ЗДЗЕЯННЕ
ВАЕННЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ
ЧЫРВОНАЙ
АРМИ
Улічваючы
стратэгічнае становішча Смалявіч і яго аколіц, для
кантролю і
ажыццяўлення сацыяльнапалітычных перамен на
Смалявіччыне
быў утвораны баявы ўчастак 10й стралковай брыгады ў межах Смалявіцкага,
Юр'еўскага, Лагойскага сельсаветаў і м. Смалявічы. Камендантам мястэчка і
камандзірам штадзіва II
быў
прызначаны Сакалінскі, начальнікам гарнізона Вілумсан. Пераменлівасць сітуацыі
вымушала часта
перадыслацыраваць
вайсковыя фарміраванні. Змяняўся і камандны склад.
Толькі
на
працягу 1921 г.
акрамя Сакалінскага тут
камандавалі
Мураўёў, затым Санін.
Для
ўтрымання
сітуацыі пад кантролем было
ўведзена
ваеннае становішча. У
мястэчку
і наваколлі была
наладжана паставая
служба,
выстаўлены
пасты па дарозе на
Барысаў
(каля могілак за
вярсту ад Смалявіч),
на
Ігумен
(паўвярсты на
поўдзень
ад
мястэчка), у напрамку на Лагойск (каля могілак,
паўвярсты на
поўнач
ад
мястэчка). 3 наступлением вечара і
да
самай раніцы
неслі службу
2 пешыя і
2 конныя
дазоры. Урэгуляваннем вайсковых і
цывільных спраў займаўся ваенкамат на
чале з Бяловым.
Размяшчэнне
вялікай групы вайскоўцаў, іх баявая і гаспадарчая дзейнасць уплывалі пэўным
чынам на
жыццё местачкоўцаў
і сялян. Так,
ваенныя фарміраваннні
былі непасрэдна раскватараваны ў Смалявічах і наваколлі. Іх утрыманне выклікала
нямала турбот для
насельніцтва.
Згодна з прынятым дэкрэтам самім ваеннаслужачым даводзілася займацца рэквізіцыяй
для
сваіх
патрэб маёмасці і прадуктаў харчавання. Яны папаўнялі харчовыя запасы
і
з улікам непасрэднага становішча і перапісу жывёлы 1917 г.
Напрыклад, у
гаспадарках,
дзе мелася 3 і
болып парасят, праводзілася іх частковая рэквізіцыя. Члены
камісіі,
згодна
з рэгламентам,
маглі браць і адно з двух
парасят з
кожнай сям'і, якая
складалася не болыы як
з 4 чалавек.
Такія
дзеяннні выклікалі ў насельніцтва недавер да
ўлад,
паскаралі асабістае спажыванне свойскай жывёлы. Праз пэўны час
гэта
прывяло да
значнага скарачэння
пагалоўя жывёлы,
зніжэння
дзяржаўнага і прыватнага гандлю. Між іншым, каб папярэдзіць такія дзеянні з
боку
насельніцтва,
прадстаўнічыя органы
Чырвонай
Арміі ва ўмовах ваеннага часу
разам з
мясцовымі савецкімі органамі даволі жорстка прыпынялі збыт прадуктаў
харчавання,
прадметаў
масавага ўжытку. Тым, хто парушаў устаноўленыя рэгламентацыі, пагражала ад
3 да
10 гадоў
зняволення з канфіскацыяй усёй маёмасці. Былі прыняты меры
і
па вяртанні раней разрабаванай маёмасці. Паводле загаду Ваенрэўкома БССР
ад 13 жніўня
1920 г.
смалявіцкім Саветам было
арганізавана
вяртанне ў народныя маёнткі маёмасці, буйной
і
дробнай жывёлы
былых памешчыкаў.
Непаразуменні
паміж салдатамі і насельніцтвам станавіліся адметнай з'явай. Так,
калі
жыхары мястэчка
пачалі
скардзіцца на
крадзеж чырвонаармейцамі
бульбы, то
загадам камандзіра
брыгады было
прызначана, што
і кожны гаспадар павінен забяспечыць асабістую варту маёмасці не
толькі
ад чырвонаармейцаў, але і ад мясцовых жыхароў. Пры гэтым прадстаўнікі мясцовай
улады амаль цалкам залежалі ад ваенных. Старшыні сельсаветаў неслі асабістую
адказнасць за
стан даручаных
ім спраў. Толькі пас
ля
адмены
з
1 ліпеня
1921 г.
