ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 12:14
  У сталінскіх засценках Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У сталінскіх засценках 3 успамінаў Я.М.Гаварушкі

Яфім Максімавіч Гаварушка нарадзіўся 15 кастрычніка 1911 г. у в. Востраў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Рана застаўшыся сіратой, ён з 1924 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме 5. У 1935 г. закончыў літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута (цяпер Мінскі педагагічны універсітэт). Выкладаў родную мову і літаратуру ў смалявіцкай, адзінай тады, беларускай сярэдняй школе 1.

9 снежня 1936 г. быў арыштаваны і 2 кастрычніка 1937 г. спецкалегіяй Вярхоўнага суда БССР на 6 гадоў пазбаўлены волі. У зняволенні будаваў чыгунку Рышоты —Багучаны, што ў Краснаярскім краі. 5 снежня 1942 г. быў вызвалены з лагера і па дырэктыве НКУС СССР пакінуты на работу па найме майстрам лесанарыхтовак у тым жа прадпрыемстве без права выезду. Пазней працаваў тэхнаруком і інжынерамтаксатарам лесу.

19 кастрычніка 1955 г. пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прыгавор па крымінальнай справе Вярхоўнага суда БССР адменены і справа ў адносінах да Я.М.Гаварушкі і іншых былых студэнтаў інстытута спынена зза недаказанасці складу злачынства.

У 1959 г. Яфім Максімавіч вярнуўся ў Смалявічы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам дзіцячага дома, сямігадовай школы. У гэты час ён актыўна пачаў пісаць апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, якія друкаваў у часопісах «Нёман», «Маладосць», «Бярозка», а таксама ў «Настаўніцкай газеце», газетах «Чырвоная змена», «Мінская праўда», у смалявіцкай раённай «Ленінскі заклік». Ён з'яўляецца складальнікам кнігі «І.І.Замоцін. Творы» (1991 г.).

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 1945 гг.» і іншымі медалямі.

Памёр 29 жніўня 1992 г.

Пасля заканчэння бабруйскай школы «Дарбудвуч» аўтаманцёраў (яна давала сярэднюю адукацыю) мяне, як выхаванца дзіцячага дома, без уступных экзаменаў маглі прыняць у любую вышэйшую навучальную ўстанову. Па рэкамендацыі Кузьмы Чорнага (у 1930 г. у шостым нумары часопіса «Узвышша» ён надрукаваў маё невялікае апавяданне «Калецтва») паступіў на творчае аддзяленне Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (цяпер Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага). Яно тады звалася газетнавыдавецкае аддзяленне. Разам са мной пачыналі вучыцца тут маладыя літаратары Анатоль Астрэйка, Змітрок Астапенка, Клім Грыневіч, Алесь Пруднікаў, Змітрок Віталін, Ганна Сапрыка... Усяго пачыналі вучыцца больш за 30 студэнтаў. Палова з іх пакінулі вучобу ў інстытуце з прычыны цяжкіх жыццёвых умоў. У самым галодным 1933 г. мы, студэнты, атрымлівалі па картках 500 грамаў хлеба і адзін раз у дзень па талонах абедалі ў студэнцкай сталоўцы. Абеды былі амаль нішчымныя, хлеб на абед не давалі. Сняданкаў і вячэр не было. Стыпендыя ў мяне была 40 рублёў, а ўсе прадукты дарагія. Хацеў было кінуць вучобу ў інстытуце і я. Але знайшліся добрыя людзі, якія падтрымалі мяне і маральна, і матэрыяльна. I я неяк перажыў гэты цяжкі час.

Але ўжо тады (хоць і зрэдку) пачаліся «хапуны» найбольш здольных студэнтаў маладых літаратараў. У некаторыя ночы яны бясследна знікалі з баракаў, што знаходзіліся на Студэнцкай вуліцы. Так сталася з маімі добрымі сябрамі маладым паэтам Клімам Грыневічам і Васілём Багамольцавым (літаратурны псеўданім Васіль Леанідаў), Дзмітрыем Сергіевічам (літаратурны псеўданім Змітрок Віталін) і іншымі студэнтамі літфака. Такія арыштьт наводзілі на нас, студэнтаў, разгубленасць, неспакой і нават страх. Не хацелася верыць, што мае аднакурснікі «ворагі народа».

