ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 10:34
  У мірнай працы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У 1980я гады ўмацавалася і матэ рыяльнатэхнічная база сельскай гас падаркі. Амаль у 1,3 раза павялічыўся машыннатрактарны парк раёна. У ся рэднім на адну гаспадарку прыходзі лася звыш 50 трактароў, 20 аўтамашын, 15 зернеўборачных камбайнаў.

Вядучымі гаспадаркамі раёна з'яў ляліся экспериментальная база «Жо дзіна», конезавод «Зарэчча», вопытна вытворчая гаспадарка «Будагова», кал гасы імя Арджанікідзе, «Ленінскі шлях», «Звязда» і іншыя.

Звання Героя Сацыялістычнай Пра цы была ўдастоена льнавод калгаса «1 Мая» Я.К.Скуратовіч. Аператар ма шыннага даення кароў конезавода «Зарэчча» М.Ф.Дзехцярова была ўзнагароджана ордэнамі Леніна (двой чы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Пра цоўнага Чырвонага Сцяга, ёй было прысвоена званне заслужанага работ ніка сельскай гаспадаркі. Такога ж звання была ўдастоена і аператар ма шыннага даення вопытнавытворчай гаспадаркі «Будагова» С.А.Жукоўс кая. Яна ўзнагароджана ордэнамі Кас трычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга. У раёне былі добра вядомы імёны лепшых работнікаў ко незавода «Зарэчча» кавалераў ор дэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў Г.А.Бялевіча, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Г.А.Ба чышча, ордэна Кастрычніцкай Рэвалю цыі З.Н.Туміловіч. Ордэна Леніна былі ўдастоены аператар па адкорме свіней вопытнавытворчай гаспадаркі «Будагова» Г.І.Кішкурна, трактарыст калгаса імя Арджанікідзе М.М.Латуш ка, аператар машыннага даення экспе рыментальнай базы «Жодзіна» С.Я.Кляніцкая, трактарыст саўгаса імя Леніна В.Д.Грак. Птушніцааператар птушкафабрыкі М. I. Качаткова стала лаўрэатам Дзяржпрэміі СССР, яна шагароджана ордэнамі Працоўнай славы II і III ступеней.

Высокімі паказчыкамі ў працы вы значыліся работнікі саўгаса «Загор'е» І.А.Бадытчык, А.М.Гнедчык, К.К.Гу бар, І.Б.Жаўток, М.С.Мазоль, І.Д.Мі хейчык, Л.Д.Міхейчык, М.В.Шчурко.

За павелічэнне вытворчасці і прода жу малака дзяржаве ў 1982 г. раён быў узнагароджаны пераходным Чырво ным сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ.

Смалявіцкая бройлерная птушка фабрыка першае ў рэспубліцы прадпрыемства па вытворчасці мяса бройлераў на прамысловай аснове. Тут была ўведзена тэхналогія з законча ным цыклам вытворчасці прадукцыі, цэхавая арганізацыя працы. Штогод фабрыка давала да 50 т птушынага мяса. За высокія эканамічныя паказ чыкі фабрыка адзначалася пераход ным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ, дыпломам II ступені ВДНГ СССР і іншымі рэгаліямі таго часу.

Вялікая ўвага надавалася ў 1980я гады дарожнаму будаўніцтву. Агуль ная працягласць дарог на тэрыторыі раёна складала 363 км, з іх 38 км рэс публіканскага, 74 км абласнога і 215 км мясцовага значэння. Будаўніцтвам і ўладкаваннем дарог займаліся МПМК228, ПМК72, ДЭУ123 і іншыя арганізацыі. Па маршрутах аўтобуснага руху на тэрыторыі раёна было ўзве дзена 20 павільёнаў. У 1985 1986 гг. будавалася асфальтаваная дарога Сма лявічы — Чэрвень, рэканструяваўся ўчастак дарогі Смалявічы Лагойск. Планамі на 12ю пяцігодку прадугле джвалася ўвесці ў дзеянне да 70 км унутрыгаспадарчых дарог (у калгасах і саўгасах) з цвёрдым пакрыццём.

Гандлёвая сетка раёна ў 1986 г. налічвала 144 магазіны, 47 прадпрыем стваў грамадскага харчавання, а да 1990 г. намячалася ўвесці ў эксплуата цыю яшчэ 17 магазінаў і 6 прадпрыем стваў грамадскага харчавання.

На 1987 г. у раёне дзейнічалі 4 баль ніцы, 17 фельчарскаакушэрскіх пун ктаў, 7 урачэбных амбулаторый. Пла навалася будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса на 120 ложкаў пры раённай бальніцы. У калгасах «1 Мая», імя Арджанікідзе і ў саўгасе імя Ціміра зева пры дамах жывёлавода былі ад крыты прафілакторыі, дзе можна было прыняць адпаведныя медыцынскія працэдуры.

Умацоўвалася матэрыяльнатэхнічная база і развіваліся паслугі сувязі. Кожны адзінаццаты жыхар Смалявіч меў тэлефон (1986). У раёне працавалі 24 аддзяленні сувязі, 21 аўтаматычная тэлефонная станцыя, радыёвузел, да якога былі падключаны 13 074 радыё кропкі. Да 1990 г. планавалася пачаць рэканструкцыю АТС і павялічыць яе на 500 нумароў.

Кузняй кадраў для сельскай гас падаркі заставалася Смалявіцкае СПТВ204. Тут рыхтавалі трактарыс таўмашыністаў шырокага профілю з кваліфікацыяй слесара, трактарыстаў машыністаў 3га класа, вадзіцеляў аў тамабіляў, аператараў птушкафабрык і птушкафермаў. У 1980 1985 гг. ву чылішча выпусціла 3600 спецыялістаў. Значна пашырылася матэрыяльная база: быў пабудаваны інтэрнат на 395 месцаў, вучэбнабытавы корпус на 720 месцаў, дзе ёсць актавая і спартыўная залы, сталовая, бібліятэка. Для замаца вання атрыманых навучэнцамі ведаў і набыцця практычных навыкаў пры вучылішчы была створана вытворчая гаспадарка з жывёлагадоўчымі фер

мам!, кармацэхамі, зерняскладам, ма шынным дваром і 263 гектарамі сель гасугоддзяў.

Да канца 1980х гадоў прыкметна змянілі свой знешні воблік Смалявічы. Узводзіліся новыя дамы, шматпавярхо выя і катэджы, узнікалі новыя мікра раёны, вуліцы. За 1982 1987 гг. нава селле справілі болып за 2 тысячы сма левічан. Быў добраўпарадкаваны мяс цовы стадыён: пабудаваны раздзявалкі, спартыўная зала, бытавыя пакоі, пры ведзены ў парадак футбольнае поле, бегавыя дарожкі і сектары для скач коў, штурхання спартыўных снарадаў.

На поўнач і на паўднёвызахад ад Смалявіч размешчаны маляўнічыя ва дасховішчы месца адпачынку не толькі мясцовых жыхароў, але і мінчан, насельнікаў бліжэйшых пасёлкаў і вёсак.

Месцам адпачынку з'яўляюцца так сама маляўнічыя вадасховішчы Пятро віцкае і Дубраўскае.

Г. У. Разумаў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024