ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 04:15
  Дакументы сведчаць Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ШВЕНТАР ПАДДАНЫХ I АБМЕЖАВАННЯ ЗЕМЛЯЎ ЛЯДАЎСКАГА БАЗЫЛЬЯНСКАГА КЛЯШТАРА (МАНАСТЫРА)

20 жніўня 1746 г.

Года 1746, месяца жніўня 20 дня.

На ўрадзе ЯКМ права Магдэбургскага месцкім (...) стаўшы асабіста, п. Марцыбеля з Агінскіх Завішына, надворная маршалкавая ВКЛ, падала да актаў інвентар падданых Лядаўскага кляштара з абмежаваннем яго земляў (...).

«Інвентар падданых Лядаўскага кляштара ў бозе вялейшых кс. базыльянаў, нададзеных паводле енеральскай інтрамісіі ад 23 красавіка 1738 г., з апісаннем царквы пад тытулам Звеставання Найсвяцейшай Панны, пабудаванай п. Тэрэзай з Тышкевічаў Завішынай, мінскай ваяводзінай, і кляштара, выбудаванага п. Ігнаціем графам на Бакштах Завішай, надворным маршалкам ВКЛ, а таксама з абмежаваннем земляў, сенажацяў і лясоў, якія ў пасэсію кс. базы льянам інтрамітаваныя мной, Марцыбеляй з Агінскіх графіняй на Бакштах і Бярдычаве Завішынай, надворнай маршалкавай ВКЛ, дзедзічкай тых земляў паводле пэўных запісаў, служачых мне, складзены года 1739, месяца верасня 24 дня.

Найперш, апісанне царквы і кляштара Лядаўскага. Царква драўляная, пакрытая гонтам, якая мае два вялікія купалы з жалезнымі крыжамі, а трэці купалок маленькі, з жалезным крыжыкам, з сакрысціяй з боку; вокнаў, апраўленых у свінец, сем; дзвярэй на жалезных завесах, лічачы сакрысцію, чатыры. Алтары, келіхі, апараты царкоўныя розныя, ахвяраваныя як фундатарамі, так і іншымі асобамі і набытыя іншым чынам у асобным інвентары ў альфабэційным парадку апісаныя 23 ліпеня 1736 г. камісарам кс. Тэадозіем Карначэўскім, пададзеным цяперашняму старшыні лядаўскага кляштара кс. Ніканору Малахоўскаму. Кляштар драўляны, пакрыты гонтам, які мае для пражывання пяць келляў з вокнамі, печкамі, дзвярама і іншымі прыналежнасцямі, а таксама з калідорам, трапезнай і куханькай у адным будынку і пад адным дахам.

Вёска Грыва, або Прысёлак, ад Лядаўскага войтаўства, фундушам Лядаўскаму базыльянскаму кляштару. Імёны падданых, дымы, коні, валы, цяглыя валокі, прыёмныя валокі, злотыя, грошы, шэлегі. Лазар Крок, сын Хама, зяць Кандрат, дым першы, мае два кані, два валы, трымае чвэрць цяглай валокі і прыёмнай чвэрць валокі, плаціць 8 зл., 22 гр., 2 шэлегі. Ігнат Стрэнчыц, сыны Іван, Васіль, Карней, Лявон, унукі Пракоп і Іван, малыя, дым другі, мае два кані, два валы, трымае чвэрць цяглай валокі і чвэрць прыёмнай валокі, плаціць 8 зл., 22 гр.,

