ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 05:01
  Партызанская вайна: Факты і людзі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Дастойны уклад у перамогу ўнёс і партызан брыгады «Смерць фашызму» Іван Еўдакімавіч Шагойка. Ужо ў кастрычніку лістападзе 1942 г. трупа ў складзе Чуянава, Вышнікава, Сілковіча, Рагожкіна, Шыянка і Шагойкі ўчыніла чатыры дыверсіі на чыгунцы паміж Жодзінам і Барысавам. Двойчы зрабіла дыверсію на чыгунцы ў раёне Козыраўкі група з 3 чалавек (і зноў жа ў яе складзе Іван Шагойка). Іван Шагойка быў не толькі добры дыверсант, але і выдатны разведчык.

Ад людзей з в. Перамежнае ён даведаўся, што да дзяўчыны Гені Гарадзецкай заляцаецца немец Юзаф. Ён знаходзіўся ў ахове падземнага кабелю, па якім Птлер гаварыў з фронтам. Калі Геня расказала пра немца падрабязна, Іван далажыў Тарунову, і камбрыг даў згоду злавіць гэтага немца. I вось Іван Шагойка, Юзаф Міклашэўскі і Алег Даўнаровіч прыехалі да Гені. Хутка заявіўся і Юзаф. Яго ўзялі ў палон і адвезлі ў партызаны. Ён даў каштоўныя звесткі, бо, седзячы ў будцы, немец слухаў размовы стаўкі Гітлера з фронтам.

Шагойка быў майстар на ўсе рукі. Задоўга да вайны ён закончыў мастацкае вучылішча ў Мінску. Добра маляваў, у брыгадзе ён рыхтаваў для сувязных, падпольшчыкаў і партызан пропускі, пашпарты, розныя аўсвайсы. Аднойчы па падробленых ім дакументах партызаны на торфазаводзе імя Арджанікідзе атрымалі на маслабойні ў немцаў 100 кг масла.

Сяргея Аляксандравіча Таболіча, ураджэнца в. Азярыцкая Слабада, вайна застала ў Мінску, дзе ён працаваў у паравоз ным дэпо таварнай станцыі. Хлопец падаўся ў родную вёску. Ён наладжвае сувязь з Мінскім падпольным райкомам партыі, дзе яму даручылі ўстанавіць сувязь з партызанамі. У жніўні 1942 г. ён звязаўся з імі ў в. Тадуліна. Гэта былі Апанас Прусакевіч, ветурач Прылепскага сельсавета Санковіч і Алімпіяда Бандарчык. Таболічу даручаюць дастаўляць партызанам зброю і медыкаменты. Ён падабраў надзейных людзей. Вернымі яго памочнікамі былі Іван Дзмітрыевіч Тулай, яго жонка Софія Генрыхаўна, каваль Пётр Залатаронак. У верасні 1942 г. фашысты вырашылі вывезці ўсю моладзь з Азярыцкай Слабады ў Нямеччыну. Склалі спісы, дзе значыўся і Таболіч. Заставацца ў вёсцы было нельга, і ён пайшоў у партызаны. У 1943 г. яго залічылі разведчыкам у атрад імя Ку ту зава. Яго непасрэдным камандзірам стаў ужо вядомы Апанас Прусакевіч, таварышамі па зброі былі разведчыкі Мікалай Кудрэвіч, Іосіф Ціхановіч, Мікалай Лютарэвіч і іншыя, разам з якімі ўдзельнічаў у баявых аперацыях у вёсках Белая Лужа, Бродня, Трубічына і інш.

Пасля вызвалення ад нямецкафашысцкіх захопнікаў Смалявіцкага раёна Сяргей Аляксандравіч працаваў у міліцыі. Шмат зрабіў для хутчэйшага адраджэння раёна, нармалізацыі жыцця і парадку.

