ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 18:07
  Смалявічы ў парыформенны час Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

3 пераўтварэннем мястэчка Смалявічы ў цэнтр Смалявіцкай воласці яго роля ў эканамічным развіцці як Барысаўскага павета, так і Мінскай губерні ў цэлым пэўным чынам узрастала.

Асноўныя               характарыстыкі

Смалявіцкай воласці і цэнтра вызначаліся наступнымі паказчыкамі: воласць: колькасць жыхароў — 16 302, у тым ліку беларусаў — 13 914, рускіх — 4, палякаў — 1040, яўрэяў — 1337, іншых — 7, плошча — 337 кв. вёрстаў; Смалявічы: колькасць жыхароў — 2366, у тым ліку беларусаў — 995, палякаў — 76, яўрэяў — 1295, іншых 141.

У склад воласці ўваходзілі наступныя сельскія таварыствы: Смалявіцкае, Слабадское, Забалоцкае, Дамашанскае, Астроўскае, Жодзінскае, Пліскае, Высакалядскае. Для прыкладу, Смалявіцкае сельскае таварыства, у склад якога ўваходзілі вёскі Смалявічы, Прысынак, Уборкі, Чорны Лес, мела зямлі сядзібнай — 43 дзес. (дзесяціны), агародаў — 82 дзес, ворнай — 1222 дзес, сенажатнай — 305 дзес, пашы — 149 дзес.2. Колькасць душ, паказаных па рэвізіі і прыпісаных да таварыства, складала 14313. У цэлым сялянскія таварыствы валодалі 6257 дзес. зямлі, у тым ліку ворнай 3668. У воласці знаходзіўся 781 двор, у тым ліку 46 беззямельных. На 1 двор прыпадала насельніцтва наяўнага — 6,1, рабочага 3,8; коней 1,4, валоў — 0,07, кароў

2,7. Усяго ж у воласці было: коней 1063, валоў — 56, кароў — 2122, жарабят 118, цялят 650, авечак 2529, свіней 22744.

Сялянская рэформа падарвала сістэму паншчыны і стварыла ўмовы для развіцця памешчыцкай          гаспадаркі          на

капіталістычнай аснове.

На падставе «Палажэнняў» 19.2.1861 г. памешчыкі складалі Устаўныя граматы, якія вызначалі памеры зямельных надзелаў сялян і іх павіннасці.

У 1862 г. была складзена Устаўная грамата Мінскай губерні Барысаўскага павета маёнтка Яловіца, што належаў памешчыку князю Л.П.Вітгенштэйну, якая сведчыла наступнае:

«Имение Яловица состоит из трех сельских обществ и заключает народонаселения

Жодинского сельского общества: деревни: Жодино, крестьян 156, Дымки 22, Прокиборы 11, Поддубье 28. Итого 217.

Плисского сельского общества: деревня Плисса 216, застенок Жажелка 7. Итого 223.

Островского сельского общества: деревня Остров 91, застенок Росошна 10. Итого 101. Вообще 541.

В каждом сельском обществе состоит дворов:

Жодинского сельского общества, в деревнях: Жодино 34, Дымки 5, Прокиборы 2, Поддубье 8. Итого 49.

Плисского сельского общества, в деревне Плисса 40, застенок Жажелка 1. Итого 41.

Островского сельского общества, в деревне Остров 11, застенок Росошна 1. Итого 12. Всего  102.

Всей земли состояло в пользовании крестьян до обнародования Положения о крестьянах 2033 дес. 1675 саж., в то число не входят выгоны.

На них собственно под крестьянской усадебной оседлостью 81 десят. 872 саж.

Вышепоказанное состояние ныне в пользовании крестьян, количество земли средним числом на один двор 19 десятин 2245 саж. предоставляется в постоянное пользование.

В имении Яловица находится 106 дес. 259 саж. выгонов, а именно: Плисса 15 дес. 1125 саж., Дымка 1 дес. 2006 саж., Поддубье 3 дес. 2322 саж., Остров 4 дес. 2302 саж., Жодино 79 дес. 2104 саж. Всего 106 дес. 259 саж.

По инвентарю определено издельной годовой повинности в дер. Жодино и Остров с участка около 20 десятин пригона упряжных 104, сгонов упряжных со двора 5 дней и пеших с рабочей души 5 дней, полагая в каждом крестьянском дворе по 4 рабочей души, пеших сгонов исполнялось со двора 10 муж. и 10 жен. дней в году с доплатою 2 руб. 40 коп. денег чина.

