ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 14:46
  Падпольны рух Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Актыўна дзейнічала ў смалявіцкім падполлі сям'я патрыётаў Апацкіх Лідзія, Валянціна і Міхаіл. У сваім доме яны зрабілі канспіратыўную кватэру. Міхаіл быў сувязным партызан, дастаўляў ім зброю, медыкаменты, боепрыпасы, ад іх прывозіў лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро.

У раённай бальніцы медсястрой працавала Марыя Герман. Праз яе хірург К.К.Ціхаміраў папярэджваў падпольшчыкаў аб тым, хто з хворых ваеннапалонных падлягае выпісцы. Марыя перадавала ім атрыманыя ад К.Міклашэўскай пашпарты, з якімі ваеннапалонныя свабодна выходзілі з бальніцы і мястэчка і ішлі ў лес да партызан. Дапамагалі Марыі Герман у гэтым медсестры Ганна Касарэўская і Паліна Шчурок.

Смелымі і актыўнымі падполынчыкамі ў Смалявічах былі М.І.Мельнікаў, Н.І.Хмяльніцкая, Л.А.Касарэўскі і інш.

Рознымі шляхамі прыходзілі людзі ў рады падполыпчыкаў. Надзея Траян, былая студэнтка медінстытута, апынулася ў пачатку акупацыі ў Смалявічах. Каб неяк пражыць, уладкавалася спачатку рахункаводам, а потым перакладчыцай у кантору торфазавода. 3 удзелам Надзеі і старэйшых таварышаў на торфазаводзе была створана падпольная камсамольская арганізацыя. У яе ўваходзілі Аляксандра Бароўская, Соф'я Караленка, Ніна Гулянкова, Анатоль і Галіна Пётухі, Юра Кошаль, Аляксей Караленка, Васіль Маненкаў, Ніна Патапенка і інш.

Патрыёты заняліся зборам зброі. Здабывалі яе ў асноўным на чыгунцы. На станцыі Смалявічы спыняліся ўсе цягнікі. Ноччу хлопцы і дзяўчаты хаваліся ў вялікіх насыпах торфу каля чыгуначнага палатна. Пакуль паравоз запраўляўся вадой, хлопцы кідаліся да вагонаў, адчынялі дзверы і шукалі зброю, боепрыпасы. Не заўсёды шанцавала, але бывалі і даволі паспяховыя вылазкі. Як толькі знаходзілі патрэбны груз, падбягалі дзяўчаты і ўсе разам адносілі здабычу на балота, дзе яе хавалі. Аналагічным чынам праводзіліся і аперацыі на шашы. Гравейка каля пасёлка торфазавода на кароткім адрэзку мела два крутые павароты. Машыны тут заўсё ды збаўлялі хуткасць і ехалі павольна. Гэту акалічнасць і скарысталі камсамольцы. Юра Кошаль на хаду заскокваў у крыты брызентам кузаў машыны, і калі знаходзіў там зброю, скрыні з патронамі, кідаў усё гэта пад адхон і следам скакаў сам.

Збіралі патрыёты таксама медыкаменты, соль, сілкаванне для рацый. Вялі па заданні партызан кругласутачнае назіранне за рухам жывой сілы і грузаў праціўніка праз чыгуначную станцыю і нават імкнуліся вызначыць станцыю назначэння праходзячых цягнікоў. Для атрымання больш дакладных звестак важна было мець свайго чалавека ў службе руху. Пасля доўгага вывучэння «кандыдатур» выбар паў на немца з ваенізаванай аховы Адама Брэдгаўэра. 3 яго дапамогай і сталі атрымоўваць партызаны дакладныя звесткі аб руху паяздоў.

Надзея Траян праз пэўны час вымушана была пайсці ў атрад «Бура» брыгады «Дзядзькі Колі». Была медсястрой, разведчыцай, перакладчыцай. Па даручэнні Мінскага падполля ўдзельнічала ў аперацыі па знішчэнні гаўляйтэра В.Кубэ. Вазіў Траян на сустрэчу з Мазанік у Мінск шафёр дарожнай управы Міхаіл Апацкі. Надзея Віктараўна Траян разам з іншымі ўдзельнікамі той смелай аперацыі была ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза.