ваеннага становішча
ў Смалявічах некалькі павялічылася роля прадстаўнікоў мясцовай
улады.
Для
падтрымання належнага парадку ў
мястэчку і кантролю
за людскімі
перамяшчэннямі да
Мінска
і асабліва выяўлення тых, хто
мог узняцца супр&ць
улад, падлягалі абавязковай рэгістрацыі ў валвыканкаме ўсе прыезджыя і тыя, хто
заставаўся на
начлег у Смалявічах.
Тых,
хто не выконваў
гэтага, аддавалі пад
суд.
Ваенным
уладам разам
з мясцовымі
органамі давялося прыкласці таксама шмат намаганняў, каб прыпыніць дзейнасць
груп або
груповак, накіраваную супраць савецкай улады. Папершае, яшчэ вялікая колькасць
зброі знаходзілася на
руках у мясцовага
насельніцтва пасля першай сусветнай вайны. Менавіта таму адзін з першых загадаў
паліткамісіі 1га баявога участка
Барысаўскага
павета і быў скіраваны на
арганізацыю
здачы зброі жыхарамі. Між іншым, кожны жыхар абавязаны быў аказваць дапамогу ў
выкрыцці антысавецкіх альбо бандыцкіх фарміраванняў. Так,
у загадзе падпісаным
старшынёй паветвыканкома Хацкевічам, камандзірам дывізіі Тараноўскім,
гаварылася: «Обязать
каждого честнейшего гражданина принять все зависящие от него меры к уничтожению
бандитизма. ... если в случае будет установлено, что в какомлибо месте (через
местечко, село, деревню, застенок) передвигались бандиты и караульными не были
приняты должные меры к задержанию или моментальному сообщению надлежащим
властям, то виновные в том караульные лица и Советы будут подвергаться
беспрецедентной каре наравне с бандитами как их укрыватели».
Гэта і
іншыя пастановы
савецкай улады, у выпадку непрыняцця асабістых
дзеянняў да
яе праціўнікаў,
рабілі заложнікамі сістэмы простых
грамадзян.
3 другога
боку,
шэраг
асоб з рэшткаў былых
ваенных ці
іншых фарміраванняў, якія выступалі супраць савецкай
улады, каб
не
трапіць
у
рукі
ЧК, працягвалі хавацца ў лясах, што аўтаматычна лічылася антысавецкай
дзейнасцю.
Да
таго ж немалая колькасць
добраахвотна пакінуўшых ваенныя фарміраванні Чырвонай Арміі была
аб'яўлена
дэзерцірамі. Каб навесці парадак, камандаванне 10й брыгады 4й стралковай дывізіі
сумесна з прадстаўнікамі савецкай
улады праводзілі
аблавы. Шырокая акцыя была
праведзена імі
ў пачатку жніўня 1921 г.
у в. Пліса.
А
каб
канчаткова вырашыць гэту праблему, загадам да
ўсіх
жыхароў воласці было
аб'яўлена,
што дызерціры павінны добраахвотна
з'явіцца
да
17 жніўня
1921 г.
у валвыканком.
Тыя, хто зробіць гэта ў болып позні тэрмін, будуць прыраўнаваны да
бандытаў
з усімі вынікаючымі наступствамі.
Прынятыя
даволі жорсткія меры
давалі
пэўны вынік. У
1922 г. у воласці
была
праведзена рэгістрацыя
паляўнічай зброі. Пры дапамозе старэйшага міліцыянера Усціновіча, палітработніка
Дворкінда і справавода Парапковіча 2 кастрычніка
1922 г.
быў затрыманы вядомы ў павеце кіраўнік антысавецкай
групоўкі
Мянькоўскі.
Яму не раз удавалася
ўцякаць ад ЧК, нейкі час
хавацца ў
Польшчы, а
потым зноў
вяртацца ў павет з антысавецкай
літаратурай.
Паступова
сітуацыя станавілася болып стабільнай, і насельніцтва чакала перамен
да
лепшага. Болыпасць
верыла ў недалёкую
шчаслівую
будучыню.
АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ
СТАН
I
КІРУЮЧЫЯ
ОРГАНЫ
5 кастрычніка
1920 г.
быў утвораны Смалявіцкі валвыканком
як выканаўчараспарадчы
орган
у складзе 26 сельсаветаў.
