ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 22:04
  Партызанская вайна: Факты і людзі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Псторыя партызанскай барацьбы на Смалявіччыне захавала нямала прыкладаў гераізму, адвагі і самаадданасці лясных байцоў. Розныя былі гэтыя людзі, рознымі шляхамі прыйшлі яны ў партызаны. Большасць мясцовыя жыхары, людзі мірных прафесій. Яны абаранялі свае сем'і, вёскі, права жыць на сваёй зямлі вольна і без прымусу. Вайна стала для іх новай работай надзвычай адказнай, цяжкай, небяспечнай, дзе стаўкай было ўласнае жыццё.

Рукапісныя гісторыі партызанскіх брыгад, дзённікі баявых дзеянняў, што захоўваюцца ў архівах, шматлікія ўспаміны, што друкаваліся ў газетах, кнігах, часопісах, гучалі на традыцыйных партызанскіх сустрэчах, захавалі для нашчадкаў імёны многіх гэтых людзей. У падборцы эпізодаў партызанскай вайны і фрагментаў біяграфій яе ўдзельнікаў стваральнікі кнігі «Памяць» пастараліся данесці гэтыя імёны да сучаснага чытача.

У брыгаду «Разгром» яшчэ хлапчуком прыйшоў з в. Пекалін Васіль Віктаравіч Аляхновіч. I адразу пайшоў на задание: прымаў непасрэдны ўдзел у «рэйкавай вайне», хадзіў на іншыя баявыя аперацыі. А калі прагналі з Беларусі фашысцкіх акупантаў, Васіль Віктаравіч пайшоў на фронт. Працягваў ваяваць з фашыстамі. Пасля вайны працаваў настаўнікам у Пекаліне.

Іван Міхайлавіч Небышынец і Іван Міхайлавіч Малькевіч пасля вайны працавалі аж да пенсіі машыністамі цеплавоза на Жодзінскай ЦЭЦ. А ў гады вайны I.М.Небышынец быў падрыўніком, разведчыкам атрада «Сцяг». І.М.Малькевіч быў диверсантам у атрадзе «Ураган» брыгады «За Савецкую Беларусь».

Двух сыноў адправіў у партызаны жыхар в. Крутая Гара Іван Андрэевіч Сіняўскі. У пачатку восені 1943 г. карнікі арыштавалі яго, катавалі, спрабуючы даведацца пра партызан, і, нічоганедабіўшыся, расстралялі ў лесе каля в. Забрадзенне.

У атрад «Разгром» прыйшла з в. Паддуб'е Сцепаніда Раманаўна Цяслюк. Яна гатавала ежу, карміла партызан, мыла адзенне. Калінікалі хадзіла на баявыя заданні. Пасля вайны доўгі час працавала жывёлаводам на ферме эксперыментальнай базы «Зарэчча».

Уладзімір Паўлавіч Дзярабін камандзір партызанскага атрада «Іскра» брыгады «Разгром» разам з Іосіфам Іосіфавічам Аўсянкіным з Жодзіна зпад носа ў акупантаў вывезлі ў партызаны Настассю Фамінічну Купрыянаву маці пяці сыноўпатрыётаў, загінуўшых у барацьбе з фашыстамі.

Дыверсант атрада «Сцяг» брыгады «Разгром» Пётр Васільевіч Зыль з в. Чарнава сагітаваў сваіх аднавяскоўцаў (у вёсцы было больш за 200 двароў), і яны ўсёй вёскай добраахвотна пайшлі ў партызаны. Характэрна, што ні аднаго здрадніка ў вёсцы не было.

Адным з месцаў базіравання партызан брыгады «Разгром» была в. Кляннік. Аднымі з першых адсюль у партызаны пайшлі Віктар і Міша Дзеркачы, а з імі сястра Настасся. У брыгадзе змагаліся браты Мікалай, Вася і Іван Ганчарыкі, Уладзімір Гурыновіч з жонкай і сястрой. Усе яны прынеслі вінтоўкі, патроны, гранаты. Міша і Віктар Дзеркачы ўдзельнічалі ў многіх баявых аперацыях, засадах, у разгроме гарнізонаў у вёсках Рудня, Верхмень, на торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг» і іншыя. Неаднаразова іх прадстаўлялі да ўрадавых узнагарод. Восенню 1942 г. Віктар Дзяркач загінуў. Міша пасля вайны служыў на граніцы, а дэмабілізаваўшыся, працаваў на фабрыцы піяніна ў Барысаве.

