ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 18:27
  Час акупацыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

НЯМЕЦКІЯ I КАЛАБАРАЦЫЯНІСЦКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ФАРМІРАВАННІ

Значную ролю па забеспячэнні акупацыйнага рэжыму адыгралі спецыяльныя аператыўныя атрады вайсковага тылу — т.зв. айнзатцгрупы, якія падзяляліся на айнзатцкаманды (аператыўныя каманды), зондэркаманды (спецыяльныя каманды) і невялікія групы (тайлькаманды). У іх абавязкі ўваходзіла знішчэнне людзей на захопленых тэрыторыях пад выглядам забеспячэння бяспекі.

На тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыі раёна, дзейнічалі айнзатцгрупа «В», айнзатцкаманды III, зондэркаманды 7А, 7В.

Часта тэрыторыя раёна станавілася месцам рэарганізацыі вайсковых падраздзяленняў, часовага іх прыпынку на адпачынак перад адпраўкай на фронт. Так, з вясны 1943 г., згодна з праведзенай рэарганізацыяй 2га славацкага пяхотнага палка, былі вызначаны месцы яго дыслакацыі ў Мінску, Слуцку, Смалявічах, Жодзіне. У в. Зарэчча Смалявіцкага раёна гарнізон налічваў 300 чалавек, а на станцыі Пліса 80 чэхаў, славакаў, украінцаў і невялікай колькасці нямецкіх салдат.

У Смалявічах непасрэдна знаходзілася вайсковая часць у складзе 1 тыс. чала

век (кастрычнік 1943 г.). У тэты ж час у Жодзіне 73 ваеннаслужачыя 337й дывізіі неслі ахову чыгуначнага палатна. Асаблівая актыўнасць у зменах дыслакацыі германскіх войскаў назіралася ў час іх падрыхтоўкі да абароны сваіх пазіцый на тэрыторыі Беларусі ад наступаючай Чырвонай Арміі і значна ўзмацніўшых удары партызанскіх фарміраванняў. Ужо 17 лютага 1944 г. з фронту ў Смалявічы прыбыло 2 тыс. ваеннаслужачых. Яны мелі на ўзбраенні цяжкую тэхніку: 20 машын з45мм гарматамі, 15 танкаў, 20 бронемашын, 30 матацыклаў. Пазней прыбыла 9я ўзмоцненая танкавая рота ў складзе 164 ваеннаслужачых. 31 сакавіка 1944 г. з Луцка на адпачынак прыбыла вайсковая часць 35204 колькасцю 1200 чалавек, якая была размешчана ў Жодзіне, Судабоўцы, Зарэччы. У Судабоўцы размясціліся і асобныя фарміраванні Рускай вызваленчай арміі (РВА). Частка ўсіх гэтых фарміраванняў адразу ж была выкарыстана пры правядзенні карных аперацый супраць партызан і насельніцтва.

Пэўную небяспеку для насельніцтва ўяўляла дзейнасць розных разведвальных органаў акупантаў, скіраваная перш за ўсё на вядзенне контрразведвальнай, дыверсійнай і іншай падрыўной работы супраць Чырвонай Арміі, а таксама партызанскага руху. Асобныя іх падраздзяленні дыслацыраваліся пры ваенных камендатурах, у т.л. і ў Смалявічах.

Згодна з распараджэннем камандуючага тылу групы армій «Цэнтр» ад 7 ліпеня 1941 г., для аховы ваенных і іншых аб'ектаў, вядзення барацьбы з партызанамі і выканання карных мерапрыемстваў супраць насельніцтва бургамістрам пад наг лядам жандармерыі было дадзена права фарміраваць з удзелам фольксдойчэ (жы

