ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 08.05.2024, 04:24
  Падпольны рух Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Тады ж у жніўні 1941 г. і ўтварылася ядро будучай падпольнай арганізацыі. У ягоўвайшлі М.М.Гнёт, М.А.Зыль, В.З.Пчанскі, А.Я.Коўрык, Я.С.Мікульскі, Г.В.Цярэшка. Узначаліў арганізацыю А.П.Карэўка, былы настаўнік, сакратар камсамольскай арганізацыі завода. У 1940 г. ён быў накіраваны ў Вілейскую вобласць у складзе групы для арганізацыі тарфяной прамысловасці. Працаваў дырэктарам торфапрадпрыемстваў. У пачатку вайны, не прабіўшыся на ўсход, вярнуўся ў пас. Чарніцкі.

А.П.Карэўка прыцягнуў да падпольнай барацьбы В.С.Завістоўскага геолага, кандыдата навук, якога перад вайной накіравалі на Беларусь з Украіны для вызначэння радовішчаў нафты. У раёне Мінска быў затрыманы акупантамі і разам з іншымі цывільнымі асобамі і вялікай групай ваеннапалонных быў дастаўлены на торфапрадпрыемства на прымусовыя работы. Пазней у барацьбу былі ўцягнуты галоўны механік М.А. Коршун, механік Л.К.Чарняцоў, гідратэхнік В.Я.Кухто, прараб А.Л.Запольскі і інш. Да кастрычніка 1942 г. усталявалася рэгулярная сувязь кіраўніцтва падполля з камандаваннем партызанскага атрада «Разгром» Р.І.Бяляўскім, А.М.Базылевічам, А.М.Лапуцькам. Падпольшчыкі ажыццяўлялі эканамічныя дыверсіі: парушалі тэхналогію вытворчасці торфу, псавалі торфаздабываючую тэхніку і іншае абсталяванне, заблытвалі сістэму ўліку і справаздачы, каб паменшыць адгрузку паліва ў Мінск, у вышку чаго практычна была паралізавана работа Мінскай электрастанцыі.

У канцы 1942 г. на электрастанцыі склалася крытычная сітуацыя. Разбіралася цэлая камісія, якая выявіла, што складская тэрыторыя завалена не паліўным торфам, а спрасаванай масай з бруду, якая ператварылася ў мярзляк, які ні пры якіх умовах не мог гарэць у топках. Нехта падказаў, адкуль паступаў такі торф. Прыбыўшая на торфазавод камісія канкрэтных вінаватых не знайшла. Аднак за асобнымі работнікамі быў устаноўлены пільны нагляд. На жаль, падполынчыкі, не вельмі дасведчаныя ў справах канспірацыі, працягвалі дзейнічаць, як і раней. Трагічная развязка наступіла напярэдадні новага 1943 г.

31 снежня А.П.Карэўка і А.Я.Коўрык прыбылі на явачную кватэру ў Мінск, пагрузілі на машыну падрыхтаваны мінскімі падполынчыкамі груз пакеты і цюкі з медыкаментамі і без прамаруджвання адправіліся назад. За 2 км ад пас. Цэнтральны іх чакала засада. Патрыётаў схапілі. У той жа дзень арыштавалі Г.В.Цярэшку і З.І.ВайцахоўскуюКазлоўскую. 18 студзеня 1943 г. А.П.Карэўка, А.Я.Коўрык і Г.В.Цярэшка пасля жудасных катаванняў былі расстраляны, а ВайцахоўскаяКазлоўская адпраўлена на катаргу ў Германію. Птлераўцы працягвалі сачыць за кожным, каго яны падазравалі. Папярэджаныя своечасова С.Б.Петух, М.М.Яўсеенка, І.І.Канаразаў, М.В.Ушакоў пайшлі ў партызаны. Урач Канаразаў пагрузіў на сані і вывез абсталяванне амбулаторыі, інструменты, медыкаменты. У атрадзе ён арганізаваў шпіталь.