Надаючы значную ролю праваахоўным органам,
аднымі
з першых былі прызначаны народнымі прысяжнымі ад Емяльянаўскага сельсавета
—
Васіль
Бацяноўскі, Дынараўскага —
Р.К.Пашукевіч,
Бярыла Іван, Забалоцкага —
М.С.Пачэльскі,
Л
.Р.Мардовіч,
Старынскага Ф.І.Касцяневіч, І.М.Барткевіч.
17 ліпеня
1924 г.
у адпаведнасці
з пастановай 2й
сесіі
ЦБК
БССР 6га
склікання аб ліквідацыі ў БССР старога адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу
воласць была скасавана
і на
яе аснове
ў складзе Барысаўскай акругі быў створаны раён з цэнтрам у
Смалявічах.
Пашыраліся Смалявічы, а
разам з
імі і шэраг
навакольных вёсак. Так, у в. Жодзіна
ў 1926 г.
налічвалася
193 двары
і 994 жыхары.
Крыху ўзбуйнены быў раён, калі ў 1931 г.
быў скасаваны Смілавіцкі раён і частка яго тэрыторыі была
перададзена ў
Смалявіцкі. Гэта
лясы мясцовага
значэння Пятровіцкага (855
га)
і Драчкаўскага (749
га)
сельсаветаў, урочышчы Пабрацім, Ператокі, Палавініца, Белая
Лужа, Чырулаў,
Вялікі Лес,
Смыкі,
Пятровічы, Лукава,
Яскі,
Волма, Дзяхань, Задвор'е, Калюга, Уборкі.
На
канец
1934 г.
у раёне пражывала
55 тыс.
чалавек. Нараджальнасць
складала 9644 пры
смяротнасці 4027. Пераважную
большасць насельніцтва складалі беларусы 51 939 чалавек,
яўрэі —
2226, палякі
—
1585, рускія
—
190, украінцы
—
90, немцы, латышы
і іншыя —
186 чалавек.
Гарадское насельніцтва складала
6,6%, а шчыльнасць 42 чалавекі
на
квадратны кіламетр.
Для
выканання народнагаспадарчых задач у 1924 г. быў
утвораны
Смалявіцкі
раённы Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд Саветаў стаў
вышэйшым органам
мясцовай улады. Яго выбраннікамі
сталі прадстаўнікі з сялян, невялічкая група мясцовай
інтэлігенцыі,
актывісты савецкай
улады.
Гэта
ў
большасці самаадукаваныя людзі. Як правіла тыя, хто ў мінулым цярпеў
ад
улад, зараз выказваў
жаданне арганізаваць лепшае жыццё ў калектыўных формах
гаспадарання. Практычна
яны сталі арганізатарамі мясцовых гаспадарчых і палітычных спраў. Гэта кіраўнікі
партыйных органаў: Барабушкін, Нікалаёнак, Кудман, Хадаркевіч (старшыня РКК
КП(б)Б), Козінцаў, М.В.Гершман. Маладзёжную (камсамольскую) справу
вёў
жыхар Смалявіч Х.Ю.Волк. Сакратарамі сельсаветаў працавалі звычайна, мясцовыя
жыхары: Судзьба (Драчкаўскага), Кудзелка (Пятровіцкага) і інш.
Першы
райвыканком узначаліў А.І.Смарговіч, у
складзе выканкома
таксама працавалі Опараў, Валасевіч, Юрасаў, Матусевіч. Былі створаны аддзелы
камунальнай і сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы
здароўя,
сацыяльнай абароны. Сакратаром райкома
КП(б)Б быў
абраны І.Кранцэвіч. Партыйная арганізацыя налічвала 46 чалавек
і складалася з трох ячэек, праз 5 гадоў
яна вырасла да
12 ячэек
і 132 чалавек.
Яшчэ
восенню 1921 г.
у Смалявічах
была
створана
першая
камсамольская арганізацыя,
у
якую
ўваходзілі У.Дзерван, М.Савіцкі, Ф.Хацкевіч, П.Варановіч, Б.Бякаў, С.Ашаровіч і
інш. У
1924 г. камсамольская арганізацыя
раёна налічвала 300 чалавек.
У 1926 г. яе ўзначальваў
Мікалай Маслоўскі з в. Ялоўка. Пазней, у
1930 г., ён быў
накіраваны ў Заходнюю Беларусь
на падпольную
камсамольскую
работу.