Мікалай, Васіль і Іван Ганчарыкі таксама актыўна ўдзельнічалі ў аперацыях па разгроме нямецкіх гарнізонаў. Васілю не давялося дажыць да светлых дзён перамогі: загінуў пад Кёнігсбергам.

Іван Ганчарык дзейнічаў у дыверсійнападрыўной групе, якой камандаваў аднавясковец Уладзімір Гурыновіч. Гэта група падарвала 10 варожых цягнікоў, многа мастоў на стратэгічных дарогах. Восенню 1943 г. групе было даручана замініраваць шлях, па якім адыходзіў партызанскі атрад. У той час, калі атрад пас ля выканання баявога задания пачаў пераход цераз р. Чарніца, з боку Смалявіч на ўзгорку паявіліся нямецкія танкі. Яны стралялі залпамі. Калі танкі знаходзіліся ад моста на адлегласці якіх 200 метраў, Валодзя Гурыновіч залажыў міну. Як толькі першы танк падышоў да моста, адбыўся выбух. Танкі не прайшлі, але ад выбуху міны загінуў і Валодзя.

У брыгадзе «Разгром» гераічна змагаліся і загінулі юныя партызаны А.Шапко, Ф.Кошаль, А.Цыркоў з в. Пліса. Смерцю храбрых загінуў камандзір узвода разведкі Лапшын. Камсамолец Альтман падарваў 29 эшалонаў з жывой сілай і ўзбраеннем. Шмат пусцілі пад адхон нямецкіх цягнікоў Іван Барткевіч, Сяргей Мархель, Антон Змітровіч.

Група ў складзе трох чалавек (Савіцкі, Гурыновіч і Фядотава) з лістапада 1942 г. па студзень 1943 г. падарвала тры варожыя эталоны і сем мастоў. Дапамагалі гэтым адважным диверсантам падпольшчыкі з вёсак Пліса і Чорная Сцежка Ціхановіч, Ляшкевіч, Граковіч, Еўдакія Шэлехава, Аляксандр Шапко і іншыя.

На баявым рахунку камсамольца з в. Пліса Аляксандра Савіцкага камандзіра падрыўной групы партызанскага ат

рада «Разгром» 18 цягнікоў ворага, пушчаных пад адхон. Аляксандр біў фашыстаў не ведаючы стомы, карыстаўся павагай сяброў. У чэрвені 1943 г. партызаны і падполынчыкі правялі аперацыю па знішчэнні акупантаў каля в. Апутак (раён Смалявіцкай МТС). Аперацыя прайшла паспяхова. Аднак фашысты ўслед адыходзячым народным мсціўцам і падпольшчыкам пусцілі пагоню на аўтамашынах. Адыход прыкрывала група Савіцкага. Сілы былі далека не роўныя, але партызаны змагаліся да апошняга. Цяжка паранены Савіцкі, каб не трапіць у палон, застрэліўся.

У ліку знатных людзей раёна Андрэй Аляксандравіч Кіслякоў, былы начальнік штаба брыгады «Смерць фашызму». Пасля вайны ён 15 гадоў працаваў упаўнаважаным Міністэрства нарыхтовак. Нарадзіўся А.А.Кіслякоў у 1919 г. у г. Горкі Магілёўскай вобласці. Прымаў удзел у савецкафінляндскай вайне. Быў старшыной роты. У баях за г. Петсама 10 сакавіка 1940 г. быў паранены. У Вялікую Айчынную вайну першы бой прыняў у Эстоніі каля г. Ракверэ. Затым Кіслякова пасылаюць у ваеннае вучылішча на павышэнне ваеннай кваліфікацыі. А ў красавіку 1942 г. адклікаюць у распараджэнне ЦК КП(6)Б і накіроўваюць на курсы перападрыхтоўкі для барацьбы ў тыле ворага. У ліпені таго ж года ў складзе групы (52 чалавекі) яго засылаюць у Смалявіцкі раён. Калі на базе атрада «Смерць фашызму» была створана брыгада, А.А.Кіслякоў быў назначаны начальнікам штаба.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024