3 прычыньт матэрыяльных нястач, каб неяк пражыць і вучыцца, я з дапамогай супрацоўніка рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», нашага студэнта Усевалада Шыдлоўскага ўладкаваўся на працу на паўстаўкі ў гэту рэдакцыю. Мне даводзілася ездзіць па розных раёнах Беларусі. Летам 1934 г. рэдакцыя мне дала камандзіроўку ў піянерскі лагер прыгранічнай тады паласы каля Бігосава. На ўезд у прыгранічную паласу патрэбна была віза НКУС БССР. Я звярнуўся ў камендатуру гэтай установы. Праз акенца дзяжурны ветліва сказаў: «Прыходзьце, калі ласка, заўтра». Назаўтра той жа малады чалавек у фуражцы з чырвонай стужкаю ўжо сурова зірнуў на мяне і груба сказаў: «У атрыманні візы вам адмоўлена». I зачыніў акенца. Мне нават млосна стала. Чаму не далі візу? Што я зрабіў дрэннае? Падумалася: можа, сяброўства з Клімам Грыневічам падзейнічала, якога, як я ўжо казаў, арыштавалі і некуды саслалі. Думаў, разважаў, але да толку, як кажуць, не дайшоў.

Але мінуў некаторы час, і я атрымаў позву з'явіцца ў Народны камісарыят унутраных спраў БССР. Быў указаны нумар кабінета і вызначана гадзіна з'яўлення — 23. Страх апанаваў мяне. Нагадаліся студэнты, якіх таксама выклікалі ў гэты орган, і хлопцы, якія адтуль больш на заняткі не вярнуліся.

Калі я з'явіўся ў кабінет, следчы пачаў распытваць пра майго сябра студэнцкіх гадоў Яўгена Замерфельда, які вучыўся на

літаратурным факультэце ВПІ, толькі на іншым курсе. Ён быў узяты органамі НКУС і знаходзіўся пад следствам...

Але, на шчасце, Яўгену Замерфельду болын не давялося пераносіць допыты следчых. Ён закончыў педінстытут, настаўнічаў у Барысаўскім педтэхнікуме. У часы Вялікай Айчыннай вайны партызаніў на Міншчыне, некалькі гадоў таму назад памёр.

У 1930я гады на літаратурным факультэце Вышэйшага педагагічнага інстытута сталі ахвярамі сталінізму прафесары І.Замоцін, М.Піятуховіч, П.Бузук, дацэнтьт М.Аляхновіч, Р.Ляпіч...

... У 1935 г. я закончыў педінстытут. Большасць маіх аднакурспікаў засталіся працаваць у мінскіх газетах, у радыёкамітэце. Я ж паехаў выкладаць родную мову і літаратуру ў адзіную тады ў Смалявічах сярэднюю школу. Калі я прыступіў да працы ў школе, мне сказалі, што незадоўга да майго прыезду арыштавалі двух настаўнікаў Апацкага і Сяўбо. Аднаго з іх замяніў я. Але ці надоўга? Такая думка трывожыла мяне. Папрацаваў я ў школе толькі год.

... У той 1936 год 9 снежня яшчэ цвілі астры. Мой урок па беларускай літаратуры ў 6м класе быў па нейкім творы (не памятаю, па якім) Янкі Купалы. Дзіўна, але ў той ракавы для мяне дзень вучні ўпрыгожылі мой настаўніцкі стол некалькімі вялікімі букетамі восеньскіх кветак.

Я прымацаваў на дошцы партрэт Янкі Купалы і пачаў ўрок... Час праляцеў непрыкметна. Нечакана шырока і рэзка расчыніліся дзверы. У клас увайшлі два чалавекі загадчык Смалявіцкага раённага аддзела народнай асветы Мікалай Парфіравіч Абраменка, высокі, са збялелым прадаўгаватым тварам, і начальнік аддзела ўнутраных спраў Фрыдман.

  Урок спыняецца,  падняўшы два пальцы ўверх, сказаў Абраменка, непрыязна зірнуўшы на мяне.

Я змоўк. Перапалоханыя вучні раз гублена і ўсхвалявана пазіралі на нас.

  Ачамуу?! пачуўся дзіцячы тонкі галасок.

  Не ваша справа! адказаў Фрыдман, пранізчваючы вачыма мяне і паглядаючы на партрэт Янкі Купалы.      Вы, грамадзянін настаўнік, нават сёння не спыняеце контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць прапаведуеце творчасць Янкі Купалы.

Як?! Янка Купала контррэвалюцыянер?!

  Не прыкідвайцеся, што не ведаеце, настаўнік! Дабяромся і да вашага хвалёнага Янкі Купалы,    зласліва гаркнуў «энкэвэдйст».

Маю жонку Ганну Іванаўну не арыштавалі. Пасля заўчасных родаў пасля майго арышту і пасля смерці дачушкі яна пераехала ў БудаКашалёўскі раён і там пад сваім дзявочым прозвішчам уладкавалася настаўніцай у вясковай школе, нікому не гаворачы, што была замужам. I гэта, мусіць, і выратавала яе ад арышту (жонак «ворагаў народа» тады, бадай, усіх арыштоўвалі).