2 шэлегі. Карней Крок, сын Іван, малы, пры ём жанаты брат Пракоп, дым трэці, мае аднаго каня, два валы, трымае чвэрць цяглай і чвэрць прыёмнай валокі, плаціць 8 зл., 22 гр., 2 шэлегі. Аляксей Крок, сыны Паўлюк і Якаў, дым чацвёрты, мае аднаго вала, трымае асьміну цяглай і асьміну прыёмнай валокі, плаціць 4 зл., 15 гр., 1 шэлег. Сцяпан Крок, ..., сын Яўген, дым пяты, трымае асьміну цяглай і асьміну прыёмнай валокі, плаціць 4 зл., 15 гр., 1 шэлег. Сцяпан Крок, руды, гэты напалам ужывае зямлю з Карнеем Крокам, сваім братам, і з ім разам плаціць грашовы падатак, дым шосты, мае аднаго вала. У Ігната Стрэнчыца жыве кутом Васіль Стрэнчыц, сын брата, сірата, нічога не маючы. Усе яны завуцца Стрэнчыцамі ад сваіх продкаў, з якіх іхні дзед быў гарбаты і сагнуўшыся хадзіў, а папросту, як сяляне гавораць, «згінуўшыся ў крук». Савасцей Новік Загмунтаў, сыны Восіп, Якаў, Сямён, унук Андрэй, дым семы, мае тры кані, тры валы, трымае чвэрць цяглай і чвэрць прыёмнай валокі, плаціць 8 зл., 22 гр., 2 шэлегі. Іван Яракевіч, Руды або Шалушын названы ад маці Шалухі, мае аднаго каня, аднаго вала, трымае шасціну цяглай і шасціну прыёмнай валокі, плаціць 3 зл., 1 гр. Іван Самсонаў Раводскі, браты Якім і Лазар, дым дзевяты, мае два кані, аднаго вала, трымае траціну цяглай і траціну прыёмнай валокі, плаціць 6 зл., 21 гр., 2 шэлегі. Гэтая вёска мае ўсяго паўтары цяглыя валокі, з якіх выплачвае 15 зл., і паўтары прыёмныя валокі, з якіх плаціць 37 зл., 15 гр. Павіннасць гэтай вёскі: з цяглай валокі павінны плаціць па 10 зл., з прыёмнай валокі — па 25 зл., жыта з цяглай валокі аддаваць павінны адну чвэрць з паловай, ячменю карца палову і чвэрць, аўса карцы 4, мака гарнец адзін, грыбоў капу 1, або грашыма б гр., мёду прэснага без начыння ўзважваючы адной, хмелю салянку адну, або грашыма 1 зл., таксама з кожнага дыма хмелю на тры тычыны, абарваўшы толькі самі галоўкі, маюць аддаваць, драніц на паўкапы, або грашыма па 15 гр., (...), на невад з сваей пражы па аднаму матку, сена па аднаму возу, курыц дзве, яйкаў 10, гарэхаў па кварце, розных ягад па гарцу аднаму, сані і павозкі, разам злажыўшыхся, а таксама баддзі і бочкі, павінны даваць, варту пачаргова, парошчызны па два дні на тыдзень, гвалтаў па шэсць дзён штогод. Сумарыуш даходаў з гэтай вёскі: наяўнымі грашыма 52 зл., жыта карцы 2 і чвэрць, ячменю карэц 1 і асьміна, аўса 6 карцаў, маку гарнец 1 з паловай, грыбоў капа 1 з паловай, або грашыма 9 грошаў, прэснага мёду адна вага з паловай, хмелю салянку адну з паловай, або грашыма 1 зл. 15 гр., хмелю падымнага тычын 27, драніц 4 капы, або грашыма 4 зл., 15 гр., талок 15, маюць даваць на невад 9 маткоў, сена 9 вазоў, 18 курыц, 90 яйкаў, гарэхаў 9 кварт, розных ягадаў 9 гарцаў. Жытнае насенне ад падданых Грывенскіх кожны мае вывезці на дворнае поле, засеяць і ў свае дні забаранаваць.

Вёска СлабадаЕржэполле (Юрзеполле, Езуполле). Імёны падданых, дымы, коні, валы, валокі цяглыя, валокі прыёмныя, злотыя, грошы, шэлегі. Яшчэ на слабадзе (свабодныя. Рэд.) дым першы, мае аднаго каня. Дзяніс Карабановіч, дым другі, мае аднаго каня, двух валоў. Іван Міронаў, унукі Якаў, Сямён, Аўсей, дым трэці, мае аднаго каня, тры валы, трымае палову цяглай і палову прыёмнай валокі, плаціць 17 зл., 15 гр. Сцяпан Дрэнька, дым чацвёрты. Міхал Шакоўня, дым пяты. Грышка Новік, дым шосты. Землі гэтай вёскі яшчэ не памераныя, застаюцца па розных месцах. Павіннасць па заканчэнні слабады (вызвалення ад павіннасцей. Рэд.) мае быць такая ж, як і ў в. Грыва, як у выплаце падаткаў, так і ў паншчыне, варце і гвалтах. У гэтай слабадзе Езуполле вялікая карчма, накрытая драніцамі, з абодвух бакоў дамы

3 каморамі, печкамі, дзвярама, вокнамі.

