ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 00:54
  Да жыцця новага, савецкага Приветствую Вас Гость | RSS

 
  

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

На стан сельскай гаспадаркі раёна уплывала і яго геаграфічнае становішча. Больш за 10 тыс. га тэрыторыі займалі багны, таму для падрыхтоўкі культурных плошчаў быў арганізаваны шэраг невялікіх меліярацыйных таварыстваў. 3 1928 г. меліярацыя стала набываць больш арганізаваны характар.

Багатыя лясныя масівы складалі больш як трэцюю частку тэрыторыі раёна. Іх ахову вялі Сідар Базараў у в. Драчкава, Кастусь Ярмаловіч (в. Вялікі Лес), Лявон Моўчан (в. Вялікая Лужа), Кірыл Малахоўскі (в. Дзяхань), Базыль Семіжон (х. Яскі), Максім Шыдлоўскі (в. Смыкі), Тамаш Калтун (в. Калюга).

Пэўным чынам уплывала на стан сельскай гаспадаркі наяўнасць 10 азёр, асабліва гэта тычылася Вялікага і Малога азёр у Юр'еўскім сельсавеце, дзе былі арганізаваны рыбныя промыслы, а таксама возера Судабле ў Жодзінскім сельсавеце. Па рэках Гайна і Усяжа штогод праводзіўся лесасплаў.

Ад простых форм кааперавання да калектыўных гаспадарак прайшлі шлях сельскія працаўнікі. У пачатку 1920х гадоў пры сельсаветах былі ўтвораны камітэты сялянскай узаемадапамогі, кааператыўныя арганізацыі беднаты, аб'яднанні батракоў, беднякоў і маламаёмных сераднякоў. Арганізуюцца першыя камуны ў былых памешчыцкіх маёнтках, кулацкіх гаспадарках. У большасці сваёй першымі камунарамі станавіліся батракі, беззямельныя і малазямельныя сяляне. У іх распараджэнне траплялі кулацкія землі, жыллё, гаспадарчыя пабудовы, буйная рагатая жывёла, коні. Разпораз наладжваліся святы шанавання перадавікоў. Адно з першых і найбольш значных такіх святаў Дзень ураджаю і калектывізацыі — было арганізавана 14 кастрычніка 1929 г. Тады ж была наладжана сельскагаспадарчая выстава. Як пэўны вынік павелічэнне ўраджайнасці, якая склала ў 1934 г. 9,7 ц жыта, 9,8 пшаніцы, 9,2 ц аўса, 10,8 ц ячменю, 2,1 ц ільнудаўгунцу, 105 ц бульбы з кожнага гектара. Па выніках работ і з мэтай удасканальвання сельскагаспадарчай вытворчасці раён у красавіку 1936 г. наведаў старшыня СНК БССР Галадзед. Ён быў у Жодзінскім і Слабадскім сельскіх Саветах, пазнаёміўся з 10корпусным трактарным плугам канструкцыі мясцовага механіка Граковіча.

Шмат намаганняў было прыкладзена тымі, хто марыў і верыў у шчаслівую калгасную будучыню. Не шкадуючы свайго здароўя, яны, старыя і малыя, завіхаліся на палетках. Заробак быў невялікі нават у перадавікоў вытворчасці. У большасці іх вопыт выкарыстоўвалі ў мэтах прапаганды добрай працы. Так, трактарыст Калека ў 1935 г. выпрацаваў 680 га на трактар і заняў 2е месца ў БССР. Найлепшых паказчыкаў дасягнуў раён па рэспубліцы, і кандыдатамі на Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі ў перадваенны час сталі: К.А.Зелянкевіч, звеннявы калгаса «Перамога» Емяльянаўскага сельсавета, калгаснікі С.А.Бароўская, А.Д.Вільчынская, В.Ц.Сінкевіч, А.А.Лявончык, С.М.Гуздзелеўскі і іншыя, якія за 1938 1940 гг. атрымалі па 225 228 ц бульбы з кожнага гектара. Найвышэйшых паказчыкаў па вырошчванні збожжавых на кожны гектар дасягнулі: І.Я.Гальзамейр 24,6 ц ячменю, Я.М.Сімінчукоў, аграном саўгаса «Шыпяны» — 1,5 ц збожжавых, Р.А.Якубіцкі, Е.І.Якубіцкая, У.К.Мікуліч, Л.В.Сіліч па 30 31 ц сырых каранёў коксагызу, І.І.Казлоўскі, У.І.Ясінскі па 4,5 ц канапель, Р.І.Гарніцкі 1630 л ад кожнай фуражнай каровы і 585 грамаў прывагі ад 6месячных цялят, І.М.Шэвель па 1861 л малака ад каровы.

29 сакавіка 1933 г. адбыўся першы раённы злёт калгаснікаўударнікаў.

Між іншым, асноўныя планавыя заданні 94 калгасам, 5 саўгасам і 3 МТС даводзілася выконваць у цяжкіх умовах аж да пачатку 1941 г. Адміністрацыйныя метады кіравання, слабая матэрыяльная база, нізкая культура вытворчасці яшчэ на доўгія гады будуць мець вызначальны характар для калгаснай вытворчасці. Адной з прычын, што паслаблялі стан сельскай гаспадаркі, было і адкрыццё буйных торфазаводаў. Для

іх развіцця патрабавалася немалая рабочая сіла, і таму пэўная яе частка адыходзіла ад традыцыйнай для сябе сялянскай справы. Невыпадкова раён не здолеў забяспечыць выкананне планавых паказчыкаў, за выключэннем ільнудаўгунцу.