хароў нямецкай нацыянальнасці), а таксама беларусаў мясцовую дапаможную паліцыю: у сельскай мясцовасці 1 паліцэйскі на 100 чалавек, у гарадах на 300. Яна павінна была дзейнічаць пад камандаваннем ваенных у кантакце з мясцовым начальнікам паліцыі бяспекі і СД. Ужо ў пачатку 1942 г. быў вызначаны асноўны напрамак яе дзейнасці барацьба з мясцовым партызанскім рухам. На тэрыторыі раёна былі створаны нямецкапаліцэйскія гарнізоны. Яны дзейнічалі ў Смалявічах (350500  1000 чал.), Жодзіне (500600 чал.), Малым (да 150 чал.) і Вялікім Залужжы (52 100 чал.), Белай Лужы (57100 чал.), Зарэччы (60300 чал., у асноўным чэхі і ўкраінцы), Кал юзе (85 300 чал.), Косіне (да 180 чал.), Вялікіх Лядах (85150 чал.), Загор'і (100 чал.), Плісе (65120 чал., большасць у 1942 г. былі прадстаўнікамі ўкраінскіх добраахвотных фарміраванняў), Прылепах (80125 чал.), Слабадзе (50100 чал.), Судабоўцы (30 чал.), Чарніцкім пасёлку (250 460 чал.), а таксама ў вёсках Драчкава, Падыгрушша, Лаўля, Пятровічы, Студзёнка і інш.

Невялікія паліцэйскія ўчасткі знаходзіліся ў вёсках Бабін Лес, Вызваленне, Забалоцце, Мглё, Востраў, Хаценава і інш.

Гарнізоны забяспечвалі прымусовую працу ваеннапалонных на тэрыторыі раёна (у в. Высокія Ляды на кастрычнік 1942 г. пад аховай гарнізона ў складзе каля 100 салдат працавалі 180 ваеннапалонных), ахоўвалі прадпрыемствы, здзяйснялі патруліраванне чыгункі і аўтамагістралі (гарнізоны Смалявіч, Малога Залужжа, Прылеп, Жодзіна і інш.).

Практыкаваліся выезды часткі паліцыі з гарнізонаў у населеныя пункты для выканання ваеннагаспадарчых работ. Асабліва ў гэтым вызначаўся смалявіцкі гарнізон. Так, у верасні 1943 г. адтуль прыбыла група ў былы саўгас «Вызваленне» за хлебам. Сумесна з паліцэйскім гарнізонам в. Пятровічы яна выязджала таксама ў раён вёсак Драчкава, Пяцігодка для збору ўраджаю.

Са смалявіцкага гарнізона ў чэрвені 1944 г. 70 75 паліцэйскіх на 100 падводах выязджалі за лесаматэрыялам у Чарніцкі лес.

Адным з напрамкаў сумеснай дзейнасці паліцэйскіх сіл і нямецкіх ваеннаслужачых быў удзел паліцэйскіх у аблавах мясцовага насельніцтва. 11 верасня 1943 г. у в. Сарнацкае прыехалі паліцэйскія і жандар. Усё насельніцтва збегла ў цяжкадаступныя месцы балоты. Тыя ж з мужчын, хто застаўся, схаваліся ў яму, але былі знойдзены, зведалі жорсткі допыт, а пасля былі расстраляны.'

Для ўдзелу ў маштабных акцыях па падаўленні партызанскага руху часта ў Смалявіцкі раён прыбывала папаўненне з іншых рэгіёнаў Бел ару сі. Напрыклад, у сакавіку 1944 г. з гарнізонаў Барысаўскага, Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў прыбыла да 2 тыс. чалавек. Практычна такая ж колькасць у красавіку 1944 г. папоўніла гарнізоны Жодзіна, Зарэчча, Судабоўкі.

Фарміраванне мясцовых паліцэйскіх падраздзяленняў першапачаткова вялося на добраахвотных пачатках. 3 1942 г. масавыя наборы ў паліцыю праводзіліся і пад прымусам, асабліва ў адносінах да былых ваеннаслужачых, якія апынуліся ў палоне. За службу плацілі ў савецкіх ці нямецкіх марках. Так, радавы паліцай са Смалявіч атрымліваў да 600 руб. ці 50 марак. За выезды на аперацыі супраць партызан і забеспячэнне аховы іншых важных аб'ектаў камандзіровачныя ў памеры 10 руб. за суткі. Прыкладна палавіна асабовага складу гэтых падраздзяленняў (з ліку мясцовага насельніцтва) трапіла сюды пад страхам і пад уилывам прапаганды.

