ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 07:04
  Падпольны рух Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

    I У хуткасці, пас ля акупацыі раёна, на Смалявіччыне з'явіліся і першыя арганізатары падпольнай барацьбы камуніст, былы ўпаўнаважаны Смалявіцкага аддзела НКУС Рыгор Іосіфавіч Бяляўскі, былы

супрацоўнік раённай міліцыі Васіль Лявонцьевіч Федаровіч і былы галоўны бухгалтар раённай нарыхтоўчай канторы Уладзімір Фёдаравіч Абадоўскі.

Патрыёты наладжвалі сувязі з аднадумцамі, падбіралі надзейных людзей, арганізоўвалі збор боепрыпасаў і зброі, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі з заклікамі сабатаваць распараджэнні акупацыйных улад. Каб мець звесткі пра намеры акупантаў, перамяшчэнне і канцэнтрацыю войскаў, падпольшчыкі імкнуліся ўладкараць надзейных людзей на службу ў паліцыю і ўправу. Туды былі накіраваны камсамольцы І.А.Антонаў, П.С.Сіліч, К.К.Міклашэўская, А.Апацкі і інш. Шмат паспела зрабіць на пасадзе пашпартысткі раённай управы Клаўдзія Казіміраўна Міклашэўская. Яна перадала падпольшчыкам 73 чыстыя бланкі пашпартоў з пячаткамі, з адзнакамі аб прапісцы. Безумоўна, з часам акупанты пачалі падазраваць яе, але Клава паспела пакінуць райцэнтр і пайсці ў партызаны. Загінула яна ў 1943 г. пры выкананні баявога задания^/

У гаспадарчым аддзеле камендатуры стаў працаваць бухгалтарам У.Ф.Абадоўскі. Па заданні падпольшчыкаў ён сабатаваў нарыхтоўкі сельгаспрадуктаў і цёплага адзення, але здраднік выдаў яго. Некалькі дзён катавалі фашысты патрыёта, спрабуючы атрымаць ад яго звесткі пра падполле, але той мужна перанёс катаванні і загінуў як герой 4 лютага 1942 г.

Падпольшчыкам стала вядома, што ў камендатуры ёсць спіс былых ваеннаслужачых, савецкіх работнікаў, камуністаў. У гэтым спісе было прозвішча Р.І.Бяляўскага, таму патрыёты вырашылі, што Бяляўскі павінен ісці ў лес да партызан (пазней ён стане камісарам партызанскага атрада «Разгром»). Трупу ўзначаліў В.Л.Федаровіч. Да барацьбы з акупантамі былі прыцягнуты М.Б.Суша з сынамі і дочкамі, А.П.Шыптыцкі, браты Мікалай і Васіль Антонавы, Ганна Краснова, Леанід Касарэўскі, С.Н.Федаровіч (жонка кіраўніка групы), В.С.Восіпаў і інш.

Патрыёты здабывалі і дастаўлялі партызанам зброю, медыкаменты, прадукты, адзенне, перадавалі звесткі аб складзе смалявіцкага гарнізона і перамяшчэнні войскаў, аб мінных палях каля чыгункі. У доме Федаровічаў часта бывалі сувязныя з атрада «Разгром», хаця гэта было небяспечна: побач з домам была школа, якую немцы ператварылі ў казарму і каля яе стаяў заўсёды вартавы.

Антонаў і Сіліч, якія па заданні падпольшчыкаў служылі ў паліцыі, паве

дамлялі пра намеры акупантаў і іх памагатых. Антонаў ліквідаваў здрадніка Зайцава, які перадаў у камендатуру спіс камуністаў і актывістаў Смалявіч, а Сіліч заклаў міну непасрэдна ў памяшканні паліцыі. Ад выбуху былі цяжка паранены пяць чалавек. Працуючы ў гандлевым таварыстве, Н.Б.Суша забяспечваў партызан прадуктамі, соллю, капіравальнай і пісчай паперай, распаўсюджваў лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро. Ён склаў і перадаў партызанам спіс паліцэйскага гарнізона і нямецкіх памагатых.

