ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 26.07.2017, 07:31
  У мірнай працы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Нямецкафашысцкія захопнікі на неслі народнай гаспадарцы і насель ніцтву раёна вялікія страты. Яны раз бурылі і спалілі ў сельскай мясцовасці раёна 2582 дамы, разрабавалі калгасы, саўгасы і МТС, спалілі грамадскія па будовы, вывезлі і знішчылі вялікую колькасць жывёлы. Разбурылі поўнас цю 71 школу, сельскія медыцынскія ўстановы і 17 клубаў.

10 кастрычніка 1944 г. райвыканком прыняў рашэнне аб аднаўленні Сма лявіч і працоўным удзеле ў гэтым на сельніцтва.

Адной з першачарговых задач было вызваленне мясцовасці ад наступства

вайны ў выглядзе неразарваўшыхся авіябомбаў, снарадаў, мін, гранат, якімі шчодра былі ўсеяны палі і лясы раё на. 3 гэтай мэтай была створана пры райсавеце Асаавіяхіма каманда на чале са старшынёй райсавета С.І.Буткеві чам. Практычна ўсю каманду склалі юнакі 1928 года нараджэння. 3 дапамо гай вайсковых сапёраў, але пераважна сваімі сіламі, яны да жніўня 1945 г. у асноўным ачысцілі землі Смалявіччы ны ад смертаноснага грузу. Сярод іншых задач значыліся будаўніцтва хлебапякарні, аднаўленне раённай бальніцы, 12 медпунктаў, майстэрні МТС, што было зроблена аператыўна. Для будаўніцтва дамоў дзяржава бяс платна выдзеліла жыхарам Смалявіч і раёна больш за 50 тысяч м3 лесаматэ рыялаў. Да канца 1944 г. адкрыліся першыя магазіны, буфеты.

У жніўні 1944 г. быў адноўлены і даў першую прадукцыю Смалявіцкі смалакурны завод, у канцы гэтага года ўступіў у дзеянне райпрамкамбінат, які меў сваю электрастанцыю, што да 1953 г. абслугоўвала раённы цэнтр. Сталі працаваць Усяжскі вапнавы і Жажэлкаўскі цагельны заводы.

У выніку нямецкафашысцкай акупацыі былі разбураны прадпрыемствы паліўнай прамысловасці, якія складалі аснову прамысловага патэнцыялу раё на. Прыйшлося пачынаць усё спачатку Не хапала тэхналагічнага абсталяван ня, запчастак, матэрыялаў, спецыялістаў

На торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг» да пачатку здабычы торфу ў

1945 г. ужо працавалі адна фармовач ная, тры гідраэлеватарныя і дзве скрэ перныя ўстаноўкі. Гэта дало магчы масць за сезон здабыць 43 тысячы тон паліва. А калектыў торфапрадпрыем ства імя Арджанікідзе да пачатку се зона 1945 г. меў дзве скрэперныя ма шыны і шэсць трактароў. Але ўжо за гэты сезон прадпрыемства здабыло 52 тысячы тон паліва і выйшла перамож цам у рэспубліканскім сацыялістыч ным спаборніцтве. 3 гэтага часу асноў ная здабыча торфу вялася фрэзерным спосабам, як найбольш прадукцыйным і танным.

У 1948 г. ва ўрочышчы Зялёны бор пачалося будаўніцтва буйнога торфа прадпрыемства «Смалявіцкае». Не ха пала трактарыстаў, экскаватаршчыкаў, муляраў. На дапамогу прыйшлі бу даўнікі з іншых абласцей і рэспублік. За параўнальна кароткі тэрмін бу даўнікі вынялі 2,5 млн. м3 зямлі, быў падрыхтаваны для эксплуатацыі вялікі тарфяны масіў, пракладзена 55 км вузкакалейных чыгуначных пуцей, узведзены пасёлак з жылой плошчай 18 тысяч м2, пабудаваны школа, баль ніца, амбулаторью, клуб, магазіны, ста ловая, пякарня.

Гэта прадпрыемства, адно з буйней шых у краіне, стала паліўнай базай Смалявіцкай дзяржаўнай раённай электрастанцыі. Акрамя таго, натэры торыі раёна працавалі торфапрадпры емствы «Чарніца» і «XVII партз'езд».

Аб узроўні развіцця тарфяной пра мысловасці ў раёне можна меркаваць па такіх даных: калі ў 1913 г. у цэлым па Расіі было выпрацавана 1 млн. 700 тысяч тон кускавога торфу, то ў 1959 г. торфапрадпрыемствы раёна давалі за год 1 млн. 400 тысяч тон якаснага па ліва.

Яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Усяж пачалося бу даўніцтва першага торфабрыкетнага завода ў Беларусі. У пасляваенны пе рыяд яго будаўніцтва было ўзноўлена, а ў канцы 1952 г. завод быў уведзены ў эксплуатацыю і пачаў выпуск бры кету. Прадпрыемства стала адным з перадавых у рэспубліцы. Вырас і па сёлак торфабрыкетчыкаў. Тут былі пабудаваны бальніца, школа, дзіцячы садяслі, клуб, магазіны, Дом быту. Жылы фонд налічваў больш за 8 ты сяч м2.

