ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 04:30
  Партызанская вайна: Факты і людзі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У спісе вядомых людзей Смалявіцкага раёна і былы камандзір атрада імя Варашылава брыгады «Смерць фашызму» Мікалай Іванавіч Яцкевіч (пасля вайны ён быў намеснікам начальніка міліцыі), і камісар гэтага атрада Міхаіл Мікалаевіч Зубко (працаваў да пенсіі дырэктарам саўгаса імя Леніна).

Сярод дыверсійнападрыўных груп брыгады «Смерць фашызму» неабходна адзначыць групу атрада імя Чкалава, членам! якой былі Соня Акуліч і Васілёнак са Смалявіч, Леанід Шыптыцкі з в. Юр'ева, Кірыла Пятроў з в. Перасады, Іван Сіняўскі з в. Жажэлка, камандзір Рыгор Татароўскі з Ленінграда. Група ўчыніла 11 дыверсій на чыгунцы паміж Смалявічамі і Барысавам і 9 на магістралі Мінск Масква. Быў у брыгаднай разведцы камандзір аддзялення Лаўрухін. Ліхі партызан, кемлівы. Ён часта хадзіў на заданні і выконваў іх лёгка і хутка, за што і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Аднойчы ён прыдумаў наступнае: старога каня запрог у сані (справа была зімой) і паклаў на іх снарад. Смертаносны груз захутаў так, быццам у санях ляжаў чалавек. Нават шапку надзеў, а да шапкі падвёў ад снарада ўзрывальнік. I паехаў у в. Косіна (на яе ўскраіне быў гарнізон немцаў і паліцаяў). Не даехаўшы з паўкіламетра да Косіна, злез з саней і пусціў каня у гарнізон. Паліцай, які стаяў каля варот у дротавай агароджы, адкрыў праезд. «П'яны партызан!» ускрыкнуў ён. На яго крык да саней выбеглі немцы і паліцаі. Пацягнулі за шапку. Грымнуў выбух...

Трагічныя падзеі першых дзён вайны пакінулі ў тыле наступаючага ворага шмат былых ваеннаслужачых. Засталіся яны і ў вёсках Антаполле, Сутокі, Каменка. У гэтых вёсках і склалася ініцыятыўная група з былых вайскоўцаў, якая і стала асновай будучага партызанскага атрада «Камунар» брыгады «Дзядзькі Колі». Адным з актывістаў гэтай групы і першым камандзірам, а потым бяззменным камісарам атрада быў ураджэнец в. Шава Ніжагародскай вобласці Яўген Дзмітрыевіч Ягораў. «Першыяаперацыі, успамінаў Я.Дз.Ягораў, былі праведзены па знішчэнні емяльянаўскай самааховы, гарнізонаў у вёсках Юр'ева, Жажэлка, Косіна. Мясцовае насельніцтва паверыла ў нашы сілы. У атрад сталі прыходзіць цэлымі сем'ямі: Лазарчыкі (7 чалавек), Гараўскія (4 чалавекі), Паўлоўскія (4 чалавекі) з в. Крывая Бяроза, Казлоўскія (5 чалавек) са Смалявіч, Падбярэзкі (5 чалавек) з в. Малое Залужжа і іншыя».

Іван Аляксеевіч Пронін, ураджэнец в. Вялікая Аляксееўка Тамбоўскай вобласці, перад вайной працаваў у 2й смалявіцкай МТС сакратаром камсамольскай арганізацыі. 3 першых месяцаў акупацыі падтрымліваў сувязь з партызанамі, а з 27 чэрвеня 1942 г. і сам стаў байцом атрада імя С.Лазо. Яго залічылі ў падрыўную групу. 3 1944 г. І.Пронін сам узначаліў групу падрыўнікоў з 6 чалавек, якая за паўгода пусціла пад адхон 7 эшалонаў. У час чарговай дыверсіі на чыгунцы 20 чэрвеня 1944 г. І.А.Пронін быў цяжка пара

нены і эвакуіраваны ў глыбокі тыл (г. Разань) у шпіталь. Пасля вайны вярнуўся на Смалявіччыну, дзе працаваў на розных пасадах.