У цэнтры Смалявіч у будынку былой сінагогі акупанты адкрылі клуб для салдат і афіцэраў. Маглі туды заходзіць і цывільныяГ

Гэта скарысталі ў сваіх мэтах падпольшчыкі. Канстанцін Суша ўладкаваўся на пасаду білецёра. Хутка гледачы пас ля кінасеансаў пачалі знаходзіць у зале лістоўкі. Аднойчы Кастусь даведаўся пра маючы адбыцца кінасеанс толькі для салдат і афіцэраў. Ён паведаміў пра гэта праз Апацкіх партызанам. Было вырашана закласці ў печку міну запаволенага дзеяння. Выбух раздаўся якраз у час дэманстрацыі кінафільма. Хутка прагрымеў выбух і на пошце. Напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі на будынку раённай управы быў вывешаны чырвоны сцяг, а цартызанскія лістоўкі здымалі не толькі з забораў і слупоў, але і з дзвярэй будынка паліцыі. Смалявіцкім падпольшчыкам удалося дастаць схему пракладкі падземнага кабеля, які забяспечваў сувязь стаўкі з фронтам. Копіі схемы былі перададзены ў партызанскія брыгады «Смерць фашызму», «Штурмавая» і «Дзядзькі Колі», дыверсійныя групы якіх не аднойчы выводзілі кабель са строю.

У сакавіку 1943 г. смалявіцкія патрыёты ажыццявілі дзёрзкую фінансавую аперацыю. Бухгалтар смалявіцкага банка В.Ф.Туміловіч паводле загаду акупантаў павінен быў абмяняць у Мінску 500 тыс. савецкіх рублёў на нямецкія маркі і дадаткова атрымаць яшчэ 500 тыс. марак. Аднак Туміловіч савецкія грошы абменьваць не стаў, а маркі атрымаў. Разам з Канстанцінам Сушам і Міхаілам Апацкім ён накіраваўся з грашыма на вуліцу Сляпянскую да іх знаёмага Аляксандра Папковіча. Суша і Туміловіч засталіся начаваць, а Апацкі вярнуўся ў Смалявічы. Раніцай чамаданы з грашыма паклалі на падводу, на ёй Папковіч вазіў торф, паверх заслалі коўдры, на якіх пад выглядам хворага ўлёгся Туміловіч, побач сеў Суша. У раёне парка Чэлюскінцаў на выездзе з Мінска быў прапускны пункт. Немцы, якія прывыклі да таго, што возчыкі штодня возяць торф, спакойна прапусцілі іх. Папковіч накіраваў каня ў бок Смалявіч. Каля Слабады іх чакалі ўжо партызаны атрада «Камунар» брыгады «Дзядзькі Колі», папярэджаныя Апацкім.

На вуліцы Садовай у Смалявічах жыла сям'я Пілюгаў маці і трое дзяцей.

17гадовыя Ліда і Валодзя былі звязаны з партызанамі брыгады «Смерць фашызму». Разам з сувязной брыгады Марыяй Данейка з в. Крыніца яны арганізавалі пераход да партызан узвода славакаў, што ахоўвалі чыгунку. У сакавіку 1943 г. Валодзя загінуў. Калі ў доме Пілюгаў размясціўся штаб вайсковай часці, Ліда прапанавала партызанам узарваць яго. Атрымаўшы дазвол, яна вывезла з мястэчка маці і сястру, потым, скарыстаўшы зручны момант, замініравала ўласны дом. Штаб быў знішчаны разам з афіцэрамі.

3 дапамогай патрыётаў Смалявіч смелую аперацыю ажыццявілі байцы атрада імя Лазо брыгады «За Савецкую Беларусь» Валя Розум і Мікалай Серабракоў. У Смалявічах мясцовы поп айцец Панкрацій супрацоўнічаў з акупантамі, вадзіліся ў святога айца і грошы. I вось аднойчы ноччу папоўскі дом наведалі партызаны і прапанавалі айцу Панкрацію зрабіць свой уклад у фонд абароны. Той доўга аднекваўся, але калі партызаны заявілі, што ім вядома крыніца фінансавых паступленняў служкі божага, згадзіўся, але папрасіў прыйсці праз дзень, паколькі грошы захоўвае ў царкве. Папярэдзіўшы, каб поп не прагаварыўся аб начным візіце, партызаны паабяцалі наведацца паўторна. Раніцай поп хуценька пабег у камендатуру. Праз нейкі час каля яго дома гітлераўцы зрабілі засаду.

На другі дзень надвячоркам да папоўскага дома пад'ехалі сані, а ў іх жанчына з немаўлём на руках і малады мужчына. Жанчына цярпліва чакала, пакуль гаспадар прывязваў да плота каня, кінуў яму сена. Потым зайшлі ў дом. Вядомая справа прыехалі хрысціць дзіця. У хаце ж госці напомнілі гаспадару пра яго абяцанне.


[2]  [3]

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024