ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Воскресенье, 02.02.2025, 05:08
  Фронт у тыле ворага Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ў раён чыгункі на перагоне Смалявічы Калодзішчы, разгарнулася ў баявы парадак і пад прыкрыццём цемры пайшла на штурм чыгункі. Калі да палатна заставалася метраў 50 60, праціўнік адкрыў моцны агонь. Брыгада залягла, а потым адкрыла агонь у адказ з усіх відаў зброі. Праз 15 хвілін партызаны авалодалі чыгункай, сталі закладваць узрыўчатку і ўзрываць рэйкі. Раніцай 21 чэрвеня разведка далажыла, што карная экспедыцыя акупантаў і іх памагатых у колькасці 150 чалавек рухаецца ў бок партызанскіх вёсак Шыпяны, Туры, Кляннік, Курганне з мэтай спаліць іх. Атрады вярталіся з чыгункі і прайшлі да 80 км. Але камандаванне вырашыла не дапусціць ворага да населеных пунктаў. Акружыўшы карнікаў з трох бакоў, яны перайшлі ў атаку. Вораг вымушаны быў адысці, пакінуўшы каля паўсотні забітых. Гэта быў не першы выпадак, калі партызаны ратавалі мірнае населыііцтва ад варожай расправы. Так, некалькі раней атрад «Сцяг» уступіў у адкрыты бой з карнікамі ў в. Пацічова, якія хацелі вывезці савецкіх грамадзян на катаргу ў Германію.  Немцаў сустрэла партызанская засада, і іх намер праваліўся. Такіх выпадкаў у раёне было шмат. Значную дапамогу партызанам аказвала насельніцтва раёна. Дапамагала зброяй і боепрыпасамі, якія збіраліся на месцах былых баёў, прадуктамі, адзеннем. Партызаны ў сваю чаргу падтрымлівалі насельніцтва ў час сельгасработ, абаранялі ад вывазу ў Германію, мабілізацыі ў Беларускую краевую абарону (БКА), пры брыгадах існавалі цэлыя сямейныя лагеры, дзе мірнае насельніцтва хавалася пад абаронай народных мсціўцаў ад карнікаў. Калі вясной 1944 г. акупанты імкнуліся сарваць пасяўную, добра разумеючы, што ўраджаем карыстацца давядзецца ўжо не ім, партызаны і падпольшчыкі ўзначалілі ўсенародную кампанію па правядзенні палявых работ. У вёсках былі праведзены сходы, наладжаны рамонт плугоў, барон і іншага рыштунку. Партызанскія брыгады і атрады выдзялялі коней, знаходзілі зерне на насенне. Ствараліся цэлыя спецыяльныя атрады з партызан для правядзення палявых работ і ахове сялян і ворыва ад немцаў. Амаль у кожнай вёсцы вясной 1944 г. можна было ўбачыць на палях людзей, якія ішлі за плугам з вінтоўкай ці аўтаматам за плячыма. У дакладзе аб ходзе пасяўной у раёне з дапамогай партызан брыгады «Разгром» яе камісар І.В.Лакціёнаў 6 чэрвеня 1944 г. пісаў: «На основе проделанной большой подготовительной работы и конкретного руководства весеннепосевной кампанией, последняя в основном закончена. Всего засеяно яровых культур 3609 га. По культурам в га: картофель 1716,22, овес 697,72, ячмень 1022,32, пшеница 85, конопля 8,2, лен 18,61, горох 8. Всего оказано помощи 2550 хозяйствам в 56 населенных пунктах».

Пры партызанскіх брыгадах існавалі рамонтныя майстэрні, дзе рамантавалася зброя, вырабляліся міны з выплаўленага толу і г.д. Збройныя майстэрні толькі ў брыгадзе «Разгром» існавалі ў атрадах «Сцяг», «Іскра», «Радзіма». Знаходзіліся майстрысамародкі, якія не толькі аднаўлялі пашкоджаную зброю, але і выраблялі сваю. Адным з такіх майстроў быў Мшалай Сцяпанавіч Сяргееў з атрада «Сцяг».

