ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 05:21
  Да жыцця новага, савецкага Приветствую Вас Гость | RSS

 
  

АДУКАЦЫЯ

3 улікам рашэння адной з найважнейшых задач ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці жыхары воласці ва ўзросце ад 8 да 50 гадоў, хто не ўмеў чытаць і пісаць, павінны былі навучыцца грамаце на роднай ці рускай мове. Гэтую задачу спачатку вырашалі пры дапамозе 8 пачатковых школ, дзе працавала толькі 10 настаўнікаў, якім прыходзілася прыкладаць вялікія намаганні ў такіх цяжкіх абставінах.

Таму, каб пашырыць іх склад, для выкладання прадметаў прыцягвалі найбольш адукаваных людзей, тых, хто мог чытаць і вучыць пісаць. У Смалявічах працаваў нават былы царскі афіцэр Шкуцько. Праўда, пазней ён быў пазбаўлены права выкладання.

Значную працу праводзіла створанае ў 1924 г. таварыства «Прэч, непісьменнасць». Вялікую ролю адыгрывалі арганізаваныя актывістамі савецкай улады клубы і хатычытальні. Такія ўжо з сярэдзіны 1920х гадоў працавалі ў Смалявічах, Жодзіна і іншых месцах. У пачатку 1930х гадоў па Пятровіцкім і Драчкаўскім сельсаветах налічвалася 1 хатачытальня, 2 школы для малапісьменных, 24 пункты па ліквідацыі непісьменнасці, з іх 2 апорныя. У в. Пятровічы хатайчытальняй кіраваў Малахаў, а ў школе для малапісьменных Навадворская. Дарэчы, невялічкія пункты па ліквідацыі непісьменнасці былі самымі масавымі па форме павышэння ці наогул атрымання адукацыі ў населеных пунктах. Напрыклад, у 2 такіх пунктах вёскі працавалі В.Лабус і Холад. Захаваліся прозвішчы і іншых кіраўнікоў. У в. Калюга Семіжон, у в. Волма Красінская, Лукашэвіч, Бацяноўскі, у в. Дзяхань Ніскевіч, Шэпсімбол, у Першамайску Кудзелка, у в. Калтукі У.Сержановіч. У суседнім Драчкаўскім сельсавеце існавала 1 школа для малапісьменных (настаўнік Балдзенка) і 2 пункты (Шпак і Лемяшэвіч).

Усім гэтым установам даводзілася вырашаць шмат пытанняў, асабліва матэрыяльных. Напрыклад, для выхаду з цяжкага становішча савет працоўных школы II ступені ў Смалявічах неаднаразова звяртаўся да ўлад з просьбамі аб пашырэнні займаемых плошчаў.

Пэўны дынамізм у развіцці народнай адукацыі стварыла школьная рэформа 1922 г. Асноўным звяном навучання стала сямігадовая працоўная агульнаадукацыйная школа, якая пачала працаваць у вёсках.

У 1926 г. пачалося ўвядзенне абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў. Так, у Жодзіне працавалі 2 пачатковыя школы, у 1931 г. была і адна сямігадовая. У Смалявічах працавала поўная сямігадовая школа, дзе навучалася 580 вучняў. Усяго па раёне працавалі 54 пачатковыя школы і было ахоплена больш за 7 тыс. вучняў практычна ўсе дзеці да 14 гадоў. Пэўныя перамены назіраліся і ў сферы органаў народнай адукацыі. 3 1924 г. усе справы вёў інспектар, які быў у складзе райвыканкама, а ў верасні 1932 г. быў створаны раённы аддзел народнай адукацыі.

У 1934 г. Смалявіцкая сямігодка была пераўтворана ў сярэднюю школу. А усяго

па раёне налічвалася 1 сярэдняя, 15 сямігадовых і 54 пачатковыя школы з агульнай колькасцю вучняў 9669. Для арганізацыі навучання сярод іншых нацыянальнасцяў дзейнічалі ўзорныя яўрэйская і польская школы. У справе павышэння пісьменнасці на сяле вялікую дапамогу аказвалі камсамольскія арганізацыі, прафсаюзы, прамысловыя прадпрыемствы. Нярэдка сяляне бралі ўтрыманне настаўнікаў на свой кошт.

На 1934 г. дзейнічалі 3 садкі і 5 ясляў для немаўлят. У сакавіку 1941 г. было прынята рашэнне аб адкрыцці дзіцячых садкоў у калгасах.

