

В.К.

 

1930 г.

М 3

2. Сярод бал от.

Ледавіковыя ўзгоркі з поўдня на ўсход абступаюць нізіну р. Усяжы, у якой стаіць в. Мгле. 3 захаду на поўнач, выгібаючыся вужакай сярод нізкіх берагоў, рака нясе сваі воды ўдаль. Абапал ракі шырака расьцілаюцца поймавыя лугі і балоты.

Недалёка ад вёскі, у 3х км, распляскалася Вялікае возера, дзе шмат рыбы; прайшоўшы з паўкілёмэтра Сьвецца і Малое возера. Гэтыя вазёры на ўсход ад вёскі. На захадзе Хаценаўскае возера, дзе так многа ловяць ракаў.

Узімку тут дзьмуць вятры пераважна з захаду, таму і зіма не вельмі жорсткая, хоць і бываюць час ад часу маразы 33°С.

Летам дзьмуць вятры з усходу  тады робіцца «суша» («сухавей павеяў» гавораць сяляне). Бываюць улетку вятры і з захаду, што прыносяць вільгасць, дажджы. Летам нярэдка гарачыня бывае + 30°С. Сярэдняя тэмпература ліпня +19°, сярэдняя t° студзеня 7,2°. Лета цягнецца тры месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень), восень 3 мес. (верасень, кастрычнік, лістапад), зіма — 4 мес. (сьнежань, студзень, люты, сакавік), вясна — 2 (красавік, май).

Ападкаў у выглядзе дажджу і сьнегу выпадае 640 мм. у год. Кожны год бывае град (ліпень мц). Нярэдка град падае такой велічыні, што забівае гусянят. У 1920 г. град быў такі буйны, што выбіваў шыбы ў хатах, ушчэнт зьбіў жыта і ярыну. У ліпні па начах бываюць замаразкі, тады мёрзнуць агуркі і гарбузы. Наогул клімат каля в. Мгле пераходны ад кантынентальнага да марскога.

Раней лясы, што акружалі Мглё, былі вялікія. Цяпер яны нязначныя. У лясах ёсьць вавёркі, барсукі каля Жаўніно, ваўкі, лісы, шашкі, у балоце Зарэчча рысь, у 6алоце Азарына, Мыльніцкае і Чысцікі дзікія козы, на Дальніх Лугох ласі, дзікія козы. У р. Усяжы  выдры i такая рэдкасьць, як бабры, дзе Усяжа ўліваецца ў Гайну.

У балотах вельмі многа журавін. У лясох шмат чарніц, суніц. На балотах расьце бярозачачотка, сасонкі, ракітнік, елкі, рабіны, каліна...

Глебы каля в. Мглё  суглінак на гаpax (Азарынская)  пяскі. Наогул глеба

добрая. Напластаваньне ідзе так: 1) звычайная зямля; 2) суглінак; 3) камяністы ласт; 4) пясок сыпучы; 5) пясок белы; 6) ваданосны пласт.

4. Вадазабясьпека і вадакарыстаньне.

Адкрытым вадазборам у вёсцы зьяўляецца рака Усяжа, якая мае шырыню 8 саж., а глыбіня дасягае ў некаторых мясцох да 3 3 х/ 2 сажняў, дно балоцістае з карчамі. Зімою ў рацэ робяць проламкі ў лёдзе, праз якія і дастаюць ваду.

Студняў у вёсцы 26, з якіх тры выкапаны на вуліцы, а ўсе іншыя на дварэ. Некаторыя «добрыя» людзі за карыстанне вадою патрабуюць ад суседзяй платы ў выглядзе адработкі ў летні сэзон. Грамадзкіх толькі   дзьве студні.

Глыбіня калодзежа каля 3х сажняў. Капаецца простастаўна яма да ваданоснага пласта праз наступныя пласты:

Устаўляюць у выкапаную яму зруб з асіны або з іншага дрэва, на дно ўстаўляюць скрыню з дубу, у якой робяць дзірку.

Вада праз дзірку б'е фантанам. Вада дастаецца асьверам, кожны сваім вядром. Студні трэба чысціць кожнае лета, бо яны забруджваюцца. Сцёкі пасля дажджу размываюць пласты каля зрубу, прабіваюцца праз самы зруб і забруджваюць калодзеж. Месца калодзежа, з прычыны малой плошчы двароў, зусім блізка каля хлявоў і дрывотніка, што таксама мае ўплыў на забруджванне. Пакрышак на калодзежах таксама няма. Вады ў калодзежах ад 1 да 2х аршын углыб. Наогул веска вадой забясьпечана. Вада ў калодзежах мае добры смак, сьветлая, t° яе ўлетку + 8°, + 9° С.

У хатах вада стаіць у вёдрах. Зімой вада стаіць у цэбрах, «селядзёўках». У 1921 г. рака Усяжа і калодзежы былі ў дранных санітарных умовах. У рацэ знаходзіліся трупы каней яшчэ з 1920 г. Калі сюды дадаць галадоўку, — дык у сё гэта спрыяла распаўсюджанню брушнога тыфусу, які ахапіў в. Мглё вясной 1921 г. Каля 20 чалавек тады загінула ад эпідэміі. За апошнія гады страўнікавакішачных хвароб не наглядаецца.

 


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024