У канцы 1943 г. спецгрупа маёра Грыдзенкі забяспечыла з дапамогай Брэдгаўэра пасадку ў Смалявічах на цягнік, што рухаўся ў бок Берліна, раззедчыкаў, якія прыбылі зза лініі фронту. Асаблівая цяжкасць заключалася ў парольных адзнаках пры афармленні пасадачных дакументаў. Адам Брэдгаўэр, які на той час стаў намеснікам начальніка станцыі, зрабіў усё бездакорна. У самым пачатку 1944 г. нямецкі антыфашыст трапіў у лапы гестапа. Ён быў кінуты ў берлінскую турму і пазней пакараны смерцю.

Праз два тыдні пасля арышту Брэдгаўэра гітлераўцы схапілі Галіну і Анатоля Пётухаў. Пасля катаванняў абодвух кінулі ў канцлагеры Галю ў Асвенцім, Анатоля — у Дахау. Яны перанеслі здзекі, катаванні і ў 1945 г., пасля вызвалення, вярнуліся дамоў.

Пры выкананні задания камандавання брыгады «Дзядзькі Колі» загінулі Аляксандра Бароўская і Аляксей Караленка, якія суправаджалі ў Мінск нашага развед

чыка. Шуру і разведчыка гестапаўцы схапілі каля Дома ўрада. У дамоўлены час Аляксей чакаў іх на аўтамабіле непадалёку ад Камароўкі, але замест сяброў прыйшлі агенты гестапа. Караленка спрабаваў уцячы, але быў забіты.

Юра Кошаль стаў байцом атрада імя Кутузава брыгады «За Савецкую Беларусь». У гэтым атрадзе была санітаркай яго маці Марыя Міхайлаўна. Юра загінуў 30 студзеня 1944 г. у час дыверсіі на чыгунцы каля Смалявіч.

Са смалявіцкімі патрыётамі была цесна звязана падпольная камсамольскамаладзёжная група з в. Прысынак, што ў чатырох кіламетрах ад Смалявіч. Былая студэнтка Барысаўскага лесатэхнікума, камсамолка Ліда Кірыльчык, у сакавіку 1942 г. аб'яднала вакол сябе групу моладзі з гэтай вёскі. У склад арганізацыі ўвайшоў 21 чалавек. Гэта сёстры Лідзіі Кірыльчык Соф'я, якая была да вайны прадаўцом, і Надзея, вучаніца сярэдняй школы, а таксама студэнткапершакурсніца Мінскага медінстытута Марыя Якубіцкая, старшакласніца Валя Томуць, былыя чырвонаармейцыакружэнцы Міхаіл Аляксееў, Канстанцін Знайда, Аляксей Сцяпанаў, Васіль Святцоў, Дзмітрый Мірошын і іншыя.

Вялікая заслуга ў згуртаванні падпольшчыкаў належала С.С.Лучанку. Ён удзельнік грамадзянскай вайны, быў арганізатарам калгасаў у раёне, працаваў да прыходу акупантаў сакратаром пасялковага Савета, начальнікам пашпартнага стала смалявіцкай міліцыі. Ён аберагаў камсамольцаў ад неразумных і небяспечных дзеянняў, вучыў іх канспірацыі. Пазней, звязаўшыся з партызанамі, выконваў заданні і даручэнні, абапіраючыся на вясковых падполыпчыкаў. Са склада боепрыпасаў, які да вайны быў на ўскрайку в. Прысынак, тры Канстанціны Кірыльчык, Лучанок і Знайда, а таксама Святцаў, Сцяпанаў і іншыя перанеслі ў надзейнае месца аманал, узрывальнікі, бікфордаў шнур, шмат гранат і патронаў. Косця Кірыльчык з сябрамі знялі са збітага нямецкага самалёта 2 кулямёты. Усё гэта было перададзена партызанам.

