ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 22:46
  У першыя дні Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

22 чэрвеня 1941 г. пасля выступления па радыё наркома замежных спраў СССР В.М.Молатава райком партыі тэрмінова склікаў раённы актыў і праінструктаваў, як весці сябе і дзейнічаць у новых складаных умовах. Было прапанавана неадкладна выехаць ва ўсе калгасы і сельскія Саветы. Чацвёра сутак я амаль не выходзіў са свайго рабочага кабінета і не атрымаў ніводнага званка з абкома і ЦК. Дзейнічаў зыходзячы з абстаноўкі, якая складвалася ў той трывожны час. Асаблівую ўвагу прыйшлося ўдзяліць правядзенню ўсеагульнай ваеннай мабілізацыі, выступлениям перад навабранцамі, якія адпраўляліся на фронт.

Але ўсё гэта рухнула ў сувязі з тым, што 26 чэрвеня вечарам зусім нечакана дэсант фашысцкіх танкетак і матацыклістаў устуту у Смалявічы. Партыйныя дакументы мы прадбачліва вывезлі раніцай, накіраваўшы машыну з імі ў бок Смаленска. Між іншым, не маючы ніякай інфармацыі

аб тым, што адбываецца, я працягваў знаходзіцца на сваім баявым пасту ў райкоме. Калі б не раздаўся званок начальніка райаддзела НКУС Раманава: «Уцякайце, немцы ўжо ў Смалявічах», мог бы так і загінуць у сваім кабінеце. Выскачыўшы з райкома, калі ўжо да яго наблізіліся нямецкія матацыклісты, я цераз агарод і завулкі выбраўся з райцэнтра і накіраваўся ў бок Клянніцкага сельсавета. Адтуль яшчэ пазваніў у Смалявічы, і тэлефаністка заявіла, што ў горадзе поўна нямецкіх войскаў. Прапанаваў ёй вывесці з дзеяння абсталяванне тэлефоннай станцыі і збегчы. 3 цяжкім настроем вымушаны быў пакінуць назаўсёды стаўшыя мне роднымі мясціны і дарагіх майму сэрцу смалевічан.

Пасля некаторых блуканняў дабраўся да сваіх, ваяваў у складзе Чырвонай Арміі і за баявыя аперацыі быў неаднаразова адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Запісаў К.І.Казак.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024