АХОВА ЗДАРОЎЯ

Цяжкі стан у сферы аховы здароўя ў пачатку 1920х гадоў, калі працавалі толькі ваенныя (палкавыя) урачы, паступова змяняўся да лепшага. У раёне перад вайной працавалі 2 бальніцы на 75 ложкаў, 2 амбулаторыі, 7 фельчарскаакушэрскіх пунктаў, з медперсаналу — 10 урачоў, 10 фельчараў, 3 акушэркі і 52 медсястры. I ўсё ж становішча заставалася дастаткова складаным. На 1940 г. 4 з 5 урачэбных участкаў патрабавалі капітальнага рамонту. Непасрэдна на участках не хапала інвентару, транспартных сродкаў. Кадравае забеспячэнне заставалася складаным. Не хапала 2 участковых урачоў, 1 зубнога. Асабліва цяжкае становішча назіралася на участку ў Юр'еўскім сельсавеце. У сваю чаргу загадчык раённага аддзела аховы здароўя Сціслевіч большую частку часу павінен быў праводзіць у замацаваным сельскім Савеце для выканання розных даручэнняў, якія не мелі ніякіх адносін да аховы здароўя.


РЭЛІГІЯ

У адпаведнасці з новымі ўмовамі з дзеючых раней 16 цэркваў, касцёлаў і сінагог былі зарэгістраваны цэрквы ў Смалявічах, Жодзіне, Плісе і іншых месцах. Мясцовыя цэрквы былі прыпісаны да Смалявіцкай, якая працягвала адыгрываць значную ролю ў кіраванні і арганізацыі царкоўнай службы. У Смалявічах яе праводзілі святары Зубковіч, Уладзімір Зянюк, дапамагаў ім царкоўны стараста Сямён Бык. Адразу ж пасля рэвалюцыйных падзей былы дваранін Мікалай Красільнікаў стаў папом у Смалявічах. Характэрна, што, як і заўсёды, асабліва шмат народу прыходзіла на святы. Ваенныя ўлады нават прыпынялі ваеннае становішча, каб даць насельніцтву правесці Вялікдзень, Каляды і іншыя святы.

У красавіку 1921 г. у сувязі з Вялікаднем камендант Смалявіч Сакалоўскі падпісаў загад па гарнізону, паводле якога дазвалялася на час свята вольнае хаджэнне па Смалявічах і пасля 24 гадзін. Патрулям загадвалася не дазваляць публіцы збірацца ў групы, апрача царквы, касцёла і сінагогі.

3 цягам часу мяняліся адносіны як да царквы, так і да яе служачых. У сё часцей іх памяшканні ўлады аддавалі пад розныя ўстановы. Так, прадстаўнікі вайсковай часці валявым рашэннем занялі частку дома святара Зенюка. Згодна з пастановай Смалявіцкага валвыканкома царкоўны дом Зубковічаў у трохдзённы тэрмін быў вызвал ены пад паштоватэлеграфную кантору. У 1922 г. у перыяд кампаніі па аказанні дапамогі галадаючым Паволжа, па загаду вышэйшых органаў кіравання з 15 мая 1922 г. былі створаны камісіі з ліку ўпаўнаважаных актывістаў савецкай улады для арганізацыі поўнай канфіскацыі царкоўнай маёмасці. Такім чынам, былі зроблены вопісы і забрана маёмасць СвятаМікалаеўскай і могілкавай АляксандраНеўскай цэркваў у Смалявічах, Гарадзішчанскай, Дынараўскай, Жодзінскай, Забалоцкай, Пліскай, Слабадской і ініных цэркваў. Паступова пад пільным кантролем мясцовых органаў згасалі культавыя ўстановы. Разпораз вернікамі праводзіліся рэлігійныя святы, малебны з устаноўкай пэўных культавых прадметаў, збіраліся ў хатах ці незарэгістраваных цэрквах. Гэта выклікала пэўную насцярожанасць у дзяржаўных органах. Дапамагаў ім у гэтым і новаўтвораны райсавет ваяўнічых бязбожнікаў.

ПАЛІТЫЧНЫЯ РЭПРЭСІІ

Адным з эфектыўных сродкаў правядзення ў жыццё генеральнай лініі партыі сталі рэпрэсіі. На працягу 1920 1930х гадоў формы дзейнасці карных органаў істотна не мяняліся. Яны дзейнічалі то паслабляючы ціск, то пашыраючы арганізацыю кампаніі супраць кулакоў, заможных сялян, так званых антысаветчыкаў і проста нядобранадзейных. Так, яшчэ дэкрэтам ад 15 мая 1921 г. «Аб абмежаванні правоў па судовых прыгаворах» савецкі ўрад устанавіў пазбаўленне актыўнага і пасіўнага выбарчага права ў мясцовыя і цэнтральныя органы.