Пастаянную сувязь з партызанскім атрадам «Разгром» падтрымлівала жыхарка Смалявіч Вольга Аляксандраўна Лях (Пятроўская). Дваццацігадовая дзяўчына выконвала розныя адказныя даручэнні партызан. Яе уклад у агульную перамогу над фашызмам адзначаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Усе гады акупацыі была сувязной атрада «Разгром» і Марыя Рыгораўна Мацюшэнка.

3 першых дзён вайны жыхар в. Юр'ева Васіль Мікалаевіч Казлоўскі спрабаваў трапіць на фронт. Але не паспеў — немцы хутка акупіравалі родны край. Тады ён ідзе ў партызаны. Праз год яго жонка, Сальвіна Рыгораўна, атрымала паведамленне аб гібелі мужа. Цяжка было маладой жанчыне з дзецьмі: жылі ў зямлянцы, бо хата згарэла ў пачатку вайны ад пападання бомбы. Калі ў вёску наязджалі немцы, хавалася з дзецьмі ў лесе, таму што карнікі маглі расстраляць як сям'ю партызана. Разам з вызваленнем прыйшла і радасная вестка: муж жывы! Ён нават паспеў пабываць дома, некаторы час працаваў на аднаўленні калгаса. Потым армія, пяхота, фронт, з якога яму зноў пашчасціла вярнуцца жывым.

Нельга пакінуць паза ўвагай і двух сяброўразведчыкаў Міхаіла Іванавіча Кіслова і Аляксандра Пятровіча Муравіцкага. У пачатку вайны Муравіцкі падабраў параненага лейтэнанта Міхаіла Кіслова. Потым хаваў яго дома, лячыў. А як раны загаіліся, пайшлі да партызан. Шмат баявых спраў на іх рахунку. Хоць яны і людзі розных характараў. Муравіцкі — партызансамародак. Заўсёды кіпеў якімнебудзь жаданнем, да чагонебудзь ірваўся, штонебудзь шукаў, прапаноўваў цікавую ідэю. Усякі людскі боль быў і яго болем, усякая радасць яго радасцю. Міхаіл Кіслоў верыў, што цярплівасць і праца ўсё перамогуць. Рашэнне прымаў па прынцыпе: сем разоў прымер, а потым дзейнічай. Яму удалося праз Таню Конюхаву, якая была перакладчыцай у начальніка станцыі Жодзіна, выйсці на су вязь з ім. Тры з палавінай месяцы нямецкі патрыёт Карл забяспечваў партызан дакладнымі звесткамі аб руху цягнікоў праз станцыю Жодзіна, што яны везлі, куды накіроўваліся. А радыст Уладзімір Тарасаў перадаваў гэтыя звесткі на Вялікую зямлю. Восенню 1943 г. Карл быў арыштаваны і замучаны ў засценках барысаўскага гестапа.

У партызаны пераходзілі і адважна змагаліся супраць гітлераўцаў чэхі, французы, бельгійцы і нават немцы. У Міхаіла Іванавіча Кіслова, як гавораць, была на гэта лёгкая рука. Ён пераманіў з фашысцкай арміі ў партызаны не аднаго чэха, француза. Многія з іх сталі потым яго сябрамі. Перапісваліся. Войцех Фібіх з Прагі ў час блакады быў цяжка паранены, давялося ампутаваць нагу. У сваіх пісьмах расказваў, што ведаў пра пасляваеннае жыццё партызанславакаў Дамініка Крупы, Адама Цаганіка і Андры Высокага, Міраслава Цэпіха і Юрыя Феры.

А вось што пісаў Марсель Сазі з Парыжа: «Калі я быў у партызанскай брыгадзе «Смерць фашызму», то вучыўся гаварыць паруску. Як партызан і сябра беларускага народа я ганаруся, што мы змагаліся плячо ў плячо з беларускімі, рускімі народнымі мсціўцамі на баку свабоды. У вас я даведаўся, што такое сапраўдная дружба...»