Апісанне абмежавання гэтых вёсак Грыва і Езуполле з іх землямі цяглымі, прыёмнымі і распрацаванымі, а таксама з сенажацямі, барамі і лясамі, належачымі для карыстання Лядаўскага кляштара. Пачынаецца мяжа гэтых земляў ад пяты і першага рагавога капца пад Самынавецкім гасцінцам, які ідзе са Смілавічаў да Лядаўскага кляштара і да Драчкава, на каторым капцы чарчэрскага чауна адзін шмат, шырокі як паўміскі, і сем камянёў, на адным з якіх выбіты літары MZF. Ад гэтага капца і гасцінца направа на ўсход сонца зімняга праз лес Чорны рубяжамі да другога капца, на якім два кавалкі чарчэрскага чауна і дзве маскоўскія медныя манеткі. Ад гэтага капца проста да трэцяга капца ў полі на вялікім камені з выкаванымі на ім літарамі MOZ. Адтуль ідучы налева на ўсход сонца да каменя, на якім выбіта літара М. Ддтуль проста да чацвёртага капца, насыпанага на сенажаці, на якім патрушчанае шкло і шаснік з адным вухам і выбітым крыжыкам. Ад гэтага капца прама ў балота і да Лядаўскага броду, дзе забіты яловы кол. Ад гэтага броду балотам да астраўка, называемага Стан, на якім капец; на капцы шкляная бутэлька з дзіравым дном. Адтуль па астраўку да шостага капца над дарожкай, ідучай з вёскі Крывін да Ігуменскага гасцінца; на гэтым капцы камяні па кутах, патрушчанае шкло і сашнік з адным адбітым вухам, а другім вухам загнутым, і крыжыкам пасярод. Ад гэтага капца ўпоперак згаданай дарожкі ідучы борам сасновым да сёмага капца, насыпанага пасярод бору. Адтуль проста па гэтаму бору да Вялікага балота і восьмага капца (...). Далей Вялікім балотам да Журава балота, якім ідучы праз брод і дарогай, ідучай з вёскі Грывы да вёскі Грабёнкі, да балота, называемага Ляда. Гэтым балотам, мінаючы на той бок вострава да ракі Воза альбо Дубавіцы. Гэтай ракой уніз да ракі Свіндраўкі або Падрасохі, і да дзевятага капца, які паміж берагамі рэчак Возы і Свіндраўкі, насыпаны ў самым схаджэнні рэк. Ад гэтага капца ракой Возай або Дубравіцай, уніз у балота Лядаўскае да моста і забітай палі пры ім. Ад палі, якая дзеліць мост напалам, каторую палову моста мае кляштар рамантаваць і адбудоўваць, а другую палову Смалявіцкая воласць. Гэтым мостам проста ідучы да дзесятага капца над тым жа балотам, на якім рассыпана зялёная кафля. Адтуль гасцінцам, ідучы да Смілавічаў, да адзінаццатага капца. Адтуль тым жа гасцінцам да дванаццатага капца, на якім камень з выбітымі наступнымі знакамі: I С. Ад гэтага капца гэтым жа гасцінцам да першага капца, ад якога абмежаванне пачалося.

У гэтага інвентара падпісы рук як самой акторкі, так і паноў пячатароў пры выціснутых пячатках: Марцыбеля з Агінскіх Завішына, маршалковая ВКЛ, старасціная Чачэрская, бабруйская, Хаслаўская. Асабіста запрошаны пячатар (...) Міхал РэйводзкіБайкоўскі; (...) Антоні Баржэнскі, (...).

Нацыяналъны гістарычны архіў Беларусі. Ф.  1816. Воп.   1. Спр. 5. Л. 768 771 аде.

Падрыхтаваў Дз.Л.Яцкевіч.

 

 



[1]  [3]

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024