ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 24.11.2017, 10:38
  Трагедыя дзяржаўнага дзеяча Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Сцяпан Вікенцьевіч Яцкевіч нарадзіўся ў 1890 г. у Смалявічах у сям'і рабочага.

3 юнацкіх гадоў у Мінску: вучыўся на тэлеграфіста, працаваў на чыгунцы. У 1911 г. прызвалі на армейскую службу, давялося паваяваць на Заходнім фронце ў 1ю сусветную вайну. У 1917 г. становіцца членам бальшавіцкай партыі, удзельнічае ў рэвалюцыйных падзеях у Мінску, служыў у Чырвонай Арміі камісарам на прыфрантавых участках чыгуначных работ. Пасля вяртання ў Мінск быў прызначаны дырэктарам прафесійнага вучылішча чыгуначнікаў і выбраны старшынёй прафсаюза работнікаў Беларускай чыгункі. У снежні 1922 г. на IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў упаўнаважаны Наркамата шляхоў зносін па Мінскім участку С.В.Яцкевіч выбіраецца членам ЦВК. У 1925 г. яго выбіраюць старшынёй выканкома Мінскага гарсавета. Па сваей працы ён пастаянна кантактуе з вядомымі дзяржаўнымі, партыйнымі, ваеннымі дзеячамі, вучонымі Беларусі А.Р.Чарвяковым, М.М.Галадзедам, Н.В.Баліцкім, У.І.Пічэтам, Дз.Ф.Прышчэпавым, Дз.Ф.Жылуновічам (Цішкам Гартным), І.А.Адамовічам, М.М.Тухачэўскім і інш.

У 1926 г. С.В.Яцкевіч працуе старшынёй Мінскага акруговага выканкома. Разам з сакратаром Мінскага акругкома партыі Міхаілам Акулікам шмат энергіі і часу аддае Яцкевіч развіццю горада, яго інфраструктуры. Менавіта Яцкевіч падымаў на сесіі ЦБК пытанне аб неабходнасці пабудовы ў Мінску трамвайнай лініі.

У 1929 г. Яцкевіча прызначаюць начальнікам Галоўнага ўпраўлення шашэйных, грунтавых дарог і аўтамабільнага транспарту БССР. Выступаючы па IX Усебеларускім з'ездзе Саветаў, Сцяпан Вікенцьевіч акцэнтаваў увагу прысутных на стане дарог, які затрымліваў развіццё народнай гаспадаркі. Яцкевіч імкнуўся ўзняць насельніцтва, добраахвотнае таварыства «Аўтадор» на будаўніцтва мясцовых дарог, мастоў, прапаноўваў увесці дарожную павіннасць. Як дзелавы і разважлівы чалавек, ён быў перакананы, што на гэта варта траціць энергію народа. На тым з'ездзе Яцкевіч зноў быў выбраны членам ЦВК, у склад якога ён уваходзіў да 1935 г. Дзесяць гадоў запар ён быў членам прэзідыума ЦВК БССР. Сумленны і працавіты, ён легка ўжываўся і ў вышэйшых органах у лады. Яго паважаў А.Чарвякоў.

Але з сярэдзіны 1930х гадоў, калі ўнутрыпалітычная сітуацыя ў краіне змянілася і пачала набіраць абароты машына рэпрэсій, С.В.Яцкевіч згубіў пасаду і аказаўся нікому не патрэбным. Чым правініўся член ЦВК рэспублікі, прыстойны дзеяч, які шчыра дбаў аб дабрабыце людзей? Ён ніколі не прагнуў палітычнага лідэрства, спакойна ўспрымаў і выконваў грамадскія абавязкі, якія ўскладалі на яго выбарныя органы. Змрочная логіка падказвае, што С.В.Яцкевіча беспадстаўна арыштавалі і марна загубілі.

Э.А.Карнітовіч.

МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ МАСЛОЎСКІ

Дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Нарадзіўся ў 1905 г. у в. Ялоўка Смалявіцкага раёна. 3 1922 г. працаваў рабочым на чыгунцы, з 1926 г. сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкомаў, з 1929 г. Мінскага акруговага камітэта ЛКСМБ. 3 ліпеня 1930 г. на нелегальнай рабоце ў Заходняй Беларусі, 1ы сакратар ЦК КСМЗБ, з 1934 г. член Сакратарыята ЦК КПЗБ. Удзельнік I з'езда КСМЗБ (1933), II з'езда КПЗБ (1935), IV з'езда Кампартыі Польшчы (1932), VII кангрэса Камінтэрна (1935). На VI кангрэсе КІМ выбраны кандыдатам у члены выканкома KIM, на II з'ездзе КПЗБ  членам ЦК КПЗБ. У красавіку 1935 г. вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 г. у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ у Мінску. 29.12.1937 г. арыштаваны, 12.4.1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 27.11.1938 г. Рэабілітаваны 4.2.1956 г.

У.М.Міхнюк.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017