3 колькасным ростам партызанскіх атрадаў выявіўся і яўны недахоп кадраў малодшага каманднага складу. У сувязі з гэтым пры брыгадзе «Разгром» была арганізавана школа малодшых камандзіраў. 1 мая 1944 г. адбыўся яе выпуск 50 чалавек сяржанцкага складу.

Сярод народных мсціўцаў было нямала жанчын. Яны працавалі ў шпіталях, на гаспадарцы, хадзілі на разведку і выконвалі функцыі сувязных. Былі і тыя, хто

непасрэдна ўдзельнічаў у баявых аперацыях. У 1944 г. у атрадзе «Знамя» брыгады «Разгром» па ініцыятыве дзяўчат была створана жаночая падрыўная група, якую ўзначаліла Наталля Абрамовіч. У склад трупы ўваходзілі Марыя Сокарава, Галя Чупрыс і Ганна Кошаль. 30 красавіка 1944 г. ноччу дзяўчаты пасля трох няўдалых спроб (вораг іх заўважаў і абстрэльваў) узарвалі вайсковы эшалон. Былі разбіты паравоз, 4 вагоны з рыштункам, што затрымала рух на чыгунцы. Н.Абрамовіч ва ўсіх баявых аперацыях праяўляла адвагу і мужнасць, за што была ўзнагароджана імянным аўтаматам і прадстаўлена да ордэна Чырвонай Зоркі. У дыверсіях на чыгунцы смела дзейнічалі Соф'я Чарапок з атрада «Іскра», Валянціна Бондар з атрада імя Кутузава, Кацярына Мальцава з атрада «Смерць фашызму» (загінула ў 1943 г.).

Урачом атрада імя Варашылава брыгады «Смерць фашызму» была Марыя Сіліч. На яе рахунку шмат выратаваных жыццяў. Вялікім аўтарытэтам карысталася медсястра, а пазней намеснік камісара атрада па камсамоле Соф'я Ламака. Медсястра Жэня Гарадзецкая прыйшла ў атрад у 1942 г. разам з сям'ёй (4 сястры, 3 браты і бацька) з в. Перамежнае Жодзінскага сельсавета. Марыя Абадоўская ў атрад імя Будзённага прыйшла ў 1942 г. На яе рахунку было нямала ўдалых дыверсій. Адна з іх была праведзена ў верасні 1942 г. Нямецкія прыёмныя пункты чакаюць падвозу свежай агародніны ад насельніцтва. Атрымала задание «здаць» агародніну і Абадоўская. На яе калёсах капуста, агуркі, памідоры. Шлях ляжаў па магістралі Мінск Масква, дзе заўсёды вялікі pyx тэхнікі, пяхоты. Скарыстаўшы момант, дзяўчына спыніла каня і адышла ў лес, непрыкметна размотваючы клубок вяроўкі. Калі вакол калёс з агароднінай сабралася дастаткова гітлераўцаў, дзяўчына пацягнула за шнур. Раздаўся выбух. Марыя хутка ўцякла ў глыб лесу. Праз год, 28 кастрычніка 1943 г., партызанка загінула ў баі.

У баях з ворагам партызаны неслі адчувальныя страты. Толькі па брыгадзе «Разгром» да моманту яе злучэння з часцямі Чырвонай Арміі загінулі смерцю храбрых 225 чалавек.

Адвагай і мужнасцю вызначаўся камандзір роты атрада «Ураган» брыгады «За Савецкую Беларусь» Мікалай Чысты. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле было разбіта і пушчана пад адхон 24 варожыя эталоны, знішчана і пашкоджана 2500 м чыгуначнага палатна, праведзена 5 адкрытых баёў з ворагам. За баявыя заслугі і асабістую мужнасць М.Чысты быў прадстаўлены да ордэна Леніна. 22 снежня 1943 г. Мікалай загінуў у чарговым баі з захопнікамі.