Рэпрэсіі фашыстаў не зламалі волі патрыётаў. Арганізацыя працягвала дзейнічаць. Слесары І.А.Сушчынскі і Н.Я.Мардовіч у механічных майстэрнях у пас. Чарніцкі паранейшаму выраблялі загатоўкі і дэталі для кулямётаў і аўтаматаў, якія П.Д.Блешчык перадаваў у атрад. У канцы сакавіка М.В.Ушакоў разам з У.А.Нішчыкам спалілі электрастанцыю, якую немцы падрыхтавалі для дэмантажу і вывазу абсталявання. Пры гэтым падполыпчыкі забралі з сабой у лес 20мет

ровы скураны пас, які быў скарыстаны на абутак для партызан. Пасля таго, як падполынчыкамі і партызанамі былі распрапагандаваны і разгромлены паліцэйскія гарнізоны ў пасёлках Цэнтральны (двойчы) і Чарніцкі, дзейнасць прадпрыемства «Торфверк Пліса» ўжо ў 1943 г. была амаль цалкам спынена.

Нспадалёку ад прадпрыемства побач з чыгункай раскінулася в. Пліса. Тут яшчэ летам 1941 г. мясцовыя камсамольцы Алесь Савіцкі, Анатоль Шымановіч, Сяргей Граковіч, Мікола Ляшкевіч, Пётр Ціхановіч, Мікола Жылко тайна сабраліся ў лесе і дамовіліся збіраць зброю і рыхтавацца да барацьбы. У пачатку 1942 г. патрыёты ўстанавілі сувязь з партызанамі. Яны аказвалі падрыўнікам дапамогу ў правядзенні баявых аперацый, разведвалі і паказвалі ім найболыы зручныя і бяспечныя шляхі падыходу да чыгункі, выконвалі ролі праваднікоў і сувязных. У гэтых аперацыях удзельнічалі М.Ляшкевіч, П.Ціхановіч, Леанід Жыткевіч, Васіль Савіцкі, Рыгор і Міхаіл Ляшкевічы. Жыткевіч начарціў і перадаў партызанам план размяшчэння агнявых кропак, мастоў, адхонаў, адкрытых падыходаў да чыгункі на перагоне Смалявічы Жодзіна. Ён таксама падарваў пад'ёмны кран на станцыі Пліса. Падполыпчыкі, прабраўшыся на станцыю, засыпалі пясок у буксы вагонаў.

Патрыёты аказвалі дапамогу чырвонаармейцам, што вырваліся з палону, накіроўвалі іх да партызан. Пазней некаторыя з іх сталі партызанскімі камандзірамі, напрыклад, В.В.Дручкоў начальнікам штаба брыгады «Разгром». Разам з падпольшчыкамі торфапрадпрыемства «Чырвоны Сцяг» пліскія патрыёты правялі ўдалую аперацыю па знішчэнні спісаў ваеннапалонных у пас. Чарніцкі і ў адну ноч вывелі зпад аховы 12 чалавек у лес. Па заданні падполыычыкаў і партызан у пліскай валасной управе працаваў Алег Даўнаровіч, а калі ён пайшоў у партызаны, з той жа мэтай пісарам ва ўправу аформілася Ганна Іванаўна Васілёнак. Яна перадавала партызанам звесткі пра колькасць і размяшчэнне варожых гарнізонаў на тэрыторыі воласці, бланкі пашпартоў і пропускаў. Дзякуючы яе разведданым удалося разграміць гарнізоны ў пас. Цэнтральны. Да канца 1942 г. ядро пліскай групы (А.С.Савіцкі, А.П.Шымановіч, А.Н.Кошаль, П.Ф.Ціхановіч, С.У.Граковіч, А.Н.Даўнаровіч) аказалася ў партызанскіх атрадах. Тыя, хто заставаўся, працягвалі актыўна дапамагаць лясным байцам.