Адной з прычын дрэннага становішча ў сельскай гаспадарцы была палітыка ўзмацнення барацьбы з заможнымі сялянамі і палітыка ліквідацыі кулацтва як класа. Асновай для раскулачвання і наступнага высялення заможных гаспадароў маглі стаць наступныя факты: выкарыстанне ў ранейшыя часы наёмнай працы, наяўнасць большай колькасці зямлі, жывёлы, чым у астатніх і г. д.

Між іншым, такое становішча аб'ектыўна вяло да змяншэння ў аднаасобнікаў пагалоўя буйной рагатай жывёлы, авечак. Гэтаму спрыяла і жорсткая сістэма падаткаабкладання заможных сялян. Таму ў новых умовах не ўсе маглі своечасова разлічыцца з дзяржавай. Так, у 1932 г. у Юр'еўскім сельсавеце такіх налічвалася 52, Слабадскім — 37 чалавек, Пятровіцкім 36, Верхменскім — 32, Забалоцкім — 30, Жажэлкаўскім — 21, Смалявіцкім — 15, Пліскім — 16 чалавек і г. д.

Такім чынам, для большасці серадняцкіх аднаасобных гаспадарак, каб пазбегнуць раскулачвання і падатковай пятлі, быў толькі адзіны шлях ісці ў калгасы ці кідаць зямлю і станавіцца рабочым на прадпрыемствах.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

У першыя гады савецкай улады на Смалявіччыне пераважала дробная саматужная прамысловасць. Асноўнымі яе ўтрымальнікамі былі яўрэірамеснікі. Так, на 1921 г. у воласці дзейнічалі 9 маслабоек, уладальнікамі якіх былі Рытэнбаум, Мазо, Баракан, Рабіновіч, Фрынлянд, Бяркоўскі, Куелер і інш. Для выканання планаў па прыёмцы найболып значных сельскагаспадарчых прадуктаў у пачатку 1920х гадоў была ўтворана Смалявіцкая нарыхтоўчая кантора (заг. К.Раўбе, нам. Давідсон, заг. складоў Гарамыка).

Саматужнікі, як і іншыя, былі абкладзены высокімі прамысловымі падаткамі. А пры немагчымасці выплат гаспадары абавязаны былі кампенсаваць нядоімкі сваёй уласнасцю. Дадзенае становішча фіксавалася дамовай паміж уладальнікамі і аддзелам падаткаабкладання. «...При невыполнении сего обязательства подвергаюсь административному взысканию Упродкомиссара, который без особого судебного разбирательства и в силу настоящего обязательства может конфисковывать на оплату недоимки часть моего имущества, подвергая меня аресту, в чем и расписываюсь».

На 1924 г. у мястэчку ўсё яшчэ знаходзіліся ў паўразбураным стане лесапільны і шклозаводы. Працавалі два смалакурныя заводы, млын.

Агульнае цяжкае становішча аказвала ўплыў і на стан гаспадаркі. Прыватны сектар у Смалявічах практычна не адчуваўся. Працавала ў вялікай залежнасці ад органаў улады толькі некалькі таварыстваў і невялічкіх арганізацый. Асабліва не хапала сродкаў, мануфактуры, зніжаўся попыт на саматужныя прамысловыя тавары.

Праўда, нязначныя змены адбываліся і ў гэты час. Так, каб палепшыць працу сваіх членаў, старшыня швейнай арцелі Гольдберг набыў прыстасаванае памяшканне ў Смалявічах для пашывачнай майстэрні. Для абслугоўвання калектыўных гаспадарак, а таксама прыватнага сектара ў раёне было створана аб'яднанне раймлыноў (на 1934 г. дырэктар М.Р.Хацкевіч). Прыбягалі і да выкарыстання ветракоў, якія працавалі ў калгасе «Перамога» Емяльянаўскага сельсавета і іншых месцах.

Пэўныя перамены адбываліся ў раёне з уводам у дзеянне новых прадпрыемстваў. Торфапрадпрыемства «Чырвоны сцяг» у 1932 г. стала адным з буйнейшых у Беларусь У ім працавалі 700 мужчын і 175 жанчын, на сезонных работах яшчэ патрабавалася каля 1 тыс. чалавек. Вырабам торфабрыкету займаліся торфазавод «Смалявічы» і райсаматужпром. Працаваў таксама вінзавод у Лядах.

Найбольш моцнае прамысловае аб'яднанне райпрамкамбінат меў у сваім складзе лесапільны і цагельны заводы, электрастанцыю, мэблевую майстэрню, сукнавальні, адкормачныя пункты для парасят і птушак. Працаваў вялікі крухмальны завод 19 «Алесіна». 3 вялікімі цяжкасцямі пачынаў дзейнасць завод па вырабе цэглы ў калгасе імя Свярдлова. 3 1940 г. спрабавалі агульнымі намаганнямі запусціць яго, але не хапіла сродкаў і неабходнай тэхнікі. Пачаў ён

працаваць толькі на наступны год. Найбольш значнымі прадпрыемствамі сталі створаныя напярэдадні вайны торфазаводы «Чырвоны сцяг» (дырэктар І.І.Рыбчынскі) і імя Арджанікідзе (дырэктар А.Л.Бікман). Усяго ў сферы прамысловасці працягвалі дзейнасць саматужнапрамысловыя арцелі з колькасцю каля 500 чалавек, на прамысловых прадпрыемствах крыху болып за 800 чалавек, а таксама саўгасных і лясных рабочых каля 700.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024