ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 14:33
  “Разгром” дзейнічае Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Побач з гэтым у вёсках партызанскай зоны прыходзілася весці барацьбу з інфекцыйнымі захворваннямі. Так, у Пацічове, Маконі і іншых населеных пунктах узнікла эпідэмія сыпнога тыфу. Аб'яўлены каранцін і актыўныя меры папярэджання і лячэння дазволілі пазбегнуць смяротных выпадкаў і прадухіліць распаўсюджванне гэтага цяжкага захворвання.

Для абмену вопытам лячэння параненых і хворых у лютым 1944 г. была праведзена другая навуковая канферэнцыя ўрачоў партызанскай брыгады «Разгром» з удзелам спецыялістаў з суседніх злучэнняў. На сваім савеце партызанскія ўрачы абмеркавалі два асноўныя пытанні: «Траўмічны шок і яго лячэнне» і «Першасная апрацоўка ран». «Мы абагульнілі практыку лячэння розных раненняў і захворванняў, падмацавалі яе тэарэтычна і арганізацыйна. У нас ёсць усе падставы, каб паспяхова справіцца з ускладзенымі задачам!», сказаў Назараў, закрываючы кан

ферэнцыю.

Словы гэтыя не разышліся са справай. Ужо ў дзень правядзення канферэнцыі ў медпункт атрада «Іскра» быў дастаўлены ў цяжкім стане партызан Ваяводзін, які

меў сур'ёзнае пашкоджанне кішэчніка. Дзякуючы паспяховаму правядзенню ўрачаміхірургамі складанай аперацыі Ваяводзін праз некалькі тыдняў вярнуўся ў строй.

Прыпамінаецца і такі выпадак. У красавіку 1944 г. з ініцыятыўнай групы Пятроўскага даставілі трох цяжкапараненых партызан. Адзін з іх Анікееў меў навылётнае ранение чэрапа і левага пляча, у выніку чаго ў яго была паралізавана правая палавіна тулава. Здавалася, выратаваць яго немагчыма. Але ўрачы Н.Юзбашаў і І.Канаразаў самааддана змагаліся за жыццё параненага, правялі хірургічную апрацоўку ран і каналаў ранения. I смерць адступіла. Партызан Анікееў быў выратаваны і паступова ачуняў.

Праз некалькі дзён у санчасць атрада «Іскра» паступіла 8 цяжкапараненых з атрада «Мсцівец». Сярод іх начальнік штаба атрада Кострыкаў, партызаны Салаўёў, Юлышаў і інш. Урачы і медыцынскія сёстры зрабілі не адну аперацыю, правялі шмат гадзін каля ложкаў параненых і дабіліся, што ўсе яны былі выратаваны.

У адзін з ясных веснавых дзён у канцы красавіка ў брыгаду даставілі чатырнаццацігадовую дзяўчынку, якая падарвалася на міне. У яе была адарвана левая ступня, паранены твар і правая нага. Урачы Назараў, Канаразаў і медсястра Пыхціна тэрмінова аперыравалі параненую. Шмат сіл прыйшлося затраціць ім, как выратаваць дзяўчынку. А неўзабаве парты занскія дактары зрабілі складаную аперацыю і выратавалі жыццё цяжкапараненаму камандзіру нашага аддзялення Фёдару Абухаву.

Можна было прывесці і іншыя прыклады самаадданасці ўрачоў, медыцынскіх сясцёр Надзеі СілічКанаразавай, Зінаіды Пляшкевіч і іншых медработнікаў брыгады. Дзякуючы іх намаганням за час існавання нашага злучэння з 230 захварэўшых партызан усе вярнуліся ў строй, а з 263 чалавек параненых толькі дваіх не ўдалося выратаваць. Партызанскімі ўрачамі была аказана дапамога амаль 3 тысячам хворых сярод насельніцтва.

ЗБРОЙНІКІ

Забеспячэнне атрадаў неабходным узбраеннем і боепрыпасамі мела важнае значэнне. Спачатку зброю і боепрыпасы адшуквалі ў асноўным у мясцовага насельніцтва або на месцах баёў, што праходзілі ў пачатку вайны. Але з ростам атрадаў і ўзмацненнем іх баявых дзеянняў стаў адчувацца недахоп узбраення і боепрыпасаў, з'явілася неабходнасць праводзіць рамонт наяўнай зброі.

Спачатку ў створаных у кожным атрадзе майстэрнях толькі рамантавалася зброя. Укамплектаваныя вопытнымі спецыялістамі былымі збройнікамі Чырвонай Арміі, калектывы майстэрань неўзабаве асвоілі вытворчасць мін, фугасаў, а затым і стралковай зброі, нават аўтаматаў. 3 цягам часу з'явіліся такарныя станкі і іншае металаапрацоўчае абсталяванне, якое вывозілася з разгромленых партызанамі варожых гарнізонаў.