Члены арганізацыі здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы і шашэйных дарогах, на розных аб'ектах у Смалявічах. Двойчы камсамольцы парушалі тэлефонную сувязь, падпілаваўшы слупы, адкопвалі каля аўта магістралі Мінск Масква кабель і перасякалі яго ў трох месцах. Патрыёты дабывалі і перадавалі партызанам звесткі аб руху праціўніка па чыгунцы і аўтамагістралі, аб стане аховы падыходаў да шашы і чыгункі і іншых аб'ектаў, пра намеры паліцыі і жандармерыі адносна мірнага насельніцтва, асабліва ў зоне дзеяння партызан. Вельмі каштоўныя звесткі здабывала Валянціна Томуць, якая працавала ў ларку, дзе атаварваліся паліцэйскія. Яна доўгі час перадавала інфармацыю пра смалявіцкі паліцэйскі гарнізон, яго колькасць і змены ў ім. Яна таксама перадавала партызанам запалкі, паперу, тытунь і іншыя тавары. Падполынчыкі К.Кірыльчык, К.Лучанок, К.Знайда, М.Аляксееў, В.Святцоў, А.Сцяпанаў і Дз.Мірошын, якія некаторы час працавалі на чыгуначнай станцыі Смалявічы, сачылі за рухам эшалонаў, складалі схемы і данясенні для партызан атрада «Смерць фашызму». Яны падрыхтавалі і ажыццявілі аперацыю па падрыве вадакачкі на станцыі Смалявічы. Узрыўчатку Знайда прывёз у бітонах зпад малака. Ліду і Веру Кірыльчык, Любу Кучмель стараста Прысынка часта накіроўваў на работы ў размяшчэнне нямецкіх часцей, што дзяўчаты скарыстоўвалі для збору неабходных для партызан звестак. Падполынчыкі часта ўдзельнічалі ў баявых аперацыях разам з партызанамі. Яны суправаджалі дыверсійныя групы на баявыя заданні, прыкрывалі агнём іх адыход у крытычных сітуацыях, параненых партызан дастаўлялі ў вёску і пазней з вялікай рызыкай перапраўлялі ў лес.

Ліда і Вера Кірыльчык праз сясцёр Апацкіх вялі работу сярод чэхаславакаў, што стаялі ў Смалявічах, заводзілі з імі знаёмства, перадавалі лістоўкі і адозвы партызан. У выніку частка чэхаславакаў перайшла да партызан. Падпольшчыкі дапамагалі чырвонаармейцам, якія вырваліся з палону ці засталіся на акупіраванай тэрыторыі пасля акружэння сваіх часцей, знайсці шлях да партызан.

Каб дастаць медыкаменты для партызан, падполыпчыца Надзея Кішчук неаднаразова звязвалася са смалявіцкімі патрыётамі, што працавалі ў раённай бальніцы, Таццянай Сушай, Ганнай Касарэўскай, К.Ціхаміравым. Потым Кірыльчыкі перапраўлялі медыкаменты партызанам.

Прысынкаўскія патрыёты правялі сярод насельніцтва Смалявіч, сваёй і бліжэйшых вёсак збор сродкаў у фонд абароны. Яны перадалі партызанам для адпраўкі за лінію фронту вялікую колькасць савецкіх грошай, аблігацый, каштоўнасцей. Для партызан падпольшчыкі вырабілі 100 пар рукавіц і шкарпэтак, а матэрыялы для іх збіралі ў аднавяскоўцаў і па суседніх вёсках.

