ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 06:44
  У сталінскіх засценках Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

   Падпісаць на сябе тое, чаго не было,   з цяжкасцю сказаў я.

Цэйтлін хітра ўсміхнуўся:

   Памятаеце словы: «Калі вораг не здаецца, яго знішчаюць». Падпішыце, што член контррэвалюцыйнай арганізацыі,  застанецеся жывым.

Мабыць, ад недаядання ў мяне пад пахамі з'явіліся вялікія пухіры. Боль ад іх быў меншы, калі трымаеш рукі выцягнутымі гарызантальна ці падняўшы ўгору. Але, калі іх трымаеш доўга ўгары ці распрастаўшы гарызантальна, яны млеюць і баляць яшчэ мацней. А тут амаль кожны дзень выклікае следчы Цэйтлін на допыт. Пасадзіць на табурэт, пакіне за сябе наглядчыка, а сам надоўга некуды знікае. А ты сядзіш, выцягнуўшы рукі гарызантальна ці падняўшы іх угору. Заходзішся ад болю.

Узважыўшы ўсё, што расказваў перабежчык Семеж пра капітана польскай дэфензівы, які ў органах НКУС БССР быў начальнікам нейкага аддзела, што гаварылі дасведчаныя людзі ў камеры адносна захавання майго жыцця, нарэшце я паверыў, што следчы Цэйтлін кажа праўду асуджэння не мінуць. 1 каб не загінуць у турэмных засценках сталінізму падпісаў усе пратаколы допытаў, якія прапаноўвалі следчыя. А 2 кастрычніка 1937 г. нас у «чорных воранах» прывезлі на Пляц Волі. Завялі ў будынак, дзе раней быў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. У гэтым будынку ў 1927 г. я быў на прыёме ў старшыні ЦВК Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова з прычыны захворвання і лячэння майго дзетдомаўскага сябра Дасавіцкага. А вось зараз, праз дзесяць гадоў, у гэтым жа памяшканні спецыяльная калегія Вярхоўнага суда БССР будзе судзіць мяне як «ворага народа». Ды не толькі мяне, a i восем маіх аднакурснікаў па інстытуце: Сяргея Гра

хоўскага, Мітрафана Жукаўца, Льва Майзеля, Ілью Карцеля, Жэню Каплунову, Алеся Розну, Міхася Плашчынскага, Усевалада Шыдлоўскага (Янка Валасевіч не дажыў да суда пад следствам памёр) і беларускага драматурга тых часоў Васіля Шашалевіча. Яго следчыя зрабілі кіраўніком нібыта нашай «беларускай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі», якая быццам бы была арганізавана Шашалевічам па загадзе Цэнтра. Апошнім быццам бы кіраваў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).

Парадокс: у беларускім нацыяналізме праз 16 месяцаў разам з намі абвінавацілі дваіх былых студэнтаў яўрэйскай нацыянальнасці — Льва Майзеля і Алеся Розну.

...За плячамі кожнага з нас, пад судных, на закрытым судовым пасяджэнні спецкалегіі Вярхоўнага суда БССР стаяў узброены салдат. Суддзя Карпік, кідаючы погляды на прадстаўніка НКУС, які сядзеў ля акна, ціха пытаў у кожнага з нас: «Признаете ли вы себя виновным по статьям 72 76 УК БССР?» Атрымаўшы адмоўны адказ, ён злосна крычаў: «Вы клевещете на советское правосудие. Запишите, секретарь!» Засядацелі, што знаходзіліся поплеч з Карпікам, маўчалі, як у рот вады набраўшы. Відаць, сумленне іх грызла. Карпік усё казаў: «Признание половина исправления. Суд учтет эти обстоятельства и наказание уменьшит. Признайтесь, подсудимый Говорушко, что у вас, на вашем отделении ВПИ действовала контрреволюционная белорусская националдемократическая организация, образованная Жилуновичем и руководимая им через Шашалевича».

Ніякай контррэвалюцыйнай беларускай нацыяналдэмакратычнай арганізацыі не было. Быў звычайны курс студэнтаў, і толькі.

Гэта сцвярджалі і ўсе астатнія падсудныя.