У адзін з летніх дзён 1941 г. у лесе непадалёку ад в. Мікалаевічы сабраліся маладыя патрыёты, жыхары вёскі М.П.Яўменчык, М.М.Яўменчык, М.К.Кірыльчык, Л.П.Лаўрэцкі, К.І.Мацяг, Г.А. і К.А.Папковічы, М.П.Папковіч, Дз.Ф. і М.Ф.Пашукевічы, М.А.Рашчынскі і Я.Я.Васіленка. Вырашылі аб'яднацца ў групу для будучай барацьбы з акупантамі. Кіраўніком абралі старэйшага па ўзросце Якава Яфімавіча Васіленку, былога аглядчыка вагонаў на станцыі Смалявічы.

За кароткі час члены групы сабралі некалькі дзесяткаў вінтовак, вялікую колькасць патронаў і гранат. Васіленка вучыў сяброў, як карыстацца зброяй. Група мела радыёпрыёмнік, па якім хлопцы прымалі сводкі Саўінфармбюро, а потым перапісвалі іх і распаўсюджвалі сярод насельніцтва. Група ажыццявіла 3 дыверсіі на чыгунцы, у в. СтанокВадзіца спаліла жыта, сабранае для абмалоту і перадачы акупантам. Вялікую дапамогу падпольшчыкі аказвалі акружэнцам, дапамагалі ўцякаць з палону савецкім воінам.

У верасні Я.Васіленку арыштавала паліцыя. У турме яго катавалі, але ён ні ў чым не прызнаўся. Паколькі, апрача падазрэнняў, ніякіх доказаў у паліцаяў не было, Васіленку вызвалілі з умовай, што ён уладкуецца працаваць на чыгунцы і штодня будзе адзначацца ў паліцыі. Калі ж, нагляд крыху аслабеў, Васіленка 13 ліпеня 1942 г. пайшоў са сваёй групай у атрад «Бура» брыгады «Дзядзькі Колі». Пазней паліцыя арыштавала яго блізкіх. Жонку павесілі ў Смалявічах, а маці і цесця расстралялі.

Вялікую работу па стварэнні ў раёне падпольных груп праводзілі былы ўпаўнаважаны Смалявіцкага райаддзела НКУС Р.І.Бяляўскі і старшы лейтэнант Чырвонай Арміі камуніст Севасцьян Іванавіч Лашук, які ўцёк з палону. 3 яго імем звязана арганізацыя антыфашысцкай групы ў в. Яловіца, якой кіраваў Антон Байко. Група была невялікая. Хутка падобныя арганізацыі ўзніклі ў вёсках Высокія Л яды, Слабада і інш. Апрача названых, падпольныя групы і арганізацыі існавалі

ў вёсках Арэшнікі, Чэрнікаўшчына, Волма, Бабін Лес, Чорная Сцежка, Бярозавіца, Плішчына, Хаценава, Авангард. Усяго ў раёне дзейнічала каля 20 падпольных партыйнакамсамольскіх груп і арганізацый. Яны падтрымлівалі цесную сувязь з партызанамі брыгад «Разгром», «Смерць фашызму», «За Савецкую Беларусь», «Дзядзькі Колі» і іншымі, са спецгрупамі, што засылаліся сюды з Вялікай зямлі.

У першыя месяцы вайны на участку чыгункі Смалявічы Барысаў дзейнічала прыбыўшая зза лініі фронту дыверсійнаарганізацыйная група на чале з памочнікам сакратара Смалявіцкага РК КП(б)Б па кадрах І.І.Ясіновічам. Усяго ў 1941 г. яго група ажыццявіла 9 аперацый: пад адхон ляцелі эталоны з жывой сілай праціўніка, тэхнікай, уздоўж чыгуначнага палатна было знішчана 200 м тэлеграфнатэлефоннай лініі. Потым група перайшла  ў Плешчаніцкі раён, дзе Ясіновіч стаў сакратаром падпольнага РК КП(6)Б. Разам з ім змагаліся інструктар Смалявіцкага РК КП(б)Б І.Я.Стасялевіч, інструктар райвыканкома М.Ф.Кабышаў. Былы дырэтар 1й Смалявіцкай МТС П.І.Буцко, які партызаніў яшчэ ў 19181919 гг., стаў сакратаром партбюро партызанскага атрада «Барацьба» ў Плешчаніцкім раёне.