Такім чынам, крымінальнае заканадаўства 1920х гадоў і перыяду культу асобы ў поўнай меры забяспечвала прыцягненне да адказнасці любога члена грамадства за самую нязначную правіннасць і фактычна было прыстасавана для ўмацавання таталітарнай сістэмы і дыктатуры. На яго аснове разгортваліся масавыя рэпрэсіі 1920 1950х гадоў. Найболыпы ўздым рэпрэсій быў у 19291933 і 19371938 гг.

Разам з адбудовай новага жыцця на вёсцы шырока разгарнулася кампанія па выкананні планаў барацьбы з кулацкімі

гаспадаркамі. Выконваючы патрабаванні вышэйшых органаў, прадстаўнікі мясцовай улады ўзялі на ўлік і выслалі ўсіх, хто ў ранейшыя часы меў адносіны да найму батракоў, валодаў сваім кавалкам зямлі і маёмасцю. У 1929 г. былі высланы 32 сям'і кулакоў, усяго 126 душ. Гэта і старыя, каму было пад 100 гадоў, і зусім малыя ад 1 да 5 гадоў. Напрыклад, 78гадовы жыхар в. Варанеўшчына В.А.Мялешчык меў зямлі 19 дзесяцін, 2 кані, 4 каровы, плаціў падатак у памеры 270 рублёў. Ён разам з сям'ёй у складзе 78гадовай жонкі Галіны, 52гадовай нявесткі Праскоўі, унукаў Васіля (25 год), Пятра (23 гады), Ільі (19 год), Мікалая (17 год), Антаніны (16 год), Марыі (9 год), Юлькі (7 год) і Адама (5 год) былі высланы за межы Беларусь

Праўда, часам малалетніх высяленцаў пакідалі на ўтрыманні блізкіх ці родных. У Дзяржаўным архіве Мінскай вобл. (Ф. 20. Воп. 1. Спр. 8. Л. 302 305.) захоўваюцца распіскі сялян аб тым, што яны бяруць на ўтрыманне дзяцей, якія падлягалі высяленню. Так, 10 лістапада 1930 г. жыхар в. Смольня Верхменскага сельсавета Вінцэсь Скуратовіч пакінуў дзве распіскі, што ён бярэ на ўтрыманне 6гадовага Паула і 8гадовую Марыну Скуратовічаў. Тым жа днём датаваны распіскі жыхара в. Смольні Антона Дышлевіча на 7гадовага Іосіфа Скуратовіча і жыхара в. Шабуні Адама Гурыновіча, які пісаў «даю настоящую подписку Воротовскому сельскому совету, что я беру на свое иждивение подлежащих выселению Скуратовича Казимира, возраст 9 годов, которого обязуюсь содержать на своем полном иждивении, в чем и расписываюсь».

Савецкія органы пільна сачылі за перамяшчэннем ненадзейных у палітычных адносінах жыхароў раёна. Нават калі частка тэрыторыі былога Смілавіцкага раёна перайшла да Смалявіцкага, то адным з найбольш важных дакументаў, які быў перададзены ў Смалявіцкі райвыканком, быў спіс асоб, пазбаўленых выбарчых правоў, і тых, хто быў пазбаўлены гэтых правоў, але пазней правы адноўлены. У перыяд уздыму барацьбы з трацкістамі раённы партыйны сход вітаў у жніўні 1936 г. прыгавор па справе аб трацкісцказіноўеўскім тэрарыстычным блоку. Так, адпаведна свайму часу жыў раён і яго жыхары. А гэта быў даволі нялёгкі час. Толькі судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы па палітычных матывах было прыцягнута да адказнасці звыш 250 тыс. грамадзян. У 1930 1950х гадах было неабгрунтавана рэпрэсіравана болып за 349 тыс. чалавек. Усяго па рэспубліцы ахвярамі сталі каля 600 тыс. грамадзян. Але гэта толькі тыя грамадзяне, на якіх заводзіліся судовыя справы. Сюды не ўваходзілі высланыя за межы Беларусі.

Напрыклад, па выніках 1933 г. і 1934 г. у раёне было зафіксавана 2192 і 976 судовых спраў, сярод якіх вылучаны дзеянні накіраваныя супраць савецкага парадку (863 і 434), невыкананне гаспадарчых кампаній (122 і 43). Таму раённымі ўладамі быў зроблены вывад: «ён (вораг) у новых формах яшчэ дзейнічае супраць нас. Судоваследчым органам трэба быць напагатове, трэба мець балыпавіцкі нюх, умець на кожным кроку выяўляць і бязлітасна караць тых, хто дзейнічае супраць нашых інтарэсаў».


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024