Які з мяне беларускі нацыяналіст, калі я яўрэй і супрацоўнічаў у час вучобы ў рускай газеце «Рабочий», сказаў Леў Майзель, чарнявы юнак. Я таксама сцвярджаю, у нас на курсе не было ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі, што яе, гэту арганізацыю, стварылі следчыя НКУС. Катэгарычна адмаўляюся ад сваіх паказанняў, якія я падпісаў следчаму пад прымусам. —   I я адмаўляюся ад падпісаных на следстве паказанняў, што на нашым курсе была нейкая беларуская контррэвалюцыйная арганізацыя, нібыта арганізаваная Васілём Шашалевічам, маім земляком па Краснапольшчыне, якога я шчыра паважаю, і, можа, нават болып... Я пісала дыпломную працу па раману Льва Мікалаевіча Талстога «Анна Карэніна», імкнулася разгледзець яго     раман     як     крытык,      а     мне інкрымініравалі нейкую «талстоўшчыну», контррэвалюцыю. Следчыя абвінавачвалі ў нейкіх сувязях з Платонам Раманавічам Галавачом, былым сакратаром ЦК камсамола Беларусі, добрым і справядлівым пісьменнікам.    Я    паважаю    яго    як пісьменніка, як чалавека. I ён зусім не вораг народа, як тэта хацелі сцвердзіць следчыя. Я таксама адмаўляюся ад падпісаных мной пратаколаў. Я не вораг народа, і на нашым курсе не было ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі, — рашуча заявіла Яўгенія Каплунова.

Ад сваіх ранейшых паказанняў адмовіліся ўсе абвінавачваемыя.

  Вас усіх вызваляць зпад варты. Вы ўсе не вінаватыя, шапнуў мне салдат, які са зброяй стаяў ззаду мяне.

У апошнім слове на судзе я сказаў:

Грамадзяне суддзі! Я, як і мае аднакашнікі па вучобе ў педінстытуце, ні ў чым не вінаваты. Гэта, здаецца мне, разумееце і вы, але вы вымушаны слепа і пад уплывам «энкэвэдйстаў», у якіх арудуюць сапраўдныя ворагі народа і шпіёны зарубежных капіталістычных дзяржаў, выконваць іх драпежніцкія намеры. Крыўдна мне, выхаванцу дзіцячага дома, з якога вы, грамадзяне суддзі, хочаце зрабіць «ворага народа». Але я ім не быў і ніколі не стану. Я любіў і буду любіць усё сваё жыццё Савецкую Радзіму, якая выхавала і вывучыла мяне. Я ёй абавязаны, як роднай маці, якая памерла, калі мне было толькі тры гады. Маёй маці стала Савецкая Радзіма, ленінская Камуністычная партыя, партыя Леніна. Але шкада, што дэмакратыя, за якую змагаўся Ленін, цяпер знішчана. Я ведаю, грамадзяне суддзі, што вы мяне асудзіце, дый не толькі мяне, а маіх сяброўаднакашнікаў па інстытуце, што незаслужана сядзяць цяпер на лаве падсудных. Але нічога не зробіш — мы цяпер не ў сілах абараніць сябе ў гэтыя варфаламееўскія — не толькі ночы, але ў гады. На лаве падсудных сёння мы, а заутра, магчыма, сядзеце вы, грамадзяне суддзі. За гэты дэспатызм з цягам часу нехта будзе несці суровую адказнасць. Магчыма, нават вы!

Карпік, які сядзеў на высокім судзейскім крэсле, аж пасінеў ад злосці, глуха зазваніў званком і сіплым голасам закрычаў:

— Я лишаю вас последнего слова! Вы оскорбляете советское правосудие! Вас нужно...

Ён не дагаварыў, напэўна, слова «знішчыць». Ну, падумаў я, мне больш за ўсіх пападзе. Але, як прадказваў Цэйтлін, далі шэсць гадоў папраўчапрацоўных лагераў і пяць гадоў пазбаўлення ў грамадзянскіх правах, а ўсім астатнім маім сябрам па 10 гадоў.

Я перанёс усё ў сталінскіх казематах. Мяне этапіравалі ў Марыінск Новасібірскай вобласці. Са мной у камеры былі Барыс Мікуліч, былы намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена», Ілары Дуброўскі і паэт Міхась Багун, які праз некалькі дзён тут жа памёр. А мае пакуты працягваліся дваццаць гадоў у Сібіры на лесанарыхтоўках.

Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Правда истории: Память и боль. Мн., 1991. С. 392 401.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024