ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 00:07
  Ішла вайна народная Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ

Пачатак

 

11 чэрвеня 1941 г. для жыхароў Смалявіччыны, як і для ўсіх савецкіх людзей, пачаўся новы адлік часу. Вайна, пра верагоднасць якой так шмат гаварылі, прыйшла нечакана.

У чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня яе полымя запалыхала ўздоўж усёй заходняй граніцы СССР. На тэрыторыю Беларусі ўварваліся нямецкія войскі групы армій «Цэнтр». У яе склад уваходзілі дзве арміі (4я і 9я) і дзве танкавыя групы (2я і 3я) усяго 50 дывізій (у тым ліку 9 танкавых, 6 матарызаваных, 1 кавалерыйская) і 2 брыгады. Наступление групы армій «Цэнтр» падтрымліваў 2і паветраны флот самы моцны ў гітлераўскай арміі, які налічваў 1670 баявых самалётаў. Групе армій «Цэнтр» было перададзена больш за трэць усіх інжынерных і дарожнабудаўнічых войскаў і амаль палова асобных артылерыйскіх, зенітных і процітанкавых дывізіёнаў і батарэй рэзерву сухапутных сіл Германіі.

... Ужо сцякалі крывёй пагранічныя заставы, Брэсцкая крэпасць, якія першымі прынялі на сябе ўдар гітлераўскіх войскаў, фашысцкія танкі ўжо грукаталі па нашай зямлі; жыхары Брэста, Баранавіч, Гродна, Ваўкавыска, Кобрына, Беластока і іншых гарадоў

Беларусі ўжо зведалі жах фашысцкіх бамбардзіровак, а на Смалявіччыне яшчэ працягвалася мірная ноч...

Жыхары раёна даведаліся пра пачатак вайны 22 чэрвеня ў 12 гадзін з выступления па радыё намесніка старшыні СНК і наркома замежных спраў СССР В.М.Молатава, які ад імя савецкага ўрада паведаміў аб вераломным нападзе на нашу краіну фашысцкай Германіі.

Жыццё райцэнтра і раёна рэзка змянілася.

Згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б ад 22 чэрвеня 1941 г. «Аб задачах і мерапрыемствах у сувязі з выступлением па радыё В.М.Молатава», у Смалявіцкім раёне былі прыняты меры аб тэрміновым пераводзе ўсяго жыцця на ваенны лад. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. райваенкамат, пачынаючы з 23 чэрвеня, пачаў праводзіць мабілізацыю ваеннаабавязаных 19051918 гг. нараджэння. У арганізацыях і ўстановах райцэнтра, ва ўсіх сельсаветах, калгасах, саўгасах, МТС прайшлі мітынгі, сходы, на якіх працоўныя выказвалі абурэнне да агрэсараў, патрыятычныя пачуцці і ўпэўненасць у хуткім разгроме гітлераўскіх захопнікаў. Тады ў першыя дні вайны ніхто яшчэ не ведаў, не мог і прадбачыць, якія цяжкія пакуты, выпрабаванні, ахвяры чакаюць усіх наперадзе.

Пачатак ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі для войскаў Заходняй Асобай ваеннай акругі (з 22 чэрвеня 1941 г. Заходняга фронту) быў трагічным. Ведучы абарончыя баі, войскі фронту пад націскам значна болыпых сіл праціўніка (на асноўных напрамках гітлераўцы стварылі трайную, а ў некаторых месцах пяцікратную перавагу) вымушаны былі адступаць. Абарона насіла ачаговы характар. Часці прыкрыцця ўступалі ў бой разрознена і неарганізавана. Паблізу накірункаў галоўных удараў ворага не было моцных рэзерваў. Адсутнасць суцэльнага фронту давала магчымасць танкавым і матарызаваным злучэнням праціўніка абыходзіць вузлы супраціўлення нашых войскаў і наносіць ім удары з тылу. У выніку гэтага часці і злучэнні Чырвонай Арміі ў шэрагу выпадкаў вымушаны былі змагацца ў акружэнні ці адыходзіць на ўсход, несучы вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Да зыходу дня 25 чэрвеня войскі гітлераўцаў прасунуліся ў напрамку Вільнюс Мінск амаль на 180 км, а ў напрамку Баранавічы Мінск да 250 км. На галоўным, заходнім напрамку склалася пагражальнае становішча, непасрэдная пагроза навісла над Мінскам. Абарончыя баі за Мінск насілі непрацяглы, але бязлітасны характар. Фронт наблізіўся да Смалявіччыны.