Радавы атрада імя Чкалава брыгады «Смерць фашызму» Сяргей Кавалеўскі 15 студзеня 1944 г. у час мініравання шашы

Мінск Масква нечакана быў акружаны гітлераўцамі. На прапанову здацца партызан адказаў пасвойму: ён падпусціў ворагаў бліжэй, а потым узарваў міну.

У брыгадзе «Смерць фашызму» адвагай вызначаўся камандзір атрада імя Будзённага капітан Казіеў. Ен не ведаў слова «адыходзіць». Забівай, адбівайся да апошняга і вораг сам павінен будзе адысці — такое правіла было ў капітана. Загінуў Казіеў у маі 1944 г.

Камандзір узвода атрада «Радзіма» брыгады «Разгром» Рыгор Софін 14 мая 1944 г. пры разгроме гарнізона ў в. Пятровічы камандаваў штурмавой групай. Ён першым уварваўся ў варожы дзот і закідаў праціўніка гранатамі. У гэтым баі Софін загінуў, разам з ім склалі галовы Іван Смольскі, Марыя Спарыш, Аляксандр Казлоўскі, Пётр Гардзіенка, Аляксандр Чыбірай, Пётр Галубкоў, Віктар Чысты, Капцілевіч, Іванчанка, Аляксей Паромаў і інш.

На беларускай зямлі адважна змагаўся з ворагам і загінуў слаўны сын узбекскага народа Гантай Ташніязаў. 12 верасня 1942 г. ён пусціў пад адхон свой першы эшалон, а ўсяго ён падарваў іх 18. 9 лютага 1944 г. група байцоў атрада «Іскра»рыгады «Разгром» каля в. Пятровічы трапіла ў засаду. Прыкрываючы адыход сяброў, Ташніязаў адстрэльваўся да апошняга і ворагу жывым не здаўся.

У аналагічнай сітуацыі аказаліся і байцы атрада «Разгром» пас ля чарговай аперацыі. Вораг праследаваў атрад, і быў толькі адзіны выхад, каб адарвацца ад яго, пакінуць групу прыкрыцця, якая павінна была затрымаць праціўніка. На такое задание людзей накіроўваць цяжка: кожны разумеў трымацца прыйдзецца да апошняга. Першым вызваўся Аляксандр Савіцкі, адважны падрыўнік, былы падпольшчык. Усяго іх засталося пяцёра. Партызаны прымусілі ворага спыніцца, але і самі панеслі страты. Бой працягвалі толькі Савіцкі і Вікенцій Севярынавіч Завістоўскі. Цяжка параненыя, яны адбіваліся, пакуль маглі. Апошнюю кулю Алесь пусціў сабе ў сэрца, а Завістоўскі ўзарваў сябе разам з акружыўшымі яго карнікамі апошняй гранатай. За ўдзел у баявых аперацыях А.С.Савіцкі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

18 чэрвеня 1944 г. у час разгрому ўмацаванага апорнага пункта ў в. Загор'е гераічна загінуў начальнік штаба партызанскага атрада «Пераможца» Уладзімір Васільевіч Мурашка. Ён закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота ў крытычны момант бою. У чэрвені 1944 г. у час блакады

загінуў камандзір брыгады «Смерць фашызму» В.Ф.Таруноў.

Подзвігі, якія апісаны вышэй, не былі выключэннем. Разам з героямі, аб якіх ішла гаворка, стаялі дзесяткі і сотні байцоў і камандзіраў лясной гвардыі.

Асабліва вялікія страты неслі партызаны ў маі чэрвені 1944 г., калі гітлераўскае камандаванне, чакаючы наступления Чырвонай Арміі, усімі сіламі імкнулася засцерагчы ад небяспекі тылы сваіх войскаў і разгарнула супраць партызанскіх фарміраванняў шырокамаштабныя баявыя дзеянні. Але нават ва ўмовах жорсткай блакады, недахопу боепрыпасаў, прадуктаў партызаны працягвалі змагацца, наносячы ворагу адчувальныя страты.

Г. У. Разумаў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Февраль 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2025