ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 04.05.2024, 23:03
  Час акупацыі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У Смалявічах знаходзіўся філіял так званага Народнага банка, які забяспечваў гаспадарчую дзейнасць грамадзянскіх акупацыйных органаў.

Функцыянавала раё'нная бальніца на 35 ложкаў: па 10 для патрэб тэрапеўтычнага, хірургічнага, радзільнага і 5 інфекцыйнага адзяленняў. У штат уваходзілі загадчык, урачтэрапеўт, фельчар, акушэрка, 6 медсясцёр і санітараў. Працавалі раённая амбулаторыя ў складзе ўрача, фельчараакушэра, санітара, зубнога ўрача, медсястры, раённая аптэка. На тэрыторыі раёна існавалі ў розны час 5 урачэбных (Верхмень, Жодзіна, Пліса, Прылепы, Юр'ева), 3 фельчарскія, 7 ветэрынарных пунктаў. Невялічкія акушэрскія пункты дзейнічалі ў Жодзіне і Прылепах, дзіцячая кансультацыя ў Смалявічах.

Для забеспячэння пажарнай аховы меўся раённы пажарны інспектар, начальнік пажарнай каманды, 2 старшыя пажарныя змен і 4 пажарныя. У акрузе для забеспячэння вадой функцыянавала смалявіцкая вадакачка, 15 пажарных пунктаў.

ШКОЛЬНАЯ I МАЛАДЗЁЖНАЯ ПАЛІТЫКА

Нямала намаганняў было прыкладзена акупацыйнымі органамі па пазбаўленні моладзі савецкага выхавання і свядомасці. На тэрыторыі раёна ў час вайны знаходзілася больш за 10 тыс. дзяцей школьнага ўзросту.

Перш за ўсё ў мэтах шырокай прапаганды місіі германскіх войскаў і новага парадку была зроблена спроба арганізацыі 48 пачатковых, 25 сямігадовых і 2 спецыяльных (з формай навучання цалкам на нямецкай мове) школ. З 3460 вучнямі пачатковых школ пэўны час вялі навучанне 116 настаўнікаў. У сямігадовых школах з 6691 вучнямі вялі працу ў 14х класах 130 і ў 5 7х класах 158 настаўнікаў. Акупацыйныя ўлады звярталі пільную ўвагу на Жодзінскую, Пятровіцкую, Смалявіцкую, Драчкаўскую і іншыя воласці, дзе меліся гарнізоны і вялікая колькасць падлеткаў. Школы знаходзіліся ў кепскім стане: пакоі былі не прыстасаваныя, не хапала падручнікаў, таму выкарыстоўвалі нямецкія ці іншую дазволеную літаратуру. На 1942 г. нават было запланавана пабудаваць 12 школ, а ў 6 зрабіць тэрміновы рамонт. Школьныя памяшканні часта выкарыстоўваліся пад казармы, таму станавіліся аб'ектам партызанскай дзейнасці. Так, за 1942 г. было спалена 12 школьных будынкаў, у тым ліку 4 у Верхменскім сельсавеце, 3 у Жодзінскім, а таксама 5 з прычыны спалення немцамі вёсак.

Выкладанне і выхаванне дзяцей вялося ў духу адданасці Германіі і яе ідэалам. Таму арганізацыя школьнай справы не атрымала падтрымкі з боку насельніцтва. Да таго ж немалая яго частка знаходзілася ў зонах, падкантрольных партызанскім фарміраванням, дзе распараджэнні акупантаў не дзейнічалі.

Нямецкія ўлады пры дапамозе кіраўніцтва БНС у чэрвені 1943 г. стварылі антысавецкую маладзёжную арганізацыю «Саюз беларускай моладзі» (СБМ). Усяго ў 56 паветах генеральнай акругі і 4 акругах прыфрантавой зоны Беларусі, а таксама сярод моладзі, вывезенай у Германію, налічвалася не менш як 12,5 тыс. членаў СБМ.

Стварэннем суполкі ў Смалявічах, а таксама на прылеглых да Мінска тэрыторыях займаліся непасрэдна кіраўнікі СБМ Мінскай акругі Сяргей Бузак і яго на меснікі Уладзімір Беланоўскі і Віталь Паланевіч. Вера Загавалка ўзначаліла дзявочую частку саюза. Яны неаднаразова наведвалі райцэнтры, дзе выступалі перад моладдзю з заклікам уступаць у рады СБМ.