У в. Прыстрамы Прылепскага сельсавета падпольную камсамольскую арганізацыю ўзначальвала Галіна Касцяневіч. Яна была сястрой камісара пятага атрада брыгады «Жалязняк» Андрэя Касцяневіча. Галя пазнаёмілася з бельгійскімі афіцэрамі братамі Вілі і Янам ван Экстэргеймамі. Браты былі прымусова прызваны ў нямецкую армію. Яны ненавідзелі акупантаў сваей радзімы і самі згадзіліся дапамагаць партызанам. Спачатку яны перадавалі праз Галю медыкаменты і патроны, а затым прыйшлі ў атрад імя Кутузава. Вілі быў прызначаны камандзірам другога інтэрнацыянальнага аддзялення роты лейтэнанта Цітова. Палітруком аддзялення стаў паляк Ян Далгоўскі. У аддзяленні змагалася 5 нямецкіх антыфашыстаў, француз Марсель Сазі і малодшы брат Вілі Ян.

У партызанскай брыгадзе «За Савецкую Беларусь» выдаваўся рукапісны часопіс. У ім змешчаны артыкул пра кароткае і яркае жыццё братоў Леаніда і Валодзі Касарэўскіх. Леанід механіквадзіцель танка. У пачатку вайны трапіў у акружэнне, адкуль яму ўдалося выбрацца, і ён вырашыў прабірацца дамоў. У Мінску звязаўся з падпольным цэнтрам, ад якога атрымаў задание ўладкавацца шаферам у гітлераўскай установе. У хуткім часе у падпольшчыка не было ніводнага рэйса, каб з фашысцкім грузам не дастаўляліся лістоўкі падпольнага цэнтра, а таксама савецкія газеты. Было, што і зброю для падпольшчыкаў прывозіў.

У партызанскай брыгадзе Леанід быў кулямётчыкам. Аднойчы, выконваючы складанае задание, здарылася так, што кулямёт раптоўна змоўк. А фашысты былі зусім побач. Але Леанід не разгубіўся. «Наладжвай!» загадаў ён свайму другому нумару, а сам, выбегшы наперад, кінуў адну за адной некалькі гранат. Птлераўцы імгненна заляглі, а калі зноў узняліся, іх скасіла чарга спраўленага кулямёта. Вораг панёс тады значныя страты. На наступны дзень, прыкрываючы адыход таварышаў, Леанід загінуў. За баявыя справы Леанід Касарэўскі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Малодшаму брату Леаніда Валодзю было ўсяго дванаццаць гадоў, калі ён стаў партызанскім сувязным і добрым разведчыкам. У той дзень, калі загінуў яго брат, Валодзю, параненага ў руку і нагу, немцы іі ў палон. На яго эсэсаўцы нацкоўвалі аўчарак, але ён нікога не выдаў, стойка пераносіў здзекі. «Гроспартызан» называл! яго турэмшчыкі, здзіўляючыся яго ўпартасці і стойкасці. Юны партызан загінуў у канцлагеры Трасцянец.

Цярністай дарогай братоў ішла іх сястра Ганна, якая напярэдадні вайны была студэнткай Мінскага медінстытута. У вайну яна працавала ў Смалявіцкай райбальніцы. Садзейнічала параненым палонным здзейсніць уцёкі, пажылому хірургу Ціхаміраву дапамагла перабрацца да партызан. Рабаванне і жахлівыя гвалты над мясцовымі жыхарамі, арышт і расстрэл маці прымусілі Ганну тэрмінова пакінуць бальніцу і пайсці ў партызаны.

Камсамолец Анатоль Паўлавіч Шымановіч з в. Пліса смела і самааддана біў акупантаў. Ён добраахвотна запісаўся ў аператыўную групу, якая была створана пры сельсавеце для барацьбы з нямецкімі парашутыстамі. 3 першых дзён акупацыі

Анатоль збіраў і захоўваў зброю, сістэматычна па радыё слухаў Маскву і расказваў навіны мясцоваму насельніцтву. У маі 1942 г. Анатоль вывеў з лагера ваеннапалонных дзесяць чырвонаармейцаў, узброіў іх і разам з імі пайшоў у партызанскую брыгаду «Дзядзькі Колі». Аб ім часта пісалася ў партызанскім друку, як аб адважным, вынаходлівым партызане. На парты занскіх сходах, у гутарках камандзіры заўсёды ставілі Анатоля Шымановіча ў прыклад іншым, раілі вучыцца ў яго смеласці, баявому парыву і вынаходніцтву. На баявым рахунку партызана 12 пушчаных пад адхон воінскіх эшалонаў праціўніка, 9 падбітых аўтамашын і ўзарваны мост, дзесяткі знішчаных гітлераўцаў.

[1] [3]

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024