Віктар Лук'янавіч Пяршай з в. Туры Курганскага сельсавета да вайны працаваў дарожным майстрам. У вайну жыў у Смалявічах. Быў сувязным партызанскага атрада «Разгром». Летам 1943 г. быў арыштаваны, пасля допытаў адпраўлены ў канцлагер у Германію. У 1946 г. вярнуўся дадому. Працаваў майстрам, тэхнікам. 6.7.1949 г. загінуў ад рук бандытаў (бы

лых паліцаяў) каля в. Высокае (урочышча Высокі лес).

У атрад «Камунар» брыгады «Дзядзькі Колі» Таццяна Уладзіміраўна Ягорава прыйшла 19гадовай дзяўчынай. Ёй даручылі адказную справу быць медыцынскай сястрой. Яе ўзнагароды ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі сведчаць, што сваю справу яна выконвала бездакорна. Добрасумленна ставілася да сваіх абавязкаў і медсястра атрада імя Кутузава брыгады «Смерць фашызму» Надзея Антонаўна Яцкевіч, якая таксама ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Радавым байцом праваявала з сакавіка 1943 г. па ліпень 1944 г. у атрадзе «Радзіма» брыгады «Разгром» Ірына Васільеўна Смольская. А пасля вызвалення раёна яна ударна працавала, каб наблізіць доўгачаканую перамогу. Яе баявы і працоўны шлях у часы вайны адзначаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 1945 гг.».

Зінаіда Пятроўна Масолава (Федаровіч) ваявала ў партызанскай брыгадзе «Смерць фашызму» з моманту яе стварэння і да ліпеня 1944 г. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Партызанскае жыццё звяло яе на доўгія гады з Георгіем Фёдаравічам Масолавым. Былы лейтэнант інжынернай службы, палітрук стаў партызанам атрада «Смерць фашызму» ў лютым 1943 г. Яго ўзнагароды — ордэны Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, шматлікія медалі.

Барыс Мінавіч Шчапко быў палітруком роты ў атрадзе «Перамога» брыгады імя М.А.Шчорса. Узнагароджаны ордэнам! Айчыннай вайны I i II ступеней, Чырвонага Сцяга, медалямі.

Леанід Іванавіч Гарадзецкі са Смалявіч быў байцом атрада імя Варашылава брыгады «Смерць фашызму». Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны II ступень

Уладзімір Феафілавіч і Надзея loci I фаўна Лашукі да Вялікай Айчыннай вайны жылі ў в. Каменка. У сям'і было пяцёра дзяцей, чатыры з якіх загінулі ў бараць6е з ворагам. 3 гэтай вялікай сям'і засталася жывой толькі дачка Насця. Пасля арышту немцамі сястры Зіны, якая падтрымлівала сувязь з партызанамі, Насця разам з бацькамі пайшла ў брыгаду «Смерць фашызму». Мыла партызанам вопратку, маскіровачныя халаты, даглядала параненых. Не раз несла баявое дзяжурства на пастах.

У партызанскім атрадзе ў сям'і Лашукоў выхоўвалася двое ўнукаў дзяцей дачкі, якую забілі немцы, а таксама двое дзяцей партызана Антона Мурашкі. Іх маці таксама загінула ад рук ворага. Насця даглядала сірот, гуляла з імі, набывала вопыт іх выхавання. Магчыма, гэта ў значнай ступені і вызначыла пасляваенны выбар прафесіі.

Пасля вызвалення раёна Насця была накіравана райвыканкомам арганізоўваць дзіцячы дом у в. Тадуліна. Шмат сірот пакінула вайна, і ўсіх трэба было сагрэць цяплом уласнага сэрца, накарміць і дагледзець. Сама пякла хлеб, рыхтавала ежу. Для многіх дзяцей яна была нібы родная маці.

Таццяна Уладзіміраўна Лазарчык з в. Крывая Бяроза з 6 красавіка 1942 г. становіцца сувязной атрада «Камунар», а ў студзені 1943 г., калі ўзнікла небяспека, яе залічваюць у гэты атрад. Закончыўшы курсы медсясцёр, знаходзілася ў роце Івана Суртаева. Разам з байцамі хадзіла на заданні, даглядала хворых і параненых у шпіталі атрада.