Адной з першых была створана збройная майстэрня ў партызанскім атрадзе «Сцяг», якой кіраваў старэйшы партызан, лепшы майстразбройнік атрада Пётр Уладзіміравіч Чыгрынаў. «Нам можна самім вырабляць аўтаматы сістэмы ТТГТТТТ, вось толькі як зрабіць унутраную вінтавую нарэзку ствала?» — не раз гаварыў Пётр У ладзіміравіч.

I выхад быў знойдзены. Ствалы для аўтаматаў пачалі выточваць са старых ствалоў ручных кулямётаў сістэмы Дзегцярова. Гэтай справай разам з Чыгрынавым займаліся яго памочнікі М.Сяргееў, І.Качалкін і М.Фралоў.

Неўзабаве ў лясной майстэрні з'явілі

ся першыя партызанскія аўтаматы сістэмы ППШ. Яны амаль не адрозніваліся ад заводскіх. Камандаванне і партызаны пасля выпрабаванняў далі ім высокую ацэнку. Камандзір атрада Уладзімір Веер аб'явіў падзяку Пятру Чыгрынаву і яго памочнікам за выпуск патрэбнай для атрада зброі.

Сярод іншых майстроў вылучаўся сваей кемлівасцю і знаходлівасцю Мікалай Сцяпанавіч Сяргееў.

Цікавы жыццёвы шлях быў у гэтага партызана. Спачатку ён працаваў поварам на кухні. Але затым папрасіўся перавесці яго ў збройную майстэрню.

Мікалай Сяргееў пачаў шукаць шляхі паляпшэння канструкцыі аўтаматаў. Ён падзяліўся думкамі з таварышамі, зрабіў чарцёж. Нарэшце першы ўзор вынаходнік прадставіў камандаванню. Пачаліся выпрабаванні. Па скарастрэльнасці, дакладнасці агню і прабіўной сіле куль аўтамат не ўступаў серыйным заводскім узорам, быў значна меншы і лягчэйшы, менш адчувальны да забруджання, больш зручны. Камандаванне не толькі адобрыла новую зброю, але да свята 1 Мая 1944 г. адаслала аўтамат у падарунак начальніку Беларускага штаба партызанскага руху Пятру Захаравічу Калініну. Разам з аўтаматам быў накіраваны і яго чарцёж. Работа партызанскага вынаходніка атрымала высокую ацэнку. Неўзабаве ад Пятра Захаравіча прыйшла тэлеграма, у якой ён аб'явіў падзяку Мікалаю Сяргееву і прасіў зрабіць яшчэ два аўтаматы. Гэты заказ быў хутка выкананы.

Менш чым за год збройнікі атрада «Сцяг» побач з работай па вырабе фугасаў і рамонце зброі зрабілі 29 аўтаматаў ППШ і 6 аўтаматаў новай канструкцыі.

Вялікая работа праводзілася майстрамізбройнікамі і ў іншых атрадах. Напрыклад, у майстэрні атрада «Разгром» Мікалай Коршун, Іван Пракоп'еў, Мікалай Чацвярушкін і іншыя пры актыўным удзеле адказнага за забеспячэнне боепрыпасамі атрада Калеснікава асвоілі выпуск аўтаматаў ППШ, пры гэтым з аднаго вінтовачнага ствала выточваліся два аўтаматныя. За некалькі месяцаў 19431944 гг. гэтай майстэрняй было выраблена 40 аўтаматаў.

Так у глухіх лясах беларускай зямлі, пад шум векавых соснаў, праяўляючы ініцыятыву і вынаходлівасць, сціплыя хлопцы кавалі зброю для перамогі над ненавісным ворагам. НА ГАЛОЎНЫМ НАПРАМКУ

Аб'ектам для чарговага партызанскага ўдару была выбрана станцыя Пліса на участку чыгункі Мінск   Барысаў. Выбар быў зроблены невыпадкова. Многія партызаны нашага і іншых атрадаў брыгады прыйшлі з Плісы. Вялікую дапамогу народным мсціўцам аказалі Вольга і Клаўдзія Ціхановіч, Люба Кошаль, Надзея Апаровіч і іншыя сувязныя. I на гэты раз праз нашых сувязных было ўстаноўлена, што гарнізон станцыі і в. Пліса налічваў каля 50 чалавек. Але цяжкасць заключалася ў тым, што непадалёку ў вёсцы Лаўля быў фашысцкі гарнізон колькасцю ў 150 чалавек, а ў некалькіх кіламетрах на поўдзень — добра ўмацаваны гарнізон пасёлка Чарніцкі, які налічваў больш як 250 гітлераўцаў. Таму, каб дабіцца поспеху, трэба было нейтралізаваць суседнія гарнізоны. Распрацоўваючы план аперацыі, камандаванне прыняло рашэнне: акрамя нашага атрада «Разгром» прыцягнуць падраздзяленні партызанскіх атрадаў «Іскра» і «Мсцівец».