Невялікая па колькасці суполка СБМ была арганізавана і ў Смалявіцкім павеце. На пачатак мая 1944 г. у СБМ у Смалявічах налічвалася 50 юнакоў і дзяўчат на чале з мясцовымі кіраўнікамі Нішчыкам і Філіповіч. Члены СБМ удзельнічалі ў зборы грашовых і матэрыяльных рэсурсаў для падтрымання антысавецкага парадку, арганізацыі ў павеце БКА, а таксама ў пэўных мерапрыемствах ідэалагічнага характару. Зыходзячы з таго, што ў чэрвені 1944 г. налічвалася ўсяго 18 членаў СБМ, а 10 мая 1944 г. нават была арганізавана настаўніцкая канферэнцыя ў складзе 13 чалавек па прыцягненні ў членства СБМ вучняў з ліку адзінкава існаваўшых на тэрыторыі раёна школ, можна зрабіць выснову, што гэта і іншыя мерапрыемствы не паспрыялі росту і значнасці СБМ.

КАРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ АКУПАНТАЎ

Адразу ж за ваеннымі фарміраваннямі з мэтай скарачэння колькасці насельніцтва на Беларусь была накіравана спецыяльная аператыўная група «В», якая за перыяд з лістапада 1941 г. па снежань 1942 г. знішчыла больш як 134 тыс. чалавек. Ужо ў верасні 1941 г. у Смалявічах было ліквідавана гета.

Каб надаць болып арганізаваны характар катаванням і вынішчэнню людзей, на тэрыторыі Беларусі была створана цэлая сістэма канцэнтрацыйных лагераў і турмаў. У іх былі кінуты дзесяткі тысяч мірных жыхароў разам са сваімі сем'ямі без суда і ўсякага вызначэння тэрмінаў зняволення.

Для знішчэння ваеннапалонных на станцыях Смалявічы і Жодзіна былі арганізаваны філіялы шталага № 352.

Неад'емнай часткай нямецкафашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі былі карныя аперацыі сукупнасць рэпрэсіўных ваенных, эканамічных і палітычных акцый, накіраваных на задушэнне партызанскага руху, запалохванне і рабаванне мірнага насельніцтва. Ажыццяўляліся яны ваеннымі, ахоўнымі, паліцэйскімі і спецыяльнымі падраздзяленнямі

гітлераўцаў. Карнікі нанес л і вялікія страты народнай гаспадарцы, загубілі і вывезлі ў Германію сотні тысяч чалавек, рабавалі, знішчалі запасы прадуктаў і сыравіны, жывёлу і маёмасць; населеныя пункты спальвалі, часта разам з людзьмі. Многія раёны пасля карных экспедыцый ператвараліся ў «зоны пустыні», а населеныя пункты (186 на Беларусі) не аднавіліся пасля вайны.

Многія карныя экспедыцыі мелі кодавыя назвы, але яшчэ больш не мелі ні назвы, ні парадкавага нумара.

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна найбольш буйныя карныя экспедыцыі праводзіліся з лета 1942 г. і ахоплівалі тэрыторыю як Смалявіччыны, так і суседніх і нават аддаленых раёнаў.

Жнівень 1942 г. «Балотная ліхаманка Поўнач Троенфельд II». Зона правядзення Лагойскі і Смалявіцкі раёны.

Лістапад 1942 г. «Фрыда». Праводзілася супраць партызанскіх брыгад «Разгром», «За Савецкую Беларусь», імя М.А.Шчорса і насельніцтва ў Барысаўскім, Бярэзінскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах. Ажыццяўлялася сіламі 8га і 10га палкоў 1й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна Дырлевангера, спецыяльных каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі, што наступалі з Барысава, Смалявіч, Чэрвеня і Беразіно, імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Чырвонае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля цяжкага бою каля в. Слабада партызанскія брыгады зрабілі баявы манеўр і выйшлі з акружэння.

У час экспедыцыі гітлераўцы загубілі 136 мясцовых жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, 630 галоў жывёлы, разрабавалі вёскі Бортнікі, Забалоцце, Замосце, Кляннік, Старынка, Стрыева, Туры (Смалявіцкі раён), Дубнікі (Чэрвеньскі раён), Пасека (Барысаўскі раён) і інш., 1600 жыхароў гэтых вёсак адправілі на прымусовыя работы ў спецлагер у Смалявічах.