Гарнізоны былі аднымі з галоўных аб'ектаў нападу партызан. Толькі з сакавіка да мая 1944 г. былі здзейснены напады на гарнізоны ў вёсках Судабоўка (20 сакавіка), Перасады (26красавіка), Пятровічы, Зарэчча (14 мая). Двойчы грамілі партызаны гарнізон у пас. Чарніцкі. Калі паўстала пагроза поўнага разгрому асобных гарнізонаў, пачалося іх узбуйненне ў стратэгічна важных населеных пунктах за кошт дробных гарнізонаў. Той жа чарніцкі гарнізон, які ў лютым 1943 г. налічваў усяго 45 чалавек, праз год узрос амаль у 10 разоў. У яго складзе было (студзень 1944 г.) 90 немцаў, 70 палякаў, 2 чэхі і 278 «народнікаў».

Гарнізоны былі не вельмі трывалыя, і пры магчымасці іх прадстаўнікі пераходзілі на бок партызан. Так, у жніўні 1943 г. са смалявіцкага гарнізона 37 славакаў перайшлі ў брыгаду «Дзядзькі Колі», а 20

плюс яшчэ 8 славакаў у пачатку верасня 1943 г. — у брыгаду «Смерць фашызму».

Летам 1942 г. была зроблена спроба стварыць Беларускую самаахову (Беларускі корпус самааховы) чарговае калабарацыянісцкае фарміраванне, толькі ваенізаванае. Стваралася яна пры Беларускай народнай самапомачы (БНС) з дазволу і пры падтрымцы нямецкіх у лад.

Для арганізацыі падраздзяленняў самааховы ў Смалявіцкай воласці была створана прызыўная камісія ў складзе Пятра Палягошкі, мясцовага кіраўніка БНС, Казіміра Жарко, ваеішага спецыяліста, Уладзіміра Анцідзеўскага, лекара. Для падрыхтоўкі камандзіраў жандармерыя накіравала на курсы ў Лебедзева 6 кандыдатаў. Гэта дазволіла каменданту смалявіцкага аддзела самааховы И верасня 1942 г. скласці першы рапарт аб пачатку дзейнасці.

Усяго было мабілізавана і зарэгістравана 15 афіцэраў, 32 падафіцэры, 1399 радавых з мясцовых жыхароў 2122 гадоў. Пры гэтым у Клянніцкай воласці па прычыне актыўнай дзейнасці партызан мабілізацыю не ўдалося правесці. У кастрычніку 1942 г. агульнымі намаганнямі быў арганізаваны смалявіцкі аддзел самааховы ў колькасці 71 чалавек. Узбраенне і амуніцыю, як было і запланавана, самаахоўцы атрымалі ад нямецкіх у лад. У якасці заахвочвання, як месячную грашовую аплату па

15  рэйхсмарак і харчовы месячны паёк па дзяржаўйых цэнах. 46 чалавек было размешчана ў Смалявічах у пастарунку жандармерыі для абароны маёмасці, памяшканняў акупацыйных у лад, а другая палавіна знаходзілася ў валасной управе Драчкава.

Спроба германскага камандавання прыцягнуць да сумеснай барацьбы на свой бок як мага болыи мясцовых жыхароў давала нязначныя вынікі. Частка з іх добраахвотна перайшла да партызан. Так, на

16 лістапада 1942 г. па 4 сельскіх паветах была аб'яўлена мабілізацыя для моладзі. Аднак большая частка юнакоў не з'явілася. Пры гэтым з 7 чалавек, прызначаных для выезду ў Германію, 5 пайшлі ў партызаны, а 12, з Бабінага Лесу, што былі ўжо накіраваны ў Слабаду для службы ў самаахове.таксама перайшлі да партызан.

Восенню 1942 г., зразумеўшы бесперспектыўнасць дадзенага мерапрыемства, немцы распусцілі штаб самааховы. Яны прыпынілі выдачу зброі і боепрыпасаў,

аднак мабілізацыя яшчэ працягвалася пры актыўным удзеле органаў БНС. У красавіку 1943 г. самаахова была канчаткова распушчана.

Фашысцкае камандаванне ў 1944 г. зрабіла яшчэ адну спробу выкарыстаць беларускую калабарацыю для стварэння ваенізаваных фарміраванняў Беларускай краёвай абароны (БКА). Аб гэтым сведчыў загад ад 23 лютага 1944 г., згодна з якім 6 сакавіка 1944 г. Беларуская цэнтральная рада (БЦР) выдала загад аб прымусовай мабілізацыі ў БКА у 7 акругах, у т.л. і Мінскай.