Мы зноў у дарозе. Цёплай чэрвеньскай ноччу набліжаемся да намечанага раёна. Неўзабаве ад нашай калоны пачалі аддзяляцца групы партызан атрадаў «Іскра» і «Мсцівец». Адны пайшлі ў засаду, да дарогі на пасёлак Чарніцкі, другія накіраваліся на левы фланг, а трэція занялі могілкі, якія размяшчаліся паміж чыгуначнай станцыяй і вёскай Лаўля. Захоўваючы цішыню і маскіроўку, займаем зыходныя рубяжы ўздоўж чыгункі. Пры гэтым асноўныя агнявыя сродкі канцэнтруем насупраць дзотаў, што размяшчаліся каля станцыі і ў школы. Ножкі майго ручнога кулямёта глыбока ўразаюцца ва ўзрыхленую зямлю, якая яшчэ захавала дзённае цяпло. На фоне начнога неба вырысоўваецца будынак школы, а справа — кроны дрэў на могілках. Побач размясціліся аддзяленні, якія ўзначальваюць Андрэй Бажок і Мікалай Ляшкевіч. Глыбокай ноччу, пасля атрымання данясенняў аб гатоўнасці ад усіх падраздзяленняў, камандзір атрада Уладзімір Чармянёў і камісар Альбін Германовіч даюць сігнал да штурму.

Магутнае «ўра» злілося з дружным

агнём нашых штурмуючых падраздзяленняў. У радах атакуючых палітрук роты К.Камоцкі, камандзір узвода А.Ціхановіч, байцы Н.Ціхановіч, Н.Смолаў, В.Мікуліч, П.Калтовіч і іншыя мае баявыя сябры. У будынак станцыі і дзоты паляцелі гранаты. «Закладваць фугасы!» камандуе Анатоль Кошаль.

Мікалай Ляшкевіч, Пётр Ціхановіч з падрыўнікамі хутка мініруюць будынак станцыі, семафоры, стрэлачныя пераводы. Грымяць выбухі, узлятае ў паветра будынак станцыі з усім абсталяваннем, рушацца семафоры, стрэлачныя пераводы і дзесяткі рэек. Мы хутка адыходзім у напрамку в. Чорная Сцежка і далей  у нашу партызанскую зону. Следам здымаюцца засады. У час налёту мы знішчылі амаль дзесятак гітлераўцаў на чале з начальнікам станцыі, захапілі зброю і боепрыпасы. Партызаны страт не мелі. Pyx цягнікоўна гэтай важнай чыгуначнай магістралі быў спынены на 15 гадзін.

Неўзабаве пачалася падрыхтоўка новай баявой аперацыі. Выкарыстоўваючы вопыт вядзення «рэйкавай вайны», камандаванне вырашыла зрабіць налёт на чыгунку сіламі ўсёй брыгады. Праз некалькі дзён у ноч на 20 чэрвеня 1944 г. атрады пад агульным камандаваннем камісара брыгады Івана Васільевіча Лакціёнава і начальніка штаба Васіля Дручкова занялі зыходны рубеж на участку дарогі Смалявічы Калодзішчы. Разгарнуўшыся ў ланцуг, народныя мсціўцы рушылі ў начной цемры да чыгункі. Кожны з нас меў пры сабе «кішэнную артылерыю».

Калі мы наблізіліся да цэлі на некалькі дзесяткаў метраў, былі выяўлены аховай праціўніка, якая адкрыла шалёны агонь па нашым ланцугу. Брыгада залягла. Па ланцугу пракацілася каманда: «3 усіх відаў зброі агонь па праціўніку!» I партызанскі ланцуг засвяціўся тысячамі ўспышак. На працягу 1015 мінут супраціўленне праціўніка было зломлена, яго агонь рэзка

аслабеў.

У лічаныя мінуты да рэек і слупоў лініі сувязі былі прымацаваны толавыя шашкі. «Запальваць», разнеслася па ланцугу, і над палатном дарогі замігцелі сотні агеньчыкаў, што падпальвалі бікфордаў шнур.

Пад грукат выбухаў адыходзілі народныя мсціўцы, несучы забітых і параненых  таварышаў па зброі. Задание было паспяхова выканана. У гэтай начной бітве было выведзена са строю больш як 1300 рэек і дзесяткі слупоў тэлефоннатэлеграфнай сувязі, знішчана каля пяцідзесяці гітле

раўскіх салдат і афіцэраў. Шмат часу спатрэбілася ворагу, каб аднавіць разбураны ўчастак дарогі.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024