ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 12:14
  Да жыцця новага, савецкага Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ЗДЗЕЯННЕ ВАЕННЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ ЧЫРВОНАЙ АРМИ

Улічваючы стратэгічнае становішча Смалявіч і яго аколіц, для кантролю і ажыццяўлення сацыяльнапалітычных перамен на Смалявіччыне быў утвораны баявы ўчастак 10й стралковай брыгады ў межах Смалявіцкага, Юр'еўскага, Лагойскага сельсаветаў і м. Смалявічы. Камендантам мястэчка і камандзірам штадзіва II быў прызначаны Сакалінскі, начальнікам гарнізона Вілумсан. Пераменлівасць сітуацыі вымушала часта перадыслацыраваць вайсковыя фарміраванні. Змяняўся і камандны склад. Толькі на працягу 1921 г. акрамя Сакалінскага тут камандавалі Мураўёў, затым Санін.

Для ўтрымання сітуацыі пад кантролем было ўведзена ваеннае становішча. У мястэчку і наваколлі была наладжана паставая служба, выстаўлены пасты па дарозе на Барысаў (каля могілак за вярсту ад Смалявіч), на Ігумен (паўвярсты на поўдзень ад мястэчка), у напрамку на Лагойск (каля могілак, паўвярсты на поўнач ад мястэчка). 3 наступлением вечара і да самай раніцы неслі службу 2 пешыя і 2 конныя дазоры. Урэгуляваннем вайсковых і цывільных спраў займаўся ваенкамат на чале з Бяловым.

Размяшчэнне вялікай групы вайскоўцаў, іх баявая і гаспадарчая дзейнасць уплывалі пэўным чынам на жыццё местачкоўцаў і сялян. Так, ваенныя фарміраваннні былі непасрэдна раскватараваны ў Смалявічах і наваколлі. Іх утрыманне выклікала нямала турбот для насельніцтва. Згодна з прынятым дэкрэтам самім ваеннаслужачым даводзілася займацца рэквізіцыяй для сваіх патрэб маёмасці і прадуктаў харчавання. Яны папаўнялі харчовыя запасы і з улікам непасрэднага становішча і перапісу жывёлы 1917 г. Напрыклад, у гаспадарках, дзе мелася 3 і болып парасят, праводзілася іх частковая рэквізіцыя. Члены камісіі, згодна з рэгламентам, маглі браць і адно з двух парасят з кожнай сям'і, якая складалася не болыы як з 4 чалавек.

Такія дзеяннні выклікалі ў насельніцтва недавер да ўлад, паскаралі асабістае спажыванне свойскай жывёлы. Праз пэўны час

гэта прывяло да значнага скарачэння пагалоўя жывёлы, зніжэння дзяржаўнага і прыватнага гандлю. Між іншым, каб папярэдзіць такія дзеянні з боку насельніцтва, прадстаўнічыя органы Чырвонай Арміі ва ўмовах ваеннага часу разам з мясцовымі савецкімі органамі даволі жорстка прыпынялі збыт прадуктаў харчавання, прадметаў масавага ўжытку. Тым, хто парушаў устаноўленыя рэгламентацыі, пагражала ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй усёй маёмасці. Былі прыняты меры і па вяртанні раней разрабаванай маёмасці. Паводле загаду Ваенрэўкома БССР ад 13 жніўня 1920 г. смалявіцкім Саветам было арганізавана вяртанне ў народныя маёнткі маёмасці, буйной і дробнай жывёлы былых памешчыкаў.

Непаразуменні паміж салдатамі і насельніцтвам станавіліся адметнай з'явай. Так, калі жыхары мястэчка пачалі скардзіцца на крадзеж чырвонаармейцамі бульбы, то загадам камандзіра брыгады было прызначана, што і кожны гаспадар павінен забяспечыць асабістую варту маёмасці не толькі ад чырвонаармейцаў, але і ад мясцовых жыхароў. Пры гэтым прадстаўнікі мясцовай улады амаль цалкам залежалі ад ваенных. Старшыні сельсаветаў неслі асабістую адказнасць за стан даручаных ім спраў. Толькі пас ля адмены з 1 ліпеня 1921 г. ваеннага становішча ў Смалявічах некалькі павялічылася роля прадстаўнікоў мясцовай улады.