У 1947 г. у в. Жодзіна пачалося бу даўніцтва завода дарожных і меліяра цыйных машын. У 1950 г. завод пачаў даваць першую прадукцыю. Спачатку гэта былі простыя кантэйнеры для перавозкі торфу і вузкакалейныя плат формы. 3 кожным годам калектыў ас войваў усё новыя і новыя віды машын. Ад выпуску простай прадукцыі прад прыемства перайшло да больш склада най палівачнамыйныя і снегаачы шчальныя машыны, снегапагрузчыкі, кустарэзы. У 1958 г. на базе завода да рожных і меліярацыйных машын быў створаны Беларускі аўтамабільны за вод. У пачатку 1958 г. Жодзіна было пе раўтворана ў гарадскі пасёлак, які рос і добраўпарадкоўваўся.

У жніўні 1948 г. на р. Пліса ў Жо дзіне пачалося будаўніцтва Смалявіц кай дзяржаўнай раённай электра станцыі. Адначасова ўзводзіліся пасё лак энергетыкаў і галоўны будынак станцыі. Былі пабудаваны жылыя да

мы, клуб, школа, лазня, магазіны, стало вая. На пустэчы вырас новы гарадок. 18 лістапада 1951 г. першая чарга станцыі ўступіла ў дзеянне. У 1956 г. было па чата будаўніцтва другой чаргі Смаля віцкай ДРЭС, а ў ліпені 1958 г. быў поўнасцю закончаны яе мантаж і ўве дзены ў эксплуатацыю астатнія агрэга ты. 3 яе пускам магутнасць Смалявіц кай ДРЭС узрасла больш чым у два разы.

Хуткімі тэмпамі развіваўся райпрамкамбінат. За пасляваенны перыяд тут былі пабудаваны прасторныя цэхі, абсталяваныя сучаснай тэхнікай, асво ена вытворчасць мэблі.

У 1946 г. у Смалявічах была адноў лена прамысловая арцель «Усход». Яна аказвала паслугі ў асноўным жы харам райцэнтра. Хутка ей былі пера дадзены ўсе майстэрні спажыўкаапе рацыі, што дало магчымасць значна пашырыць віды бытавых паслуг. Разам з пашывам і рамонтам адзення і абут ку арцель выпускала квас, марожанае, каўбасныя вырабы.

Практычна з нуля прыйшлося па чынаць пасля вайны смалявіцкім су вязістам. У той час дзейнічаў адзін радыёвузел, які абслугоўваў 50 радыё кропак у гарадскім паеёлку, працава ла ручная станцыя, якая кругласутач на абслугоўвала 50 телефонных апара таў, у тым ліку 3 апараты на раёне на торфапрадпрыемствах «Чырвоны Сцяг», «Усяж» і імя Арджанікідзе. У канторы сувязі дзейнічаў адзін тэле графны апарат Морзе. Паштовыя апе рацыі ажыццяўляліся ў 23 аддзялен нях сувязі раёна. Перавозілі пошту на фурманках (на 23 калгасных конях) пяць раз на тыдзень. Апрача таго, што дня праводзіўся абмен поштай з 5 паш товымі вагонамі на станцыі Смаляві чы. Штат сувязістаў складаў 170 чала век (100 паштальёнаў, 13 манцёраў, 23 начальнікі аддзяленняў сувязі, столькі ж іх намеснікаў і раённае кіраўніцтва). Пошта размяшчалася ў трох драўля ных будынках на вуліцы Сацыялі стычнай, 9. Нягледзячы на пасляваен ную разруху, адсутнасць свайго транс парту перыядычныя выданні, пісьмы, бандэролі, пасылкі, пераводы рэгуляр на дастаўляліся адрасатам, без зрываў выплачваліся сацыяльныя дапамогі, пенсіі.

За шэсць пасляваенных гадоў былі тэлефанізаваны ўсе сельскія Саветы, калгасы, уведзены тэлефонныя станцыі ў пасёлках Усяж, Зялёны Бор, в. Пры лепы. Запрацавалі 6 радыёвузлоў у вёсках Аношкі, Драчкава, Емяльянава, пасёлках Усяж, торфапрадпрыемстваў імя Арджанікідзе і «Чырвоны Сцяг». Гэта дазволіла ўстанавіць у раёне 14 тысяч радыёкропак. Была завершана тэлефанізацыя ўсіх аддзяленняў сувяз! раёна, што дало магчымасць аказваць сельскаму насельніцтву не толькі паштовыя, але і тэлефоннатэлеграф ныя паслугі. На змену гужавому транс парту прыйшлі аўтамабілі, якія канто ра сувязі арандавала ў Барысаўскім таксапарку.

