Аднойчы
ў рэдакцыю смалявіцкай раённай газеты,
дзе я тады працаваў,
зайшла бухгалтар ашчаднай касы Таццяна Вікенцьеўна Стануль і расказала наступную
гісторыю.
У
самым пачатку вайны, а жыла яна тады ў
в.
Ліпкі,
пайшла яна
неяк з дзяўчатамі
ў поле.
Раптам пачулі:
«Каля
жыта нашага афіцэра хаваюць!»
Пабеглі дзяўчаты туды. Двое
жыхароў
Ліпак капалі
яму.
Забіты
ляжаў непадалёку. У
яго была ў
крыві галава.
Побач
з афіцэрам ляжалі яго дакументы. Таццяна ўзяла іх у
рукі
і паспела прачытаць: «Калацілаў
Васіль Мацвеевіч, вёска Дзянісаўка, Пустошкінскі раён, Калінінская вобл.».
Але тут нехта крыкнуў:
«Немцы!»
Усе кінуліся
хто куды. Таня дакументы не
пакінула.
У
ляску яна схавала іх
пад каранямі дрэва, спадзеючыся пазней забраць і перадаць савецкім
уладам.
Але
зрабіць тэта
тады не ўдалося.
У 1944
г., калі
родныя мясціны былі вызвалены, Таня спрабавала адшукаць дакументы, але дзе
там.
Хіба
можна было
ўспомніць
дакладна, пад якое з дрэў у
гарачцы тады засунула дакументы. Ды
і хіба можна
было спадзявацца,
што дакументы
захаваліся:
яны ж
не былі
загорнуты ў тканіну ці яшчэ ў штонебудзь, а ішлі ж
дажджы, снег...
Гэту
гісторыю мы
надрукавалі
ў раёнцы. Выразку з яе я
паслаў
у
калінінскую
абласную газету.
Шчыра кажучы, неяк не верылася,
што за
38 гадоў
жанчына магла дакладна захаваць у
памяці
прозвішча і адрас незнаёмага чалавека, толькі адзін раз
зірнуўшы
ў дакументы.
А было ёй
тады 16
гадоў.
А
колькі
потым
было ў
яе жыцці падзей
складаных, трагічных...
3 Калініна
хутка паведамілі, што
Пустошкінскі
раён адышоў да
Пскоўскай
вобласці і што
газетную выразку пераслалі
туды.
Хутка прыйшоў
адказ і адтуль. Якім жа
было наша здзіўленне,
калі мы
прачыталі:
«Так, у
вёсцы Дзянісаўка
жыў Калацілаў Васіль Мацвеевіч!»
Астанкі
загінуўшага воіна былі перанесены ў брацкую магілу на
станцыі
Чырвоны Сцяг. Яго імя не
прапала бясследна
дзякуючы цудоўнай памяці беларускай жанчыны.
І.Т.Панчанка.