Для падтрымання належнага парадку ў мястэчку і кантролю за людскімі перамяшчэннямі да Мінска і асабліва выяўлення тых, хто мог узняцца супр&ць улад, падлягалі абавязковай рэгістрацыі ў валвыканкаме ўсе прыезджыя і тыя, хто заставаўся на начлег у Смалявічах. Тых, хто не выконваў гэтага, аддавалі пад суд.

Ваенным уладам разам з мясцовымі органамі давялося прыкласці таксама шмат намаганняў, каб прыпыніць дзейнасць груп або груповак, накіраваную супраць савецкай улады. Папершае, яшчэ вялікая колькасць зброі знаходзілася на руках у мясцовага насельніцтва пасля першай сусветнай вайны. Менавіта таму адзін з першых загадаў паліткамісіі 1га баявога участка Барысаўскага павета і быў скіраваны на арганізацыю здачы зброі жыхарамі. Між іншым, кожны жыхар абавязаны быў аказваць дапамогу ў выкрыцці антысавецкіх альбо бандыцкіх фарміраванняў. Так, у загадзе падпісаным старшынёй паветвыканкома Хацкевічам, камандзірам дывізіі Тараноўскім, гаварылася: «Обязать каждого честнейшего гражданина принять все зависящие от него меры к уничтожению бандитизма. ... если в случае будет установлено, что в какомлибо месте (через местечко, село, деревню, застенок) передвигались бандиты и караульными не были приняты должные меры к задержанию или моментальному сообщению надлежащим властям, то виновные в том караульные лица и Советы будут подвергаться беспрецедентной каре наравне с бандитами как их укрыватели». Гэта і іншыя пастановы савецкай улады, у выпадку непрыняцця асабістых дзеянняў да яе праціўнікаў, рабілі заложнікамі сістэмы простых грамадзян.

3 другога боку, шэраг асоб з рэшткаў былых ваенных ці іншых фарміраванняў, якія выступалі супраць савецкай улады, каб не трапіць у рукі ЧК, працягвалі хавацца ў лясах, што аўтаматычна лічылася антысавецкай дзейнасцю. Да таго ж немалая колькасць добраахвотна пакінуўшых ваенныя фарміраванні Чырвонай Арміі была аб'яўлена дэзерцірамі. Каб навесці парадак, камандаванне 10й брыгады 4й стралковай дывізіі сумесна з прадстаўнікамі савецкай улады праводзілі аблавы. Шырокая акцыя была праведзена імі ў пачатку жніўня 1921 г. у в. Пліса. А каб канчаткова вырашыць гэту праблему, загадам да ўсіх жыхароў воласці было аб'яўлена, што дызерціры павінны добраахвотна з'явіцца да 17 жніўня 1921 г. у валвыканком. Тыя, хто зробіць гэта ў болып позні тэрмін, будуць прыраўнаваны да бандытаў з усімі вынікаючымі наступствамі.

Прынятыя даволі жорсткія меры давалі пэўны вынік. У 1922 г. у воласці была праведзена рэгістрацыя паляўнічай зброі. Пры дапамозе старэйшага міліцыянера Усціновіча, палітработніка Дворкінда і справавода Парапковіча 2 кастрычніка 1922 г. быў затрыманы вядомы ў павеце кіраўнік антысавецкай групоўкі Мянькоўскі. Яму не раз удавалася ўцякаць ад ЧК, нейкі час хавацца ў Польшчы, а потым зноў вяртацца ў павет з антысавецкай літаратурай.

Паступова сітуацыя станавілася болып стабільнай, і насельніцтва чакала перамен да лепшага. Болыпасць верыла ў недалёкую шчаслівую будучыню.

АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ СТАН I КІРУЮЧЫЯ ОРГАНЫ

5 кастрычніка 1920 г. быў утвораны Смалявіцкі валвыканком як выканаўчараспарадчы орган у складзе 26 сельсаветаў. Надаючы значную ролю праваахоўным органам, аднымі з першых былі прызначаны народнымі прысяжнымі ад Емяльянаўскага сельсавета Васіль Бацяноўскі, Дынараўскага Р.К.Пашукевіч, Бярыла Іван, Забалоцкага М.С.Пачэльскі, Л .Р.Мардовіч, Старынскага Ф.І.Касцяневіч, І.М.Барткевіч.

17 ліпеня 1924 г. у адпаведнасці з пастановай 2й сесіі ЦБК БССР 6га склікання аб ліквідацыі ў БССР старога адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу воласць была скасавана і на яе аснове ў складзе Барысаўскай акругі быў створаны раён з цэнтрам у Смалявічах. Пашыраліся Смалявічы, а разам з імі і шэраг навакольных вёсак. Так, у в. Жодзіна ў 1926 г. налічвалася 193 двары і 994 жыхары. Крыху ўзбуйнены быў раён, калі ў 1931 г. быў скасаваны Смілавіцкі раён і частка яго тэрыторыі была перададзена ў Смалявіцкі. Гэта лясы мясцовага значэння Пятровіцкага (855 га) і Драчкаўскага (749 га) сельсаветаў, урочышчы Пабрацім, Ператокі, Палавініца, Белая Лужа, Чырулаў, Вялікі Лес, Смыкі, Пятровічы, Лукава, Яскі, Волма, Дзяхань, Задвор'е, Калюга, Уборкі.

На канец 1934 г. у раёне пражывала 55 тыс. чалавек. Нараджальнасць складала 9644 пры смяротнасці 4027. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы 51 939 чалавек, яўрэі — 2226, палякі 1585, рускія — 190, украінцы — 90, немцы, латышы і іншыя — 186 чалавек. Гарадское насельніцтва складала 6,6%, а шчыльнасць 42 чалавекі на квадратны кіламетр.

Для выканання народнагаспадарчых задач у 1924 г. быў утвораны Смалявіцкі раённы Савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд Саветаў стаў вышэйшым органам мясцовай улады. Яго выбраннікамі сталі прадстаўнікі з сялян, невялічкая група мясцовай інтэлігенцыі, актывісты савецкай улады. Гэта ў большасці самаадукаваныя людзі. Як правіла тыя, хто ў мінулым цярпеў ад улад, зараз выказваў жаданне арганізаваць лепшае жыццё ў калектыўных формах гаспадарання. Практычна яны сталі арганізатарамі мясцовых гаспадарчых і палітычных спраў. Гэта кіраўнікі партыйных органаў: Барабушкін, Нікалаёнак, Кудман, Хадаркевіч (старшыня РКК КП(б)Б), Козінцаў, М.В.Гершман. Маладзёжную (камсамольскую) справу вёў жыхар Смалявіч Х.Ю.Волк. Сакратарамі сельсаветаў працавалі звычайна, мясцовыя жыхары: Судзьба (Драчкаўскага), Кудзелка (Пятровіцкага) і інш.

Першы райвыканком узначаліў А.І.Смарговіч, у складзе выканкома таксама працавалі Опараў, Валасевіч, Юрасаў, Матусевіч. Былі створаны аддзелы камунальнай і сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны. Сакратаром райкома КП(б)Б быў абраны І.Кранцэвіч. Партыйная арганізацыя налічвала 46 чалавек і складалася з трох ячэек, праз 5 гадоў яна вырасла да 12 ячэек і 132 чалавек.

Яшчэ восенню 1921 г. у Смалявічах была створана першая камсамольская арганізацыя, у якую ўваходзілі У.Дзерван, М.Савіцкі, Ф.Хацкевіч, П.Варановіч, Б.Бякаў, С.Ашаровіч і інш. У 1924 г. камсамольская арганізацыя раёна налічвала 300 чалавек. У 1926 г. яе ўзначальваў Мікалай Маслоўскі з в. Ялоўка. Пазней, у 1930 г., ён быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь на падпольную камсамольскую работу.