Значны уклад у развіццё сувязі ў раёне ўнёс У.І.Кірыльчык, які на пра цягу некалькіх дзесяцігоддзяў узна чальваў раённы аддзел сувязі, а потым агенцтва «Саюздрук». На першых па рах яму разам са старшым паштовым агентам В.М.Антонавай даводзілася

выконваць усю адміністрацыйную ра боту: быць і рэвізорам, і эканамістам, і касірам галоўнай касы, весці спецыяль ную (сакрэтную) сувязь і агульнае справаводства. Працаваць прыходзіла ся да 12 14 гадзін у суткі. Не меншы уклад у развіццё пасляваеннай сувязі ўнёс С.І.Красненка. За месяц да пачатку вайны яго накіравалі ў Смалявіцкі ЭТУС начальнікам участка. Потым быў фронт (ваяваў у роце сувязі, меў ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалі), пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. вярнуўся ў Смаляві чы, дзе зноў стаў працаваць начальні кам участка. У 1968 г. С.І.Красненку было присвоена ганаровае званне «Заслужаны сувязіст БССР».

Для падрыхтоўкі кадраў механіза тараў у лістападзе 1944 г. у Смаляві чах адкрылася вучылішча механізацыі. У сельскай гаспадарцы за паўгода пас ля вайны былі адноўлены 31 малочна таварная, 14 авечкагадоўчых, 1 свіна водчая і 16 птушкагадоўчых фермаў, усе машыннатрактарныя станцыі, па будаваны 734 дамы для калгаснікаў, рабочых саўгаса і МТС. На 1 студзеня 1945 г. у 102 калгасах раёна налічва лася толькі 178 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 80 дойных кароў. На грамадскіх фермах сельгасарцелей было 3466 коней, а праз 5 гадоў пага лоўе буйной рагатай жывёлы ў калга сах павялічылася больш чым у 31 раз, свіней у 301, авечак у 19 разоў. Расло не толькі пагалоўе жывёлы, павышала ся яе прадукцыйнасць, павялічвалася і ўраджайнасць зернявых, бульбы, ільну. У 1950 г. з 102 дробных сельгас арцелей былі створаны 32 буйныя кал гасы. Пазней была расшырана эксперы ментальная база «Зарэчча», створаны новы саўгас «Курганы». У 1959 г. у раёне налічвалася 27 калгасаў. Узбуй ненне гаспадарак дало магчымасць эфектыўна развіваць шматгаліновыя калектыўныя гаспадаркі, лепш выкарыстоўваць тэхніку. Калі ў 1953 г. у калгасах раёна надоі малака на адну фуражную карову склалі 710 кг ці 32 ц на 100 га сельгасугоддзяў, то за 10 месяцаў 1958 г. 1847 кг ці ПО ц на 100 га сельгасугоддзяў. Саўгас імя Леніна першым у Мінскай вобласці наладзіў пановаму племянную работу ў жывёлагадоўлі і першым у раёне прымяніў аўтапаілкі і машыннае даен не. У раёне выраслі майстры грамад скай жывёлагадоўлі: даяркі Л.Мас лоўская, М.Дзехцярова, Г.Сакончык (эксперыментальная база «Зарэчча»), С.Тушынская (саўгас «Шыпяны»), А.Тарасевіч (саўгас імя Леніна), Л.Юшкевіч (калгас «1 Мая»), А.Муль тан (калгас імя Арджанікідзе) і мно гія іншыя.

У сакавіку 1958 г. быў прыняты закон аб рэарганізацыі МТС. Калгасы раёна самі пачалі набываць тэхніку. На палях калгасаў і саўгасаў у гэты час працавалі 523 трактары, 108 самаход ных камбайнаў. Вялікая ўвага надава лася пытанням садаводства. У 1959 г. у гаспадарках плошча садоў дасягала 900 гектараў. Саўгасы імя Леніна і «Шыпяны» штогод забяспечвалі са джанцамі гаспадаркі і насельніцтва раёна, вобласці і рэспублікі. Толькі з 1953 г. па 1958 г. гэтымі гаспадаркамі рэалізавана 1110 саджанцаў, што забяспечыла пасадку садоў на тэрыторыі Мінскай вобласці на плошчы больш за 7400 гектараў.

3 развіццём прамысловасці і сель скай гаспадаркі ў раёне адбыліся знач ныя перамены ва ўмовах жыцця і быту працоўных. Да пачатку 1960х гадоў былі электрыфікаваны ўсе прамысло выя прадпрыемствы раёна, райцэнтр, саўгасы, 18 калгасаў. У асабістым ка рыстанні працоўных было 1600 радыё прыёмнікаў і каля 160 тэлевізараў.

Палепшылася медыцынскае абслу гоўванне насельніцтва, пашырылася сетка медпунктаў, выраслі і новыя кад ры. У медустановах раёна на канец 1959 г. працавалі 42 урачы і каля 200 сярэдніх медработнікаў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Июль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017