23 і 24 чэрвеня нямецкая авіяцыя нанесла масіраваныя бомбавыя ўдары па Мінску. Рэха выбухаў было чутно за многа кіламетраў. Хутка тысячы бежанцаў пацягнуліся па шашы Мінск Масква на ўсход. Шаша і чыгунка былі запруджаны калонамі і саставамі з эвакуіраванымі. Насустрач ім рухаліся ў бок Мінска савецкія часці. Адсутнасць належнай сувязі, дакладных звестак пра сітуацыю, якая складвалася на той час, вялікі паток бежанцаў выклі

калі разгубленасць, а часам і паніку сярод мірнага насельніцтва раёна.

Раённае кіраўніцтва працавала без адпачынку, імкнучыся забяспечыць усеагульную мабілізацыю і эвакуацыю важнейшых дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей і аб'ектаў народнай гаспадаркі.

Надзеі на тое, што Чырвоная Армія так хутка не аддасць Мінск ворагу і яго прыход у Смалявічы, адпаведна, будзе адцягнуты, не збыліся. 26 чэрвеня раніцай на поўнач ад Смалявіч немцы скінулі буйны парашутны дэсант. Адначасова з боку Радашковіч у напрамку Прылеп і Усяжа імкліва прасоўваліся танкавыя і мотапяхотныя часці праціўніка, якія абышлі пазіцыі 100й і 161й стралковых дывізій, правы фланг абароны якіх захопліваў і частку тэрыторыі Смалявіччыны ў раёне Багута Слабада. Захапіўшы Прылепы, Усяж, варожыя часці злучыліся з паветраным дэсантам. Днём 26 чэрвеня нямецкая авіяцыя бамбіла Смалявічы, станцыю Чырвоны Сцяг, а вечарам таго ж дня нямецкія танкі і пяхота перарэзалі шашу Мінск Масква, перапыніўшы паток бежанцаў, і захапілі райцэнтр.

Нямецкі дэсант прасунуўся да станцыі Чырвоны Сцяг, дзе стаялі на пуцях некалькі саставаў, у тым ліку і вайсковы. Тут 27 чэрвеня адбыўся жорсткі бой паміж танкавым дэсантам і зенітным падраздзяленнем пад камандаваннем С.Копцева, якое з зенітных гармат, што стаялі на адкрытых платформах, прамой наводкай вяло знішчальны агонь па ворагу і не прапусціла яго да станцыі.

Аднак агульная сітуацыя складвалася не на карысць нашых войскаў. Адступіўшыя ў паўднёваўсходнім напрамку ад Мінска ў раён Пятровічы Волма Смольніца часці 100й і 161й стралковых дывізій не змаглі затрымацца на гэтых пазіцыях і пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка вымушаны былі 29 чэрвеня адстуаць далей у паўднёваўсходнім напрамку. Нямецкія часці, заняўшыя Пятровічы, Волму, Плісу, Жодзіна і іншыя населеныя пункты раёна, працягвалі рух наперад.  1 ліпеня ў Смалявічах

размясціўся штаб 47га танкавага корпуса нямецкай арміі. Для жыхароў мястэчка і раёна пачаліся змрочныя дні акупацыі.

У.І.Лемяшонак, Г.К.Кісялёў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024