В деревнях Дымка, Прокиборы, Поддубье, Плисса, застенок Забродье по инвентарю имения определено повинностей с участка, состоящего в пользовании крестьян, пригона упряжных 104, пеших 52 дня. Сгонов упряжных со двора 5 и пеших с рабо

чей души 5 дней, полагая в каждом крестьянском дворе по 4 рабочей души, пеших сгонов исполнилось со двора муж. 10 и жен. 10 дней в году. Кроме того, крестьяне доплачивали деньгами в д. Поддубье 1 руб. 10 коп., а по прочим деревням 2 руб. 40 коп.»5.

Адным з найболыи складаных пытанняў на вёсцы было падатковае. Пасля адмены прыгоннага права сялянскія падаткі і павіннасці захоўвалі на сабе сляды сярэдневякоўя і з'яўляліся прамым перажыткам прыгонніцтва. Да іх акрамя выкупных плацяжоў адносіліся мірскія зборы і павіннасці, а таксама натуральныя павіннасці. У Смалявіцкай воласці гэта выглядала наступным чынам: мірскімі зборамі было абкладзена душ 1385, двароў — 319, дзесяцін зямлі — 64116.

Такое становішча прыводзіла да шматлікіх сялянскіх хваляванняў. Формы пратэсту сялян былі рознымі. Так, 6 мая 1869 г. сяляне м. Смалявічы адмовіліся выбраць лічыльнікаў для праверкі грашовых кніг Смалявіцкай воласці7. У маёнтку Тадуліна, што належаў памешчыку Гурыновічу, сяляне адмовіліся падпісаць акт Устаўнай граматы. Такая ж сітуацыя склалася ў суседніх маёнтках, а таксама ў саміх Смалявічах. Толькі пад прымусам сяляне вымушаны былі падпісаць умовы карыстання зямлёй8.

У данясенні начальніка Мінскага губернскага жандарскага ўпраўлення ад 1 красавіка 1872 г. паведамлялася аб супраціўленні ў канцы лютага сялян в. Драчкава паліцыі ў час правядзення вопісу іх свойскай жывёлы для продажу з публічных таргоў з мэтай пакрыцця нядоімак9. Тут жа у сакавіку —маі хваляванні сялян працягваліся, у выніку чаго адбылося сутыкненне з павятовым спраўнікам і салдатамі. Найболын актыўныя ўдзельнікі выступления былі арыштаваны, а ў вёсцы быў раскватараваны батальён пяхоты. Такія ж хваляванні адбыліся сярод сялян Валмянскага, Пятровіцкага сельскіх таварыстваў10.

У 45м нумары за 1893 г. газета «Минский листок» паведамляла: «...Запылали леса в Борисовском у. С 9 по 12 мая сгорело 3000 десятин казенного леса в Борисовском лесничестве. Тогда же сгорело 200 десятин леса в им. графа Оскара Тышкевича, 1000 десятин в лесу Су тина и 831 десятина в им. графа Ивана Тышкевича, где сгорело также 2000 штук шпал купца Гутмана. Сгорел также лес помещика Кукевича. По слухам, были лесные пожары и в других имениях, но о них пока не имеется официальных сведений. Существует предположение о поджогах, причем в поджоге леса графа Ивана Тышкевича удалось уличить двух крестьян Юрьевской волости, дело о которых передано судебному следователю».

19 снежня 1905 г. мінскі губернатар даносіў міністру ўнутраных спраў аб рэвалюцыйным руху ў Мінскай губерні з 1 па 18 снежня:

«Барысаўскі спраўнік Часнакоў і яго памочнік Вольскі на працягу ўсяго часу пераходзяць з маёнтка ў маёнтак з паўэскадронам драгунаў, прыпыняюць суцэльную высечку памешчыцкага лесу, затрымліваюць зачыншчыкаў, перадаючы іх у рукі судовай улады і наводзячы парадак. 3 найбольш значных беспарадкаў лічу неабходным адзначыць беспарадкі ў вёсцы Кроквы Юр'еўскай воласці, якія ўсё працягваюцца. Тут сяляне знішчылі млын у памешчыка Ігнацьева, у вёсцы Пліса Смалявіцкай воласці таксама спушчаны млын уладальніка фон Гельмерсена»11.

У снежні 1905 г. супраць мясцовага памешчыка выступілі сяляне в. Мглё. Пасля таго як быў разгромлены памешчыцкі маёнтак, сяляне пачалі захопліваць зямлю, высякаць лес. Карны атрад задушыў бунт, а яго ўдзельнікі трапілі ў турму. Кіраўнік паўстання, мясцовы настаўнік БуйвалКот быў сасланы ў Сібір12.