. ..Надвячоркам мяне пасадзілі на рамізніцкі тарантас і павезлі на чыгуначны вакзал. Пасадзілі ў вагон з закратаванымі вокнамі (у тыя гады да кожнага пасажырскага поезда прычаплялі вагон для людзей, пазбаўленых волі) і павезлі   ў Мінск.

У камендатуры НКУС БССР мяне трымалі не менш трох гадзін. Відаць, не было ордэра на мой арышт. Я не патрабаваў яго ў Смалявічах, бо ведаў, што пракуроры не адмаўлялі выдаваць следчым органам ордэры на арышт, а камендант, відаць, патрабаваў яго, каб прыкласці да асабовай справы. Адзін з вайскоўцаў куляй выскачыў з камепдатуры. Мяне ж тым часам «айрацавалі» па ўсіх турэмных правілах: распранулі, абрэзалі ўсе гузікі, выцягнулі з чаравікаў шнуркі, папругу са штаноў, зрабілі адбіткі пальцаў...

...Нарэшце мяне прывялі да камеры № 6. Наглядальнік, худы, вусаты, невысокага росту, з грукатам адчыніў жалезныя дзверы. Святло ў камеры было цьмянае, сцены змрочныя, на іх надрапаны імёны людзей, якія ў ёй былі раней. У камеры два жалезныя ложкі, моцна прымацаваныя да сцен.

  Твой ложак злева, холадна сказаў наглядальнік і зачыніў жалезныя дзверы.

Я прыхіліўся да сцяны каля дзвярэй і доўга стаяў як непрытомны. Мне стала млосна, душна, на твары выступілі кропелькі поту. Прысеў на цвёрды турэмны ложак, абхапіў галаву рукамі: «За што такая кара? За што? За што пазбавілі волі, працы, разлучылі з сям'ёй?» Знямоглы,

схіліўся на ложак і... заснуў... Разбудзіў мяне востры грукат дзвярэй камеры. Я, як непрытомны, хутка ўсхапіўся і стаў на ногі. I толькі тады расплюшчыў вочы. Перада мной стаяў нізкарослы чалавек, у старой ватоўцы, са схуднелым тварам. Я нават спужаўся, убачыўшы яго.

  Што, напужаўся? Не бойся, я не звер. У астрозе ўпершыню? сіплаватым голасам пытаўся незнаемы, пільна пазіраючы на мяне.

  Упершыню. Толькі з волі.

  Па якой прычыне апынуўся ў астрозе, людска істота?

    Не  ведаю.   Кажуць,   што  маіх аднакашнікаў,      былых      студэнтаў педінстытута, узялі як ворагаў народа. Ну, напэўна, і мяне...

   Шчось незразуміла. I не ведаеш за што?

   Не ведаю.

  Здатны на выдумку ты, людска істота. (Ён пільней узіраўся мне ў твар). Які з цябе вораг народа? У цябе малако шчэ на губах. Вось з мяне шпігуна хочуць зрабіць, прымушаюць, штоб я падпісаў тое, чаго я не рабіў. А ты, людска істота, камуніст?

  Не, я быў да арышту камсамольцам.

   Тут, у астрозе, шмат камуністаў і камсамольцаў сядзіць. А чаму, не разумею.

Мы пазнаёміліся. Мой аднакамернік назваў сябе Антонам Паўлавічам Семежам. Ён быў з Заходняй Беларусі. Гэты чалавек, згодна яго словам, адсядзеў немалы тэрмін у гурмах панскай Польшчы за канакрадства. Выйшаўшы з астрога, доўга не мог знайсці работу. «Ты ж арыштант», упікалі яго. Каб неяк жыць, ён украў у аднаго пана на гэты раз ужо карову. Яго схапілі, зноў мелі намер пасадзіць у астрог. Але выклікалі ў польскую дэфензіву. Капітан дэфензівы прапанаваў Семежу пайсці шпіёніць у Савецкі Саюз, сказаў, калі не згодзіцца яго зноў будуць судзіць за тое, што ўкраў карову. Падумаўпаразважаў Семеж і згадзіўся. Яго пераправілі цераз граніцу. Ён добраахвотна з'явіўся на нашу савецкую заставу, аддаў зброю, расказаў, што яго накіравалі шпіёніць, а ён не хоча займацца гэтай бруднай справай, што ў яго ёсць сястра ў Ленінградзе. Чалавек спадзяваўся, што следства і правасуддзе як след разбяруцца. Ну, можа, дадуць невялікае пакаранне, і ён будзе жыць у нашай краіне. ...Праз колькі дзён Семежа прывялі са следства раніцой. Ён быў дужа расхваляваны, злы, маркотны. Цяжка апусціўся на табурэт.

   Што здарылася? спытаўся я.

   Што робіцца ў вашай краіне, што робіцца? Мяне расстраляюць.

  Чаму расстраляюць? 3 чаго гэта вы ўзялі?


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024