Аднойчы ў вёсцы нечакана з'явіліся паліцэйскія, якія сталі арыштоўваць тых, каго падазравалі ў сувязях з партызанамі. Сцяпанаў, Мірошын, Святцоў кінуліся агародамі да лесу. Сцяпанава куля дастала, калі той пералазіў цераз плот, яго ж сябрам удалося ўцячы. Яны сталі байцамі атрада «Смерць фашызму». Паліцыя арыштавала Косцю і Веру Кірыльчыкаў. Патрыёты вынеслі ўсе катаванні, але нікога не выдалі. Іх адправілі на катаргу ў Германію. Пасля гэтых падзей Ліда Кірыльчык, К.Знайда і К.Лучанок пайшлі ў партызаны, а арганізацыяй пачала кіраваць Люба Кучмель. У сакавіку 1944 г. у Мінску з фальшывым аўсвайсам была затрымана партызанская разведчыца Ліда Кірыльчык. Птлераўцы спрабавалі ёй «развязаць язык», але дарэмна. Дзяўчыну адправілі ў Германію (пасля вайны яна вярнулася ў родныя мясціны, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені). У красавіку 1944 г. паліцыя выйшла на след Валянціны Томуць. Яе арыштавалі, пазней былі схоплены Настасся Прыстром, Мікола Красінскі, Соф'я і Надзея Кірыльчык, Зінаіда Кучмель. У маі 1944 г. пасля катаванняў В.Томуць, Н.Прыстром і М.Красінскага расстралялі ў двары гестапа, астатніх адправілі на катаргу ў Германію. Тады ж загінуў і партызанскі разведчык К.Знайда. Каля в. Мглё група, у якой ён знаходзіўся, сутыкнулася з фашыстамі. У перастрэлцы Кастусь быў паранены ў ногі, яго акружылі, але хлопец падарваў і сябе, і ворагаў гранатай.

У Смалявічах існавала шмат невялікіх (2 3 чалавекі) груп, якія былі звязаны з рознымі атрадамі. Камандзіры гэтых атрадаў рашуча патрабавалі ад падполыпчыкаў абрываць сувязі з іншымі групамі, адасабляцца ў мэтах канспірацыі, што выключала магчымасць вялікіх правалаў. У ліпені 1941 г. у в. Задом ля Прылепскага сельсавета была арганізавана падпольная партыйнакамсамольская група. Кіраваў ёй Пётр Ігнатавіч Санковіч, які працаваў у Прылепах ветурачом. У групу ўвайшлі былы дырэктар Задамлянскай школы А.І.Мрочак, піянерважатая А.Бандарчык, жыхар вёскі Д.Н.Манулевіч і інш. Падполыпчыкі мелі радыёпрыёмнік. Яны слухалі зводкі Саўінфармбюро і распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва. На жаль, гэта працягвалася нядоўга. Фашыстам удалося ў час вобыску ў Мрочака знайсці радыёпрыёмнік. У жніўні 1941 г. былога дырэктара школы расстралялі. Санковіч пайшоў у атрад «Дзядзькі Колі». Гітлераўцы схапілі яго жонку, бацьку і цешчу, завезлі ў мінскую турму, дзе і расстралялі. П.І.Санковіч, член Смалявіцкага падпольнага райкома КП(6)Б, загінуў пры выкананні задания 8 лютага 1944 г.

Пасля правалу група аднавіла сваю дзейнасць у в. Прылепы. Сакратаром арганізацыі стала Алімпіяда Бандарчык, членам! Вольга Курыльчык з в. Каменка, Клава і Яўген Казлоўскія са Смалявіч, Ніна Гараўская з Крывой Бярозы. Падполыпчыкі шукалі і хавалі ў лесе зброю, аказвалі дапамогу чырвонаармейцамакружэнцам, забяспечвалі іх прадуктамі, адзеннем, выпускалі лістоўкі, праводзілі дыверсіі. Восенню 1941 г. яны спалілі некалькі драўляных мастоў.

На працягу ўсіх гадоў акупацыі дзейнічала падполле на торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг».

У жніўні 1941 г. на торфапрадпрыемстве з'явілася тылавая адміністрацыя на чале з Ільфам Цылерам. Размясцілася яна ў былым Доме стаханаўцаў будынку, дзе калісьці кіпела культурнае жыццё па

сёлка. На рагу канторы «новыя гаспадары» прыбілі шыльду «Торфверк Пліса», а пад ей аб'яву, у якой паведамлялася, што жыхары пасёлка павінны выйсці на уборку торфу.


[1] [3]

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024