ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 22:21
  Час акупацыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Акупацыйная палітыка ў адносінах да насельніцтва Беларусі была загадзя распрацавана гітлераўцамі. Ужо 18 снежня 1940 г. А.Птлер зацвердзіў дырэктыву № 21 (план «Барбароса») па маштабнай падрыхтоўцы вайны супраць Савецкага Саю

за. У прынятым да выканання генеральным плане «Ост» былі вызначаны стратэгія і тактыка нападу Германіі на СССР. «Інструкцыя пра асобныя вобласці» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» ад 13 сакавіка 1941 г. галоўнай задачай вызначала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі краіны, а «Дырэктыва аб кіраванні эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях» метады эканамічнага кіравання. Планавалася 75% беларускага насельніцтва па расавых і палітычных матывах знішчыць ці выселіць на ўсход, а астатнія 25% анямечыць.

Вярхоўнае камандаванне германскіх узброеных сіл выдала шэраг інструкцый і распараджэнняў, якімі з фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай зямлі. Салдатам забаранялася праяўляць якую б там ні было гуманнасць у адносінах да мірнага насельніцтва. На захопленай тэрыторыі Беларусі фашысты адкінулі ўсе міжнародныя і прававыя нормы акупацыі і ўстанавілі т.зв. «новы парадак» беззакония і гвалту. Птлераўцы поўнасцю ігнаравалі выкананне асноўных патрабаванняў міжнароднага права аб абыходжанні з ваеннапалоннымі і мірным насельніцтвам.

Да канца жніўня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкафашысцкімі захопнікамі. Яшчэ задоўга да агрэсіі верхаводы Трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захопленай тэрыторыі. Восенню 1941 г. падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі быў у асноўным завершаны. Частку яе тэрыторыі складала вобласць тылу групы армій «Цэнтр». Тут ваеннаадміністрацыйная ўлада была ў руках вермахта і кіраўніцтва паліцэйскіх органаў, узначальваў яе начальнік тылавога раёна генерал фон Шэнкендорф.

Каля адной трэці тэрыторыі Беларусі ўвайшло ў склад генеральнай акругі Беларусь. Вышэйшым выканаўчым органам быў генеральны камісарыят на чале з гаўляйтэрам Вільгельмам Кубэ. 1 верасня 1941 г. прадстаўнікамі армейскай групы армій «Цэнтр» афіцыйна былі перададзены адміністрацыйныя паўнамоцтвы акупацыйным грамадзянскім уладам.

Згодна з рашэннем акупацыйных органаў генеральная акруга Беларусь была падзелена на 10 акру г (гебітаў). Смалявіччына ўвайшла ў Мінскую і часткова Барысаўскую акругі. Частка тэрыторый рэспублікі ўвайшла ў склад іншых аб'яднанняў.

Практычна адразу ж пачалося выка

нанне раней прынятых дырэктыў. Знішчаліся рэшткі фарміраванняў Чырвонай Арміі, былыя актывісты савецкай улады, яўрэі і іншыя катэгорыі насельніцтва. Між іншым, германскае камандаванне лічыла, што гэтых дзеянняў яшчэ недастаткова. У пачатку верасня 1941 г. вайсковы камендант рэйхскамісарыята «Остланд» паведамляў рэйхскамісару Лозе: «Беларусь яшчэ не можа разглядацца намі як пакораная краіна. У цяперашні час мы не маем дадатковых вайсковых часцей, таму з усёй вастрынёй паўстае пытанне аб хутчэйшым выкарыстанні эсэсаўцаў і паліцэйскіх сіл».

Стаў шырока выкарыстоўвацца загад аб заложніках, калі за аднаго забітага германскага салдата знішчалі 50100 чалавек, а то і болей бязвінных людзей. 3 20 верасня 1941 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь быў уведзены каменданцкі час.

Адной з асаблівасцей акупацыйнага рэжыму на Смалявіччыне была набліжанасць раёна да Мінска, які стаў галоўным ваенным і палітычным фарпостам германскіх войскаў.

Знаходжанне Смалявіч і Жодзіна на центральным чыгуначным і аўтамабільным шляху ад Мінска да Масквы рабіла гэтыя месцы асабліва важнымі ў аператыўных адносінах.

Гэтая значнасць дапаўнялася і той акалічнасцю, што па тэрыторыі раёна ўздоўж шашы Мінск Масква праходзіла стратэгічная сувязь паміж стаўкай вярхоўнага германскага камандавання і лініяй фронту.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024