Новы этап барацьбы з ворагам пачаўся з утварэннем Смалявіцкіх падпольных райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. 23 кастрычніка 1942 г. міжрайпартцэнтр Барысаўскай зоны зацвердзіў сакратаром Смалявіцкага падпольнага РК КП(б)Б Р.Дз.Даўгаленка. Яго намеснікам стаў П.І.Санковіч, памочнікам сакратара І.М.Лойка (рахункавод з калгаса «Парыжская камуна»), загадчыкамі аддзелаў: ваенным І.М.Яськевіч (былы брыгадзір калгаса «Ударнік»), прапаганды М.Я.Мартынаў (былы ваеннаслужачы), інструктарамі М.Р.Тылецкі, І.І.Лапацін, С.Ф.Мархель. У сваёй дзейнасці райком абапіраўся на пярвічныя партарганізацыі, што існавалі ў партызанскіх атрадах і сельсаветах. Сакратарамі падпольных арганізацый былі зацверджаны М.Карніловіч у Юр'еўскім, Л.Казлоўскі ў Жажэлкаўскім, В.Лютарэвіч у Пліскім сельсаветах.

30 лістапада 1942 г. пачаў дзейнічаць Смалявіцкі падпольны райком ЛКСМБ. Яго сакратаром стаў Дз.В.Лёля. У сувязі з павелічэннем колькасці камсамольцаў у партызанскіх атрадах і населеных пунктах са жніўня 1943 г. увялі пасаду другога сакратара райкома камсамола. На яе прызначылі У.Сухоцкага. Райкомы партыі і камсамола базіраваліся ў асобным атрадзе імя Калініна ў раёне в. Юр'ева.

Асноўныя заданы, якія вырашаў падпольны райком партыі, былі наступныя: мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з ворагам, рост і актывізацыя баявой дзейнасці партызанскіх атрадаў, пастаноўка партыйнапалітычнай работы сярод народных мсціўцаў і насельніцтва. На 1 сакавіка 1944 г. у партызанскіх атрадах і ў цэлым па раёне налічвалася 19 партыйных арганізацый і 101 камуніст. Работнікі райкома ўдзельнічалі ў баявых аперацыях. Умела і храбра ваяваў П.І.Санковіч, які геройскі загінуў 8 лютага 1944 г. пры выкананні баявога задания. Як добрага прапагандыста і агітатара ведалі сакратара пярвічнай партыйнай арганізацыі атрада імя Кутузава Я.Я.Ліхцера. Райком выдаваў падпольную газету «Смерть фашизму». Яе рэдактар В.Ф.Бандарчык удзельнічаў у многіх баявых аперацыях.

Актыўна дзейнічалі і камсамольскія важакі. Кіра Восіпава арганізавала ў раёне 8 падпольных камсамольскіх груп. Сярод моладзі добра было вядома імя адважнай патрыёткі, камсорга антапольскай арганізацыі Ніны Кішкурна.

Адной з дзейных формаў палітычнай работы з насельніцтвам і партызанамі быў партызанскі друк. У пачатку 1943 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Смерть фашизму». Яна выдавалася раз у тыдзень тыражом 500 экзэмпляраў. Усяго выйшла 58 нумароў.

Факт выдання газеты афіцыйнага органа иадиольнага райкома партыі — у глыбокім тыле ворага меў вялікае мабілізуючае значэнне. Апрача газеты быў наладжаны выпуск розных зваротаў, лістовак, зводак Саўінфармбюро. Матэрыялы для іх забяспечвалі радысты У.С.Тарасаў і В.П.Торапава. Выданні райкома траплялі не толькі ў партызанскія атрады і да насельніцтва Смалявіч, але распаўсюджваліся і ў Лагойску, Барысаве, Зембіне, у вёсках, дзе былі варожыя гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Падпольныя выданні ўсялялі ў людзях надзею і ўпэўненасць у хуткім вызваленні, а на фашыстаў і іх прыслужнікаў наводзілі страх.

Г. У. Разумаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024