Сяляне в. Каліта выступілі супраць памешчыцы Калодкінай, не сцярпеўшы яе

здзекаў. Для ўціхамірання прыбылі прыстаў і некалькі конных стражнікаў. Аднак сяляне, узброіўшыся каламі, выгналі іх. I толькі зноўпрыбыўшыя 25 стражнікаў арыштавалі 10 сялян, зачыншчыкаў выступления. Адзначана выступление сялян у в. Судабоўка супраць памешчыка маёнтка Зарэчча Свіда, які хацеў з дапамогай землеўпарадкавальніка прырэзаць да маёнтка грамадскую пашу. Выкліканы з Барысава атрад стражнікаў пад націскам больш як 300 сялян вымушаны быў адступіць.

Мела месца выступление больш як 200 сялян у в. Дзяхань супраць уладальніка Пятровіцкага маёнтка генералгубернатара Бекмана. Аднак выступление было зломлена, а 18 яго арганізатараў былі пасаджаны ў ігуменскую турму.

4 мая 1917 г. сяляне с. Волма на сходзе прынялі наступнае рашэнне: «Мы, ніжэйпадпісаўшыяся сяляне Мінскай губерні, Ігуменскага павета, Смалявіцкай воласці, Валмянскага сельскага таварыства, сабраліся на сельскі сход пад старшынствам старасты Клімента Віктаровіча, мелі меркаванне ў тым, што адстаўны генерал Увараў, які пражывае ў сяле Волма, ужо тры гады не дапускае нас карыстацца сенажаццю, якая дасталася нам па закону... не пускае нас у наш уласны лес; пры вывазцы намі на кірмаш у г. Мінск сваіх дроў затрымлівае апошнія ў сваю карысць і аддае паліцыі і дазваляе вывозіць толькі тым, хто даваў яму за гэта яйкі, масла, вяндліну і пагражае ўсім ссылкай у Сібір і наогул з'яўляецца для нас чалавекам шкодным, а таму пастаноўлена: прасіць губернскага камісара аб высяленні яго, Уварава, з сяла Волма з усёй яго сям'ёй і маёмасцю». Пастанаўленне падпісалі стараста і 50 сялян. Яно было накіравана губернскаму камісару.

Праводзячы аграрную рэформу, самадзяржаўе і памешчыкі спрабавалі не дапускаць сялянскіх выступленняў. Мінскі губернатар заклікаў чыноўнікаў пры ўзнікненні непарадкаў больш рашуча выкарыстоўваць стражнікаў, а ў выпадку неабходнасці звяртацца да дапамогі войскаў, не спыняцца перад суровымі мерамі. Тым не менш сялянскі рух не ўдавалася задушыць. Сяляне працягвалі высякаць памешчыцкія лясы, вялі барацьбу за вяртанне сервітутаў, праганялі чыноўнікаў, якія спаганялі нядоімкі. Істотны ўплыў на развіццё эканомікі Смалявіцкай воласці ў 2й палавіне XIX ст. аказвала будаўніцтва МаскоўскаБрэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў строй у 1871 г., і наяўнасць на яе тэрыторыі (за 2 км ад Смалявіч) чыгуначнай станцыі Вітгенштэйнскай. Гэта спрыяла развіццю гаспадаркі, рамёстваў, прамысловасці і асабліва росту насельніцтва не толькі ў м. Смалявічы, але і ў навакольных сёлах. Так, паводле перапісу 1897 г. у Смалявічах налічвалася 299 гаспадарак і 2257 жыхароў. Дзейнічалі валасное праўленне, пошта, тэлеграфнае аддзяленне, земскае народнае вучылішча (адкрыта ў 1803 г.), прыватная пачатковая школа, царква, касцёл, сінагога. Працавалі дзве хлебанарыхтоўчыя крамы, тры смалярні, піваварны, вінакурны, шкіпінарны, тры лесапільныя заводы, фабрыка шавецкіх гваздоў і капылоў, тры млыны, восем кузняў, рамесныя майстэрні (рымарская, кравецкая, па вырабе дуг, саней, калёс, прадметаў хатняга ўжытку). Налічвалася шэсць шынкоў.

Па некаторых звестках, у канцы XIX пачатку XX ст. у мястэчку дзейнічала шклафабрыка «Вікторыя».



[2]

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024