На чале фарміраванняў БКА быў адзін з актыўных фашысцкіх памагатых Франц Кушаль. Ва ўмовах суровага ваеннага часу мабілізаваныя былі пастаўлены ў жорсткія ўмовы. Я к патрабавалі павесткі, прызыўнікі павінны былі з'явіцца не пазней як праз 3 гадзіны пасля атрымання паведамлення. Тых, хто ўхіляўся ад прызыву, чакала смяротнае пакаранне. Адначасова былі праведзены і прапагандысцкія мерапрыемствы. Напрыклад, у правакацыйных мэтах у Смалявіцкім раёне была распаўсюджана немцамі немалая колькасць літаратуры пад назвай «Правда о партизанском движении», «Кто такие партизаны и для чего они воюют?» Тады ж распаўсюджвалася паліцэйская газета «Дабраволец», а таксама газеты «Новый путь» (1941  1944), «Голас вёскі» (1941  1944), «Беларуская газэта» (19421944), «Казак» (1944) і інш. Каб узмацніць ствараемыя фарміраванні БКА, іх аснову склалі найбольш актыўныя паліцэйскія з мясцовых гарнізонаў. На 20 красавіка 1944 г. у Смалявічах прымусова было прызвана 420 чалавек. Тут быў арганізаваны батальён БКА 29 у складзе 350 чалавек.

ГРАМАДЗЯНСКІЯ АКУПАЦЫЙНЫЯ ОРГАНЫ КІРАВАННЯ

3 1 верасня 1941 г. германскімі ўладамі было распачата насаджэнне органаў і ўстаноў грамадзянскай адміністрацыі пад кіраўніцтвам гаўляйтэра Вільгельма Кубэ. Так, у Мінскі гебітскамісарыят на чале з доктарам Г.Кайзерам (пазней доктар Л.Эрэнляйтнер) у ліку 8 раёнаў акругі ўваходзіў і Смалявіцкі ў складзе 14 валасцей. На чале раёна стаялі ортскамісар, а таксама яго шэфы (упаўнаважаныя). На тэрыторыях былых сельсаветаў былі ство

раны воласці на чале з валаснымі старшынямі, у вёсках былі прызначаны старасты. Іх працу наладжвалі і кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы камісары, каменданты, крайсландвірты (раённыя ўпаўнаважаныя), зондэрфюрэры і г.д.

У раёнах ствараліся раённыя ўправы ці, як іх іншы раз называлі, павятовыя ўправы на чале з бургамістрам. У смалявіцкай управе дзейнічалі наступныя аддзелы: агульны (13 чалавек), юрыдычны, працы, школьны, аховы здароўя, ветэрынарны. фінансавы, дарожны, прапаганды, прамысловагандлёвы, зямельны. Усяго 58 чалавек. Існавалі пажарная ахова, ветэрынарны ўчастак, санстанцыя.

Кіраўніком смалявіцкай раённай управы быў прызначаны Грыгаровіч (забіты 30 мая 1943 г.), старшынёй павета Фёдар Лёгкі, старшынёй воласці Красінскі (да лютага 1942 г.). У валасцях было прызначана 14 старшынь і столькі ж іх намеснікаў.

У кастрычніку 1941 г. быў дадзены дазвол на ўтварэнне Беларускай народнай самапомачы ў Мінску на чале з Іванам Ермачэнкам. Яе аддзелы былі ўтвораны і на месцах — у акругах і раёнах, валасцях. Дадзеная арганізацыя і яе структуры закліканы былі рабіць пэўныя захады па аднаўленні культурнага жыцця на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь, дапамагаць беларусам, пацярпелым ад ваенных дзеянняў, развіваць школьную справу і г.д. 3 часам арганізацыя стала цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. Аддзел арганізацыі быў створаны і ў Смалявічах. 9 студзеня 1942 г. была праведзена першая арганізацыйная нарада па арганізацыі БНС. Яе старшынёй быў абраны святар Смалявіцкай царквы Манкевіч. На верасень 1942 г. яна налічвала крыху больш за 2 тыс. чалавек. Наибольшая іх колькасць мелася ў Драчкаўскай (468), Емяльянаўскай (465), Воратаўскай (433), Смалявіцкай (401) валасцях. Старшынёй павятовага аддзела быў П.М.Палягошка. На 1 чэрвеня 1943 г. у Смалявіцкім павеце налічвалася 2276 членаў БНС.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024