3 цягам
часу
пры выканкоме фарміраваліся
новыя аддзелы. Напрыклад, замест інспектара, які раней выконваў абавязкі
па
планаванню, з лютага
1932 г.
распачала працу планавая камісія. Усяго ў райвыканкоме працавала 30 членаў
і 10 кандыдатаў.
Праўда, па
розных абставінах
доўгі час
на гэтых пасадах не затрымліваліся.
Таму да
1934 г. з вылучаных раней засталося
іх толькі 8, а
ў складзе прэзідыума ўсяго 2 чалавекі.
Як правіла, утвораныя органы
адлюстроўвалі
нацыянальны склад
раёна. Таму на чале створаных у 1937 г. участковых выбарчых камісій
па
выбарах у Вярхоўны
Савет СССР быў
абраны
21 беларус, 10 яўрэяў,
2 палякі
і 1 рускі.
У
адпаведнасці
са зменамі, выкліканымі прыняццем у
1936 г. новай Канстытуцыі
СССР,
памяняліся
назвы выканаўчых
органаў.
Галоўным органам
стаў
раённы Савет дэпутатаў працоўных. 3 утварэннем
абласдей, паводле рашэння Прэзідыума ЦВК БССР
ад 15 студзеня
1938 г.,
Смалявіцкі
раён увайшоў у
склад Мінскай
вобласці. Указам
Прэзідыума
Вярхоўнага Савета БССР
ад 27 верасня
1938 г.
мястэчка Смалявічы стала
называцца гарадскім
пасёлкам. Налічвала яно тады 6,8 тыс.
жыхароў,
а
праз год іх
стала
крыху больш —
7,3 тыс.
Улічваючы,
што ў Саветах працавалі ў асноўным збяднелыя і малаадукаваныя прадстаўнікі сялян
і рабочых, а
таксама агульную
палітычную атмасферу, якая існавала ва ўмовах жорсткай адміністрацыйнакаманднай
сістэмы з яе
добра развітым
механізмам рэпрэсій, то
прынятыя
на
месцах рашэнні
не
вызначаліся
асаблівай арыгінальнасцю А адпавядалі дзеючай класавай лініі, што і было
зафіксавана
ў час
выступленняў
на
VII
раённым
з'ездзе Саветаў у
снежні
1934 г.
Імкненні пралетарыяту і збяднелага сялянства скіроўваліся ў варожым стаўленні
да
іншых
класаў. Арганізаваныя кампаніі праводзіліся пад партыйнасавецкімі лозунгамі,
асабліва пад
час правядзення
шматлікіх усесаюзных партыйных.
У
1921 г. у в. Тадуліна
з'явілася першая
ў
раёне сельгаскамуна «Авангард»,
у 1922 г.
у Смалявічах
утвораны саўгас (у
1924 г.
прысвоена імя
Леніна), праз 2 гады
ўзніклі
саўгасы «Шыпяны»
і «Зарэчча».
Праводзімая
з
канца 1920х гадоў
калектывізацыя ахапіла большасць насельніцтва раёна.
У 1927 г. 7 камсамольцаў
у
Клянніцкім
сельсавеце (плошча
65 га) арганізавалі
калгас «Камсамольская
воля». Аснову новых гаспадарак у пачатку 1930х гадоў
па Драчкаўскім сельсавеце
склалі
62 гаспадаркі.
3 іх
былі утвораны
саўгасы
«Новае
жыццё»,
«Святлана»,
«Новы
свет»,
«Трэці
рашаючы»
і інш. У
Пятровіцкім
сельсавеце
136 гаспадарак аб'ядналіся
ў калгасы «Перамога»,
«Першамайскі»,
«Чырвоны
Кастрычнік»,
імя Калініна, «Энергія»,
імя Будзённага. У
Жодзіне
пры
дапамозе мясцовых актывістаў
быў створаны
калгас «Чырвонае
Жодзіна».
Калгас «Чырвонаармеец»
Смалявіцкага сельсавета спачатку налічваў 5 гаспадарак,
а праз тры гады іх
было
ўжо
37. Меліся
рымарная майстэрня, сталярня, 33 рабочыя
кані, 8 абагуленых
кароў. Кіраваў ім увесь
час мясцовы актывіст
Міканор Кірыльчык.