Сакавік 1943 г. «Дырлевангер». Праводзілася супраць партызан і цывільнага насельніцтва ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах, сіламі асобага батальёна СС пад камандаваннем оберштурмбанфюрэра СС Дырлевангера з прыдадзенай яму камандай СД пад кіраўніцтвам гаўптштурмфюрэра СС Вільке і камандай радыёсувязі

«Пайгот». Па няпоўных даных, гітлераўцы праводзілі аперацыю ў вёсках Хамецічы, Ляды, Дубраўка, Прылепы і вярталіся ў Лагойск «пры палымнеючым зарыве». Веска Прылепы была спалена, 29 яе жыхароў расстраляны. Батальёнам Дырлевангера 22.3.1943 г. у Лагойскім раёне была спалена в. Хатынь разам з жыхарамі.

«Вясна». Праводзілася ў сакавіку 1943 г. у Барысаўскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах.

Красавік 1943 г. «Манылы». Праводзілася супраць партызанскай брыгады «Штурмавая» і мясцовага насельніцтва ў раёне в. Манылы і ў Маныльскім лесе (Лагойскі раён), а таксама ў Барысаўскім, Плешчаніцкім і Смалявіцкім раёнах 2 14.4.1943 г. Удзельнічалі сілы 2га паліцэйскага палка з прыдадзенымі яму танкавай ротай. 2 мінамётнымі і 1 сапёрным узвод амі. Ажыццяўлялася ў 3 этапы. Кожны меў сваю кодавую назву: «Манылы» 2 4 красавіка, «Вясна Поўдзень» — 6 8 красавіка і «Вясна Поўнач» 814 красавіка. Карнікам не ўдалося акружыць і знішчыць брыгаду. Нанёсшы ворагу страты (каля 20 забітых і параненых), партызаны адышлі ў паўночным напрамку.

Гітлераўцы расстралялі 723 чалавекі, у тым ліку ў Смалявіцкім раёне ў вёсках Бабін Лес 48, Замлынне — 18, Востраў 19, Расошнае — 13, Туры 34, Хаценава 177, Ялавіца — 28, у Лагойскім раёне у вёсках Іканаўка — 20, Пархова — 30 чалавек і інш.

278 мужчын і 253 жанчыны былі «мабілізаваны» на катаржныя работы. Акупанты захапілі больш за 340 галоў жывёлы, 850 ц збожжа, 327 ц бульбы, 11 ц ільновалакна, разбурылі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, у т.л. 11 млыноў. Шмат якія вёскі былі спалены.

Май чэрвень 1944 г. «Баклан». Гэта карная аперацыя праводзілася гітлераўцамі ў аператыўным тыле 3й танкавай і 4й палявой нямецкафашысцкіх армій паводле загаду галоўнага камандавання групы армій «Цэнтр» і пад яго кіраўніцтвам з 25 мая да 23 чэрвеня 1944 г. Ахоплівала тэрыторыю 14 раёнаў Беларусі, у тым ліку і Смалявіцкага. Мэта аперацыі знішчэнне партызанскіх фарміраванняў і захоп насельніцтва для вывазу ў Германію.

Праз 2 тыдні пасля пачатку баёў намнога большым сілам праціўніка ўдалося адцясніць партызан у раён домжарыцкіх і палікскіх балот. У партызан скончыліся боепрыпасы, прадукты, медыкаменты. Камандзірам брыгад і злучэнняў партызанскіх зон, што знаходзіліся ў раёне блакады, было загадана атакаваць ворага на разведаных напрамках і прарывацца з акружэння. Да 15.6.1944 г. каля 20 партызанскіх брыгад прарвалі блакаду і вырваліся з акружэння. Штаб партызанскага емой еврейской горы. На указанной горе в кустарнике была выкопана яма. Людей заставляли раздеваться до нижнего белья, подводили к яме по 30 40 человек и расстреливали. Несколько человек сумели спастись, в их числе: Роза Родова, Мария Иосифовна Розенгауз, Фридман Моисей Ровинович. После расстрела немцы на двух грузовиках привезли крестьян из д. Черница, которые закапывали расстрелянных. Свидетелем и участником погребения является Масловский Виктор Викторович. Вещи и одежду убитых дважды на повозке привозил в м. Смолевичи житель д. Черниковщина Папкович Фёдор Игнать

евич. Поздней весной 1943 г. немцы вскрыли место погребения и с целью уничтожения следов преступления все трупы сожгли.

В 19461947 гг. с места расстрела оставшиеся в живых евреи г. Смолевичи, родственники расстрелянных на грузовом автомобиле вывезли часть праха погибших и захоронили на кладбище у д. Рябый С луп.

На месте расстрела дважды устанавливалась ограда, которую при раскопке горы сносили.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024