ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 07:00
  Бой на станцыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

На будынку чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг ёсць мемарыяльная дошка, на якой змешчаны надпіс: «27 чэрвеня 1941 года на станцыі Чырвоны Сцяг зенітнае падраздзяленне лейтэнанта С.Копцева вяло бой з нямецкім танкавым дэсантам, які быў поўнасцю знішчаны».

...Нарадзіўся Сяргей Копцеў у 1918 г. у г. My рам Уладзімірскай вобласці. Закончыў Горкаўскае артылерыйскае вучылішча. Вясной 1941 г. прыбыў у 479ы зенітны артылерыйскі полк.

У сярэдзіне чэрвеня 1941 г. зенітнае падраздзяленне, у якім служыў Копцеў, выехала на вучэбнатрэніровачныя стрэльбы ў Крупкі, дзе і застала яго вайна. Падраздзяленне тэрмінова пагрузілася на чы

гуначныя платформы, і эшалон накіраваўся ў бок Мінска на злучэнне з палком. Спынілі на станцыі Чырвоны Сцяг. Увечары 26 чэрвеня станцыю, на якой сабралася некалькі эшалонаў, бамбілі варожыя самалёты. У вагонах былі воіны, сем'і ваеннаслужачых, абсталяванне для эвакуацыі на ўсход. Жудасны малюнак быў пасля бамбёжкі: гарэлі вагоны, па вёсцы ішлі раненыя. Яны заходзілі ў дамы, жыхары давалі ім піць, кармілі, дапамагалі чым маглі. Раптам пачуўся гул на дарозе Смалявічы Пліса, што пралягае ўздоўж чыгункі. Ён нарастаў — на ўзгорку з'явіліся варожыя танкі. Гэта быў фашысцкі дэсант.

3 ходу танкі і пяхота пачалі абстрэль % ваць станцыю. У адказ па ворагу ўдарылі кулямётчыкі і бранябойшчыкі. Немцы спынілі агонь і адышлі прыкладна на юламетр. Стала зразумела, што яны выбіраюць зручную пазіцыю, каб зноў пачаць бой. Настала ноч. Абаронцаў заставалася няшмат. У час бою загінулі многія байцы. Астатнія не пакінулі эталона і рыхтаваліся да адбіцця новых варожых атак. Вырашылі страляць па фашыстах з зенітак. Шансаў на поспех было мала. Якніяк былі на віду, на адкрытых платформах. Разгарнулі зенітныя гарматы, замацавалі іх канатамі. Падрыхтоўкай да бою кіраваў лейтэнант Сяргей Копцеў, яму дапамагалі намеснік палітрука Дарджыеў, сяржанты Сапрыкін, Акімаў, частка байцоў.

Прыкладна ў чатыры гадзіны раніцы немцы адкрылі ураганны агонь па станцыі. Зенітчыкі пачалі біць у адказ прамой наводкай. Праз некаторы час над станцыяй стаў кружыць самалёт, які скінуў асвятляльныя ракеты. Нашы байцы нрацягвалі бой, знішчылі два танкі, але гінулі і самі.

Тры гадзіны ішоў жорсткі бой. Вораг не змог прарвацца наперад. У жывых засталіся Копцеў, Дарджыеў, Сапрыкін. Лейтэнант наводзіў гармату, а таварышы падавалі снарады. Вось падбіты адзін танк,

другі, трэці, запалаў чацвёрты. Калі Копцева параніла разрыўной куляй у нагу, ён працягваў змагацца. Танкавы дэсант быў разбіты. Ад ранения Копцеў страціў прытомнасць. Патрэбна была медыцынская дапамога. Знайшлі бінты, перавязалі рану і панеслі лейтэнанта ў пасёлак Чарніцкі за 5 кіламетраў ад станцыі, у бальніцу.

Выратаваныя эталоны пасля рамонту чыгункі пайшлі на ўсход. 3 боку Барысава ішлі паязды насустрач. Рух быў адноўлены.

У балыііцы Сяргей на кароткі час анрытомнеў. Ён спытаў: «Дзе нашы?» паціснуў Дарджыеву руку і памёр. Недалёка ад бальніцы яго пахавалі. Сяргей пражыў усяго 23 гады. Гэта быў яго першы і апошні бой у жыцці.

Вынікі бою бачылі камсамольцы в. Пліса Аляксандр Савіцкі, Анатоль Шымановіч, Мікалай Ляшкевіч, Пётр Ціхановіч, Мікалай Жылко. Хлопцы сабралі зброю, занеслі ў лес. Вырашылі: змагацца з фашыстамі, як лейтэнант Копцеў. Так у Плісе была створана падпольная камсамольскамаладзёжная група на чале з Аляксандрам Савіцкім, які пагеройску загінуў у 1944 г.

Пасля вайны выканком Пліскага сельсавета адшукаў родных Копцева маці Ганну Іванаўну, яго брата, сястру, пляменніка. Адгукнуўся і Дарджыеў, які працаваў дырэктарам школы ў г. Эліста ў Калмыкіі.

У 1965 г. астанкі Копцева былі перапахаваны каля станцыі Чырвоны Сцяг, там, дзе ішоў бой. Побач знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе з нямецкафашысцкімі захопнікамі. На магіле героя пастаўлены помнік. Вуліца ў в. Пліса носіць імя лейтэнанта Копцева.

Г.У.Разумаў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024