3 цягам часу пры выканкоме фарміраваліся новыя аддзелы. Напрыклад, замест інспектара, які раней выконваў абавязкі па планаванню, з лютага 1932 г. распачала працу планавая камісія. Усяго ў райвыканкоме працавала 30 членаў і 10 кандыдатаў. Праўда, па розных абставінах доўгі час на гэтых пасадах не затрымліваліся. Таму да 1934 г. з вылучаных раней засталося іх толькі 8, а ў складзе прэзідыума ўсяго 2 чалавекі. Як правіла, утвораныя органы адлюстроўвалі нацыянальны склад раёна. Таму на чале створаных у 1937 г. участковых выбарчых камісій па выбарах у Вярхоўны Савет СССР быў абраны 21 беларус, 10 яўрэяў, 2 палякі і 1 рускі.

У адпаведнасці са зменамі, выкліканымі прыняццем у 1936 г. новай Канстытуцыі СССР, памяняліся назвы выканаўчых

органаў. Галоўным органам стаў раённы Савет дэпутатаў працоўных. 3 утварэннем абласдей, паводле рашэння Прэзідыума ЦВК БССР ад 15 студзеня 1938 г., Смалявіцкі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 г. мястэчка Смалявічы стала называцца гарадскім пасёлкам. Налічвала яно тады 6,8 тыс. жыхароў, а праз год іх стала крыху больш   — 7,3 тыс.

Улічваючы, што ў Саветах працавалі ў асноўным збяднелыя і малаадукаваныя прадстаўнікі сялян і рабочых, а таксама агульную палітычную атмасферу, якая існавала ва ўмовах жорсткай адміністрацыйнакаманднай сістэмы з яе добра развітым механізмам рэпрэсій, то прынятыя на месцах рашэнні не вызначаліся асаблівай арыгінальнасцю А адпавядалі дзеючай класавай лініі, што і было зафіксавана ў час выступленняў на VII раённым з'ездзе Саветаў у снежні 1934 г. Імкненні пралетарыяту і збяднелага сялянства скіроўваліся ў варожым стаўленні да іншых класаў. Арганізаваныя кампаніі праводзіліся пад партыйнасавецкімі лозунгамі, асабліва пад час правядзення шматлікіх усесаюзных партыйных.

У 1921 г. у в. Тадуліна з'явілася першая ў раёне сельгаскамуна «Авангард», у 1922 г. у Смалявічах утвораны саўгас 1924 г. прысвоена імя Леніна), праз 2 гады ўзніклі саўгасы «Шыпяны» і «Зарэчча».

Праводзімая з канца 1920х гадоў калектывізацыя ахапіла большасць насельніцтва раёна. У 1927 г. 7 камсамольцаў у Клянніцкім сельсавеце (плошча 65 га) арганізавалі калгас «Камсамольская воля». Аснову новых гаспадарак у пачатку 1930х гадоў па Драчкаўскім сельсавеце склалі 62 гаспадаркі. 3 іх былі утвораны саўгасы «Новае жыццё», «Святлана», «Новы свет», «Трэці рашаючы» і інш. У Пятровіцкім сельсавеце 136 гаспадарак аб'ядналіся ў калгасы «Перамога», «Першамайскі», «Чырвоны Кастрычнік», імя Калініна, «Энергія», імя Будзённага. У Жодзіне пры дапамозе мясцовых актывістаў быў створаны калгас «Чырвонае Жодзіна». Калгас «Чырвонаармеец» Смалявіцкага сельсавета спачатку налічваў 5 гаспадарак, а праз тры гады іх было ўжо 37. Меліся рымарная майстэрня, сталярня, 33 рабочыя кані, 8 абагуленых кароў. Кіраваў ім увесь час мясцовы актывіст Міканор Кірыльчык.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024