Іван Данілавіч Макарэвіч з в. Сутокі быў сувязным брыгады «Смерць фашызму». Знаходлівы, заўсёды спакойны і ўважлівы, ён выконваў самыя адказныя даручэнні партызанскага камандавання. У асноўным Макарэвіч трымаў сувязь з падполлем Барысава. Дзесяткі разоў хадзіў і ездзіў у гэты горад на заданні.

Аднойчы для ажыццяўлення баявой аперацыі ў Барысаў неабходна было даставіць каля 40 кілаграмаў толу. Партызанскае камандаванне даручыла гэта Макарэвічу, спадзеючыся на яго вопыт. Немцы вельмі моцна ахоўвалі ўсе подступы да горада. Абшуквалі кожную сялянскую павозку. Правезці ў горад 40 кілаграмаў толу было задачай надзвычай цяжкай. I ўсётакі Макарэвіч выканаў яе. Некалькі дзён рыхтаваўся ён да паездкі. Долатам выдзеўбаў у палазах саней канаўку, у якую закладваў кавалкі толу. Астатні тол быў схаваны ў хамут.

Для немцаў в. Сутокі з'яўлялася небяспечнай партызанскай зонай. Яны наведва

ліся сюды толькі з карнымі экспедыцыямі. Вясной 1944 г. карнікі наляцелі на вёску. Пачалі падпальваць хаты. Убачыўшы карнікаў, Макарэвіч агародамі кінуўся да лесу. Але не дабег нейкую сотню метраў. Варожая куля абарвала яго жыццё.

У баях з нямецкафашысцкімі захопнікамі загінула шмат партызан Смалявіччыны, у тым ліку разведчыкі Рыгор Яскевіч, Іван Траска, Аляксандр Про, Пётр Пацяраеў і іншыя.

Фашысты не аднойчы рабілі спробы знішчыць партызан. Аб гэтым сведчыць працяглая блакада каля возера Палік. Ішлі жорсткія баі. Партызаны знаходзіліся ў крытычных умовах: вакол было балота. «На ўсё жыццё ўрэзалася ў памяць жудасная, трагічная блакада на Паліку ў 1944 г., успамінала ў артыкуле «Памяць сэрца гаворыць...» у газете «Ленінскі заклік» ад 12 сакавіка 1994 г. былая партызанка атрада імя Кутузава брыгады «Смерць фашызму» Марыя Андрэеўна Русецкая. Здавалася, ад бамбёжкі гітлераўцаў нікога жывога не засталося ў гэтым пекле. Колькі людзей загінула!» У тым жа атрадзе камандзірам узвода з 1942 г. па ліпень 1944 г. ваяваў і муж Марыі Андрэеўны Васіль Пятровіч Русецкі. Пазнаёміліся яны ў час адной з баявых аперацый і неўзабаве справілі ў атрадзе вяселле. Так і ішлі побач да вызвалення роднай Беларусі.

Не выйшлі з блакады, склаўшы свае галовы ў баях, камандзір брыгады «Смерць фашызму» Таруноў, начальнік асобага аддзела брыгады Я.М.Чуянаў, камісар атрада імя Кутузава Ліхцер, начальнік штаба Кубланаў...

Летам 1958 г. у в. Юр'ева адбылося адкрыццё помніка партызанам, якія загінулі ў барацьбе з нямецкафашысцкімі акупантамі. Тут у брацкай магіле пахаваны Уладзімір Санковіч другі сакратар падпольнага райкома партыі, Віктар Булаўскі, Мікалай Ягораў, Мікалай Кудрашоў, Мікалай Пясецкі, Іван Хамянкоў, Віктар Гарадзецкі, Фёдар Канашонак.

У 1988 г. у в. Прудзішча Юр'еўскага сельсавета на сродкі Мінскага аўтамабільнага завода быў пабудаваны помнікабеліск на ўшанаванне памяці загінуўшых партызан.

Падрыхтавалі Ю.Я.Гіндзін, Г.К.Кісялёў, Г. У. Разумаў, 1.1. Сіняўскі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024